📖Беларускае выданне Адама Кіркора — «З успамінаў беспрытульнага Сабары: Літоўскія карціны»
Сёлета па-беларуску выйшла кніга Адама Ганоры Кіркора — археолага, этнографа, публіцыста і аднаго з найбольш прыкметных даследчыкаў мінулага Беларусі і Літвы XIX стагоддзя. Пераклад падрыхтаваў Леанід Лаўрэш.
У кнізе Кіркор звяртаецца да падзей канца XVIII — першай паловы XIX ст.: паўстання 1794 года, гісторыі Віленскага ўніверсітэта, дзейнасці філаматаў і філарэтаў, падполля Шымана Канарскага і паўстання 1830–1831 гадоў.
Значную частку выдання складаюць успаміны прафесара Станіслава Баніфацыя Юндзіла — батаніка, заолага і прыродазнаўца, аднаго з першых даследчыкаў расліннага і жывёльнага свету Беларусі.
🔗Кніга даступная на сайце Pawet – чытаць і спампаваць

❤9👍4👏1🙏1
Forwarded from Зеркало | Новости
Гэты класік стаў літаратурным лідарам 1920-х і «кіраваў» з-за мяжы, а таксама пратэставаў супраць дыктатуры і ні на каго не даў паказанні.
Распавядаем пра крутасць Уладзіміра Дубоўкі.
Вы можете прочитать этот текст на русском.
https://zerkalo-14jun.online/news/cellar/134073.html?tg=4&requestedLang=bel
👉 Не працуе спасылка? Паспрабуйце гэтую, з Беларусі — з VPN.
📲 Спампуйце нашу аплікацыю для Android ці iOS.

❤15👍2👏2🙏1
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Археолагі знайшлі на Віцебшчыне княжацкую капліцу XVII стагоддзя. А ў ёй — рэшткі старадаўніх роспісаў.
Сцены будынка былі 1,5 метра таўшчынёй, а дах быў пакрыты цяжкай чарапіцай: https://euroradio.fm/na-vicebshchyne-znayshli-knyazhackuyu-kaplicu-xvii-stagoddzya-shto-zdzivila-arkheolagau-unutry
Спасылка, якая працуе без VPN

👍12🔥4👏3❤1🥰1🙏1
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Расправа над Лышчынскім: новыя гіпотэзы
У 1687 г. па даносе браслаўскага стольніка Яна Казіміра Бжоскі за напісанне багаборчага трактату быў арыштаваны берасцейскі земскі падсудак Казімір Лышчынскі. У 1689 г. яго абезгаловілі і спалілі на вогнішчы. Данііл Жукоўскі і Леанід Драздоў у «Беларускім гістарычным зборніку» (2025) прааналізавалі новыя архіўныя дакументы.
Першапачаткова канфлікт меў маёмасны характар, Бжоска быў вінен 500 злотых. Падчас нападу на маёнтак Матыкалы, здзейсненага групай у 100 чалавек, былі знішчаны дакументы. Гэта робіць больш праўдападобнай версію Лышчынскага пра існаванне другой часткі трактата, якая магла ўтрымліваць аргументы супраць атэізму.
Даследнікі мяркуюць: справа Лышчынскага не была толькі вынікам асабістага канфлікту або рэлігійнага абвінавачання. У 1688 г. Бжоска быў прызначаны каралём адным з камісараў для разгляду спрэчкі паміж уплывовымі магнатамі. Выказана гіпотэза, што расправа над Лышчынскім магла быць звязана з барацьбой каралеўскай партыі з кланам Сапегаў.

🤔8👍2🤷♂1
Дыскусія вакол «Крыжа Сафіі» не сціхае
Тэма так званага Крыжа Сафіі Менскай і медыйнай кампаніі вакол яго працягвае актыўна абмяркоўвацца ў асяроддзі беларускіх гісторыкаў.
У матэрыяле «Нашай Нівы» — чарговы раўнд гэтай дыскусіі.
🔹Сяргей Абламейка абараняе версію пра магчымую сувязь артэфакта з Сафіяй і спасылаецца на дацкія даследаванні 1970-х.
🔹Раман Крыцук у адказ звярнуўся непасрэдна да артыкула дацкай даследчыцы Фрыцэ Ліндаль 1978 года. Паводле яго аналізу, яна разглядала некалькі раўнапраўных версій паходжання крыжа, а сувязь з Сафіяй была толькі адной з гіпотэз.
Дыскусія ўсё больш выходзіць за межы аднаго артэфакта і закранае шырэйшае пытанне: дзе праходзіць мяжа паміж папулярызацыяй гісторыі і стварэннем гістарычнага міфа?
👉 Падрабязней — на «Нашай Ніве»

🤔5👏4🤷♂1👍1🤡1
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Жыхары Смальянаў адрэстаўравалі камень на магіле Тамаша Зана. Шмат гадоў пасля царскай ссылкі пісьменнік пражыў на Аршаншчыне і быў пахаваны тут у 1855 годзе. Доўгі час надмагільным помнікам ніхто не апекаваўся, і ён прыйшоў у занядбаны стан.
Тамаш Зан — адзін з лідараў віленскіх студэнцкіх таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Ён быў сябрам Адама Міцкевіча і Яна Чачота. У 1824 годзе быў сасланы ў Арэнбургскую губерню. А пасля вяртання пасяліўся ў маёнтку Кахачын каля Оршы, дзе даследаваў прыроду і беларускі фальклор.

❤18👍7🙏1
Forwarded from Белсат
🏰 У гэты польскі горад перавезлі з Горадні караля Баторыя, а таксама тут пахаваная каралева родам з Гальшанаў
У новым сезоне нашая перадача «Сармацкі вус» завітала ў Кракаў – горад каралёў, легендаў і агульных герояў Наведалі месца пахавання Ягайлы, даведаліся легенду пра тое, як Касцюшка расейскага імператара надурыў, а таксама разабраліся, што аб'ядноўвае вавэльскага і палескага цмокаў.
👨🦰 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY»

YouTube
Сакрэтная Пагоня ў Вавельскім замку ў Кракаве і палескі цмок. Сармацкі вус
Вавельскі замак у Кракаве звязаны з гісторыяй Беларусі. Тут спачываюць Ягайла, Касцюшка і Міцкевіч, а Соф’я Гальшанская і яе сын Казімір пахаваныя пад роспісамі майстроў ВКЛ. Палескі цмок і вавельскі цмок – што іх яднае? "Сармацкі вус"
00:00 Сармацкі вус:…
00:00 Сармацкі вус:…
👍8🔥3👏1
Forwarded from Наша Ніва
Архітэктара Шабунеўскага рэпрэсавалі за «злачыннае будаўніцтва моста» цераз Сож. Там і цяпер праблемы з пераправай
Архіўныя публікацыі даваеннай прэсы дазволілі ўстанавіць фармальную прычыну пачатку крымінальнага пераследу выбітнага гомельскага архітэктара Станіслава Шабунеўскага. Падставай для арышту стала знішчэнне моста прыроднай стыхіяй, якое савецкія ўлады кваліфікавалі як свядомы сабатаж.
https://nashaniva.com/403252
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403252

🤬4😢4👍2😭1😨1
🎓 Invisible University for Belarus: набор на восень 2026
Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт (CEU) запускае Invisible University for Belarus (IUBEL) — адукацыйную праграму для беларускіх студэнтаў і маладых даследчыкаў, якія вучацца або нядаўна скончылі навучанне пераважна ва ўніверсітэтах ЕС і краін OECD.
Аснова праграмы — курс «Belarus in Question: Rethinking Belarusian Politics, Society, and Culture in Regional and Global Contexts» пра Беларусь у шырокай рэгіянальнай і глабальнай перспектыве — ад палітыкі і грамадскіх працэсаў да культуры і спосабаў асэнсавання мінулага. Сярод выкладчыкаў — Эн Эплбаўм, Дэвід Марплз, Нэлі Бекус, Ірына Раманава, Альміра Усманава ды іншыя. Кіраўнікі курса — Таццяна Шчытцова і Андрэй Казакевіч.
Таксама даступныя іншыя курсы Global Invisible University, ментарская падтрымка, акадэмічная англійская і магчымасць уласнага даследчага праекта.
💶 Удзел бясплатны, даследчыя стыпендыі — да 800 еўра.
📅 28 верасня — 18 снежня.
⏳ Дэдлайн — 17 верасня.
👉 Падрабязнасці і заяўка

❤4👍2👏2🔥1🙏1
Forwarded from Karona Vitauta: гісторыя онлайн 🔻
🔻 Адзін шалёны месяц «Нашай Долі». Газета «исключительно вреднаго направленія»
Расейская паліцыя прыйшла ў рэдакцыю «Нашай Долі» ўжо на наступны дзень пасля выхаду першага, гістарычнага нумара газеты. Наклад канфіскавалі, потым яшчэ адзін, і наступны таксама, разграмілі рэдакцыю, завялі крыміналку. Так пачыналася легальная беларуская журналістыка.
1 верасня адзначаем 120 гадоў з выхаду першага нумара "Нашай Долі". У 1906 годзе беларусы скарысталіся вакном магчымасцяў - і ў Расейскай імперыі ўпершыню легальна пачала выходзіць газета па-беларуску. Дата эпахальная і ў значнай ступені лагічны пачатак нашага беларускага адраджэння. Але за гэтай прыгожай юбілейнай датай хаваецца адзін шалёны месяц, за які беларуская легальная журналістыка мусіла нарадзіцца і адразу вучыцца змагацца за права на існаванне.
🚩 Пагартайма гэты драматычны каляндар разам: https://karonavitauta.org/public/adzin-salyony-mesyac-nasai-doli-gazeta-isklyucitelno-vrednago-napravleniya
Падпісвайцеся на Карону Вітаўта! ❤️

❤11🔥4👍2💯1
Forwarded from Белсат
💬 «Увесь перыяд з пачатку Першай сусветнай да канца Другой сусветнай можна назваць своеасаблівай "еўрапейскай грамадзянскай вайной"»
Сёння – 87-я гадавіна пачатку Другой сусветнай вайны. І хоць распачалася яна з нападу Нямеччыны на адну толькі Польшчу, на «лакальным» узроўні не скончылася і вельмі хутка разраслася на ўвесь кантынент, залучаючы ўсё новых «гульцоў».
📍Чаму Гітлеру было б складана адважыцца на поўнамаштабную вайну ў Еўропе без дамовы са Сталіным?
📍Чаму лёс беларускіх земляў у тых падзеях стаўся асабліва трагічным?
📍Якія паралелі можна правесці паміж тагчаснай і сучаснай Еўропаю?
✍️ Наш карэспандэнт Алесь Сіліч паразмаўляў з бельгійскім прафесарам гісторыі Вімам Каўдэнісам
✅ Чытайце інтэрв'ю па спасылцы
🔗 Каб адкрыць яго з Беларусі, карыстайцеся гэтым лінкам
Сёння – 87-я гадавіна пачатку Другой сусветнай вайны. І хоць распачалася яна з нападу Нямеччыны на адну толькі Польшчу, на «лакальным» узроўні не скончылася і вельмі хутка разраслася на ўвесь кантынент, залучаючы ўсё новых «гульцоў».
📍Чаму Гітлеру было б складана адважыцца на поўнамаштабную вайну ў Еўропе без дамовы са Сталіным?
📍Чаму лёс беларускіх земляў у тых падзеях стаўся асабліва трагічным?
📍Якія паралелі можна правесці паміж тагчаснай і сучаснай Еўропаю?
✅ Чытайце інтэрв'ю па спасылцы
🔗 Каб адкрыць яго з Беларусі, карыстайцеся гэтым лінкам
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
belsat.eu
Бельгійскі прафесар: Гітлер бы не адважыўся напасці на Польшчу без дамовы са Сталіным
Сёння – чарговая гадавіна пачатку Другой сусветнай вайны: 1 верасня 1939-га Нямеччына напала на Польшчу. За тыдзень да гэтага Трэці Рэйх і СССР падзялілі сферы ўплыву ва Усходняй Еўропе....
👍4🕊2💔1
Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт
У Беластоку адзначаць 90-годдзе з дня нараджэння Сакрата Яновіча
Сакрат Яновіч — адзін з найбольш значных беларускіх інтэлектуалаў Падляшша XX і пачатку XXI стагоддзяў, стваральнік унікальнай паэтычнай прозы і філасофскіх мініяцюр.
4 верасня — акурат у дзень 90-гадовага юбілею выдатнага беларускага і польскага пісьменніка, публіцыста ды грамадскага дзеяча — у Беластоку адбудзецца ўрачысты памятны вечар.
Імпрэза пройдзе ў клубе Zmiana Klimatu (вул. Варшаўская, 6). Яе арганізатарамі выступаюць Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым, Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку і Фонд Villa Sokrates.
Сакрат Яновіч выдаў больш за 20 кніг, перакладзеных на дзясятак моў свету, змагаўся за захаванне беларускай ідэнтычнасці, стаяў біля вытокаў Беларускага дэмакратычнага аб’яднання (БДА), а яго дом у Крынках — Villa Sokrates — рокамі быў галоўным культуралагічным асяродкам рэгіёна.
Чытаць на сайце або без VPN.

❤10👍2👏1🙏1
Forwarded from Будзьма беларусамі!
🤔 У Заслаўі над руінамі брамы XVI стагоддзя пабудуюць навес. Што вядома пра ўнікальны аб’ект і чаму прапанаваны праект — бессэнсоўны і шкодны
Праект кансервацыі і музеефікацыі нядаўна адкапанай Вялікай уязной брамы Заслаўскага замка прадугледжвае ўзвядзенне навеса і стварэнне шматузроўневай агляднай пляцоўкі. Прызначаны зберагаць аб разбуральных ападкаў навес не здольны выканаць гэтую задачу, а лес металічных апор толькі шкодзіць гістарычнаму помніку, піша «Наша Ніва».
Падрабязней.🔗 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Праект кансервацыі і музеефікацыі нядаўна адкапанай Вялікай уязной брамы Заслаўскага замка прадугледжвае ўзвядзенне навеса і стварэнне шматузроўневай агляднай пляцоўкі. Прызначаны зберагаць аб разбуральных ападкаў навес не здольны выканаць гэтую задачу, а лес металічных апор толькі шкодзіць гістарычнаму помніку, піша «Наша Ніва».
На сайце дзяржзакупак з’явіўся тэндар на кансервацыю і музеефікацыю брамы Заслаўскага замка. Дзякуючы прыкладзенай дакументацыі можна ўбачыць не толькі, як менавіта будзе выглядаць гэты аб’ект, але і глыбей даведацца пра яго гісторыю.
Падрабязней.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤔6👍1
«Першыя недэмакратычныя»: міні-экспазіцыя пра выбары 2001 года
5 верасня ў 12:00 у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца адкрыццё часовай экспазіцыі «Першыя недэмакратычныя», сустрэча з удзельнікамі падзей 2001 года і экскурсія.
Да 25-й гадавіны выбараў 2001 года Музей прадстаўляе матэрыялы вулічнай агітацыі і асабістыя артэфакты, якія распавядаюць пра выбарчую кампанію і першыя спробы вулічнага супраціву ва ўмовах дзяржаўнага кантролю над СМІ.
У сустрэчы возьмуць удзел Павел Казанецкі і Уладзімір Кобец — прадстаўнікі дэмакратычнага руху і ўдзельнікі падзей. У гэты перыяд «Зубр» разгарнуў вулічную агітацыю: плакаты, налепкі і ўлёткі сталі важным інструментам камунікацыі з грамадствам.
Матэрыялы з выбараў Павел Казанецкі перадаў у Музей Вольнай Беларусі. Цяпер яны ўпершыню прадстаўленыя ў экспазіцыі.
Экспазіцыя даступная толькі 5–11 верасня.
📌Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11, Варшава
🗓5–11 верасня 2026 года
Адкрыццё — 5 верасня, 12:00

👍12💯1
🪖Не 1941-ы: для дзясяткаў тысяч беларусаў вайна пачалася 1 верасня 1939 года
Калі мы гаворым пра пачатак Другой сусветнай вайны, Беларусь часцей за ўсё ўспамінае 22 чэрвеня 1941 года. Але для дзясяткаў тысяч беларусаў вайна пачалася амаль на два гады раней.
1 верасня 1939 года каля 70–75 тысяч этнічных беларусаў былі мабілізаваныя ў Войска Польскае і ўжо з першага дня ваявалі супраць нацысцкай Германіі.
• Што сталася з гэтымі людзьмі?
• Колькі з іх загінула і колькі трапіла ў нямецкі ды савецкі палон?
• Чаму частку беларусаў немцы спрабавалі перадаць Саветам?
• І як беларусы апынуліся сярод ахвяр Катынскага злачынства?
🔗Пра гэта Беларускай Службе Польскага радыё распавёў гісторык Юрый Грыбоўскі, які больш за 30 гадоў даследуе ўдзел беларусаў у Войску Польскім

👍13💯7😢4
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Чаму пацярпела крах ідэя аб аўтаноміі Палесся
П. Лазавюк і К. Шаўчэнка пішуць у апошнім нумары часопіса «Русін» пра заходнепалескі рух, абапіраючыся на манаграфію А. Казака і А. Серады. У 1988-м было зарэгістравана грамадска-культурнае аб'яднанне «Полісье», якое стала цэнтрам руху.
Ягоны ідэолаг Мікола Шэляговіч хацеў стварыць «яцвяжскую аўтаномную рэспубліку» ў складзе БССР. Акцэнт рабіўся на балцкім паходжанні палешукоў. Падкрэсліваліся адрозненні паміж палескімі дыялектамі і суседнімі літаратурнымі мовамі, у першую чаргу ўкраінскай. Але «Яцвяжская тэорыя» аказалася празмерна экзатычнай для жыхароў Заходняга Палесся.
Ідэя аб стварэнні асобнай літаратурнай мовы на аснове мясцовых дыялектаў была сустрэта жорсткай крытыкай навукоўцаў і не была рэалізавана. З другой паловы 1990-х гг. заходнепалескі рух (на ілюстрацыі — неафіцыйны Палескі сцяг) страціў актыўнасць, не здолеўшы паўтарыць тыя поспехі, якіх дабіўся русінскі рух у Славакіі ці кашубскі рух у Польшчы.

❤8👍4🔥4🤡3🤷♂1
Forwarded from Наша Ніва
У Магілёве адкрылі шыльду губернатару Дэмбавецкаму. Дату смерці яму напісалі на гады ранейшую за спробу ўцячы з Савецкай Расіі
У абласным цэнтры ўшанавалі памяць кіраўніка, які ў ХІХ стагоддзі развіваў Магілёўшчыну і пакінуў пра яе знакамітае краязнаўчае апісанне. Пры гэтым тэкст на мемарыяльным знаку супярэчыць фактам, даўно вядомым навуцы, але нязручным для антызаходніх наратываў уладаў.
https://nashaniva.com/403751
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403751

😁8🥴4🤷♂1
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня — гадавіна Лахвіцкага паўстаньня на Лунінеччыне → https://smarturl.click/B8Ew0
3 верасьня 1942 году габрэі з гета ў мястэчку Лахва на Лунінеччыне паднялі паўстаньне. Напярэдадні яны даведаліся, што нацысты ўжо выкапалі пахавальныя яміны. Вязьні пачалі рыхтавацца да паўстаньня адразу пасьля стварэньня гета. Таму яно лічыцца першым заплянаваным і арганізаваным паўстаньнем у гета падчас ІІ сусьветнай вайны, хоць раней улетку габрэі чынілі адпор карнікам у Слоніме, Клецку, Нясьвіжы, Капылі і Міры.
Да тысячы чалавек прарваліся праз ачапленьне, каля паловы зь іх змаглі дабрацца да лесу, але большасьць злавілі. Некаторыя далучыліся да партызанаў і загінулі ў баях. Вайну перажылі 90 уцекачоў.
Пасьля вайны ў брацкай магіле лахваўскага гета налічылі 1946 чалавек, у тым ліку 698 жанчын і 724 дзяцей.
Пра іншыя гістарычныя падзеі 2 верасьня чытайце на сайце Свабоды.

😭7👍4🫡3❤1💔1