Распачаўся другі сезон YouTube-праекта #IMBY пра найноўшую гісторыю Беларусі. Гэтым разам ён будзе прысвечаны нулявым.
Першы выпуск сезона — пра 2001 год: другія прэзідэнцкія выбары, пасля якіх стала зразумела, што Лукашэнка — гэта ўсур’ёз і надоўга; дыягназ «мазаічная псіхапатыя», агучаны Змітром Шчыгельскім; арганізацыю «ЗУБР» і мільёны налепак на сценах; амаль сенсацыйна зборная Беларусі па футболе практычна выходзіць у фінальную частку чэмпіянату свету; поспехі КВН БДУ і гурт «Краски» як адзін з самых прыкметных поп-праектаў таго часу.
📺Глядзець выпуск: https://youtu.be/AnpKye-t36k?si=71mgVJh1qa6KSKDP

YouTube
2001. ВЫБАРЫ. Краски. Першы ГЕЙ-ПАРАД. КВН БГУ. Зборная Малафеева
📚 Набыць кнігу #IMBY Том 1. 1991-2005
https://kirma.sh/products/imby-tom-1-1991-2005
Першы сезон #IMBY (1991-2000)
https://www.youtube.com/playlist?list=PL5q-Im7ZMJFGl6ntcrcItoOzqAfSWESLU
Спадабаўся праект? Падтрымай яго!
https://buymeacoffee.com/valatovich…

❤5👍4🔥2💔1
Гісторыка-патрыятычная апрацоўка моладзі нарошчваецца
У Тэатры імя Горкага пачаліся рэпетыцыі спектакля «Мы из будущего» паводле аднайменнага расійскага фільма. У цэнтры сюжэту «чорныя капальнікі», якія трапляюць у мінулае, у эпоху Другой сусветнай вайны. Сам фільм быў напоўнены прапагандысцкімі штампамі пра «Вялікую Айчынную», а ў другой частцы быў і выразны антыўкраінскі падтэкст.
Відавочна, што такая пастаноўка будзе арыентавацца найперш на моладзевую аўдыторыю, якую могуць накіроўваць на прагляд добраахвотна-прымусова. Як гэта адбылося 23 мая, калі выпускнікоў 9-х класаў павялі ў Тэатр беларускай арміі на ваенную драму «Не пакідай мяне» — пра чатырох учарашніх школьніц, якія ідуць у тыл ворага на небяспечнае заданне.
Паводле каментароў у сацсетках, выпускнікам не пакінулі выбару, ісці на спектакль ці не. У адказ яны зладзілі вэрхал падчас спектакля.
Як бачым ідэалагічны ціск на моладзь толькі ўзмацняецца. А самі школьнікі ўжо спрабуюць яму супраціўляцца — тым спосабам, які ўласцівы падлеткам

🤬17🤪3😨2🤷♂1
Forwarded from Наша Ніва
Як ніжнік крыў кральку. Забытая мова беларускіх картачных гульняў
У беларусаў была свая адметная картачная тэрміналогія, якая часта разыходзіцца з расейскай. У жывых гаворках захаваўся ўнікальны, самабытны свет, дзе карты не тасуюць, а габлююць, і дзе валетаў і дам называлі ніжнікамі ды кралькамі.
https://nashaniva.com/395776
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395776

👍12❤3
У Коўне пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве
26 мая ў Коўне пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы (1918—1940)» з удзелам яе аўтара Томаша Блашчака.
Томаш Блашчак — доктар гісторыі, выкладае ва ўніверсітэце Вітаўта Вялікага ў Коўне, спецыялізуецца на даследаванні гісторыі нацыянальных рухаў ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе ў XX стагоддзі. Аўтар трох манаграфій і некалькіх дзясяткаў артыкулаў па гэтай тэматыцы.
Гэтая кніга:
- пра грамадскую, палітычную, культурную і адукацыйную дзейнасць беларускай супольнасці ў Літве ў міжваенны час;
- пра тое, як змянялася стаўленне беларускіх палітыкаў у пытанні Вільні і Віленшчыны у 1918‑1939 гадах;
- пра лідараў беларускай супольнасці ў Літве, у тым ліку Клаўдзія Дуж-Душэўскага.
📆 26 мая (аўторак)
⏰18:00-19:30
📍 VDU daugiafunkcinis mokslo ir studijų centras, V. Putvinskio g. 23-104.

👍15👏1👌1
Forwarded from Белсат
📕 Высветлілася, што ў беларускай мовы ёсць чацвёрты альфабэт?
Нікога ўжо не здзівіш фактам, што беларускія татары, якія жылі на нашых землях ад часоў Вітаўта, запісвалі беларускую мову арабскім пісьмом.
Але цяпер даследчыкі звярнулі ўвагу на беларускія тэксты, запісаныя габрэйскімі літарамі. Гаворка пра рукапісы XIX стагоддзя з магічнымі тэкстамі і замовамі. У іх сярод габрэйскага курсіву трапляюцца цэлыя беларускія фрагменты. Адзін з такіх загавораў супраць змеяў апублікаваў на сваёй старонцы Сяргей Шупа:
Вакол знаходкі ўжо ўзнікла дыскусія. Сяргей Шупа асцярожна ставіцца да ідэі называць гэта «чацвёртай графікай беларускай мовы». Паводле яго, у татарскіх рукапісах беларуская была ўласнай мовай аўтараў, а тут сітуацыя іншая: асноўны тэкст пісаўся іншай мовай, а беларускія фрагменты найчасцей выглядалі як устаўкі магічных формулаў.
Але даследчык Ёэль Мацвееў з гэтым не цалкам згодны. У каментарах ён піша, што ў некаторых рукапісах беларускія фрагменты займаюць не пару радкоў, а цэлыя старонкі – у адным выпадку амаль 12 старонак запар. І, акрамя замоваў, па-беларуску там сустракаюцца назвы раслін, прадметаў побыту і іншых рэаліяў.
Гэта можа сведчыць пра ўнутранае двухмоўе і асаблівы статус беларускай мовы сярод часткі габрэйскіх знахароў і ведзьмакоў, якія маглі часам валодаць беларускай лепш, чым мовай ідыш.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
📌 Чытаць з Беларусі

«А ў чыстым полі стаіць залатая груша,
на той грушы – залатыя гняздзечкі,
у тым гняздзечку – змяя-царыца.
Прашу вас усіх: і палявых, і махавых,
і лесавых, і балотавых, і баравых…»
Вакол знаходкі ўжо ўзнікла дыскусія. Сяргей Шупа асцярожна ставіцца да ідэі называць гэта «чацвёртай графікай беларускай мовы». Паводле яго, у татарскіх рукапісах беларуская была ўласнай мовай аўтараў, а тут сітуацыя іншая: асноўны тэкст пісаўся іншай мовай, а беларускія фрагменты найчасцей выглядалі як устаўкі магічных формулаў.
Але даследчык Ёэль Мацвееў з гэтым не цалкам згодны. У каментарах ён піша, што ў некаторых рукапісах беларускія фрагменты займаюць не пару радкоў, а цэлыя старонкі – у адным выпадку амаль 12 старонак запар. І, акрамя замоваў, па-беларуску там сустракаюцца назвы раслін, прадметаў побыту і іншых рэаліяў.
Гэта можа сведчыць пра ўнутранае двухмоўе і асаблівы статус беларускай мовы сярод часткі габрэйскіх знахароў і ведзьмакоў, якія маглі часам валодаць беларускай лепш, чым мовай ідыш.
🔗 Падрабязнасці — па спасылцы
📌 Чытаць з Беларусі
👍17⚡5😱3👏2🤯1🤝1
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Пра жорсткія публічныя пакаранні ў ВКЛ у другой палове XVIII ст.
Adam Stankevič у літоўскім зборніку Moteris prie istorijos šaltinio (2024) піша: у другой пал. XVIII ст. Віленскі гродскі суд прыгаварыў да публічных пакаранняў 36 злодзеяў (усе мужчыны). Найбольш частым пакараннем (49%) была лупцоўка (18 выпадкаў), часам яна спалучалася з выгнаннем з горада (8 выпадкаў) і кляйменнем (2). Дзесяць чалавек (27%) – рэцыдывістаў і тых, хто выкраў маёмасць вялікай вартасці, – прысудзілі да смяротнага пакарання – на шыбеніцы.
Дзевяць злодзеяў (24%) прысудзілі да пэўных тэрмінаў (ад 3 да 10 гадоў). У адным выпадку – да нявызначанага (пажыццёвага) пазбаўлення волі, што не было прадугледжана Статутам 1588 г., але гэта паходзіла з правіла, выдадзенага Пастаяннай Радай.
Суд часта адыходзіў ад літаральнага выканання Статута: замест смяротнага пакарання мог прызначыць лупцоўку. Ідэі Асветніцтва (пра выпраўленне злачынцы, выкарыстанне турмаў замест смяротнага пакарання) амаль не ўплывалі на практыку суда.

👍7🔥2🤷♂1👏1💯1
Forwarded from Салідарнасць – главные новости Беларуси
Пашкевіч: «Варта падтрымліваць усё, што выглядае як нерасійскае, хай сабе яно (пакуль) і рускамоўнае»
Сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксандр Пашкевіч разважае пра небяспеку сённяшняга становішча Беларусі, пра новыя выклікі з боку Расіі, спосабы супрацьстаяння русіфікацыі і пра тое, чаму беларусы — не расейцы.
Чытайце на сайце
Без VPN

👍12🥴8👀1😨1
Forwarded from Годная гісторыя
Куды і як зніклі культурныя каштоўнасці з Беларусі?
Адкрытая лекцыя Аляксея Ластоўскага – 9 чэрвеня а 20:00 па Мінску на YouTube-канале Годна.
Кляштарныя бібліятэкі, магнацкія калекцыі, творы мастацтва – усё гэта было на беларускіх землях. Куды яно падзелася? І дзе сёння можна пабачыць беларускія скарбы ў музеях свету?
Гэта ўводная лекцыя да курса «Беларуская спадчына ў музеях свету», які стартуе 16 чэрвеня на Lepsh.school.
Каб мы нагадалі вам пра эфір – запоўніце гэтую гугл-форму.

❤7👍6
Forwarded from Будзьма беларусамі!
Роўна сто гадоў таму, 26 траўня 1926 года, з’явілася новае літаратурнае аб’яднанне – «Узвышша», якое самім фактам свайго існавання паставіла неўзабаве крыж на усялякіх перспектывах іншых літаратурных суполак.
За тры гады да з’яўлення «Узвышша», у лістападзе 1923 года, быў створаны «Маладняк» – першае літаратурнае аб’яднанне ў Беларусі. Да гэтага існавалі толькі лакальныя гурткі, якія нават і не ставілі сабе за мэту аб’яднанне ўсёй беларускай літаратурнай супольнасці ў адну арганізацыю. У «адраджэнскія» часы пісьменнікаў і паэтаў не было ў такой колькасці, каб існавала некалькі арганізацый, усе яны няблага ўжываліся ў рамках адной «Нашай Ніва».
Падрабязней.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍6❤5💔2👏1
Лекцыя Аляксандра Грушы «Новагародская зямля ў XIII–XVI ст.: на этапе інтэграцыі з Літоўскай зямлёй»
Суполка «Наваградства» апублікавала відэазапіс першай публічнай лекцыі, прысвечанай гісторыі Наваградка. Адкрытая лекцыя доктара гістарычных навук Аляксандра Грушы адбылася ў прасторы Rodzinna Europa ў Варшаве 29.03.2026.
📽https://youtu.be/nPIoZuoZqTA?si=mPOv4qcW1nhVTl33

"Новагародская зямля ў XIII – XVI ст.: на этапе інтэграцыі з Літоўскай зямлёй" - лекцыя А. Грушы
Відэа-запіс адкрытай лекцыі доктара гістарычных навук Аляксандра Грушы.
Арганізатар: суполка "Наваградства" пры падтрымцы Еўрапейскага Саюза 🇪🇺 і тэатра "Купалінка".
Месца і час правядзення: Варшава, прастора Rodzinna Europa, 29.03.2026
"Ужо ў першай…

👍10
Мікола Прашковіч: навуковец, які пацярпеў за беларускі погляд на гісторыю
«Зеркало» апублікавала вялікі тэкст пра гісторыка і літаратуразнаўцу Міколу Прашковіча — аднаго з тых даследчыкаў, хто ў 1960-я спрабаваў вярнуць беларускай гісторыі ўласную перспектыву.
Прашковіч пісаў пра ВКЛ як шматнацыянальную дзяржаву са старабеларускай дзяржаўнай мовай, крытыкаваў міф пра «вызваленне» Беларусі Расіяй і фактычна вяртаў у беларускі кантэкст постаці і тэмы, якія не ўпісваліся ў савецкую схему.
Але ў 1966 годзе супраць яго выступілі аспіранты Віктар Люкевіч і Якаў Трашчанок. Іх тэкст у «Советской Белоруссии» выглядаў не як навуковая палеміка, а як палітычны данос. Прашковіч тады выйшаў з дыскусіі пераможцам, але ўлада не забылася: ціск, КДБ, звальненне, зламанае здароўе і ранняя смерць.
А Трашчанок пазней стаў «любімым выкладчыкам» Лукашэнкі і адным з аўтараў афіцыйнай канцэпцыі гісторыі Беларусі.

💔17❤4👍3
Forwarded from Наша Ніва
Знойдзены манускрыпт чарнакніжніка з Радашковіч, які лічылі страчаным
Фаліянт сведчыць пра глыбознае ўзаемапранікненне яўрэйскіх і беларускіх містычных традыцый у XVIII стагоддзі.
https://nashaniva.com/396134
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/396134

👍11🔥4😱2🤔1🤩1
Forwarded from Будзьма беларусамі!
У выдавецтве «Коларград» выйшла з друку навукова-папулярная кніга гісторыка і архівіста Уладзіміра Монзуля «Паўсядзённае жыццё Мінска ў 1944-1953 гадах». Праз прызму маленькіх гісторый і малавядомых фактаў выданне раскрывае тэмы паўсядзённага жыцця мінчан 80 гадоў таму.
«Кніга дазваляе зазірнуць у кожны кут мінскіх камуналак і працоўных інтэрнатаў, прайсціся па завадскіх цэхах, падглядзець лічбы ў разліковых лістках, паштурхацца ў крамных чэргах, праінспектаваць змесціва талерак і шклянак, пасядзець на кінасеансе», — піша аўтар выдання на сваёй старонцы ў Фэйсбук.
Працяг па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤11👍2😁2
Forwarded from Спадчына
На фасадзе новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея мантуюць барэльефы, якія мусіць адлюстроўваць афіцыйную канцэпцыю гісторыі беларускіх зямель.
На гэты момант з боку галоўнага ўваходу ўсталяваныя тры кампазіцыі: «Дадзяржаўны перыяд», «Старажытная Русь» і «Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае». Яшчэ тры знаходзяцца ў працэсе мантажу. Звонку таксама завяршаецца абліцоўка гранітнай лесвіцы і ўкладка тратуарнай пліткі.
Крыніца
#Мінск #манументальнаемастацтва

🤔6