Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.26K subscribers
2.46K photos
123 videos
2 files
1.58K links
Download Telegram
🏛 Як мы захоўваем Стары горад Вільні?

Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча ладзіць сустрэчу пра захаванне Старога горада — яго поспехі, праблемныя месцы і шматкультурную спадчыну.

Пра тое, якімі праектамі апошняга дзесяцігоддзя можна ганарыцца, якія мясціны сёння застаюцца найбольш праблемнымі, што яшчэ патрабуе вырашэння і як захаваць у гістарычнай тканіне Вільні сляды розных народаў, супольнасцяў і эпох, будуць размаўляць Юозапас Блажунас — рэстаўратар, мастацтвазнаўца і кіраўнік Агенцтва абнаўлення Старога горада Вільні, і Сцяпан Стурэйка — гісторык, эксперт у галіне культурнай спадчыны, дацэнт ЕГУ і сябра Рады Europa Nostra.

Асобная тэма — беларуская Вільня: спадчына братоў Луцкевічаў, Янкі Купалы і Якуба Коласа, беларускія арганізацыі часоў Першай сусветнай вайны і месца гэтых слядоў у сучасным аповедзе пра горад.

🗣 Беларуская і літоўская мовы, з перакладам.

📅 9 верасня, 18:30
📍 Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча, вул. Віленская, 20
12👍4👏1
👑 Сафія ўсё ж Менская? Дыскусія працягваецца

Абмеркаванне вакол «Крыжа Сафіі» выйшла ўжо далёка за межы самога артэфакта. Цяпер гісторыкі абмяркоўваюць і паходжанне дацкай каралевы Сафіі: ці сапраўды яна была дачкой менскага князя Валадара Глебавіча.

Гісторык Андрэй Катлярчук лічыць менскае паходжанне Сафіі найбольш абгрунтаванай версіяй. На яго думку, на гэта паказваюць сярэднявечныя генеалагічныя крыніцы, храналогія жыцця яе меркаваных бацькоў і ўстойлівая еўрапейская гістарыяграфічная традыцыя.

У матэрыяле «Нашай Нівы» таксама прыводзяцца працы дацкіх, нарвежскіх, шведскіх і нямецкіх даследчыкаў, у якіх Сафія называецца дачкой Валадара Глебавіча Менскага.

👉 Чытайце цалкам на «Нашай Ніве»
👍6🤔5
Forwarded from bellitinfo
🖤 Памерла дачка Алеся Адамовіча Наталля Адамовіч.

Наталля Адамовіч захоўвала памяць і спадчыну свайго таты, пісьменніка, сцэнарыста і грамадскага дзеяча Алеся Адамовіча: вывучала архіў, дапамагала з публікацыямі яго лістоў і запісных кніжак, удзельнічала ў падрыхтоўцы новых выданняў твораў.

Шчырыя спачуванні родным і блізкім Наталлі 🥀
😢24💔6
🔴 «Што ні справа, то ўсё пярэчыць здароваму сэнсу». Гісторык пра захаванне культурнай спадчыны

Ці патрэбны пад Менскам яблыневы сад, наколькі паменела ў Беларусі гісторыка-культурных каштоўнасцяў і чаму ўлады не прыслухоўваюцца да спецыялістаў?

🗣 Пра гэта «Салідарнасць» пагутарыла на ўмовах ананімнасці з экспертам, гісторыкам і культуролагам, які шмат год рупіўся пра захаванне культурнай спадчыны.

Працяг па спасылцы. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍9💯2
📌 8 верасня ў Варшаве на Замкавым Пляцы беларусы будуць адзначаць Дзень вайсковай славы. Пачатак 18.30

🔻 Аршанская бітва 1514 года — гэта адна з самых слаўных і маштабных перамог у сумеснай ваеннай гісторыі беларусаў, літоўцаў, палякаў і ўкраінцаў.

https://racyja.com/by/hramadstva/u-varsave-adznacac-dzen-belaruskaj-vajskovaj-slavy/
10👍6🙏1💯1
Forwarded from Белсат
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
💪 Яна была адзінай жанчынаю ў першым складзе ўраду БНР

Роўна 141 год таму ў Навабеліцы пад Гомлем нарадзілася Палута Бадунова. Яна працавала настаўніцай і сталася адной з ключавых постацяў беларускага нацыянальнага руху пачатку ХХ стагоддзя. За свае перакананні Бадунова прайшла праз арышты ды вымушаную эміграцыю, але і пасля вяртання з яе трагічныя падзеі ейнага жыцця не скончыліся.

☝️Узгадваем жыццёвы шлях нашай выбітнай зямлячкі. Паглядзіце!
👍9🤔42🥴2😨1🤪1
Forwarded from Наша Ніва
У Песках адновяць гатычную браму сядзібы Пуслоўскіх, падобную да замкавай

У Бярозаўскім раёне запланаваны рамонт паўночнай брамы гістарычнай сядзібы Пуслоўскіх. Але распрацоўваць праект рэстаўрацыі для гэтага не будуць. 

https://nashaniva.com/404067

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404067
🤔10👍6🙏1
Хто жыў у Вільні да хрышчэння Літвы і пры чым тут русіны

Літоўскія навукоўцы апублікавалі ў часопісе Antiquity (Cambridge University Press) даследаванне 700-гадовых парэшткаў з могілак на вуліцы Бакшта ў Вільні. Раней лічылася, што да афіцыйнага прыняцця каталіцызму ў 1387 г. Вільня была пераважна паганскай. Але выяўленыя 532 непашкоджаныя магілы XIII–XIV ст. прадстаўляюць праваслаўную русінскую супольнасць.

У 15 чалавек быў праведзены ізатопны аналіз зубоў і костак. Малады мужчына з магілы №311 верагодна паходзіў з былой тэрыторыі Кіеўскай Русі (заходняй Украіны ці паўднёвай Польшчы). Пры гэтым даследаванне паказвае, што не ўсе праваслаўныя Вільні былі прыезджымі. Большасць даследаваных жанчын паходзіла з Віленскага рэгіёна – дапускаецца, што яны маглі прыняць праваслаўе праз шлюб з прыезджымі мужчынамі.

У даследаванні адзначаецца, што «у перыяд выкарыстання могілак Бакшта ВКЛ кантралявала вялікую тэрыторыю русінскіх праваслаўных зямель, у тым ліку рэгіёны Ваўкавыска, Слоніма і Навагрудка».
👍95🔥1👏1
Выйшаў Routledge Handbook of Contemporary Belarus

Выдавецтва Routledge выпусціла Routledge Handbook of Contemporary Belarus — вялікі міждысцыплінарны даведнік пра сучасную Беларусь пад рэдакцыяй даследчыка Аляксея Кажарскага.

У кнізе сабраныя працы даследчыкаў пра міжнароднае становішча Беларусі, трансфармацыю палітычнага рэжыму і пратэсты, грамадзянскую супольнасць, адукацыю і моўную палітыку, нацыянальныя меншасці, а таксама пытанні гісторыі, ідэнтычнасці і гістарычнай памяці.

Сярод аўтараў выдання — дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі. Яго раздзел «How the Republic of Belarus Became Obsessed with Historical Memory» прысвечаны таму, як гістарычная памяць стала адным з важных кірункаў дзяржаўнай палітыкі ў сучаснай Беларусі.

Усяго ў выданні — больш за 20 тэматычных раздзелаў, якія прапануюць шырокі погляд на Беларусь з перспектывы паліталогіі, сацыялогіі, гісторыі, міжнародных адносін і іншых дысцыплін.

🔗 Больш пра кнігу і поўны змест на сайце Routledge
14👍4👏2
🤍❤️🤍 8 верасня беларусы адзначаюць Дзень беларускай вайсковай славы

📌 Што гэтая дата азначае для беларусаў сёння і чаму Аршанская перамога — агульная перамога народаў Вялікага Княства Літоўскага?

🔻 Распавядае гісторык Аляксей Мядзведзь.

https://racyja.com/by/hramadstva/8-verasnja-peramoha-zycharou-vjalikaha-knjastva/
👍15💯4👏1
У працяг учорашняй публікацыі пра новыя вынікі даследавання сярэднявечных могілак на вуліцы Бокшта ў Вільні варта згадаць матэрыял, які выйшаў яшчэ ў 2022 годзе.

На YouTube-канале «Няпростая гісторыя» тады апублікавалі вялікую размову з літоўскім археолагам Рыцісам Ёнайцісам, які непасрэдна даследаваў могілкі на Бокшта, а цяпер стаў адным з аўтараў публікацыі ў Antiquity.

Ён расказваў пра праваслаўную супольнасць Вільні XIII–XIV стагоддзяў, яе магчымае паходжанне, суіснаванне паганства і хрысціянства ў раннім горадзе і тое, як археалагічныя знаходкі змяняюць нашы ўяўленні пра пачаткі Вільні.

Асобная тэма — чаму сярэднявечныя Русь і праваслаўе не варта атаясамліваць з Масквой.

▶️ Глядзець: https://youtu.be/BQI4v-t_uoM
👍7💯2🤷‍♂1
«Зона маўчання»: як трыццаць гадоў вынішчалі беларускае вольнае слова

Восьмага верасня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень салідарнасці з журналістамі.

З гэтай нагоды «Вясна» распавядае пра хроніку закручвання гэтай рэпрэсіўнай спіралі за апошнія трыццаць гадоў — ад шляху ад папяровых «белых плямаў» да поўнай крыміналізацыі вольнай думкі і кнігі.

Свабодная прэса працуе як люстэрка грамадства, і калі ўлады спрабуюць разбіць гэтае люстэрка, яны пазбаўляюць грамадзян голасу і выбару, ператвараючы цэлую краіну ў штучна створаную «зону безмолвия».


Падрабязнасці

📸 Архіўны здымак першай палосы газеты з белымі плямамі замест тэксту дакладу Антончыка (1994 г.). Фота: «Новы час»
👍5💯5
Чаму Дзень беларускай вайсковай славы важны і сёння?

8 верасня беларусы адзначаюць Дзень беларускай вайсковай славы — у памяць пра перамогу войска Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага над Маскоўскай дзяржавай у бітве пад Воршай у 1514 годзе.

У публікацыі «Белсату» пра значэнне гэтай даты разважаюць дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі і гісторык, сябра БІПГ Віктар Якубаў.

Чаму менавіта бітва пад Воршай стала адным з ключавых сімвалаў беларускай вайсковай традыцыі? Як памяць пра яе вярталася ў грамадскую прастору напрыканцы савецкага часу і ў першыя гады незалежнасці? І чаму сёння, на фоне расійскай агрэсіі супраць Украіны і пагроз беларускай дзяржаўнасці, гэтая гістарычная падзея зноў набывае асаблівую актуальнасць?

🔗 Чытаць публікацыю «Белсату»
👍14🤡2👏1🫡1
Forwarded from Наша Ніва
Фядута пра помнік Паскевічу ў Гомелі: Чыгуннай нагой стане на мяжы з Украінай, дэманструючы, што беларускую зямлю Пецярбург ужо не аддасць

Журналіст, перакладчык, літаратуразнаўца Аляксандр Фядута разважае пра новую хвалю ўвекавечання гісторыі ў Беларусі, што адбываецца ў апошні час. Свой артыкул ён назваў «Акупацыя помнікамі».

https://nashaniva.com/404110

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/404110
👍7😢6💔1😨1💅1
🧱 У Міры адновяць палац князёў Святаполк-Мірскіх, а таксама — англійскі парк

На працягу трох гадоў пры ўдзеле археолагаў з Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук ішлі раскопкі на тэрыторыі былога палаца князёў Святаполк-Мірскіх, які быў спалены ў 1917 годзе, а канчаткова разбураны ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Цяпер у планах — яго аднаўленне, піша reform.news.

Былі распрацаваны чатыры чаргі развіцця замкавага комплексу ў Міры. Першая — аднаўленне самога замка.

Другая чарга — гэта аднаўленне італьянскага парку, якое праводзіцца за ўласныя пазабюджэтныя сродкі замка.


Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍7👏2🤔2🙏1
Пасля таталітарызму: музей, памяць і беларуская перспектыва

8–9 кастрычніка 2026 г. у Варшаве Музей Вольнай Беларусі правядзе міжнародную навукова-практычную канферэнцыю пра музейныя практыкі працы з цяжкай гістарычнай спадчынай.

Як музеі працуюць з памяццю пра рэпрэсіі, дзяржаўны гвалт і супраціў? Як змяняюцца музейныя наратывы пасля палітычных пераломаў? Які досвед Польшчы, краін Балтыі, Украіны, Германіі і іншых краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы можа быць карысны для Беларусі?

Да ўдзелу запрашаюцца музейшчыкі, гісторыкі, даследчыкі памяці, культуролагі, архівісты, куратары і іншыя спецыялісты.

📍 Варшава, Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11/1
📅 8–9 кастрычніка
🌐 Мовы: беларуская, польская, англійская
📝 Дэдлайн: 27 верасня

Заяўкі запаўняйце тут, альбо дасылайце на: freebelarusmuseum@gmail.com
Арганізатары могуць пакрыць праезд і пражыванне абмежаванай колькасці ўдзельнікаў.
👍13👏1🙏1
Паштоўка, прысвечаная Цётцы

📌 Нацыянальная бібліятэка Беларусі выпусціла паштоўку, прысвечаную беларускай пісьменніцы і асветніцы пачатку ХХ стагоддзя Цётцы (Алаізе Пашкевіч, 1876-1916).

🔺 Паштоўка прымеркавана да 150-годдзя пісьменніцы. У аснову лёг партрэт Цёткі мастака Юрыя Растоўцава.

Больш на: https://racyja.com/by/kultura/pastouka-prysvecanaja-cetcy/
👍10👏2
💍 Першы вядомы запіс назвы «Гомель»? Доказ знайшоўся на таямнічым залатым пярсцёнку 1565 года

У Варшаве захоўваецца залаты сыгнет з датай 1565 год, на якім польскі сфрагіст Адам Хмель у 1901 годзе прачытаў «з Гомеля». Калі ягоная расшыфроўка правільная, пярсцёнак больш чым на 70 гадоў апярэджвае першыя вядомыя дакументальныя звесткі пра габрэйскую грамаду ў ваколіцах Гомеля, піша «Штодзень».

🧐 А яшчэ ён можа захоўваць найранейшую вядомую фіксацыю сучаснай формы назвы «Гомель» — на 31 год раней за вядомую арыгінальную кірылічную крыніцу.

Працяг па спасылцы. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍12👏1🙏1
«Бяспечны канон» і забыты Майсей Сяднёў

Да Дня беларускага пісьменства ў Касцюковічах з’явіўся мурал з выявамі трох пісьменнікаў, звязаных з Магілёўшчынай, — Аркадзя Куляшова, Івана Чыгрынава і Алеся Пісьмянкова.

Падзею для Беларускага Радыё Рацыя пракаментаваў сакратар Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў Ціхан Чарнякевіч станоўча ацэньвае сам факт з’яўлення мурала: магчыма, ён падштурхне кагосьці зацікавіцца гэтымі аўтарамі і ўзяць у рукі іх кнігі. Але адначасова звяртае ўвагу на межы такога «бяспечнага канону».

З Касцюковіцкага раёна паходзіць і Майсей Сяднёў — паэт, які прайшоў сталінскія лагеры, падчас вайны апынуўся на Захадзе і стаў адной з прыкметных постацяў беларускай эміграцыйнай літаратуры. Аднак у афіцыйных культурных мерапрыемствах на радзіме яго імя амаль не гучыць.

Чарнякевіч таксама нагадвае, што святочныя муралы не вырашаюць больш сістэмнай праблемы — скарачэння літаратурнай і кніжнай інфраструктуры ў Беларусі.
8👍3🤷‍♂1💯1💔1
Мінскі Нюрнберг: 140 тысяч менчукоў на пакаранні нацысцкіх злачынцаў

Чарговы выпуск «Загляне Сонца» прысвечаны Мінскаму судоваму працэсу 1946 года над нацысцкімі вайскоўцамі і іх саўдзельнікамі, датычнымі да масавых забойстваў на тэрыторыі Беларусі.

У выпуску — сведчанні пра злачынствы ў Трасцянцы, Азарычах і іншых месцах, выкарыстанне мірных жыхароў як «жывога шчыта» пад Магілёвам і паказанні падсудных, якія прызнаваліся ў забойствах дзяцей.

14 асуджаных да смерці павесілі публічна на Мінскім іпадроме. За пакараннем назіралі, паводле савецкіх звестак, каля 140 тысяч чалавек. Асобна аўтары распавядаюць, чаму была абраная менавіта шыбеніца і як адзін з удзельнікаў знішчэння Хатыні здолеў пасля вайны яшчэ дзесяцігоддзі жыць пад выглядам ветэрана.

▶️ Глядзець выпуск: https://youtu.be/Ooacoz9X9Uk
👍43🤔1🥱1🥴1
«Калі будзе шмат такіх сямейных дрэваў, можна будзе нават убачыць, адкуль паходзяць людзі, якія называюць сябе беларусамі»

Беларуска распавяла «Салідарнасці», што даў ёй пошук каранёў і якія сямейныя гісторыі ёй асабліва запомніліся.

Чытайце на сайце

Без VPN
8👍6👏1💯1