Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.27K subscribers
1.81K photos
109 videos
2 files
1.17K links
Download Telegram
Forwarded from Белсат
🔨 «Суды над мёртвымі людзьмі – нонсэнс з пункту гледжання элементарных асноваў крымінальнага права»

Лукашэнкаўцы ўжо каля 5 гадоў прасоўваюць абноўлены варыянт сваёй ідэалогіі, у якім адно з цэнтральных месцаў займае «генацыд беларускага народу».

Адным з цікавых адгалінаванняў гэтай канцэпцыі сталі «суды над мёртвымі», якія больш нагадваюць спектакль і ідэалагічную гульню, чым сапраўдны суд.

Разбіраемся з гісторыкамі ды юрыстамі, навошта рэжым Лукашэнкі вытрачае рэсурсы на гэтыя дзіўныя мерапрыемствы, і які сэнс у гэта закладаецца.

🔹Чытайце матэрыял на нашым сайце
🔗 Пераходзьце сюды, каб прачытаць з Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬6👍2🥴1🤪1💊1
Згадваем імёны Свабоды

16 траўня дзень памяці паэта і сьвятара Казімера Сваяка – ён памёр 100 гадоў таму.

Адну зь першых сваіх казаняў на беларускай мове ксёндз Канстанцін Стаповіч, вядомы як паэт Казімер Сваяк, прамовіў у 1915 годзе ў касьцёле Сьвятога Яўхіма ў вёсцы Клюшчаны Астравецкага раёну. Ён зладзіў у касьцёле парафіяльны хор, сам сьпяваў у хоры і граў на скрыпцы. У Клюшчанах у часы Сваяка ўзьнік нелегальны гурток «Хаўрус Сваякоў», галоўнай задачай якога была самаадукацыя на аснове хрысьціянскай этыкі. Намаганьнямі сьвятара ў навакольлі пачалі дзейнічаць сем беларускіх школаў.

У 2017 годзе ўнікальны драўляны касьцёл XVIII стагодзьдзя, у якім служыў Казімер Сваяк, згарэў.

Пра Казімера Сваяка можна пачытаць на сайце Свабоды.
9🙏3👍2🕊1💔1
На канале Scholars for Belarus выйшла відэа-лекцыя кандыдата гістарычных навук, этнолага Ірыны Махоўскай «Смерць у традыцыйнай беларускай культуры: міфалогія, абрады і таямніцы»

Смерць у традыцыйнай беларускай культуры была не толькі заканчэннем шляху, але і пачаткам новага важнага цыкла. Гэты пераход заўсёды патрабаваў дакладных рытуалаў, бо лічылася, што ад іх залежаў спакой памерлага і бяспека жывых.

У гэтым відэа разглядаецца, як беларусы ўспрымалі смерць і ўяўлялі сувязь паміж «тым» і «гэтым» светам. Гаворым пра галоўныя абрады пераходу — нараджэнне, вяселле і смерць. Падрабязна разглядаем пахавальныя і памінальныя практыкі, а таксама страхі, забароны і ўяўленні, якія стаялі за гэтымі традыцыямі.
👍9
Нарвэжцы сьвяткуюць галоўнае нацыянальнае сьвята. Нагадваем, як Беларусь магла стаць калёніяй Нарвэгіі

https://smarturl.click/9oyY4

У старажытнаскандынаўскай мове ёсьць слова Austerveg. Яно азначае «ўсходні шлях» вікінгаў праз Балтыку і славянскія краіны ў Канстантынопаль. У часы II сусьветнай вайны ў Осла быў створаны аднайменны інстытут.

Яго задачай было пашырэньне прасторы Нарвэгіі ва ўсходнім напрамку. Важнае месца ў гэтым праекце займала Беларусь. Генэральная акруга Беларусь у выпадку перамогі Гітлера ў вайне плянавалася ператварыць у пратэктарат Нарвэгіі.
🤯7😱53🤷‍♂1👍1🤔1👀1
Forwarded from Наша Ніва
Ёзэф Менгеле. Швейцарыя адкрывае сакрэтныя файлы пра «Анёла смерці» Аўшвіца

Гісторыкі неаднаразова патрабавалі доступу да гэтых файлаў, але да гэтага часу швейцарскія ўлады адмаўлялі.

https://nashaniva.com/395423

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395423
👍9🤬1😨1
Ужо сёньня: 120 год таму была заснаваная беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца»

18 траўня 1906 года ў Пецярбургу была заснаваная беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца» (існавала да 1914). Яе стваральнікам быў Вацлаў Іваноўскі.

Суполка выдавала кнігі кірыліцай і лацінкай, агульны наклад іх перавысіў 100 тысяч.

https://smarturl.click/mBdaB
13👍5👏1🙏1
🧐 Загляне сонца і ў наша ваконца: 120 гадоў легендарнай выдавецкай суполцы

18 траўня 1906 года была заснаваная выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца», поспехам якой пазайздросцілі б сучасныя беларускія выдаўцы і дзейнасць якой зрабіла важны ўплыў на развіццё ўсёй беларускай культуры.

✍️ З гэтай нагоды «Будзьма беларусамі!» вырашыла ўспомніць гісторыю легендарнага выдавецкага праекта.

Працяг па спасылцы. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6👍6🔥1👏1🙏1
З нагоды чарговай гадавіны завяршэння бітвы пад Монтэ-Касіна (17 студзеня – 18 траўня 1944) — адной з найбольш вядомых і цяжкіх бітваў Другой сусветнай вайны — рэкамендуем да прагляду інтэрв’ю доктара гістарычных навук, прафесара Варшаўскага ўніверсітэта Юрыя Грыбоўскага.
У размове для нашага YouTube-канала гісторык распавядае, чаму ў СССР удзельнікаў бітвы не лічылі героямі і як склаўся лёс жаўнераў, якія прайшлі Монтэ-Касіна.
*Размова была запісаная два гады таму — з нагоды 80-годдзя перамогі ў бітве пад Монтэ-Касіна
👍8🔥1
Forwarded from Белсат
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🧸 Можаце сабе ўявіць, каб мядзведзь падчас вайны падносіў жаўнерам снарады?

А такое сапраўды было падчас бітвы за Монтэ-Касіна! Мядзведзя звалі Войтэк, і ён стаў адным з сімвалаў арміі Андэрса. Але самае цікавае іншае: у гэтай арміі ваявалі сотні беларусаў. Яны прайшлі праз савецкія лагеры, эвакуацыю ў Іран і ў выніку апынуліся ў Італіі, у адной з самых жорсткіх бітваў Другой сусветнай.

У гадавіну перамогі пад Монтэ-Касіна, якая адбылася 18 траўня 1944 года, расказваем гэтую гісторыю.

👨‍🦰Даведацца больш можна ў нашай праграме «Вусы Скарыны».
10👍7
У Дзень палітвязняў Беларусі Музей Вольнай Беларусі разам з Музеем Незалежнасці Польшчы запрашае на польска-беларускую дыскусію «Паўстанне 1863 года. Спадчына двух народаў?».

Сустрэча пройдзе ў X Павільёне Варшаўскай Цытадэлі — месцы, дзе чакалі прысуду паплечнікі Каліноўскага. Размова будзе прысвечаная памяці і адказнасці перад гісторыяй: ад паўстання 1863 года да сённяшніх беларускіх палітычных рэпрэсій.

У праграме:

• выступ групы гістарычных рэканструктараў Invictus 1863,

• дыскусія з удзелам беларускіх і польскіх экспертаў, сярод якіх доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук і аўтар шматлікіх публікацый пра паўстанне 1863 года Васіль Герасімчык, доктар гуманітарных навук Krzysztof Bąkała і гісторык Музея X Павільёна Варшаўскай Цытадэлі Michał Cieślak, мадэратарка дыскусіі – Blanka Ciborowska, старшыня Маладзёжнай рады Музея Незалежнасці Польшчы,

• прэзентацыя выставы Музея Вольнай Беларусі «Галасы з-за кратаў»

📆 21 мая
16:30
📍 Skazańców 25, Варшава

Для ўдзелу запоўніце кароткую ананімную форму
👍112
Нацыянальны мастацкі музей прыдбаў унікальны экспанат - слуцкі пояс, даўжынёй больш за чатыры метры

Цэлы cлуцкі пояс, даўжынёй 4 метры 60 сантыметраў, набыты ў прыватнай асобы, з’явіўся ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея. У сюжэце беларускага тэлебачання намякнулі, што кошт пояса ўкладаецца ў лічбу з пяццю нулямі.

Гэты выраб захаваўся цалкам, у добрым стане і мае шмат залотных ніцяў. Захаваліся нават махры на канцах пояса, што з’яўляецца вялікай рэдкасцю. Чытаць на сайце або без VPN.
👍13🔥91👏1🙏1
☕️ Кава з гісторыкам пачынае новы сезон

24 траўня а 15:00 у Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11, Warszawa) пройдзе круглы стол «Улада над людзьмі і прасторай. Манархія, імперыя і калоніі ў Новы час».

У сустрэчы возьмуць удзел Аляксандр Фядута, Яўген Красулін, Віктар Якубаў і Ігар Бортнік. Размова будзе прысвечаная таму, як у Новы час разумеліся суверэнітэт манарха і народа, як будаваліся і працавалі заморскія каланіяльныя імперыі Еўропы ў Новым свеце, а таксама як выглядала каланіяльная экспансія народаў ВКЛ у Прусіі, Лівоніі, Украіне і Расеі.

Асобна ўдзельнікі абмяркуюць адміністратыўную і культурную палітыку Расейскай імперыі на беларускіх землях, а таксама тое, як і чаму ў першай палове ХІХ ст. адбываліся паланізацыя і русіфікацыя.

Трансляцыя і запіс сустрэчы будуць на YouTube-канале

У новым сезоне запланаваныя тры сустрэчы: пачынаем з каланіялізму, далей — памяць і закон.
7👍3🤔1🤨1
Forwarded from Наша Ніва
Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт

Вясной 1926 года выпадковы абвал зямлі на ўскраіне Оршы ледзь не каштаваў жыцця цікаўным падлеткам, але адкрыў уваход у загадкавае падзямелле. Мясцовыя жыхары спадзяваліся адшукаць там скарб, але аказалася, што хады пабудавалі не для гэтага. 

https://nashaniva.com/395517

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395517
👍5🤷‍♂1🤯1🙏1
Forwarded from bellitinfo
📖 70-годдзе беларусістыкі ў Польшчы адзначылі адмысловай манаграфіяй.

Манаграфія Радаслава Калеты “Мая беларусістыка. З польска-беларускіх лінгвістычных і глотадыдактычных даследаванняў” была падрыхтаваная да друку з нагоды 70-годдзя беларусістыкі ў Варшаўскім універсітэце.

Кніга змяшчае артыкулы розных гадоў, напісаныя па-польску і па-беларуску.

Падрабязней 👈

Чытаць без VPN 🔗
👍8🥰2👏1🙏1
🗺 Полацкае княства на школьных мапах: чаму ўсё было складаней

«Зеркало»
пераказвае сучасны погляд даследчыкаў на тое, як варта гаварыць пра Полацк і іншыя цэнтры Русі ў сярэднявеччы. Звыклыя мапы з дакладнымі межамі «княстваў» хутчэй пераносяць на мінулае сучаснае ўяўленне пра дзяржаву, чым адлюстроўваюць рэальнасць таго часу.

У сярэднявечных крыніцах для такіх тэрыторый часцей ужывалася паняцце «зямля» — тэрыторыя, аб’яднаная вакол буйнога горада. Самі землі маглі заставацца адносна стабільнымі, але князі, якія іх кантралявалі, змяняліся пастаянна. Таму «Полацкае княства» з выразнымі межамі — зручная школьная схема, але не дакладная гістарычная карціна.

Гэта не змяншае ролі Полацка ў беларускай гісторыі. Наадварот, робіць яе больш жывой і складанай: Полацк быў важным цэнтрам у рухомай палітычнай сістэме, дзе ўлада, спадчына і саюзы перабудоўваліся зноў і зноў.

Чытай цалкам на «Зеркало»
9👍7
Калі б не гэтыя людзі, беларусы, цалкам магчыма, спалі б дагэтуль

На Радыё Свабода Зміцер Гурневіч пра тое, як 120 гадоў таму некалькі маладых энтузіястаў у Пецярбургу стварылі выдавецкую суполку «Загляне сонца і ў наша ваконца». Яны друкавалі беларускія кнігі, буквар, паштоўкі, запускалі «вірусныя» праекты і фактычна стварылі беларускі культурны TikTok пачатку ХХІ стагоддзя. Менавіта яны адкрылі Купалу, выдалі Коласа, навучылі дзяцей чытаць па-беларуску і запусцілі той рух, з якога пазней вырасла сучасная Беларусь
10👍6🙏2👏1
🖼 У арт-рэзідэнцыі «МохнАРТэ» прэзентавалі праекты, прысвечаныя рэпрэсіям 1930-40 і пасля 2020 года
 

🔸 Адзін з такіх – гэта праект Надзі Саяпінай пад назвай «Легендамі не карануйце нас» (узята з верша рэпрэсаванага паэта Ізі Харыка), прысвечаны масавым рэпрэсіям на Беларусі і Кураптам, у прыватнасці.
 
Падрабязнасці на сайце:
https://racyja.com/by/sumezza/u-art-rezidencyi-mochnarte-prezentavali-praekty-prysvecanyja-represijam-1930-40-i-paslja-2020-hoda/
9👍1🤯1
21 траўня — пятая гадавіна гібелі Вітольда Ашурка

Роўна пяць гадоў таму, 21 траўня 2021 году ў шклоўскай калёніі пры нявысьветленых абставінах загінуў 50-гадовы палітвязень і актывіст Вітольд Ашурак.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» заклікае 21 траўня выказаць салідарнасьць з усімі палітвязьнямі Беларусі, прыцягнуць увагу беларускага і міжнароднага грамадзтва да іх праблемаў і чарговы раз запатрабаваць ад уладаў вызваленьня ўсіх палітзьняволеных.

Беларусы сьвету правядуць акцыі ў Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі 21 траўня, у гадавіну сьмерці Вітольда Ашурка.

Іншыя падзеі 21 траўня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі: https://smarturl.click/xVzQM
💔226😢2🕊1
📬 Ініцыятыва MALDZIS алічбавала архіў парафіі з Гарадзеншчыны

Ініцыятыва MALDZIS ажыццявіла алічбаванне набытага сёлета на аўкцыёне ў Польшчы старадаўняга капіярыя – рукапіснага зборніка службовых дакументаў і перапіскі з касцёла ў Вялікіх Эйсмантах на Гарадзеншчыне.

Працы па сканаванні былі выкананыя ў Лодзі прадстаўнікамі спецыялізаванай кампаніі – Пятром Скандальскім і Мацеем Невядомскім – дзякуючы падтрымцы рэгулярных ахвярадаўцаў ініцыятывы MALDZIS. Таксама кіраўнікі ініцыятывы выказваюць шчырую падзяку за дапамогу ў арганізацыі алічбавання Алене Шаркевіч.


Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
17👍7🙏2👏1
Forwarded from Наша Ніва
Каля Сафіі ў Полацку паставілі помнік лётчыкам Нічыпарчыку і Куканенку. Але нават не самалёт той мадэлі, на якой яны загінулі, а аэраплан сталінскага часу

На тэрыторыі полацкага Верхняга замка ўрачыста адкрылі помнік у гонар герояў-лётчыкаў, якія загінулі ў 2021 годзе. Замест макета сучаснага самалёта Як-130, на якім яны здзейснілі свой подзвіг, тут паставілі савецкі знішчальнік МіГ-15.

https://nashaniva.com/395706

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395706
🤮10🤪4🤬3🤡3🤔2🥴1
Forwarded from bellitinfo
У саракавым выпуску аўтарскага падкасту "Літаратурныя зацемкі" Сяргей Дубавец адгукаецца на кнігу эсэ Ханны Арэнт "Пра чалавечнасць у цёмныя часы", якая была адмыслова ўкладзеная Марыяй Луізэ Кнот для выдавецтва "Пфляўмбаўм" і беларускіх чытачак і чытачоў.

Паралелі з успамінамі Ларысы Геніюш; як бараніцца, калі на цябе нападаюць як на габрэя / беларуса; перакулены свет і заўсёдная чужасць.

"Пытаньне віны і адказнасьці. Той, хто ўдзельнічае ў грамадзкім жыцьці, незалежна ад партыйнай прыналежнасьці да элітных фармаваньняў рэжыму, так ці інакш датычны да дзеяньняў рэжыму ў цэлым".


✍️ Выпуск даступны ў звыклым аўдыяфармаце, а таксама ў тэкставай версіі.

Слухаць і чытаць ⬅️

Слухаць і чытаць без VPN 🔗
👍9👏1