Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.27K subscribers
1.82K photos
109 videos
2 files
1.17K links
Download Telegram
Новы артыкул у беларускай Вікіпедыі: Станіслаў Цывінскі

Дырэктар БІПГ Аляксей Ластоўскі падрыхтаваў чарговы артыкул — пра Станіслава Цывінскага, прафесара віленскага Універсітэта Стэфана Баторыя і адну з найбольш супярэчлівых постацяў міжваеннай Вільні.

Цывінскі нарадзіўся ў Магілёве, вучыўся ў Кракаве, быў звязаны з польскім нацыянальна-дэмакратычным асяроддзем, публікаваўся ў эндэцкай прэсе і быў вядомы радыкальнымі, у тым ліку антысеміцкімі, выказваннямі. Разам з тым гэта быў даследчык літаратуры, выкладчык, знаўца творчасці Норвіда і чалавек з трагічным асабістым лёсам.

Асобнае месца ў артыкуле займае скандал 1938-га. У рэцэнзіі на кнігу Мельхіёра Ваньковіча Цывінскі згадаў «нейкага блазна», які параўноўваў Польшчу з абаранкам: маўляў, каштоўнае толькі па краях, а сярэдзіна пустая. Выказванне прыналежала Ю. Пілсудскаму. Пасля гэтага Цывінскага і супрацоўнікаў рэдакцыі збілі вайскоўцы, а самога прафесара асудзілі да турмы. На фоне гэтай справы ў Польшчы тэрмінова прынялі закон аб абароне імя Пілсудскага
5👍4😱4
«Руіны Беларусі» прызналі адной з найпрыгажэйшых польскіх кніг. Праект архіва VEHA атрымаў прэстыжную ўзнагароду ў Варшаве

Кніга
«Ruins of Belarus» ад незалежнага архіва VEHA атрымала ганаровае адзначэнне (Wyróżnienie) на прэстыжным 66-м конкурсе «Najpiękniejsze Polskie Książki 2025», які ладзіць Польскае таварыства выдаўцоў кніг (PTWK)

Цырымонія ўзнагароджання адбылася ўчора на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве падчас Міжнароднага кніжнага кірмашу. Наша выданне ўвайшло ў лік пераможцаў у намінацыі «Мастацтва» (Sztuka).

Камандзе VEHA удалося сабраць пад адной вокладкай фатаграфіі знішчаных помнікаў архітэктуры — замкаў, ратуш, сядзібаў, сінагог, цэркваў і касцёлаў — з 45 прыватных сямейных і публічных архіваў. Многія з гэтых будынкаў былі канчаткова сцёртыя з твару зямлі падчас войнаў або савецкага знішчэння спадчыны, таму гэтая кніга, по сутнасці, захавала тое, чаго фізічна больш не існуе.

Чытаць на сайце або без VPN.
19👍6👎1🥴1
🧐 Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі

Пажар 2021 года не толькі нанёс цяжкія раны Будслаўскаму касцёлу, але і парадаксальным чынам прыадчыніў дзверы ў яго невядомую мінуўшчыну. Падчас раскопак археолагі знайшлі падмуркі самага першага мураванага касцёла і высветлілі, што гісторыкі з архітэктарамі мелі цалкам памылковыя ўяўленні пра стары храм, з якога паходзіць унікальны перспектыўны алтар, піша «Наша Ніва».

Штуршком да новых даследаванняў стала неабходнасць ратаваць помнік. Пасля моцнага пажару, які знішчыў дах сучаснага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, пачалося комплекснае інжынернае абследаванне святыні. Падчас геалагічных прац, неабходных для прыняцця рашэнняў па ўзмацненні грунтоў, унутры капліцы Святой Барбары раптам натыкнуліся на невядомыя раней муры.


Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
4🤔3👍1
Forwarded from Белсат
Гэты замак ледзь не знік, але ўсё ж стаў самым вядомым у Беларусі

Мірскі замак – сапраўдны сімвал Беларусі, шмат хто з нас ездзіў туды ў вандроўку, ягоныя выявы ёсць на паштоўках і магніціках. Але мала хто ведае, што будавалі яго чатыры пакаленні, а гісторыя роду, якому замак належаў, абрасла легендай пра пракляцце.

Распавядаем цікавыя факты пра ўнікальны архітэктурны помнік, дзякуючы якім ён стаў сапраўднай «візітоўкаю» нашай краіны.

👨‍🦰 Даведацца больш можна ў нашай праграме «Вусы Скарыны» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».
7👍3
Forwarded from Наша Ніва
У Грузіі адкрылі склеп са сталінскімі вінамі. Іх прададуць з аўкцыёна

У паўзмроку памяшкання, дзе са столі звісае павуцінне, адчуваецца лёгкі саладкавата-мускусны пах. Тут знаходзіцца каля 40 тысяч бутэлек рэдкіх вінаў з Францыі і Грузіі.

https://nashaniva.com/396400

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/396400
🍾5😨3💩21👎1
27 гадоў таму, 30 траўня 1999, адбылася трагедыя на Нямізе.

У гэты дзень радыёстанцыя "Мір" адзначала сваё двухгоддзе, а цыгарэтная кампанія "Магна" ў межах рэкламнай акцыі налівала дармавое піва. Нечакана наляцела хмара, пачалася залева з градам. Людзі пабеглі ў бок падземнага пераходу на Нямізе.

Утварылася цісканіна, у якой загінулі 53 чалавекі.

"Яна памерла на маіх руках. Як мне далей жыць?" Выжылыя — пра трагедыю на Нямізе
💔12😢4
Зыгмунт Серакоўскі: інсургент, які хацеў усіх зрабіць шчаслівымі

Да 200-годдзя нараджэння Зыгмунта Серакоўскага, які нарадзіўся 18 (30) мая 1826 года, выйшла новае выданне падкаста “Magistra Svita

17 красавіка 1863 года ў Расейскай імперыі адмянілі шпіцрутэны — самае жорсткае пакаранне для жаўнераў. Дзясяткі тысяч салдат уздыхнулі з палёгкай. Чалавек, які прабіў гэтую рэформу праз вайсковае міністэрства, у той самы дзень не змог нават даведацца пра свой трыўмф. Бо ён ужо хаваўся ў літоўскіх лясах пад мянушкай Даленга і рыхтаваў паўстанне супраць той самай арміі, якую толькі што рэфармаваў.

Зыгмунт Серакоўскі — адзін з самых незразумелых героеў 1863 года. Афіцэр генштаба і інсургент. Сябар Чарнышэўскага і Шаўчэнкі. Чалавек, якога вешалі тыя самыя жаўнеры, дзеля якіх ён паклаў палову жыцця. У новым эпізодзе разглядаецца біяграфія паўстанца, якая лепш за любы падручнік паказвае, наколькі заблытаным насамрэч было паўстанне 1863 года.

🎧Падрабязней слухайце ў гістарычным падкасце Цімоха Акудовіча
👍9🫡2
Forwarded from Новы Час
📚 Сто гадоў таму ў Вільні адкрылася друкарня імя Францішка Скарыны — адзін з найважнейшых цэнтраў беларускага друку міжваеннага часу.

За пятнаццаць гадоў яе працы тут выйшла больш за 160 кніг, дзясяткі газэт і часопісаў. Друкарня стала не толькі вытворчай базай, але і месцам, вакол якога гуртавалася беларуская супольнасьць Вільні.

Расказваем пра людзей, кнігі і гісторыю друкарні, якая пакінула прыкметны сьлед у беларускай культуры.

Чытаць без VPN
👍15