Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.33K photos
95 videos
2 files
796 links
Download Telegram
Толькі з ліпеня 1937 г. да лістапада 1938 г. НКВД БССР арыштаваў не менш як 54 845 чалавек, з іх не менш як 27 391 было расстраляна. Аб тым, якія ліміты па арыштах і расстрэлах беларускія чэкісты атрымалі з Масквы, і як яны спаборнічалі за падвышэнне гэтых лімітаў, у 2019 годзе пісала гісторык Ірына Раманава. Узгадваем гэты артыкул.
😡16😢8🤬32
1 жніўня адзначаюцца 80-я ўгодкі Варшаўскага паўстання, якое выбухнула ў 1944 годзе. Гэта быў адзін з найбуйнейшых збройных чынаў антынацыскага падполля ў акупаваных гарадах Еўропы. Удзел у баях узялі каля 50 тысяч паўстанцаў. Замест планаваных некалькі дзён паўстанне доўжылася больш за 2 месяцы. Побач з палякамі ваявалі і беларусы. Напрыклад, батальён Арміі Краёвай з-пад Стоўбцаў, у складзе якога было амаль 30% беларусаў, маршам прайшоў да польскай сталіцы і змагаўся ў адным з раёнаў гораду – на Жалібожы. Аб удзеле беларусаў у Варшаўскім паўстанні распавядае гісторык Юрый Грыбоўскі.
👍237
Forwarded from ВКЛ
Фатаздымак селяніна з Гродзенскай губерні, 1877 год.
👍40🥰74
Гомельскі гісторык Яўген Малікаў у архіве Кракава знайшоў адзін з самых старых адбіткаў паштовага штэмпеля Гродна. Аб гэтым паведамляе старонка "Мова Гомель".

Гэта прыватны ліст быў напісаны 14 кастрычніка 1778 года ў Гродне шляхціцам А. Шукевічам і адпраўлены ў Вільню канюшаму смаленскаму (прыдворнаму, які загадваў канямі і стайнямі) Юзафу Машэўскаму.
38👍13🥰3💩3🤮1
Forwarded from Historyja
6 жніўня 1965 года нарадзіўся мастак, актывіст і палітзняволены Алесь Пушкін.

Пушкін удзельнічаў у беларускім руху яшчэ ў 1980-я, у тым ліку ў Беларускім Народным Фронце. Да таго падчас службы ў войску вёў дзённік на беларускай мове, які быў прызнаны антысавецкім у выніку даносу іншага беларуса. Пушкін быў вядомы шматлікімі перформансамі, у тым ліку антысавецкім да Дня Незалежнасці (Волі) у 1989 годзе. Ужо ў час г.зв. незалежнасці працягваў сваю мастацкую дзейнасць з нацыянальным і палітычным кантэкстам, за што неаднаразова арыштоўваўся.

У перыяд 2021-2022 пан Алесь быў затрыманы і асуджаны па справе выявы антысавецкага партызана Яўгена Жыхара. Дня 11 ліпеня 2023 стала вядома пра смерць Пушкіна ў няволі.
❤‍🔥407💔6🔥3😢2
Сядзібна-паркавыя комплексы Беларусі — важная частка культурнай спадчыны краіны. Яны маюць значны турыстычны патэнцыял, увасабляюць нашу багатую гісторыю, а многія з іх валодаюць і мемарыяльным значэннем.

🔵 Як складаўся лёс сядзібна-паркавых комплексаў у постсавецкай Беларусі?
🔵 З якіх крыніц фінансавалася аднаўленне і рэстаўрацыя сядзіб і што змяняецца?
🔵 Як на сядзібна-паркавыя комплексы ўплывае прыватызацыя і якія новыя пагрозы ім узнікаюць?

➡️ Разбор са мноствам прыкладаў і ілюстрацый глядзіце ў новым артыкуле «Сядзібна-паркавыя комплексы Беларусі пасля 1991 года: узлёт ці падзенне?»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
16👍4😢1
Навукоўцы Інстытуту гісторыі знайшлі самыя старажытныя могілкі на тэрыторыі краіны, паведамляе тэлеграм-канал Нацыянальнай акадэміі навук. З дапамогай ДНК-тэсту ўдалося дакладна ўстанавіць, што на востраве на возеры Сялява нашы продкі хавалі сваіх родных, пачынаючы з эпохі мезаліту аж да ранняга Сярэднявечча. Навукоўцы цягам некалькіх дзесяцігоддзяў даследуюць востраў і іх намаганні ўвянчаліся поспехам.

"Гэтыя помнікі каштоўныя тым, што з'яўляюцца "чыстымі", гэта значыць на іх няма напластаванняў пазнейшых культур і яны не змяшаныя паміж сабой. Даследаванне такіх помнікаў дазваляе атрымаць поўную карціну пра помнік без чужародных прымешак. Гэта важна для разумення стратэгій жыццядзейнасці людзей той эпохі і іх тэхналагічных магчымасцей", – расказаў навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі першабытнага таварыства Інстытуту гісторыі Аляксандр Вашанаў.

Даследчыкі зрабілі ДНК-аналіз, які паказаў, што адзін з касцякоў адносіцца да эпохі ранняга жалезнага веку (Днепра-дзвінская культура), другі - да эпохі позняга неаліту (культура шнуравай керамікі) і яшчэ адно пахаванне адносіцца да кундскай культуры. Гаворка ідзе аб дзявятым тысячагоддзі да нашай эры, гэта значыць пахаванню можа быць 11 тысяч гадоў.

"На сёння мы можам казаць, што гэта самае старажытнае пахаванне на тэрыторыі Беларусі. Больш ранніх чалавечых астанкаў у нас няма", - падкрэсліў Аляксандр Вашанаў.
29👍11😁1
Forwarded from Белсат
🤯 Мінадукацыі выкінула БНР з формаў беларускай дзяржаўнасці

У новай метадычцы, якую Міністэрства адукацыі штогод публікуе перад пачаткам новага навучальнага года, змены, заўважае t.me/motolkohelp .

Адным з асноўных новаўвядзенняў у навучальных праграмах па гісторыі Беларусі з'яўляецца патрабаванне да вучняў ведаць асноўныя формы дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі.

☝️ Аднак БНР адтуль выключаная.

Паводле новай метадычкі ад Мінадукацыі, пасля знаходжання тэрыторыі Беларусі ў складзе Расійскай імперыі беларуская дзяржаўнасць была аформленая праз стварэнне ССРБ.
🤬39😡5🤷‍♂2🤮2🤡2💩1
9 жніўня 2022 года пайшоў з жыцця адзін з апошніх кіраўнікоў БССР Мікалай Слюнькоў.
На час яго кіравання 1983-87 гг. прыйшлося шмат вызначальных падзей у найноўшай гісторыі Беларусі: пачатак Перабудовы ў СССР, аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Падрабязней пра асобу 16-га першага сакратар ЦК Кампартыі Беларусі, ягоную ролю ў палітычным і гаспадарчым жыцці БССР можна даведацца з размовы з Дзянісам Марціновічам, аўтарам палітычнай біяграфіі Мікалая Слюнькова.
👍12🔥3💩1
11 жніўня 1937 году НКВД СССР выдаў загад №00485, які распачаў адну з самых масавых нацыянальных аперацый савецкіх карных органаў падчас Вялікага тэрору - так званай "Польскай аперацыі".

Першапачаткова аперацыя мела доўжыцца 3, але расцягнулася на 14 месяцаў - са жніўня 1937 па лістапад 1938 г. Яна была скіраваная супраць палякаў СССР.

Гэтая нацыянальная меншасць найбольш актыўна супраціўляліся калектывізацыі і атэізацыі і разглядаліся ўладамі як "ненадзейны элемент", патэнцыйная "пятая калона", якая існуе да меркаванай вайны паміж СССР і Польшчай і краінамі Захаду.

Аднак у жорнавы рэпрэсій паводле загаду № 00485 таксама траплялі беларусы, рускія, украінцы, яўрэі і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцяў.

У 1937-38 гадах НКВД арганізаваў шэраг нацыянальных аперацый, напрыклад, супраць латышоў, немцаў. Аднак "польская аперацыя" адрознівалася выключным маштабам рэпрэсій, размахам і жорсткасцю. Дакладная колькасць рэпрэсаваных паводле гэтай аперацыі да гэтага часу невядомая. Па дадзеных расейскага «Мемарыялу», паводле загаду № 00485 у БССР рэпрэсіям падвергліся прынамсі
19931 чалавек, з іх расстраляныя не менш за 17772 чалавек, астатнія 2159 - накіраваныя ў лагеры.

У 2022 годзе Цэнтр дыялогу Юліюша Мерашэўскага выдаў унікальны зборнік «Польская аперацыя» НКВД у Беларускай ССР у 1937-1938 гадах. Дакументы". Складальнікамі выступілі беларускія гісторыкі. Яны збіралі дакументы ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларус і варшаўскім Архіве дакументаў найноўшай гісторыі (Archiwum Akt Nowych), а таксама выкарысталі матэрыялы беларускага савецкага друку 1930-х гг. і ўспаміны сведкаў тых трагічных гадоў.

Апроч таго Цэнтр Мерашэўскага стварыў адмысловую старонку, прысвечаную "пльскай аперацыі", дзе сабраў частку імёнаў ахвяраў, успміны сведкаў, месцы памяці.

На здымках вокладка кнігі "Польская аперацыя...", а такама здымак і дакументы паляка Станіслава Каржанеўскага, расстралянага ў Воршы 10.11.1937
😢22💔4👍2🤬2
Першыя выбары, якія сфальсіфікаваў Лукашэнка. Знікненне Ганчара. Хітрасць Ярмошынай

Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе ў Беларусі ўжо 30 гадоў. Гэта стала магчымым дзякуючы маштабнай сістэме фальсіфікацый, якая задзейнічае ўсю моц уладнай вертыкалі: ад чыноўнікаў урада да простых настаўнікаў.

Менавіта яна дазволіла дзесяцігоддзямі падманваць мільёны беларусаў, многія з якіх нават не падазравалі, што іх галасы літаральна раствараліся ў паветры.

Пра тое, як будаваўся падмурак для першых сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у 2001 годзе - у новым міні-фільме «Салідарнасці»:
🔥8😭6👍1😡1
Аршаншчына і яе жыхары праз абъектыў нямецкіх фатографаў-аматараў. Каляровыя здымкі зробленыя жаўнерамі Вермахту ў жніўні 1941 года і апублікаваныя на сайце Берлінскага лічбавага музею.
👍28😢107👀2