Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.27K subscribers
1.8K photos
109 videos
2 files
1.17K links
Download Telegram
У Коўне пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве

26 мая ў Коўне пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы (1918—1940)» з удзелам яе аўтара Томаша Блашчака.

Томаш Блашчак — доктар гісторыі, выкладае ва ўніверсітэце Вітаўта Вялікага ў Коўне, спецыялізуецца на даследаванні гісторыі нацыянальных рухаў ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе ў XX стагоддзі. Аўтар трох манаграфій і некалькіх дзясяткаў артыкулаў па гэтай тэматыцы.

Гэтая кніга:
- пра грамадскую, палітычную, культурную і адукацыйную дзейнасць беларускай супольнасці ў Літве ў міжваенны час;
- пра тое, як змянялася стаўленне беларускіх палітыкаў у пытанні Вільні і Віленшчыны у 1918‑1939 гадах;
- пра лідараў беларускай супольнасці ў Літве, у тым ліку Клаўдзія Дуж-Душэўскага.

📆 26 мая (аўторак)
18:00-19:30
📍 VDU daugiafunkcinis mokslo ir studijų centras, V. Putvinskio g. 23-104.
👍15👏1👌1
Forwarded from Белсат
📕 Высветлілася, што ў беларускай мовы ёсць чацвёрты альфабэт?

Нікога ўжо не здзівіш фактам, што беларускія татары, якія жылі на нашых землях ад часоў Вітаўта, запісвалі беларускую мову арабскім пісьмом.

Але цяпер даследчыкі звярнулі ўвагу на беларускія тэксты, запісаныя габрэйскімі літарамі. Гаворка пра рукапісы XIX стагоддзя з магічнымі тэкстамі і замовамі. У іх сярод габрэйскага курсіву трапляюцца цэлыя беларускія фрагменты. Адзін з такіх загавораў супраць змеяў апублікаваў на сваёй старонцы Сяргей Шупа:

«А ў чыстым полі стаіць залатая груша,
на той грушы – залатыя гняздзечкі,
у тым гняздзечку – змяя-царыца.
Прашу вас усіх: і палявых, і махавых,
і лесавых, і балотавых, і баравых…»


Вакол знаходкі ўжо ўзнікла дыскусія. Сяргей Шупа асцярожна ставіцца да ідэі называць гэта «чацвёртай графікай беларускай мовы». Паводле яго, у татарскіх рукапісах беларуская была ўласнай мовай аўтараў, а тут сітуацыя іншая: асноўны тэкст пісаўся іншай мовай, а беларускія фрагменты найчасцей выглядалі як устаўкі магічных формулаў.

Але даследчык Ёэль Мацвееў з гэтым не цалкам згодны. У каментарах ён піша, што ў некаторых рукапісах беларускія фрагменты займаюць не пару радкоў, а цэлыя старонкі – у адным выпадку амаль 12 старонак запар. І, акрамя замоваў, па-беларуску там сустракаюцца назвы раслін, прадметаў побыту і іншых рэаліяў.

Гэта можа сведчыць пра ўнутранае двухмоўе і асаблівы статус беларускай мовы сярод часткі габрэйскіх знахароў і ведзьмакоў, якія маглі часам валодаць беларускай лепш, чым мовай ідыш.

🔗 Падрабязнасці — па спасылцы

📌 Чытаць з Беларусі
👍175😱3👏2🤯1🤝1
Пра жорсткія публічныя пакаранні ў ВКЛ у другой палове XVIII ст.

Adam Stankevič у літоўскім зборніку Moteris prie istorijos šaltinio (2024) піша: у другой пал. XVIII ст. Віленскі гродскі суд прыгаварыў да публічных пакаранняў 36 злодзеяў (усе мужчыны). Найбольш частым пакараннем (49%) была лупцоўка (18 выпадкаў), часам яна спалучалася з выгнаннем з горада (8 выпадкаў) і кляйменнем (2). Дзесяць чалавек (27%) – рэцыдывістаў і тых, хто выкраў маёмасць вялікай вартасці, – прысудзілі да смяротнага пакарання – на шыбеніцы.

Дзевяць злодзеяў (24%) прысудзілі да пэўных тэрмінаў (ад 3 да 10 гадоў). У адным выпадку – да нявызначанага (пажыццёвага) пазбаўлення волі, што не было прадугледжана Статутам 1588 г., але гэта паходзіла з правіла, выдадзенага Пастаяннай Радай.

Суд часта адыходзіў ад літаральнага выканання Статута: замест смяротнага пакарання мог прызначыць лупцоўку. Ідэі Асветніцтва (пра выпраўленне злачынцы, выкарыстанне турмаў замест смяротнага пакарання) амаль не ўплывалі на практыку суда.
👍7🔥2🤷‍♂1👏1💯1
Пашкевіч: «Варта падтрымліваць усё, што выглядае як нерасійскае, хай сабе яно (пакуль) і рускамоўнае»

Сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксандр Пашкевіч разважае пра небяспеку сённяшняга становішча Беларусі, пра новыя выклікі з боку Расіі, спосабы супрацьстаяння русіфікацыі і пра тое, чаму беларусы — не расейцы.  

Чытайце на сайце

Без VPN
👍12🥴8👀1😨1
Куды і як зніклі культурныя каштоўнасці з Беларусі?

Адкрытая лекцыя Аляксея Ластоўскага – 9 чэрвеня а 20:00 па Мінску на YouTube-канале Годна.

Кляштарныя бібліятэкі, магнацкія калекцыі, творы мастацтва – усё гэта было на беларускіх землях. Куды яно падзелася? І дзе сёння можна пабачыць беларускія скарбы ў музеях свету?

Гэта ўводная лекцыя да курса «Беларуская спадчына ў музеях свету», які стартуе 16 чэрвеня на Lepsh.school.

Каб мы нагадалі вам пра эфір – запоўніце гэтую гугл-форму.
7👍6
✍️ Сто гадоў «Узвышшу»: гісторыя легендарнай літаратурнай суполкі, якая абрала якасць замест масавасці

Роўна сто гадоў таму, 26 траўня 1926 года, з’явілася новае літаратурнае аб’яднанне – «Узвышша», якое самім фактам свайго існавання паставіла неўзабаве крыж на усялякіх перспектывах іншых літаратурных суполак.

🗣 Расказваем, як найлепшыя літаратары той пары вырашылі згуртавацца і чаму якасць у літаратуры заўсёды будзе пераважаць над колькасцю.

За тры гады да з’яўлення «Узвышша», у лістападзе 1923 года, быў створаны «Маладняк» – першае літаратурнае аб’яднанне ў Беларусі. Да гэтага існавалі толькі лакальныя гурткі, якія нават і не ставілі сабе за мэту аб’яднанне ўсёй беларускай літаратурнай супольнасці ў адну арганізацыю. У «адраджэнскія» часы пісьменнікаў і паэтаў не было ў такой колькасці, каб існавала некалькі арганізацый, усе яны няблага ўжываліся ў рамках адной «Нашай Ніва».


Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍65💔2👏1
Мікола Прашковіч: навуковец, які пацярпеў за беларускі погляд на гісторыю

«Зеркало» апублікавала вялікі тэкст пра гісторыка і літаратуразнаўцу Міколу Прашковіча — аднаго з тых даследчыкаў, хто ў 1960-я спрабаваў вярнуць беларускай гісторыі ўласную перспектыву.

Прашковіч пісаў пра ВКЛ як шматнацыянальную дзяржаву са старабеларускай дзяржаўнай мовай, крытыкаваў міф пра «вызваленне» Беларусі Расіяй і фактычна вяртаў у беларускі кантэкст постаці і тэмы, якія не ўпісваліся ў савецкую схему.

Але ў 1966 годзе супраць яго выступілі аспіранты Віктар Люкевіч і Якаў Трашчанок. Іх тэкст у «Советской Белоруссии» выглядаў не як навуковая палеміка, а як палітычны данос. Прашковіч тады выйшаў з дыскусіі пераможцам, але ўлада не забылася: ціск, КДБ, звальненне, зламанае здароўе і ранняя смерць.

А Трашчанок пазней стаў «любімым выкладчыкам» Лукашэнкі і адным з аўтараў афіцыйнай канцэпцыі гісторыі Беларусі.
💔184👍3
Forwarded from Наша Ніва
Знойдзены манускрыпт чарнакніжніка з Радашковіч, які лічылі страчаным

Фаліянт сведчыць пра глыбознае ўзаемапранікненне яўрэйскіх і беларускіх містычных традыцый у XVIII стагоддзі.

https://nashaniva.com/396134

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/396134
👍13🔥4😱2🤔1🤩1
📖 Выйшла кніга пра паўсядзённае жыццё мінчан 80 гадоў таму

У выдавецтве «Коларград» выйшла з друку навукова-папулярная кніга гісторыка і архівіста Уладзіміра Монзуля «Паўсядзённае жыццё Мінска ў 1944-1953 гадах». Праз прызму маленькіх гісторый і малавядомых фактаў выданне раскрывае тэмы паўсядзённага жыцця мінчан 80 гадоў таму.

«Кніга дазваляе зазірнуць у кожны кут мінскіх камуналак і працоўных інтэрнатаў, прайсціся па завадскіх цэхах, падглядзець лічбы ў разліковых лістках, паштурхацца ў крамных чэргах, праінспектаваць змесціва талерак і шклянак, пасядзець на кінасеансе», — піша аўтар выдання на сваёй старонцы ў Фэйсбук.


Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
11👍3😁2
Forwarded from Спадчына
На фасадзе новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея мантуюць барэльефы, якія мусіць адлюстроўваць афіцыйную канцэпцыю гісторыі беларускіх зямель.

На гэты момант з боку галоўнага ўваходу ўсталяваныя тры кампазіцыі: «Дадзяржаўны перыяд», «Старажытная Русь» і «Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае». Яшчэ тры знаходзяцца ў працэсе мантажу. Звонку таксама завяршаецца абліцоўка гранітнай лесвіцы і ўкладка тратуарнай пліткі.

Крыніца

#Мінск #манументальнаемастацтва
🤔6👍1
Forwarded from Наша Ніва
Італьянец напісаў кнігу пра жыццё і дзейнасць езуітаў у Слуцку

Выданне грунтуецца на рукапісных крыніцах, якія цяпер захоўваюцца ў архівах і бібліятэках Беларусі, Польшчы і Літвы. Дакументы былі складзеныя адразу пасля скасавання ордэна езуітаў і даюць падрабязнае ўяўленне пра гісторыю Слуцка таго часу.

https://nashaniva.com/396246

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/396246
👍144
Новы артыкул у беларускай Вікіпедыі: Станіслаў Цывінскі

Дырэктар БІПГ Аляксей Ластоўскі падрыхтаваў чарговы артыкул — пра Станіслава Цывінскага, прафесара віленскага Універсітэта Стэфана Баторыя і адну з найбольш супярэчлівых постацяў міжваеннай Вільні.

Цывінскі нарадзіўся ў Магілёве, вучыўся ў Кракаве, быў звязаны з польскім нацыянальна-дэмакратычным асяроддзем, публікаваўся ў эндэцкай прэсе і быў вядомы радыкальнымі, у тым ліку антысеміцкімі, выказваннямі. Разам з тым гэта быў даследчык літаратуры, выкладчык, знаўца творчасці Норвіда і чалавек з трагічным асабістым лёсам.

Асобнае месца ў артыкуле займае скандал 1938-га. У рэцэнзіі на кнігу Мельхіёра Ваньковіча Цывінскі згадаў «нейкага блазна», які параўноўваў Польшчу з абаранкам: маўляў, каштоўнае толькі па краях, а сярэдзіна пустая. Выказванне прыналежала Ю. Пілсудскаму. Пасля гэтага Цывінскага і супрацоўнікаў рэдакцыі збілі вайскоўцы, а самога прафесара асудзілі да турмы. На фоне гэтай справы ў Польшчы тэрмінова прынялі закон аб абароне імя Пілсудскага
4👍3😱2
«Руіны Беларусі» прызналі адной з найпрыгажэйшых польскіх кніг. Праект архіва VEHA атрымаў прэстыжную ўзнагароду ў Варшаве

Кніга
«Ruins of Belarus» ад незалежнага архіва VEHA атрымала ганаровае адзначэнне (Wyróżnienie) на прэстыжным 66-м конкурсе «Najpiękniejsze Polskie Książki 2025», які ладзіць Польскае таварыства выдаўцоў кніг (PTWK)

Цырымонія ўзнагароджання адбылася ўчора на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве падчас Міжнароднага кніжнага кірмашу. Наша выданне ўвайшло ў лік пераможцаў у намінацыі «Мастацтва» (Sztuka).

Камандзе VEHA удалося сабраць пад адной вокладкай фатаграфіі знішчаных помнікаў архітэктуры — замкаў, ратуш, сядзібаў, сінагог, цэркваў і касцёлаў — з 45 прыватных сямейных і публічных архіваў. Многія з гэтых будынкаў былі канчаткова сцёртыя з твару зямлі падчас войнаў або савецкага знішчэння спадчыны, таму гэтая кніга, по сутнасці, захавала тое, чаго фізічна больш не існуе.

Чытаць на сайце або без VPN.
14👍4👎1🥴1