Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.33K photos
95 videos
2 files
796 links
Download Telegram
Аршаншчына і яе жыхары праз абъектыў нямецкіх фатографаў-аматараў. Каляровыя здымкі зробленыя жаўнерамі Вермахту ў жніўні 1941 года і апублікаваныя на сайце Берлінскага лічбавага музею.
👍28😢107👀2
❗️Унікальную пасавую накладку часоў вікінгаў знайшла падчас раскопак на Шуміліншчыне экспедыцыя Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. 🔥Навукоўцы працавалі ў другой палове ліпеня - пачатку жніўня ў аграгарадку Кардон. Там і была выяўлена унікальная знаходка. Пра гэта паведаміў кіраўнік экспедыцыі, археолаг, кандыдат гістарычных навук Марат Клімаў.

“Дакладна такіх жа накладак беларускія археолагі не знаходзілі, але па стылі выканання яна блізкая да той, якую мы знайшлі падчас раскопак у Верхнім замку Полацку ў 2022 годзе”, - падкрэсліў археолаг.

Навукоўцы мяркуюць, што накладка належыць да кола скандынаўскіх старажытнасцяў. Яна выкананая ў “звярыным стылі”. Артэфакт знайшлі побач са слядамі былых будынкаў.

Гарадзішча Кардон - адно з найбуйнейшых паселішчаў эпохі вікінгаў у Беларусі. Яго росквіт звязаны з актыўным выкарыстаннем у IX - пачатку XI стагоддзяў "шляху з варагаў у грэкі". Цяперашняя экспедыцыя працягнула даследаванні, завершаныя ў 2018 годзе. Іх мэтай быў пошук жылых дамоў, вытворчых комплексаў і пацверджанняў, што побач з паселішчам знаходзілася "бухта дракараў" вікінгаў. Выявіць сляды бухты не ўдалася, але рэшткі некалькіх пабудоў і печаў навукоўцы знайшлі.
🔥288👍4
Маніторынг_гістарычнай_палітыкі_ў_Беларусі_2024.pdf
120.5 KB
Прадстаўляем вашай увазе тэкст маніторынга гістарычнай палітыкі ў Беларусі за май-ліпень 2024 года, які падрыхтаваў акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі.

У ходзе маніторынга аналізавалася, як гістарычная праблематыка інтэрпрэтуецца СМІ, у першую чаргу, дзяржаўнымі. Аналізаваны час якраз быў насычаны важнымі камемаратыўнымі падзеямі: Дзень Перамогі, Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыда беларускага народа, Дзень Незалежнасці, плюс 30-годззе прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі.

У ходзе маніторынга пры тым было адзначана, што паступова гістарычная тэматыка саступае на другі план у параўнанні з 2021-22 гадамі, у значнай ступені кансервуюцца тыя формы інтэрпрэтацыі мінулага, якія былі тады выпрацаваны.

З інавацый можна адзначыць, што да распаўсюду тэмы генацыду беларускага народа падключылася беларускае МЗС, якое прыцягнула сетку сваіх кантактаў. Згортванне ўсяго мінулага да перыяду Вялікай Айчыннай вайны ў дзяржаўных СМІ дасягнула ў гэты час максімальнага ўзроўню, і разам з тым практычна ўсе выказванні беларускіх чыноўнікаў зводзяецца да рытуальных формулаў абвінавачвання “калектыўнага Захаду” у перапісванні гісторыі. Такім чынам, хоць на ўзроўні дэкларацый выказваецца падтрымка Расіі ў яе агрэсіўнай вайне.

Асобная рыса гэтага часу, што беларускія недзяржаўныя СМІ ўсё больш актыўна працуюць у рэжыме супрацьдзеяння беларускай дзяржаўнай прапагандзе, пры гэтым удала выкарыстоўвае інтэлектуальныя рэсурсы беларускай эміграцыі, і часам удала грае на апярэджанне.
👍241🔥1😁1
15 жніўня 1937 году НКВД СССР выдаў загад № 00486. Гэта быў адзін з шэрагу загадаў НКВД, які раскручваў механізм Вялікага тэрору ў 1937-38 гадах.

Паводле дакументу, ператрусам, арыштам і рэпрэсіям падлягалі члены сем'яў здраднікаў Радзімы, скарочана ЧСЗР - жонкі ўжо асуджаных за антысавецкія і контррэвалюцыйныя злачынствы, а таксама іх дзеці старэйшыя за 15 гадоў. Рэпрэсіям падлягалі нават жонкі, што да арышту былі ў разводзе, але былі датычныя да контррэвалюцыйнай дзейнасці асуджаных, хавалі іх, альбо ведалі аб дзейнасці асуджанага, але не данеслі органам улады. Паводле загаду, жонак і дзяцей мусілі асудзіць не менш як на 5-8 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Арышту не падлягалі цяжарныя, жанчыны з груднымі ці хворымі дзецьмі, цяжка ці заразна хворыя. Для іх мерай стрымання абіралі падпіску аб нявыездзе з пільным назіраннем за сям'ёй. Таксама не арыштоўваліся жонкі, якія паведамілі уладам звесткі, якія з'явіліся падставай да распрацоўкі і арышту мужоў.

Значную частку асуджаных ЧСЗР скіроўвалі ў Акмалінскі лагер жонак здраднікаў радзімы НКВД (АЛЖЗР) у Казахстане.

На здымку асуджаныя жанчыны АЛЖЗР, а таксама былы сакратар Аршанскага райкаму камуністычнай партыі, аўтар шэрагу даносаў Раман Соскін з жонкай Юліяй Соскінай-Цэмехман і дзецьмі. Самога Рамана Соскіна абвінавацілі ва "ўдзеле ў контррэвалюцыйнай арганізацыі правых, правядзенні вярбоўкі ў контррэвалюцыйную арганізацыю, якая праводзіла шкодніцкую працу і дыверсійныя акты", і расстралялі 29 чэрвеня 1938 году ў Менску. Ягоную жонку Юлію арыштавалі 26 жніўня 1938 г. за "актыўную дапамогу мужу ў правядзенні контррэвалюцыйнай працы" і саслалі на 5 гадоў у Карабалакскі раён Кустанайскай вобласці Казахстану. Іхныя трое дзяцей трапілі ў дзіцячы дом.

У 2017 годзе Лукашэнка перадаў у Казахстан копіі спраў у дачыненні да рэпрэсаваных жонак беларускіх пісьменнікаў, лісты сваякоў рэпрэсаваных жанчын. Сярод іх - і цешча народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі. У Казахстане гэтыя дакументы рассакрэчаны, да іх можна атрымаць доступ. Беларусі КДБ па-ранейшаму хавае ад грамадства дакументы, датычныя савецкага тэрору ў 1920-1950-я гады.
😢22💔92👍2🤬2
Forwarded from ВКЛ
Навiны: Бізнесмены з Масквы плануюць аднавіць сінагогу ў Слоніме.🤔
Пасля рэстаўрацыі сінагога павінна стаць культурным і турыстычным аб'ектам, піша мясцовая газета «Слонімскі Веснік». У лютым 2024 года сінагога была прададзена на аўкцыёне за 42 рублі, і згодна з яго ўмовамі, уладальнік павінен аднавіць будынак на працягу 5 гадоў. Адзіным арганізатарам аўкцыёну сярод расейскіх бізнэсмэнаў. Усе работы па рэстаўрацыі канструкцыі помніка будуць весціся на аснове інфармацыі з гістарычных крыніц. У лісце гаворыцца, што ў памяшканні сінагогі захавалася вельмі шмат арыгінальных элементаў, яны былі адноўлены і адрэстаўраваны.
🤔15🤬9👏21👍1
Forwarded from Historyja
16 жніўня 1945 года ў Маскве была падпісаная дамова аб савецка-польскай мяжы, згодна якой ад Беларусі да Польшчы адышла амаль уся Беластоцкая вобласць у складзе 17 раёнаў з абласным цэнтрам і 3 раёны Берасцейскай вобласці, дзе жыла значная колькасць беларускага насельніцтва.
😢24🤬83👎2🔥2
19 жніўня 1991 года камуністы паспрабавалі спыніць распад СССР. Яны стварылі Дзяржаўны камітэт па надзвычайным становішчы, ізалявалі прэзідэнта Гарбачова і на тры дні ўзялі ўладу ў свае рукі.

Путч сутыкнуўся з масавымі пратэстамі і скончыўся ўжо 21 жніўня. Пратэставалі супраць яго і ў Беларусі — паглядзіце архіўныя фота з мітынгу, які арганізаваў Беларускі Народны Фронт.
👍17❤‍🔥54🔥1