Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.33K photos
95 videos
2 files
796 links
Download Telegram
15 жніўня 1937 году НКВД СССР выдаў загад № 00486. Гэта быў адзін з шэрагу загадаў НКВД, які раскручваў механізм Вялікага тэрору ў 1937-38 гадах.

Паводле дакументу, ператрусам, арыштам і рэпрэсіям падлягалі члены сем'яў здраднікаў Радзімы, скарочана ЧСЗР - жонкі ўжо асуджаных за антысавецкія і контррэвалюцыйныя злачынствы, а таксама іх дзеці старэйшыя за 15 гадоў. Рэпрэсіям падлягалі нават жонкі, што да арышту былі ў разводзе, але былі датычныя да контррэвалюцыйнай дзейнасці асуджаных, хавалі іх, альбо ведалі аб дзейнасці асуджанага, але не данеслі органам улады. Паводле загаду, жонак і дзяцей мусілі асудзіць не менш як на 5-8 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Арышту не падлягалі цяжарныя, жанчыны з груднымі ці хворымі дзецьмі, цяжка ці заразна хворыя. Для іх мерай стрымання абіралі падпіску аб нявыездзе з пільным назіраннем за сям'ёй. Таксама не арыштоўваліся жонкі, якія паведамілі уладам звесткі, якія з'явіліся падставай да распрацоўкі і арышту мужоў.

Значную частку асуджаных ЧСЗР скіроўвалі ў Акмалінскі лагер жонак здраднікаў радзімы НКВД (АЛЖЗР) у Казахстане.

На здымку асуджаныя жанчыны АЛЖЗР, а таксама былы сакратар Аршанскага райкаму камуністычнай партыі, аўтар шэрагу даносаў Раман Соскін з жонкай Юліяй Соскінай-Цэмехман і дзецьмі. Самога Рамана Соскіна абвінавацілі ва "ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганізацыі правых, правядзенні вярбоўкі ў контррэвалюцыйную арганізацыю, якая праводзіла шкодніцкую працу і дыверсійныя акты", і расстралялі 29 чэрвеня 1938 году ў Менску. Ягоную жонку Юлію арыштавалі 26 жніўня 1938 г. за "актыўную дапамогу мужу ў правядзенні контррэвалюцыйнай працы" і саслалі на 5 гадоў у Карабалакскі раён Кустанайскай вобласці Казахстану. Іхныя трое дзяцей трапілі ў дзіцячы дом.

У 2017 годзе Лукашэнка перадаў у Казахстан копіі спраў у дачыненні да рэпрэсаваных жонак беларускіх пісьменнікаў, лісты сваякоў рэпрэсаваных жанчын. Сярод іх - і цешча народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі. У Казахстане гэтыя дакументы рассакрэчаны, да іх можна атрымаць доступ. Беларусі КДБ па-ранейшаму хавае ад грамадства дакументы, датычныя савецкага тэрору ў 1920-1950-я гады.
😢22💔92👍2🤬2
Forwarded from ВКЛ
Навiны: Бізнесмены з Масквы плануюць аднавіць сінагогу ў Слоніме.🤔
Пасля рэстаўрацыі сінагога павінна стаць культурным і турыстычным аб'ектам, піша мясцовая газета «Слонімскі Веснік». У лютым 2024 года сінагога была прададзена на аўкцыёне за 42 рублі, і згодна з яго ўмовамі, уладальнік павінен аднавіць будынак на працягу 5 гадоў. Адзіным арганізатарам аўкцыёну сярод расейскіх бізнэсмэнаў. Усе работы па рэстаўрацыі канструкцыі помніка будуць весціся на аснове інфармацыі з гістарычных крыніц. У лісце гаворыцца, што ў памяшканні сінагогі захавалася вельмі шмат арыгінальных элементаў, яны былі адноўлены і адрэстаўраваны.
🤔15🤬9👏21👍1
Forwarded from Historyja
16 жніўня 1945 года ў Маскве была падпісаная дамова аб савецка-польскай мяжы, згодна якой ад Беларусі да Польшчы адышла амаль уся Беластоцкая вобласць у складзе 17 раёнаў з абласным цэнтрам і 3 раёны Берасцейскай вобласці, дзе жыла значная колькасць беларускага насельніцтва.
😢24🤬83👎2🔥2
19 жніўня 1991 года камуністы паспрабавалі спыніць распад СССР. Яны стварылі Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы, ізалявалі прэзідэнта Гарбачова і на тры дні ўзялі ўладу ў свае рукі.

Путч сутыкнуўся з масавымі пратэстамі і скончыўся ўжо 21 жніўня. Пратэставалі супраць яго і ў Беларусі — паглядзіце архіўныя фота з мітынгу, які арганізаваў Беларускі Народны Фронт.
👍17❤‍🔥54🔥1
Эміграцыя — не новае слова для беларусаў. Хоць яно і загучала актыўней пасля 2020-га года, беларусы і беларускі і раней з'язджалі за мяжу — у пошуках лепшага лёсу ці ў спробах выратаваць жыццё.
Як яны жылі, чаго дамагаліся і як змагаліся з «прапагандай для з'ехаўшых» — пра гэта і шмат што іншае раскажуць нашы вядоўцы Дар'я Палынская і Алесь Кіркевіч.
👍104🤔1
Forwarded from Historyja
У ноч з 20 на 21 жніўня 1968 года пачалася аперацыя «Дунай» у выніку якой савецкія войскі разам з войскамі сацыялістычных дзяржаў-сатэлітаў уварваліся ў Чэхаславаччыну, каб задушыць дэмакратызацыю, змены вядомыя як Пражская вясна.

Ларыса Геніюш пісала: “Чэхі – як рана… Наш лёс цесна зьвязаны зь іх лёсам, толькі нам яшчэ горай, нас могуць вынішчыць. Сталася рэч жудасная. На маю думку, саветы ў сутычцы з Чэхаславаччынай, хутчэй, прайгралі гэтую брудную кампанію. Які ўстыд, які жах, а з другога боку – як жа паказалі сьвету сябе, свае мэтады! Кампрамісаў з сапраўднымі людзьмі ў іх ужо быць ня можа! Слухаем Чэхаславаччыну, слухаем цэлы сьвет. Як жа абураныя ўсе ў сьвеце! Бачыце – там таксама камуністы, але як жа іншыя людзі. На сэрцы ў нас рубцы і рубчыкі ад кіпцяў, ад мядзьведжых лап. Каб беларускага мы мелі Дубчэка – інакшай гутарка была б!”
💔31💯5