Ад Геніюш да «Тутэйшых»: як культура станавілася супрацівам у СССР
На YouTube-канале Праваабарончага цэнтра «Вясна» выйшаў новы выпуск праекта «Прававыя летапісы», прысвечаны беларускаму культурніцкаму супраціву ў савецкі час.
У цэнтры выпуску — тры гісторыі:
▪️ Ларыса Геніюш, якая прайшла праз сталінскія турмы і ГУЛАГ, але не адмовілася ад сваіх перакананняў і беларускасці;
▪️ Уладзімір Арлоў — ад студэнцкага самвыдату 1970-х да вяртання беларусам гістарычнай памяці;
▪️ «Майстроўня», «Талака» і «Тутэйшыя» — моладзевыя суполкі 1980-х, якія адраджалі беларускую культуру, абаранялі гістарычную спадчыну і выводзілі нацыянальны рух у публічную прастору. Адным з заснавальнікаў «Тутэйшых» быў Алесь Бяляцкі.
▶️ Глядзець відэа: https://youtu.be/aeFtqv-Bnyw

YouTube
Ад Геніюш да «Тутэйшых»: гісторыя культурніцкага супраціву ў СССР
Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентуе новы выпуск відэапраекта “Прававыя летапісы”. Гэтым разам мы распавядзем пра тое, як беларускае дысідэнцтва мела свой унікальны, глыбока культурніцкі характар і было прынцыповым змаганнем за права заставацца сабой, гаварыць…
❤7❤🔥2👍1🙏1
Forwarded from Будзьма беларусамі!
Раней неапублікаванае эсэ «СССР як калыска і магіла»
Эсэ Святланы Курс «СССР як калыска і магіла» было напісанае ўвосень 2021 года для літаратурнага праекта Фонду Конрада Адэнаўэра, прымеркаванага да 100-годдзя ўтварэння і 30-годдзя распаду Савецкага Саюза.
У студзені 2022 года эсэ пераклала на нямецкую мову Ціна Вюншман. Пасля пачатку поўнамаштабнага расійскага ўварвання ва Украіну ў лютым 2022 года многія тэксты пра спадчыну СССР запатрабавалі новага асэнсавання. Запланаваная публікацыя была адкладзеная, і эсэ так і не ўбачыла свету пры жыцці аўтаркі.
19 ліпеня 2026 года Святлана Курс пайшла з жыцця ў Варшаве. У гэтым эсэ яна спалучае гістарычнае даследаванне з асабістай і сямейнай гісторыяй, паказваючы, як падзеі XX стагоддзя паўплывалі на людзей у Беларусі і працягваюць адбівацца на сучаснасці. Аўтарка даводзіць свой аповед да падзей 2020–2021 гадоў, ператвараючы развітальную прамову па Савецкім Саюзе ў сведчанне пра імперскую спадчыну, страх, памяць і чалавечую годнасць.
Для цяперашняй публікацыі Ціна Вюншман напісала асабістую прадмову пра гісторыю стварэння і перакладу эсэ, а таксама пра тое, чаму вобразы з гэтага тэксту заставаліся з ёй на працягу наступных гадоў. Прадмова перакладчыцы змешчаная ў пачатку тэксту, які мы публікуем на нашым сайце.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤17🔥3👍2👏1💯1
Forwarded from Наша Ніва
Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120-годдзя «Нашай Нівы» і просіць людзей пра экспанаты
Выстава будзе называцца «Голас стагоддзя: 120 гадоў «Нашай Ніве» Гісторыя слова і свабоды». На выставе будзе пра ўсе перыяды выдання: і ХХ, і ХХІ стагоддзе.
Арганізатары будуць удзячныя за любыя экспанаты, звязаныя з «Нашай Нівай»: артэфакты, рукапісы, фотаздымкі, памятныя рэчы, перапіску з Рэдакцыяй часоў, калі яна была яшчэ папяровая — карацей, усё, у чым адбіўся час.
Звяртайцеся ў Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча (Вільня, вул. Віленская (Vilniaus g.), 20. Ці праз e-mail hello@vilnia.com. Або праз тых людзей, якія ведаеце асабіста.

👍12❤4🙏1
Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя
📌 Крысціна Шыянок: Пашыраем гістарычныя веды пра Беларусь
🔻 Гістарычныя веды пра Беларусь. Іх распасюд і палітычная дыскусія. Такую мэту таксама ставяць прадстаўнікі беларускай дэмакратычнай супольнасці за мяжой.
https://racyja.com/by/sumezza/kryscina-syjanok-pasyraem-histarycnyja-vedy-pra-belarus/

❤5👍2👏1🙏1
Forwarded from De facto. Беларуская навука
У Германіі выйшла кніга пра памяць пра Другую сусветную вайну ў Беларусі
У жніўні ў нямецкім выдавецтве Vandenhoeck & Ruprecht пабачыла свет выданне «Памяць паміж трыумфам і траўмай. Беларусь і Другая сусветная вайна, 1942–2019», аўтарка — Ekaterina Keding.
Даследаванне разглядае развіццё памяці пра Другую сусветную вайну ў Беларусі. На падставе аналізу музеяў, мемарыялаў і архіўных крыніц аўтарка паказвае, што памяць пра вайну як у савецкі, так і ў постсавецкі перыяды была неаднароднай. Яна фарміравалася пад уплывам мноства суб’ектаў, кожны з якіх пераследаваў свае ўласныя інтарэсы, ствараючы тым самым разнастайныя наратывы.
Аўтарка адрознівае ўшанаванне памяці «зверху» і «знізу» і канцэнтруецца на далікатных пытаннях ушанавання памяці ахвяр. Выданне налічвае 508 старонак.

👍11🙏1🕊1
Forwarded from Белсат
У гэты дзень войска Рэчы Паспалітай вызваліла Полацк ад маскоўцаў
30 жніўня 1579 года адбылася вырашальная бітва за Полацк, які вярнуўся ў склад ВКЛ. Да гэтага горад быў пад кантролем Расеі 16 гадоў.
Цар Іван Грозны захапіў Полацк яшчэ ў 1563 годзе, дзе ладзіў там жорсткія пагромы і пазней зрабіў з гораду ваенны фарпост.
Пасля доўгай аблогі Полацк быў вызвалены войскам караля Стэфана Баторыя. Гэта былі сумесныя сілы ВКЛ і Польшчы.

👍18❤5👏1🙏1
Forwarded from Наша Ніва
Містычнае кола Вільні: Каліноўскі быў пахаваны з медальёнам святыні, каля якой вырас гатычны палац доктара з-пад Оршы. Цяпер парэшткі Каліноўскага перапахавалі ў магільні таго ж доктара
Двое выхадцаў з Беларусі — адзін стаў нацыянальным героем і сімвалам змагання за свабоду, другі ўсё жыццё паспяхова рабіў кар'еру ў расійскай арміі — перапляліся ў гісторыі праз стагоддзе пасля смерці. Іх лёсы аб'яднала неймавернае супадзенне.
https://nashaniva.com/403302
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403302

❤7👍6🙏2
Дыскусія вакол «Крыжа Сафіі Менскай» працягваецца
Пасля «пірацкай экспедыцыі» беларусаў у Капенгаген і кампаніі вакол так званага Крыжа Сафіі Менскай тэма выклікала шырокае абмеркаванне сярод беларускіх гісторыкаў.
У новым матэрыяле Радыё Свабода прадстаўлены розныя погляды на тое, як варта ставіцца да гэтай гісторыі.
🔹 Аляксандр Паршанкоў нагадвае: дакладных доказаў сувязі крыжа з Сафіяй Менскай няма, таму падаваць гэтую версію як факт ці «нацыянальную святыню» некарэктна. Да падобных праектаў, на яго думку, варта далучаць прафесійных гісторыкаў.
🔹 Сяргей Абламейка лічыць, што беларуская грамадскасць не выдумала гэтую версію: гіпотэза пра сувязь крыжа з Сафіяй існуе ў гістарыяграфіі даўно. А цікавасць да такіх сюжэтаў дапамагае актуалізаваць беларускую гісторыю і яе еўрапейскі кантэкст.
👉 Чытайце, як разгортваецца дыскусія

👍6🔥2🤡1
Як Гомель з правінцыйнага мястэчка стаў адным з найбуйнейшых гарадоў Беларусі
У цэнтры Гомеля цяпер усталёўваюць помнік расійскаму фельдмаршалу Івану Паскевічу — удзельніку імперскіх заваяванняў і здушэння паўстання 1830–1831 гадоў. Але менавіта з Румянцавымі і Паскевічамі звязаны і імклівы рост горада ў XIX стагоддзі.
Як пасля падзелу Рэчы Паспалітай Гомель трапіў у рукі расійскіх саноўнікаў? Чаму праз яго праклалі важныя шашу, тэлеграф і чыгунку? Якую ролю ў развіцці горада адыгралі яўрэйская супольнасць і Ірына Паскевіч — адна з найбагацейшых жанчын тагачаснай Беларусі?
У 1897 годзе ў Гомелі жылі 36,8 тысячы чалавек, а ўжо ў 1913-м — больш за 104 тысячы. Пра тое, як правінцыйнае мястэчка ператварылася ў буйны прамысловы і транспартны цэнтр, — у матэрыяле «Зеркала».
👉Чытаць артыкул

👍9👏2
📖Беларускае выданне Адама Кіркора — «З успамінаў беспрытульнага Сабары: Літоўскія карціны»
Сёлета па-беларуску выйшла кніга Адама Ганоры Кіркора — археолага, этнографа, публіцыста і аднаго з найбольш прыкметных даследчыкаў мінулага Беларусі і Літвы XIX стагоддзя. Пераклад падрыхтаваў Леанід Лаўрэш.
У кнізе Кіркор звяртаецца да падзей канца XVIII — першай паловы XIX ст.: паўстання 1794 года, гісторыі Віленскага ўніверсітэта, дзейнасці філаматаў і філарэтаў, падполля Шымана Канарскага і паўстання 1830–1831 гадоў.
Значную частку выдання складаюць успаміны прафесара Станіслава Баніфацыя Юндзіла — батаніка, заолага і прыродазнаўца, аднаго з першых даследчыкаў расліннага і жывёльнага свету Беларусі.
🔗Кніга даступная на сайце Pawet – чытаць і спампаваць

❤9👍4👏1🙏1
Forwarded from Зеркало | Новости
Гэты класік стаў літаратурным лідарам 1920-х і «кіраваў» з-за мяжы, а таксама пратэставаў супраць дыктатуры і ні на каго не даў паказанні.
Распавядаем пра крутасць Уладзіміра Дубоўкі.
Вы можете прочитать этот текст на русском.
https://zerkalo-14jun.online/news/cellar/134073.html?tg=4&requestedLang=bel
👉 Не працуе спасылка? Паспрабуйце гэтую, з Беларусі — з VPN.
📲 Спампуйце нашу аплікацыю для Android ці iOS.

❤15👍2👏2🙏1
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Археолагі знайшлі на Віцебшчыне княжацкую капліцу XVII стагоддзя. А ў ёй — рэшткі старадаўніх роспісаў.
Сцены будынка былі 1,5 метра таўшчынёй, а дах быў пакрыты цяжкай чарапіцай: https://euroradio.fm/na-vicebshchyne-znayshli-knyazhackuyu-kaplicu-xvii-stagoddzya-shto-zdzivila-arkheolagau-unutry
Спасылка, якая працуе без VPN

👍12🔥4👏3❤1🥰1🙏1
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Расправа над Лышчынскім: новыя гіпотэзы
У 1687 г. па даносе браслаўскага стольніка Яна Казіміра Бжоскі за напісанне багаборчага трактату быў арыштаваны берасцейскі земскі падсудак Казімір Лышчынскі. У 1689 г. яго абезгаловілі і спалілі на вогнішчы. Данііл Жукоўскі і Леанід Драздоў у «Беларускім гістарычным зборніку» (2025) прааналізавалі новыя архіўныя дакументы.
Першапачаткова канфлікт меў маёмасны характар, Бжоска быў вінен 500 злотых. Падчас нападу на маёнтак Матыкалы, здзейсненага групай у 100 чалавек, былі знішчаны дакументы. Гэта робіць больш праўдападобнай версію Лышчынскага пра існаванне другой часткі трактата, якая магла ўтрымліваць аргументы супраць атэізму.
Даследнікі мяркуюць: справа Лышчынскага не была толькі вынікам асабістага канфлікту або рэлігійнага абвінавачання. У 1688 г. Бжоска быў прызначаны каралём адным з камісараў для разгляду спрэчкі паміж уплывовымі магнатамі. Выказана гіпотэза, што расправа над Лышчынскім магла быць звязана з барацьбой каралеўскай партыі з кланам Сапегаў.

🤔8👍2🤷♂1
Дыскусія вакол «Крыжа Сафіі» не сціхае
Тэма так званага Крыжа Сафіі Менскай і медыйнай кампаніі вакол яго працягвае актыўна абмяркоўвацца ў асяроддзі беларускіх гісторыкаў.
У матэрыяле «Нашай Нівы» — чарговы раўнд гэтай дыскусіі.
🔹Сяргей Абламейка абараняе версію пра магчымую сувязь артэфакта з Сафіяй і спасылаецца на дацкія даследаванні 1970-х.
🔹Раман Крыцук у адказ звярнуўся непасрэдна да артыкула дацкай даследчыцы Фрыцэ Ліндаль 1978 года. Паводле яго аналізу, яна разглядала некалькі раўнапраўных версій паходжання крыжа, а сувязь з Сафіяй была толькі адной з гіпотэз.
Дыскусія ўсё больш выходзіць за межы аднаго артэфакта і закранае шырэйшае пытанне: дзе праходзіць мяжа паміж папулярызацыяй гісторыі і стварэннем гістарычнага міфа?
👉 Падрабязней — на «Нашай Ніве»

🤔5👏4🤷♂1👍1🤡1
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Жыхары Смальянаў адрэстаўравалі камень на магіле Тамаша Зана. Шмат гадоў пасля царскай ссылкі пісьменнік пражыў на Аршаншчыне і быў пахаваны тут у 1855 годзе. Доўгі час надмагільным помнікам ніхто не апекаваўся, і ён прыйшоў у занядбаны стан.
Тамаш Зан — адзін з лідараў віленскіх студэнцкіх таварыстваў філаматаў і філарэтаў. Ён быў сябрам Адама Міцкевіча і Яна Чачота. У 1824 годзе быў сасланы ў Арэнбургскую губерню. А пасля вяртання пасяліўся ў маёнтку Кахачын каля Оршы, дзе даследаваў прыроду і беларускі фальклор.

❤18👍7🙏1
Forwarded from Белсат
🏰 У гэты польскі горад перавезлі з Горадні караля Баторыя, а таксама тут пахаваная каралева родам з Гальшанаў
У новым сезоне нашая перадача «Сармацкі вус» завітала ў Кракаў – горад каралёў, легендаў і агульных герояў Наведалі месца пахавання Ягайлы, даведаліся легенду пра тое, як Касцюшка расейскага імператара надурыў, а таксама разабраліся, што аб'ядноўвае вавэльскага і палескага цмокаў.
👨🦰 Глядзіце на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY»

Сакрэтная Пагоня ў Вавельскім замку ў Кракаве і палескі цмок. Сармацкі вус
Вавельскі замак у Кракаве звязаны з гісторыяй Беларусі. Тут спачываюць Ягайла, Касцюшка і Міцкевіч, а Соф’я Гальшанская і яе сын Казімір пахаваныя пад роспісамі майстроў ВКЛ. Палескі цмок і вавельскі цмок – што іх яднае? "Сармацкі вус"
00:00 Сармацкі вус:…
00:00 Сармацкі вус:…
👍8🔥3👏1
Forwarded from Наша Ніва
Архітэктара Шабунеўскага рэпрэсавалі за «злачыннае будаўніцтва моста» цераз Сож. Там і цяпер праблемы з пераправай
Архіўныя публікацыі даваеннай прэсы дазволілі ўстанавіць фармальную прычыну пачатку крымінальнага пераследу выбітнага гомельскага архітэктара Станіслава Шабунеўскага. Падставай для арышту стала знішчэнне моста прыроднай стыхіяй, якое савецкія ўлады кваліфікавалі як свядомы сабатаж.
https://nashaniva.com/403252
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/403252

🤬4😢4👍2😭1😨1
🎓 Invisible University for Belarus: набор на восень 2026
Цэнтральна-Еўрапейскі ўніверсітэт (CEU) запускае Invisible University for Belarus (IUBEL) — адукацыйную праграму для беларускіх студэнтаў і маладых даследчыкаў, якія вучацца або нядаўна скончылі навучанне пераважна ва ўніверсітэтах ЕС і краін OECD.
Аснова праграмы — курс «Belarus in Question: Rethinking Belarusian Politics, Society, and Culture in Regional and Global Contexts» пра Беларусь у шырокай рэгіянальнай і глабальнай перспектыве — ад палітыкі і грамадскіх працэсаў да культуры і спосабаў асэнсавання мінулага. Сярод выкладчыкаў — Эн Эплбаўм, Дэвід Марплз, Нэлі Бекус, Ірына Раманава, Альміра Усманава ды іншыя. Кіраўнікі курса — Таццяна Шчытцова і Андрэй Казакевіч.
Таксама даступныя іншыя курсы Global Invisible University, ментарская падтрымка, акадэмічная англійская і магчымасць уласнага даследчага праекта.
💶 Удзел бясплатны, даследчыя стыпендыі — да 800 еўра.
📅 28 верасня — 18 снежня.
⏳ Дэдлайн — 17 верасня.
👉 Падрабязнасці і заяўка

❤4👍2👏2🔥1🙏1