Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.26K subscribers
2.46K photos
123 videos
2 files
1.58K links
Download Telegram
У Вільні ў дворыку Бібліятэкі імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы адкрылі новую скульптурную кампазіцыю, прысвечаную вялікаму князю Жыгімонту II Аўгусту і Барбары Радзівіл.

Аўтарамі помніка, які афіцыйна прэзентавалі 10 верасня, з'яўляюцца літоўскі скульптар Гядзімінас Пекурас і архітэктарка Аўшра Гвільдзене. Пераможца творчага конкурсу на стварэнне аб'екта быў вызначаны яшчэ ў 2024 годзе.

Візуальна кампазіцыя вырашана ў выглядзе дзвюх абстрактных вертыкальных дамінант, якія, па задуме аўтараў, утвараюць метафарычную «двухвежавую катэдру». Скульптура паклікана ўшанаваць не толькі самую знакамітую рамантычную гісторыю часоў Вялікага Княства Літоўскага, але і сімвалізаваць агульны «залаты век» сталіцы дзяржавы.

Характэрна, што ініцыятарам з'яўлення новага манументальнага аб'екта ў гістарычным цэнтры горада выступіла сама супольнасць бібліятэкі. Праект быў цалкам рэалізаваны за кошт сродкаў прыватных мецэнатаў і ахвяраванняў, без прыцягнення дзяржаўнага бюджэту.

Крыніца

#Вільня #ВКЛ #ЖыгімонтАўгуст #БарбараРадзівіл #помнікі
7🤡4👎1🔥1🤔1💩1
Forwarded from Спадчына
У Брэсце падчас кансервацыі руін кляштара бернардынак археолагі і рэстаўратары знайшлі мноства каштоўных гістарычных артэфактаў.

Руіны кляштара знаходзяцца на тэрыторыі Валынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці. З канца вясны тут праводзяцца работы па кансервацыі: умацоўваюцца перакрыцці і фундамент, рэстаўруюцца сцены і падлогі. Падчас работ спецыялісты знаходзяць розныя прадметы, звязаныя як з сярэднявечнай гісторыяй Брэста, так і з Новым часам.

Сярод знаходак асаблівую цікавасць маюць манеты XVII стагоддзя, вядомыя як барацінкі. Іх чаканілі на Брэсцкім манетным двары, які, паводле архіўных дакументаў, знаходзіўся на тэрыторыі мужчынскага кляштара бернардзінцаў. Таму навукоўцы не выключаюць, што знойдзеныя манеты могуць паходзіць менавіта з гэтага манетнага двара.

Акрамя манет, знайшлі таксама фрагменты керамікі, у тым ліку кафлю, а таксама іншыя гістарычныя прадметы. У адным з памяшканняў на першым паверсе рэстаўратары знайшлі шкляныя колбы, бутэлькі і ампулы з празрыстай вадкасцю. На экспертызу перадалі каля тысячы розных ёмістасцяў. Хімікі вызначылі, што ў іх утрымліваліся кадэін, марфін і барбітал, якія выкарыстоўваліся ў медыцыне, а таксама камфара, фенол і кафеін.

Збор артэфактаў з тэрыторыі руінаў працягваецца. У будучыні тут плануюць стварыць музейную прастору. Навукоўцы спадзяюцца, што знаходкі дапамогуць больш падрабязна вывучыць гэтую тэрыторыю і стануць асновай для далейшых археалагічных даследаванняў Валынскага ўмацавання.

Кляштарны комплекс бернардзінцаў у Брэсце быў заснаваны ў XVII стагоддзі. У розныя перыяды гістарычныя будынкі выкарыстоўваліся для розных патрэб. З пачатку 1990‑х гадоў аб’ект не выкарыстоўваўся.

Крыніца

#Брэст #касцёлы #кляштары #раскопкі #рэстаўрацыя
👍11🔥21👏1💯1
Ужо сёньня: Дзень нараджэньня Андрэя Мрыя: https://smarturl.click/kqyROO

13 верасьня 1893 году нарадзіўся Андрэй Мрый (сапр. Шашалевіч), беларускі празаік, журналіст. Мрый напісаў кнігу «Запіскі Самсона Самасуя», у якой у сатырычным тоне паказаў усталяваньне новага ладу ў 20-я гады мінулага стагодзьдзя, у тым ліку пачаткі савецкай беларусізацыі. Твор быў абвешчаны паклёпам на савецкую рэчаіснасьць, аўтара адправілі ў ГУЛАГ.

Пра іншыя падзеі ў Беларусі, сьвеце і гісторыі 13 верасьня можна пачытаць на сайце Свабоды.
10👍3💔3👏1🙏1
Хатынь, а пасля — лазертаг: як гаварыць з дзецьмі пра траўматычную памяць?

Менская школа прапанавала вучням чацвёртага класа паездку ў мемарыяльны комплекс «Хатынь». Аднак маці аднаго з дзяцей адмовілася ад экскурсіі, калі пабачыла поўную праграму: пасля наведвання мемарыяла школьнікаў чакалі лазертаг, квадрацыклы і іншыя забавы.

Гісторыя выклікала дыскусію пра тое, як працаваць з траўматычнай гістарычнай памяццю ў школьнай адукацыі. Ці дарэчна спалучаць наведванне месца масавага забойства з забаўляльнай праграмай? І як увогуле павінна выглядаць экскурсія ў месца памяці для дзяцей 9–10 гадоў?

У каментарах меркаванні падзяліліся: адны лічаць такое спалучэнне недапушчальным, іншыя нагадваюць, што дзеці натуральна хутка пераключаюцца пасля цяжкіх уражанняў.

👉 Падрабязней — у публікацыі «Зеркала»: https://news.zerkalo.io/life/136341.html?tg=3
🤔7💊2😨1🤪1
Калі эканоміка краіны аказалася неэфектыўнай, то ўлады пачалі шукаць вінаватых у гэтым. Імі сталі хто заўгодна, але не самі ўлады.

@euroradio згадвае, як у СССР змагаліся са “шкоднікамі” на прадпрыемствах.

Чытаць тут: https://euroradio.fm/bez-namyokau-yak-ulady-shukali-vinavatykh-u-neefektyunay-ekanomicy-krainy

A гэтая спасылка адкрыецца і без VPN
🤬3😁2👍1💯1
Forwarded from Наша Ніва
120 гадоў таму выйшаў першы нумар першай легальнай беларускай газеты

«Наша доля» стала правобразам «Нашай Нівы».

https://nashaniva.com/404579

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404579
👍12👏1
🕵️ Дзясяткі радыёграм пад кантролем МДБ? Што сталася з групай дыверсантаў, якіх ЦРУ закінула ў Беларусь

«Зеркало» апублікавала трэцюю частку цыкла «Пасланыя на смерць» пра AEQUOR – сакрэтную аперацыю ЦРУ ў Беларусі ў 1950-я.

У жніўні 1952 года ў Налібоцкую пушчу дэсантавалі чатырох беларусаў-эмігрантаў — Цімафея Вострыкава, Генадзя Касцюка, Міхаіла Кальніцкага і Міхаіла Арцюшэўскага. Іх задачай было наладзіць сувязь з антысавецкім падполлем або стварыць яго самім.

Група працягвала выходзіць на сувязь з ЦРУ, але ў амерыканцаў усё мацнелі падазрэнні, што радыёграмы могуць перадавацца ўжо пад кантролем савецкіх спецслужбаў. У студзені 1955 года, пасля 65-й радыёграмы, сувязь раптоўна абарвалася.

У артыкуле «Зеркала» — што адбывалася з групай у гэтыя гады, як савецкія спецслужбы маглі выкарыстаць агентаў у сваёй гульні і чаму ў ЦРУ ўрэшце палічылі місію праваленай.
👍7❤‍🔥2
Напярэдадні 17 верасня прапагандысты Віцебшчыны працягваюць распавядаць пра «польскі прыгнёт». Што з іх аргументамі не так?

Шаркаўшчынская раённая газета апублікавала артыкул пра тое, як цяжка жылося ў рэгіёне «пад панамі». Аргументы старыя і зацёртыя – маўляў, да 1939 года Беларусь была няразвітым «сыравінавым прыдаткам», дзе знішчалася ўсё нацыянальнае. Цяпер, маўляў, усё інакш.

Але што змянілася для Шаркаўшчынскага рэгіёна пры «самай дэмакратычнай» цяперашняй уладзе? На сенняшні дзень ён так і застаўся сельскагаспадарчым «прыдаткам» – тут няма ніводнага буйнога прамысловага прадпрыемства. Заробкі ў рэгіёне – на перадапошнім месцы ў Беларусі.

Пасаж пра тое, што з 1921 па 1939 гг тут зачыняліся беларускія школы – таксама не переканаўчы. Сёння на весь Шаркаўшчынскі раён засталося ўсяго 6 школ, самыя буйныя – 2 школы ў райцэнтры, дзе выкладанне вядзецца па-руску. Астатнія 4 школы – на паперы беларускамоўныя, але нават у такім фармаце гэта мізер, бо колькасць вучняў – усяго некалькі дзясяткаў. Напрыклад, у Германавіцкай – усяго 80 вучняў.

Яшчэ адзін «козыр» мясцовых прапагандыстаў: тут, маўляў, за захаванне беларускага духу змагаўся мастак, навуковец і педагог Язэп Драздовіч. Але пра яго нялёгкае жыццё менавіта пры савецкай уладзе мы нядаўна згадвалі.

Што ў гэтым артыкуле можа адгукнуцца сучаснаму чытачу, дык гэта сказ «Местные жители были людьми второго сорта на собственной родине, а за любое проявление национального самосознания можно было оказаться в концлагере”. Але асацыяцыі ён выклікае зусім не з “панскай Польшчай”...
😢6👍4🤬4😁1🤯1🌭1
📚 Вялікі мовазнавец Беларусі
 
📌 14 верасня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Льва Шакуна (1926-1996) – аднаго з заснавальнiкаў гiстарычнага, сучаснага і параўнальна-тыпалагiчнага мовазнаўства ў Беларусi.
 
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/vjaliki-movaznavec-belarusi/
14🥰2