Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.27K subscribers
1.81K photos
109 videos
2 files
1.17K links
Download Telegram
Forwarded from Наша Ніва
Ёзэф Менгеле. Швейцарыя адкрывае сакрэтныя файлы пра «Анёла смерці» Аўшвіца

Гісторыкі неаднаразова патрабавалі доступу да гэтых файлаў, але да гэтага часу швейцарскія ўлады адмаўлялі.

https://nashaniva.com/395423

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395423
👍9🤬1😨1
Ужо сёньня: 120 год таму была заснаваная беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца»

18 траўня 1906 года ў Пецярбургу была заснаваная беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца» (існавала да 1914). Яе стваральнікам быў Вацлаў Іваноўскі.

Суполка выдавала кнігі кірыліцай і лацінкай, агульны наклад іх перавысіў 100 тысяч.

https://smarturl.click/mBdaB
13👍5👏1🙏1
🧐 Загляне сонца і ў наша ваконца: 120 гадоў легендарнай выдавецкай суполцы

18 траўня 1906 года была заснаваная выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца», поспехам якой пазайздросцілі б сучасныя беларускія выдаўцы і дзейнасць якой зрабіла важны ўплыў на развіццё ўсёй беларускай культуры.

✍️ З гэтай нагоды «Будзьма беларусамі!» вырашыла ўспомніць гісторыю легендарнага выдавецкага праекта.

Працяг па спасылцы. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6👍6🔥1👏1🙏1
З нагоды чарговай гадавіны завяршэння бітвы пад Монтэ-Касіна (17 студзеня – 18 траўня 1944) — адной з найбольш вядомых і цяжкіх бітваў Другой сусветнай вайны — рэкамендуем да прагляду інтэрв’ю доктара гістарычных навук, прафесара Варшаўскага ўніверсітэта Юрыя Грыбоўскага.
У размове для нашага YouTube-канала гісторык распавядае, чаму ў СССР удзельнікаў бітвы не лічылі героямі і як склаўся лёс жаўнераў, якія прайшлі Монтэ-Касіна.
*Размова была запісаная два гады таму — з нагоды 80-годдзя перамогі ў бітве пад Монтэ-Касіна
👍8🔥1
Forwarded from Белсат
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🧸 Можаце сабе ўявіць, каб мядзведзь падчас вайны падносіў жаўнерам снарады?

А такое сапраўды было падчас бітвы за Монтэ-Касіна! Мядзведзя звалі Войтэк, і ён стаў адным з сімвалаў арміі Андэрса. Але самае цікавае іншае: у гэтай арміі ваявалі сотні беларусаў. Яны прайшлі праз савецкія лагеры, эвакуацыю ў Іран і ў выніку апынуліся ў Італіі, у адной з самых жорсткіх бітваў Другой сусветнай.

У гадавіну перамогі пад Монтэ-Касіна, якая адбылася 18 траўня 1944 года, расказваем гэтую гісторыю.

👨‍🦰Даведацца больш можна ў нашай праграме «Вусы Скарыны».
10👍7
У Дзень палітвязняў Беларусі Музей Вольнай Беларусі разам з Музеем Незалежнасці Польшчы запрашае на польска-беларускую дыскусію «Паўстанне 1863 года. Спадчына двух народаў?».

Сустрэча пройдзе ў X Павільёне Варшаўскай Цытадэлі — месцы, дзе чакалі прысуду паплечнікі Каліноўскага. Размова будзе прысвечаная памяці і адказнасці перад гісторыяй: ад паўстання 1863 года да сённяшніх беларускіх палітычных рэпрэсій.

У праграме:

• выступ групы гістарычных рэканструктараў Invictus 1863,

• дыскусія з удзелам беларускіх і польскіх экспертаў, сярод якіх доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук і аўтар шматлікіх публікацый пра паўстанне 1863 года Васіль Герасімчык, доктар гуманітарных навук Krzysztof Bąkała і гісторык Музея X Павільёна Варшаўскай Цытадэлі Michał Cieślak, мадэратарка дыскусіі – Blanka Ciborowska, старшыня Маладзёжнай рады Музея Незалежнасці Польшчы,

• прэзентацыя выставы Музея Вольнай Беларусі «Галасы з-за кратаў»

📆 21 мая
16:30
📍 Skazańców 25, Варшава

Для ўдзелу запоўніце кароткую ананімную форму
👍112
Нацыянальны мастацкі музей прыдбаў унікальны экспанат - слуцкі пояс, даўжынёй больш за чатыры метры

Цэлы cлуцкі пояс, даўжынёй 4 метры 60 сантыметраў, набыты ў прыватнай асобы, з’явіўся ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея. У сюжэце беларускага тэлебачання намякнулі, што кошт пояса ўкладаецца ў лічбу з пяццю нулямі.

Гэты выраб захаваўся цалкам, у добрым стане і мае шмат залотных ніцяў. Захаваліся нават махры на канцах пояса, што з’яўляецца вялікай рэдкасцю. Чытаць на сайце або без VPN.
👍13🔥91👏1🙏1
☕️ Кава з гісторыкам пачынае новы сезон

24 траўня а 15:00 у Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11, Warszawa) пройдзе круглы стол «Улада над людзьмі і прасторай. Манархія, імперыя і калоніі ў Новы час».

У сустрэчы возьмуць удзел Аляксандр Фядута, Яўген Красулін, Віктар Якубаў і Ігар Бортнік. Размова будзе прысвечаная таму, як у Новы час разумеліся суверэнітэт манарха і народа, як будаваліся і працавалі заморскія каланіяльныя імперыі Еўропы ў Новым свеце, а таксама як выглядала каланіяльная экспансія народаў ВКЛ у Прусіі, Лівоніі, Украіне і Расеі.

Асобна ўдзельнікі абмяркуюць адміністратыўную і культурную палітыку Расейскай імперыі на беларускіх землях, а таксама тое, як і чаму ў першай палове ХІХ ст. адбываліся паланізацыя і русіфікацыя.

Трансляцыя і запіс сустрэчы будуць на YouTube-канале

У новым сезоне запланаваныя тры сустрэчы: пачынаем з каланіялізму, далей — памяць і закон.
7👍3🤔1🤨1
Forwarded from Наша Ніва
Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт

Вясной 1926 года выпадковы абвал зямлі на ўскраіне Оршы ледзь не каштаваў жыцця цікаўным падлеткам, але адкрыў уваход у загадкавае падзямелле. Мясцовыя жыхары спадзяваліся адшукаць там скарб, але аказалася, што хады пабудавалі не для гэтага. 

https://nashaniva.com/395517

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395517
👍5🤷‍♂1🤯1🙏1
Forwarded from bellitinfo
📖 70-годдзе беларусістыкі ў Польшчы адзначылі адмысловай манаграфіяй.

Манаграфія Радаслава Калеты “Мая беларусістыка. З польска-беларускіх лінгвістычных і глотадыдактычных даследаванняў” была падрыхтаваная да друку з нагоды 70-годдзя беларусістыкі ў Варшаўскім універсітэце.

Кніга змяшчае артыкулы розных гадоў, напісаныя па-польску і па-беларуску.

Падрабязней 👈

Чытаць без VPN 🔗
👍8🥰2👏1🙏1
🗺 Полацкае княства на школьных мапах: чаму ўсё было складаней

«Зеркало»
пераказвае сучасны погляд даследчыкаў на тое, як варта гаварыць пра Полацк і іншыя цэнтры Русі ў сярэднявеччы. Звыклыя мапы з дакладнымі межамі «княстваў» хутчэй пераносяць на мінулае сучаснае ўяўленне пра дзяржаву, чым адлюстроўваюць рэальнасць таго часу.

У сярэднявечных крыніцах для такіх тэрыторый часцей ужывалася паняцце «зямля» — тэрыторыя, аб’яднаная вакол буйнога горада. Самі землі маглі заставацца адносна стабільнымі, але князі, якія іх кантралявалі, змяняліся пастаянна. Таму «Полацкае княства» з выразнымі межамі — зручная школьная схема, але не дакладная гістарычная карціна.

Гэта не змяншае ролі Полацка ў беларускай гісторыі. Наадварот, робіць яе больш жывой і складанай: Полацк быў важным цэнтрам у рухомай палітычнай сістэме, дзе ўлада, спадчына і саюзы перабудоўваліся зноў і зноў.

Чытай цалкам на «Зеркало»
9👍7
Калі б не гэтыя людзі, беларусы, цалкам магчыма, спалі б дагэтуль

На Радыё Свабода Зміцер Гурневіч пра тое, як 120 гадоў таму некалькі маладых энтузіястаў у Пецярбургу стварылі выдавецкую суполку «Загляне сонца і ў наша ваконца». Яны друкавалі беларускія кнігі, буквар, паштоўкі, запускалі «вірусныя» праекты і фактычна стварылі беларускі культурны TikTok пачатку ХХІ стагоддзя. Менавіта яны адкрылі Купалу, выдалі Коласа, навучылі дзяцей чытаць па-беларуску і запусцілі той рух, з якога пазней вырасла сучасная Беларусь
10👍6🙏2👏1
🖼 У арт-рэзідэнцыі «МохнАРТэ» прэзентавалі праекты, прысвечаныя рэпрэсіям 1930-40 і пасля 2020 года
 

🔸 Адзін з такіх – гэта праект Надзі Саяпінай пад назвай «Легендамі не карануйце нас» (узята з верша рэпрэсаванага паэта Ізі Харыка), прысвечаны масавым рэпрэсіям на Беларусі і Кураптам, у прыватнасці.
 
Падрабязнасці на сайце:
https://racyja.com/by/sumezza/u-art-rezidencyi-mochnarte-prezentavali-praekty-prysvecanyja-represijam-1930-40-i-paslja-2020-hoda/
9👍1🤯1
21 траўня — пятая гадавіна гібелі Вітольда Ашурка

Роўна пяць гадоў таму, 21 траўня 2021 году ў шклоўскай калёніі пры нявысьветленых абставінах загінуў 50-гадовы палітвязень і актывіст Вітольд Ашурак.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» заклікае 21 траўня выказаць салідарнасьць з усімі палітвязьнямі Беларусі, прыцягнуць увагу беларускага і міжнароднага грамадзтва да іх праблемаў і чарговы раз запатрабаваць ад уладаў вызваленьня ўсіх палітзьняволеных.

Беларусы сьвету правядуць акцыі ў Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі 21 траўня, у гадавіну сьмерці Вітольда Ашурка.

Іншыя падзеі 21 траўня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі: https://smarturl.click/xVzQM
💔226😢2🕊1
📬 Ініцыятыва MALDZIS алічбавала архіў парафіі з Гарадзеншчыны

Ініцыятыва MALDZIS ажыццявіла алічбаванне набытага сёлета на аўкцыёне ў Польшчы старадаўняга капіярыя – рукапіснага зборніка службовых дакументаў і перапіскі з касцёла ў Вялікіх Эйсмантах на Гарадзеншчыне.

Працы па сканаванні былі выкананыя ў Лодзі прадстаўнікамі спецыялізаванай кампаніі – Пятром Скандальскім і Мацеем Невядомскім – дзякуючы падтрымцы рэгулярных ахвярадаўцаў ініцыятывы MALDZIS. Таксама кіраўнікі ініцыятывы выказваюць шчырую падзяку за дапамогу ў арганізацыі алічбавання Алене Шаркевіч.


Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
17👍7🙏2👏1
Forwarded from Наша Ніва
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу

На тэрыторыі полацкага Верхняга замка ўрачыста адкрылі помнік у гонар герояў-лётчыкаў, якія загінулі ў 2021 годзе. Замест макета сучаснага самалёта Як-130, на якім яны здзейснілі свой подзвіг, тут паставілі савецкі знішчальнік МіГ-15.

https://nashaniva.com/395706

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395706
🤮10🤪4🤬3🤡3🤔2🥴1
Forwarded from bellitinfo
У саракавым выпуску аўтарскага падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец адгукаецца на кнігу эсэ Ханны Арэнт "Пра чалавечнасць у цёмныя часы", якая была адмыслова ўкладзеная Марыяй Луізэ Кнот для выдавецтва "Пфляўмбаўм" і беларускіх чытачак і чытачоў.

Паралелі з успамінамі Ларысы Геніюш; як бараніцца, калі на цябе нападаюць як на габрэя / беларуса; перакулены свет і заўсёдная чужасць.

"Пытаньне віны і адказнасьці. Той, хто ўдзельнічае ў грамадзкім жыцьці, незалежна ад партыйнай прыналежнасьці да элітных фармаваньняў рэжыму, так ці інакш датычны да дзеяньняў рэжыму ў цэлым".


✍️ Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.

Слухаць і чытаць ⬅️

Слухаць і чытаць без VPN 🔗
👍9👏1
Гіпотэза: Шварн не кіраваў Літвой, яго ўлада абмяжоўвалася Наваградкам

Vytas Jankauskas у леташнім нумары Lituanistica прааналізаваў Галіцка-Валынскі летапіс і дапоўніў гіпотэзу Артуруса Дубоніса. Згодна ёй Шварн Данілавіч, сын галіцка-валынскага князя і муж сястры Войшалка, сына Міндоўга, кантраляваў толькі Наваградак, а не Літву.

Фундаментальныя высновы V. Jankauskas наступныя. 1. Хутчэй за ўсё, Войшалк, які аднавіў уладу дынастыі Міндоўга і сышоў у манастыр, пакінуў кіраваць Літвой Трайдзеня (злева на ілюстрацыі), а Наваградкам – Шварна (справа). Трайдзень кіраваў Літвой ужо з 1268 г.

2. Хутчэй за ўсё, Шварн памёр раней за Войшалка (а не наадварот, як лічылася раней). І ўжо пасля смерці Шварна пачалася вайна паміж Трайдзенем і валынскім князем Васількам Раманавічам. Аўтар Галіцка-Валынскай хронікі негатыўна адгукаецца пра Трайдзеня, але нідзе не згадвае, што той мог быць узурпатарам. Гэта паказвае: Трайдзень атрымаў уладу законна. 3. Вельмі верагодна, што Войшалк і Трайдзень былі блізкімі сваякамі.
👍6🤔2
🐎 Расійскія прапагандысты счапіліся праз Чынгісхана

«Салідарнасць» піша пра спрэчку расійскіх прапагандыстаў вакол Залатой Арды і спадчыны Чынгісхана.

Падставай стала рашэнне ў Туве заснаваць ордэн Субэдэя — аднаго з галоўных палкаводцаў Чынгісхана, войскі якога спусташалі гарады Русі. Узнагароду плануюць уручаць «за выключныя заслугі ў абароне Айчыны, мужнасць і адвагу».

Пасля гэтага ў расійскай прапагандысцкай прасторы разгарэлася дыскусія і пра саму спадчыну Залатой Арды. Частка каментатараў пачала прадстаўляць ардынскае панаванне як ледзь не карысны этап для «дзяржаўнага станаўлення» Расіі, іншыя ж успрынялі гэта як апраўданне масавага гвалту і заваёўніцкіх войнаў.

Сама такая дыскусія паказвае ўнутраны крызіс сучаснага расійскага гістарычнага наратыву: паміж уяўленнем пра Русь як ахвяру «ардынскага ярма» і культам імперскай сілы, у якім экспансія і дамінаванне пачынаюць апраўдваць амаль усё.
😁19👍3🤡21🤪1
Суполка «Наваградства»: як Наваградчына яднае землякоў у выгнанні
 
🔺Суполка стала не проста культурнай ініцыятывай, а месцам сустрэчы землякоў, аб’яднаных памяццю пра малую Бацькаўшчыну — непаўторную Наваградчыну.
 
🎤 Што сёння азначае быць чалавекам з Наваградчыны? Пра гэта і не толькі пагаварылі з «Госцямі Рацыі» — сябрамі суполкі «Наваградства» – Аляксандрам Быстрыкам, Паўлінай Літоўкай і Кацярынай Байко.
 
 Больш на: https://racyja.com/by/hramadstva/supolka-navahradstva-jak-navahradcyna-jadnae-zemljakou-u-vyhnanni/
👍8👏1😁1💔1
24 траўня а 16:00 адбудзецца экскурсія па Вільні да дня спачыну Максіма Багдановіча, а таксама да гісторыі таго, як Слуцкія паясы сталі беларускім нацыянальным брэндам.

25 траўня Максім Багдановіч памірае ў Ялце ва ўзросце 25 гадоў. У ягоным знакамітым перадсмяротным вершы згаданая вядомая віленская друкарня.

Падчас экскурсіі ўдзельнікі пройдуцца па віленскіх адрасах нашага выбітнага Паэта, згадаюць, дзе былі надрукаваныя ягоны першы твор і першая кніга, назавуць тых беларускіх дзеячоў, хто дапамагаў Максіму, запрасіў і апекаваўся ім, абавязкова працытуюць урыўкі з ягоных вершаў з нізкі «Места», прысвечанай Вільні, а таксама прыгадаюць, як Багдановіч спрычыніўся да пераўтварэньня сармацкага сымбалю шляхацкай вопраткі — Слуцкіх паясоў — у культурную спадчыну сучаснай Беларусі.

А напрыканцы ўдзельнікі разам пасядзяць у віленскай кавярні, дзе ў кожнага будзе магчымасьць пачытаць улюбёныя вершы Багдановіча.

Пачатак экскурсіі ад касьцёла Сьв. Ганны. Рэгістрацыя праз гугл-форму
Экскурсія за ахвяраваньні!
6👍4🙏1