Forwarded from De facto. Беларуская навука
Чаму пацярпела крах ідэя аб аўтаноміі Палесся
П. Лазавюк і К. Шаўчэнка пішуць у апошнім нумары часопіса «Русін» пра заходнепалескі рух, абапіраючыся на манаграфію А. Казака і А. Серады. У 1988-м было зарэгістравана грамадска-культурнае аб'яднанне «Полісье», якое стала цэнтрам руху.
Ягоны ідэолаг Мікола Шэляговіч хацеў стварыць «яцвяжскую аўтаномную рэспубліку» ў складзе БССР. Акцэнт рабіўся на балцкім паходжанні палешукоў. Падкрэсліваліся адрозненні паміж палескімі дыялектамі і суседнімі літаратурнымі мовамі, у першую чаргу ўкраінскай. Але «Яцвяжская тэорыя» аказалася празмерна экзатычнай для жыхароў Заходняга Палесся.
Ідэя аб стварэнні асобнай літаратурнай мовы на аснове мясцовых дыялектаў была сустрэта жорсткай крытыкай навукоўцаў і не была рэалізавана. З другой паловы 1990-х гг. заходнепалескі рух (на ілюстрацыі — неафіцыйны Палескі сцяг) страціў актыўнасць, не здолеўшы паўтарыць тыя поспехі, якіх дабіўся русінскі рух у Славакіі ці кашубскі рух у Польшчы.

❤8👍4🔥4🤡3🤷♂1
Forwarded from Наша Ніва
У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі
У абласным цэнтры ўшанавалі памяць кіраўніка, які ў ХІХ стагоддзі развіваў Магілёўшчыну і пакінуў пра яе знакамітае краязнаўчае апісанне. Пры гэтым тэкст на мемарыяльным знаку супярэчыць фактам, даўно вядомым навуцы, але нязручным для антызаходніх наратываў уладаў.
https://nashaniva.com/403751
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403751

😁8🥴4🤷♂1
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня — гадавіна Лахвіцкага паўстаньня на Лунінеччыне → https://smarturl.click/B8Ew0
3 верасьня 1942 году габрэі з гета ў мястэчку Лахва на Лунінеччыне паднялі паўстаньне. Напярэдадні яны даведаліся, што нацысты ўжо выкапалі пахавальныя яміны. Вязьні пачалі рыхтавацца да паўстаньня адразу пасьля стварэньня гета. Таму яно лічыцца першым заплянаваным і арганізаваным паўстаньнем у гета падчас ІІ сусьветнай вайны, хоць раней улетку габрэі чынілі адпор карнікам у Слоніме, Клецку, Нясьвіжы, Капылі і Міры.
Да тысячы чалавек прарваліся праз ачапленьне, каля паловы зь іх змаглі дабрацца да лесу, але большасьць злавілі. Некаторыя далучыліся да партызанаў і загінулі ў баях. Вайну перажылі 90 уцекачоў.
Пасьля вайны ў брацкай магіле лахваўскага гета налічылі 1946 чалавек, у тым ліку 698 жанчын і 724 дзяцей.
Пра іншыя гістарычныя падзеі 2 верасьня чытайце на сайце Свабоды.

😭7👍4🫡3❤1💔1
Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя
Вольга Сямашка: Сядзібу Каліноўскіх рэальна аднавіць
🎤 Кіраўнік аргкамітэту па мемарыялізацыі сядзібна-паркавага комплексу ў Мастаўлянах расказала пра сітуацыю, пра вынікі сваёй працы і бачанне перспектываў развіцця праектаў.
Больш на: https://racyja.com/by/sumezza/volha-sjamaska/

👍10🔥4🤔2🙏1
Якуб Колас: турма, нагляд ДПУ і барацьба за беларускую мову
Чаму Якуб Колас тры гады правёў у турме і як былы палітвязень пасля стаў народным паэтам Беларусі? Чаму савецкія спецслужбы лічылі яго «старым і хітрым ворагам» — і як яму ўдалося перажыць сталінскія рэпрэсіі?
У новым выпуску «Загляне Сонца» Саша Івулін распавядае пра менш вядомы бок біяграфіі класіка. Пра пераслед і допыты, пастаянны нагляд спецслужбаў і спробы ўладаў прымусіць Коласа да лаяльнасці. А таксама пра тое, як ён заступаўся за Янку Купалу, Кузьму Чорнага і іншых дзеячаў, рызыкуючы ўласнай бяспекай.
Асобная гісторыя — апошні дзень жыцця Коласа: 13 жніўня 1956 года ён паехаў у ЦК Кампартыі Беларусі, каб зноў гаварыць пра становішча беларускай мовы.
▶️ Глядзець выпуск

YouTube
Як выжыў Якуб Колас, калі сяброў растрэльвалі: ішоў на кампрамісы, але застаўся чалавекам
Якуб Колас — народны паэт, якога савецкая ўлада спрабавала зламаць, але ён выстаяў. Магутная гісторыя чалавека з вялікім сэрцам і цвердымі перакананнямі.
«Лепш тры гады праз дурноту ў турме адседзець, чым хвіліну на волі падлюгам быць». Так казаў Якуб Колас…

👍13💔1
Forwarded from Будзьма беларусамі!
🧐 Не Паскевічамі адзінымі. Разбіраем міфы пра тое, хто насамрэч зрабіў Гомель вялікім горадам
На партале «Зеркало» выйшаў вялікі гістарычны матэрыял пра ролю Румянцавых і Паскевічаў у развіцці Гомеля. Галоўны тэзіс аўтар фармулюе ўжо ў самым пачатку: «шмат у чым дзякуючы гэтаму чалавеку і яго нашчадкам Гомель з правінцыйнага населенага пункта ператварыўся ў адзін з найбуйнейшых гарадоў Беларусі».
🗣 Гомельскі гісторык Леў Вінаградаўскі, з якім паразмаўляў Штодзень, лічыць такую пастаноўку пытання маніпулятыўнай.
Працяг па спасылцы.🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
На партале «Зеркало» выйшаў вялікі гістарычны матэрыял пра ролю Румянцавых і Паскевічаў у развіцці Гомеля. Галоўны тэзіс аўтар фармулюе ўжо ў самым пачатку: «шмат у чым дзякуючы гэтаму чалавеку і яго нашчадкам Гомель з правінцыйнага населенага пункта ператварыўся ў адзін з найбуйнейшых гарадоў Беларусі».
Працяг па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍12❤4💯1
Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя
Прадстаўнік эпохі Асветніцтва
🔺 Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч (1731-1826) – знакавая асоба ў гісторыі Беларусі. Ён вядомы ў Беларусі і за яе межамі як палітык, рымска-каталіцкі царкоўны дзеяч, гісторык, пісьменнік, філолаг, мецэнат. 3-га верасня спаўняецца 295 гадоў з дня яго нараджэння.
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/pradstaunik-epochi-asvetnictva/

👍9
🗺 Як Беларусь апошні раз змяняла свае межы — і пры чым тут Смаленшчына
У ХХ стагоддзі межы Беларусі перакройваліся неаднаразова. Але апошняя іх змена адбылася адносна нядаўна — у 1964 годзе, калі БССР атрымала ад РСФСР сем вёсак Смаленскай вобласці і больш за 2 тысячы гектараў зямлі.
Гэтай гісторыі папярэднічала куды больш маштабная змена. У студзені 1919 года Смаленск быў сталіцай толькі што абвешчанай Савецкай Беларусі, але ўжо праз некалькі тыдняў Смаленская, Віцебская і Магілёўская губерні былі перададзеныя ў склад Расіі. Віцебшчына і Магілёўшчына пазней часткова вярнуліся ў БССР, а Смаленшчына — не.
Чаму ж у 1960-я жыхары некалькіх расійскіх вёсак самі папрасілі далучыць іх да Беларусі? Як яны дамагліся змены рэспубліканскай мяжы і чаму сем вёсак засталіся беларускімі нават пасля таго, як прычына перадачы фактычна знікла?
👉 «Зеркало» расказвае гісторыю апошняй змены межаў Беларусі

👍10
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: 90 гадоў з дня нараджэньня Сакрата Яновіча → https://smarturl.click/mqwQJ9
4 верасьня 1936 году нарадзіўся Сакрат Яновіч, беларускі пісьменьнік, публіцыст, грамадзкі дзеяч зь Беласточчыны. Ён дапамагаў беларусам Польшчы ўсьвядоміць сябе нацыянальна, пачаць працаваць на беларускай ніве.
Напісаў каля 30 кніг прозы, працаваў у тыднёвіку беларусаў Польшчы «Ніва». У сваім доме ў Крынках заснаваў беларускі культурніцкі асяродак. Выпускаў штогадовы часопіс.
У 2006 годзе ў інтэрвію Свабодзе Сакрат Яновіч сказаў, што беларусам, каб стаць нацыяй, «патрэбна яшчэ гадоў дваццаць».
Пра іншыя гістарычныя падзеі 4 верасьня чытайце на сайце Свабоды.

❤8👍4👏1🙏1
Forwarded from BGmedia: новости — 2026
Арыгінальная назва: «Biblia święta, tho iest, Księgi Starego y Nowego Zakonu, właśnie z Żydowskiego Greckiego y Łacińskiego, nowo na Polski ięzyk, z pilnością y wiernie wyłożone».
З 1557 года сродкі на пераклад сярод кальвіністаў ВКЛ і Польскага каралеўства збіраў Станіслаў Шафранец. З мая 1560 года работу над перакладам фінансаваў князь Мікалай Радзівіл Чорны (кошт складаў каля 3000 чырвоных злотых) і пад патранатам уладальніка Піньчува — Мікалая Алесніцкага.
Яшчэ да стварэння каманды перакладчыкаў Гжэгаж Аршак, добра ведаўшы іўрыт і грэцкую мову, пераклаў частку Старога Запавету на размоўную польскую мову. У 1560 годзе пераклад Пяцікніжжа быў завершаны, а яшчэ праз тры гады праца была завершана. Уся Біблія была выдадзена 4 верасня 1563 года ў Брэсце, надрукавана Кіпрыянам Базылікам у друкарні, якая належала Мікалаю Радзівілу Чорнаму, тыражом каля 500 экземпляраў.
У снежні 2017 года ў Брэсце на вуліцы Пушкінскай быў усталяваны памятны знак у гонар Брэсцкай бібліі. Аўтар кампазіцыі – ураджэнец Баранавічаў Антон Нічыпарук. На адкрыцці тады прысутнічаў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Алякcандр Рагачук.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍7❤6👏1
Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя
Даследаванні прыпыненыя праз крызіс на мяжы: Губерт Ляпёнка пра сялянскія могілкі памежжа
🔺З нагоды 70-годдзя Аддзела археалогіі Музея Падляшша ў беластоцкай Ратушы адбылася лекцыя даследчыка Губерта Ляпёнкі, прысвечаная гэтым унікальным аб’ектам.
🎤 Што азначае сам панятак «сялянскія могілкі памежжа»? Які беларускі вучоны спрычыніўся да іх адкрыцця і навуковага апісання? Пра гэта пагаварылі з «Госцем Рацыі» — археолагам і даследчыкам Губертам Ляпёнкам.
Больш на: https://racyja.com/by/sumezza/hubert-ljapenka-pra-sjaljanskija-mohilki-pamezza/

👍5❤1😢1