Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.34K photos
95 videos
2 files
800 links
Download Telegram
19 жніўня 1991 года камуністы паспрабавалі спыніць распад СССР. Яны стварылі Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы, ізалявалі прэзідэнта Гарбачова і на тры дні ўзялі ўладу ў свае рукі.

Путч сутыкнуўся з масавымі пратэстамі і скончыўся ўжо 21 жніўня. Пратэставалі супраць яго і ў Беларусі — паглядзіце архіўныя фота з мітынгу, які арганізаваў Беларускі Народны Фронт.
👍17❤‍🔥54🔥1
Эміграцыя — не новае слова для беларусаў. Хоць яно і загучала актыўней пасля 2020-га года, беларусы і беларускі і раней з'язджалі за мяжу — у пошуках лепшага лёсу ці ў спробах выратаваць жыццё.
Як яны жылі, чаго дамагаліся і як змагаліся з «прапагандай для з'ехаўшых» — пра гэта і шмат што іншае раскажуць нашы вядоўцы Дар'я Палынская і Алесь Кіркевіч.
👍104🤔1
Forwarded from Historyja
У ноч з 20 на 21 жніўня 1968 года пачалася аперацыя «Дунай» у выніку якой савецкія войскі разам з войскамі сацыялістычных дзяржаў-сатэлітаў уварваліся ў Чэхаславаччыну, каб задушыць дэмакратызацыю, змены вядомыя як Пражская вясна.

Ларыса Геніюш пісала: “Чэхі – як рана… Наш лёс цесна зьвязаны зь іх лёсам, толькі нам яшчэ горай, нас могуць вынішчыць. Сталася рэч жудасная. На маю думку, саветы ў сутычцы з Чэхаславаччынай, хутчэй, прайгралі гэтую брудную кампанію. Які ўстыд, які жах, а з другога боку – як жа паказалі сьвету сябе, свае мэтады! Кампрамісаў з сапраўднымі людзьмі ў іх ужо быць ня можа! Слухаем Чэхаславаччыну, слухаем цэлы сьвет. Як жа абураныя ўсе ў сьвеце! Бачыце – там таксама камуністы, але як жа іншыя людзі. На сэрцы ў нас рубцы і рубчыкі ад кіпцяў, ад мядзьведжых лап. Каб беларускага мы мелі Дубчэка – інакшай гутарка была б!”
💔31💯5
23 жніўня 1939 г. міністр і наркам замежных спраў Германіі і СССР Рыбентроп і Молатаў падпісалі Дагавор аб ненападзе, вядомы як Пакт Молатава-Рыбентропа. Бакі дамовіліся цягам 10 год не нападаць адзін на аднаго.

Тады ж быў падпісаны сакрэтны пратакол. У ім Масква і Берлін дамаўляліся пра размежаванне сфераў ўплыву. Фінляндыя, Эстонія, Латвія і Літва адыходзілі пад кантроль СССР. Пры гэтым перадача Віленскай вобласці Літве прызнавалася двума бакамі.

У выпадку пераўладкавання абласцей Польшчы Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна пераходзілі пад кантроль Масквы. Лёс самой Польшчы дзяржавы планавалі вырашыць "на працягу далейшага палітычнага развіцця" "у парадку дружалюбнай узаемнай згоды". Таксама Берлін прызнаваў за Крамлем інтарэс да Бесарабіі, якая была часткай Румыніі. Дагавор аб ненападзе 31 жніўня адначасова ратыфікавалі Вярхоўны Савет СССР і Рэйхстаг Германіі.

Дакумент з'явіўся пралогам да Другой сусветнай вайны. Ужо 1 верасня 1939 г. Германія, а 17 верасня СССР напалі на Польшчу. У выніку польская дзяржава знікла з мапы Еўропы, а Заходнія Беларусь і Захоняя Украіна былі далучаныя да БССР і УССР.

10 кастрычніка 1939 г. пад націскам сталінскага кіраўніцтва ўрад Літвы пагадзіўся на размяшчэнне савецкіх ваенных базаў на сваёй тэрыторыі, а ў якасці кампенсацыі атрымаў Вільню і Віленскую вобласць.

26 лістапада 1939 г. СССР распачаў вайну з Фінляндыяй, у якой загіне шмат беларусаў. А ўлетку 1940 г. савецкія войскі ўвайшлі ў Эстонію, Латвію і Бесарабію.

Наяўнасць сакрэтнага пратаколу да Пакту аб ненападзе ў СССР адмаўлялася да 1989 году. Арыгіналы дакументаў Расея ўпершыню апублікавала толькі ў 2019 годзе.
🤬19😱5👎3😭1
23 жніўня ў Еўропе адзначаюць Еўрапейскі дзень памяці ахвяр сталінізму і нацызму. Ён быў заснаваны Еўрапейскім парламентам у 2009 годзе. Датай святкавання абралі дзень падпісання Дамовы аб ненападзе паміж Германіяй і СССР, вядомай як Пакт Молтава-Рыбентропа, і сакрэтнага пратаколу да яго. Гэта адбылося 23 жніўня 1939 года. Дакумент падзяліў Еўропу на сферы ўплыву і падрыхтаваў грунт для пачатку Другой сусветнай вайны.

Як гэты дзень паўплываў на гісторыю Беларусі? Ці варта беларусам адзначаць Дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму? Пра гэта разважае доктар палітычных навук, спецыяліст у беларускай палітычнай гісторыі Андрэй Казакевіч.
14👍8
Хто вельмі шмат дапамагаў гітлераўскай Нямеччыне і кляўся ёй у "трывалай дружбе"

Да 85-годдзя падпісання пакта Молатава-Рыбентропа "Салідарнасць" нагадвае - гэта быў Сталін.
🤬11🤮6👍5😡3😁1💩1