Forwarded from Спадчына
На фасадзе новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея мантуюць барэльефы, якія мусіць адлюстроўваць афіцыйную канцэпцыю гісторыі беларускіх зямель.
На гэты момант з боку галоўнага ўваходу ўсталяваныя тры кампазіцыі: «Дадзяржаўны перыяд», «Старажытная Русь» і «Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае». Яшчэ тры знаходзяцца ў працэсе мантажу. Звонку таксама завяршаецца абліцоўка гранітнай лесвіцы і ўкладка тратуарнай пліткі.
Крыніца
#Мінск #манументальнаемастацтва

🤔6👍1
Forwarded from Наша Ніва
Італьянец напісаў кнігу пра жыццё і дзейнасць езуітаў у Слуцку
Выданне грунтуецца на рукапісных крыніцах, якія цяпер захоўваюцца ў архівах і бібліятэках Беларусі, Польшчы і Літвы. Дакументы былі складзеныя адразу пасля скасавання ордэна езуітаў і даюць падрабязнае ўяўленне пра гісторыю Слуцка таго часу.
https://nashaniva.com/396246
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/396246

👍17❤4
Новы артыкул у беларускай Вікіпедыі: Станіслаў Цывінскі
Дырэктар БІПГ Аляксей Ластоўскі падрыхтаваў чарговы артыкул — пра Станіслава Цывінскага, прафесара віленскага Універсітэта Стэфана Баторыя і адну з найбольш супярэчлівых постацяў міжваеннай Вільні.
Цывінскі нарадзіўся ў Магілёве, вучыўся ў Кракаве, быў звязаны з польскім нацыянальна-дэмакратычным асяроддзем, публікаваўся ў эндэцкай прэсе і быў вядомы радыкальнымі, у тым ліку антысеміцкімі, выказваннямі. Разам з тым гэта быў даследчык літаратуры, выкладчык, знаўца творчасці Норвіда і чалавек з трагічным асабістым лёсам.
Асобнае месца ў артыкуле займае скандал 1938-га. У рэцэнзіі на кнігу Мельхіёра Ваньковіча Цывінскі згадаў «нейкага блазна», які параўноўваў Польшчу з абаранкам: маўляў, каштоўнае толькі па краях, а сярэдзіна пустая. Выказванне прыналежала Ю. Пілсудскаму. Пасля гэтага Цывінскага і супрацоўнікаў рэдакцыі збілі вайскоўцы, а самога прафесара асудзілі да турмы. На фоне гэтай справы ў Польшчы тэрмінова прынялі закон аб абароне імя Пілсудскага

❤5👍4😱4
Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт
«Руіны Беларусі» прызналі адной з найпрыгажэйшых польскіх кніг. Праект архіва VEHA атрымаў прэстыжную ўзнагароду ў Варшаве
Кніга «Ruins of Belarus» ад незалежнага архіва VEHA атрымала ганаровае адзначэнне (Wyróżnienie) на прэстыжным 66-м конкурсе «Najpiękniejsze Polskie Książki 2025», які ладзіць Польскае таварыства выдаўцоў кніг (PTWK) ✨
Цырымонія ўзнагароджання адбылася ўчора на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве падчас Міжнароднага кніжнага кірмашу. Наша выданне ўвайшло ў лік пераможцаў у намінацыі «Мастацтва» (Sztuka).
Камандзе VEHA удалося сабраць пад адной вокладкай фатаграфіі знішчаных помнікаў архітэктуры — замкаў, ратуш, сядзібаў, сінагог, цэркваў і касцёлаў — з 45 прыватных сямейных і публічных архіваў. Многія з гэтых будынкаў былі канчаткова сцёртыя з твару зямлі падчас войнаў або савецкага знішчэння спадчыны, таму гэтая кніга, по сутнасці, захавала тое, чаго фізічна больш не існуе.
Чытаць на сайце або без VPN.

❤16👍6👎1🥴1
Forwarded from Будзьма беларусамі!
🧐 Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі
Пажар 2021 года не толькі нанёс цяжкія раны Будслаўскаму касцёлу, але і парадаксальным чынам прыадчыніў дзверы ў яго невядомую мінуўшчыну. Падчас раскопак археолагі знайшлі падмуркі самага першага мураванага касцёла і высветлілі, што гісторыкі з архітэктарамі мелі цалкам памылковыя ўяўленні пра стары храм, з якога паходзіць унікальны перспектыўны алтар, піша «Наша Ніва».
Працяг па спасылцы.📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Пажар 2021 года не толькі нанёс цяжкія раны Будслаўскаму касцёлу, але і парадаксальным чынам прыадчыніў дзверы ў яго невядомую мінуўшчыну. Падчас раскопак археолагі знайшлі падмуркі самага першага мураванага касцёла і высветлілі, што гісторыкі з архітэктарамі мелі цалкам памылковыя ўяўленні пра стары храм, з якога паходзіць унікальны перспектыўны алтар, піша «Наша Ніва».
Штуршком да новых даследаванняў стала неабходнасць ратаваць помнік. Пасля моцнага пажару, які знішчыў дах сучаснага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, пачалося комплекснае інжынернае абследаванне святыні. Падчас геалагічных прац, неабходных для прыняцця рашэнняў па ўзмацненні грунтоў, унутры капліцы Святой Барбары раптам натыкнуліся на невядомыя раней муры.
Працяг па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤4🤔3
Forwarded from Белсат
Гэты замак ледзь не знік, але ўсё ж стаў самым вядомым у Беларусі
Мірскі замак – сапраўдны сімвал Беларусі, шмат хто з нас ездзіў туды ў вандроўку, ягоныя выявы ёсць на паштоўках і магніціках. Але мала хто ведае, што будавалі яго чатыры пакаленні, а гісторыя роду, якому замак належаў, абрасла легендай пра пракляцце.
Распавядаем цікавыя факты пра ўнікальны архітэктурны помнік, дзякуючы якім ён стаў сапраўднай «візітоўкаю» нашай краіны.
👨🦰 Даведацца больш можна ў нашай праграме «Вусы Скарыны» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».

❤6👍2
Forwarded from Наша Ніва
У Грузіі адкрылі склеп са сталінскімі вінамі. Іх прададуць з аўкцыёна
У паўзмроку памяшкання, дзе са столі звісае павуцінне, адчуваецца лёгкі саладкавата-мускусны пах. Тут знаходзіцца каля 40 тысяч бутэлек рэдкіх вінаў з Францыі і Грузіі.
https://nashaniva.com/396400
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/396400

🍾4😨3💩2❤1