Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.27K subscribers
1.81K photos
109 videos
2 files
1.17K links
Download Telegram
🏹 🇷🇺 У Свяцку пад Гроднам адкрылі рэканструяваныя залы палаца. На адкрыццё прыехала кіраўніца Цэнтрабанка Расіі Эльвіра Набіуліна

У палацава-паркавым комплексе «Вялікі Свяцк Валовічаў» пасля рэканструкцыі адкрылі для наведвальнікаў новыя залы.

Ва ўрачыстым адкрыцці ўдзельнічалі кіраўнік Нацыянальнага банка Беларусі Раман Галоўчанка і старшыня Цэнтральнага банка Расіі Эльвіра Набіуліна. Афіцыйная дэлегацыя Цэнтральнага банка Расіі прыбыла ў Гродна для ўдзелу ў пасяджэнні Міжбанкаўскага валютнага савета, паведаміў Times.by. На гэта звярнула ўвагу выданне «Наша Ніва».

Аднаўленне гістарычнага комплексу фінансуе Нацыянальны банк Беларусі. Помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII–XIX стагоддзяў паступова вяртае свой гістарычны выгляд.

У рэстаўрацыі роспісаў і інтэр'ераў бралі ўдзел студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Чытайце таксама:

🏰 На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $8 млн

🏰 Палац у Свяцку, Святое балота і крыж Біспінга: якія таямнічыя мясціны ў Гродне і ваколіцах звязаныя з паўстаннем 1863-1864 гадоў

Фота: Times.by
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬14🤷‍♂31🤨1😨1🤪1
Апублікавана цікавае даследаванне пра беларускіх студэнтаў за мяжой

Даследаванне падрабязна разглядае адукацыйную міграцыю з Беларусі з 2013 па 2025 гады ў 37 краін – Еўропу, Расію і Турцыю. Цяпер за мяжой навучаецца каля 30 тысяч грамадзян Беларусі. З іх каля 20 тысяч у Еўрапейскім саюзе.

Кірункі міграцыі кардынальна змяніліся з Расіі на карысць Еўропы. Даследаванне фіксуе не толькі важныя тэндэнцыі размеркавання беларускіх студэнтаў па краінах, але і іх прычыны. Таксама зроблены прагнозы. Поўны тэкст даследавання даступны па спасылцы па-беларуску і па-англійску.
🔥8👍41👏1🤔1🙏1
Forwarded from Новы Час
Страчаная шабля, манета 1861 года і фотаздымкі паўстанцаў

Часам ад сямейнай гісторыі застаецца толькі аповед пра рэч, якая даўно знікла. Але нават гэтага хапае, каб праз стагоддзі аднавіць гісторыю свайго роду.

У новым выпуску «Кода продкаў» — пра шаблю, звязаную з напалеонаўскай кампаніяй 1812 года, і пра сваякоў, чые лёсы перасекліся з паўстаннем 1863-га.

Чытаць тут

Спасылка без VPN
👍7
#16ТРАЎНЯ | Экскурсія «БХД у Вільнюсе» з Паўлам Севярынцам

Прапануем вам разам пашпацыраваць і даведацца шмат цікавостак пра дзейнасць і асобаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі міжваеннага перыяду.

На 2026 год прыпадае даволі шмат 100–гадовых юбілеяў, звязаных з БХД у Вільнюсе:

👉 Юбілей беларускай друкарні імя Францішка Скарыны, якая сталася ці не самай паспяховай ў міжваенным Вільнюсе
👉 Юбілей Беларускага інстытута гаспадаркі і культуры (БІГіК) — арганізацыі, якая стварала дзясяткі культурніцкіх асяродкаў па ўсёй Заходняй Беларусі
👉 БХД як партыі

Да таго ж, 6 траўня споўнілася 100 год з дня спачыну вядомага ксяндза і паэта Казіміра Сваяка, аднаго з заснавальнікаў беларускага хрысьціянска–дэмакратычнага руху. Ягоны брат Альбін Стаповіч доўгі час быў у кіраўніцтве БХД.

📅 16 траўня ў 16:00
📍 Стартуем ад Вострай Брамы
🎟️ Рэгістрацыя ў
гугл-форме.

Шпацыр праводзіцца за вольныя ахвяраваньні!  Далучайцеся!
👍9👏2
Forwarded from Белсат
🔨 «Суды над мёртвымі людзьмі – нонсэнс з пункту гледжання элементарных асноваў крымінальнага права»

Лукашэнкаўцы ўжо каля 5 гадоў прасоўваюць абноўлены варыянт сваёй ідэалогіі, у якім адно з цэнтральных месцаў займае «генацыд беларускага народу».

Адным з цікавых адгалінаванняў гэтай канцэпцыі сталі «суды над мёртвымі», якія больш нагадваюць спектакль і ідэалагічную гульню, чым сапраўдны суд.

Разбіраемся з гісторыкамі ды юрыстамі, навошта рэжым Лукашэнкі вытрачае рэсурсы на гэтыя дзіўныя мерапрыемствы, і які сэнс у гэта закладаецца.

🔹Чытайце матэрыял на нашым сайце
🔗 Пераходзьце сюды, каб прачытаць з Беларусі
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🤬6👍2🥴1🤪1💊1
Згадваем імёны Свабоды

16 траўня дзень памяці паэта і сьвятара Казімера Сваяка – ён памёр 100 гадоў таму.

Адну зь першых сваіх казаняў на беларускай мове ксёндз Канстанцін Стаповіч, вядомы як паэт Казімер Сваяк, прамовіў у 1915 годзе ў касьцёле Сьвятога Яўхіма ў вёсцы Клюшчаны Астравецкага раёну. Ён зладзіў у касьцёле парафіяльны хор, сам сьпяваў у хоры і граў на скрыпцы. У Клюшчанах у часы Сваяка ўзьнік нелегальны гурток «Хаўрус Сваякоў», галоўнай задачай якога была самаадукацыя на аснове хрысьціянскай этыкі. Намаганьнямі сьвятара ў навакольлі пачалі дзейнічаць сем беларускіх школаў.

У 2017 годзе ўнікальны драўляны касьцёл XVIII стагодзьдзя, у якім служыў Казімер Сваяк, згарэў.

Пра Казімера Сваяка можна пачытаць на сайце Свабоды.
9🙏3👍2🕊1💔1
На канале Scholars for Belarus выйшла відэа-лекцыя кандыдата гістарычных навук, этнолага Ірыны Махоўскай «Смерць у традыцыйнай беларускай культуры: міфалогія, абрады і таямніцы»

Смерць у традыцыйнай беларускай культуры была не толькі заканчэннем шляху, але і пачаткам новага важнага цыкла. Гэты пераход заўсёды патрабаваў дакладных рытуалаў, бо лічылася, што ад іх залежаў спакой памерлага і бяспека жывых.

У гэтым відэа разглядаецца, як беларусы ўспрымалі смерць і ўяўлялі сувязь паміж «тым» і «гэтым» светам. Гаворым пра галоўныя абрады пераходу — нараджэнне, вяселле і смерць. Падрабязна разглядаем пахавальныя і памінальныя практыкі, а таксама страхі, забароны і ўяўленні, якія стаялі за гэтымі традыцыямі.
👍9
Нарвэжцы сьвяткуюць галоўнае нацыянальнае сьвята. Нагадваем, як Беларусь магла стаць калёніяй Нарвэгіі

https://smarturl.click/9oyY4

У старажытнаскандынаўскай мове ёсьць слова Austerveg. Яно азначае «ўсходні шлях» вікінгаў праз Балтыку і славянскія краіны ў Канстантынопаль. У часы II сусьветнай вайны ў Осла быў створаны аднайменны інстытут.

Яго задачай было пашырэньне прасторы Нарвэгіі ва ўсходнім напрамку. Важнае месца ў гэтым праекце займала Беларусь. Генэральная акруга Беларусь у выпадку перамогі Гітлера ў вайне плянавалася ператварыць у пратэктарат Нарвэгіі.
🤯7😱53🤷‍♂1👍1🤔1👀1
Forwarded from Наша Ніва
Ёзэф Менгеле. Швейцарыя адкрывае сакрэтныя файлы пра «Анёла смерці» Аўшвіца

Гісторыкі неаднаразова патрабавалі доступу да гэтых файлаў, але да гэтага часу швейцарскія ўлады адмаўлялі.

https://nashaniva.com/395423

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395423
👍9🤬1😨1
Ужо сёньня: 120 год таму была заснаваная беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца»

18 траўня 1906 года ў Пецярбургу была заснаваная беларуская выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца» (існавала да 1914). Яе стваральнікам быў Вацлаў Іваноўскі.

Суполка выдавала кнігі кірыліцай і лацінкай, агульны наклад іх перавысіў 100 тысяч.

https://smarturl.click/mBdaB
13👍5👏1🙏1
🧐 Загляне сонца і ў наша ваконца: 120 гадоў легендарнай выдавецкай суполцы

18 траўня 1906 года была заснаваная выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша ваконца», поспехам якой пазайздросцілі б сучасныя беларускія выдаўцы і дзейнасць якой зрабіла важны ўплыў на развіццё ўсёй беларускай культуры.

✍️ З гэтай нагоды «Будзьма беларусамі!» вырашыла ўспомніць гісторыю легендарнага выдавецкага праекта.

Працяг па спасылцы. 🔗Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
6👍6🔥1👏1🙏1
З нагоды чарговай гадавіны завяршэння бітвы пад Монтэ-Касіна (17 студзеня – 18 траўня 1944) — адной з найбольш вядомых і цяжкіх бітваў Другой сусветнай вайны — рэкамендуем да прагляду інтэрв’ю доктара гістарычных навук, прафесара Варшаўскага ўніверсітэта Юрыя Грыбоўскага.
У размове для нашага YouTube-канала гісторык распавядае, чаму ў СССР удзельнікаў бітвы не лічылі героямі і як склаўся лёс жаўнераў, якія прайшлі Монтэ-Касіна.
*Размова была запісаная два гады таму — з нагоды 80-годдзя перамогі ў бітве пад Монтэ-Касіна
👍8🔥1
Forwarded from Белсат
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🧸 Можаце сабе ўявіць, каб мядзведзь падчас вайны падносіў жаўнерам снарады?

А такое сапраўды было падчас бітвы за Монтэ-Касіна! Мядзведзя звалі Войтэк, і ён стаў адным з сімвалаў арміі Андэрса. Але самае цікавае іншае: у гэтай арміі ваявалі сотні беларусаў. Яны прайшлі праз савецкія лагеры, эвакуацыю ў Іран і ў выніку апынуліся ў Італіі, у адной з самых жорсткіх бітваў Другой сусветнай.

У гадавіну перамогі пад Монтэ-Касіна, якая адбылася 18 траўня 1944 года, расказваем гэтую гісторыю.

👨‍🦰Даведацца больш можна ў нашай праграме «Вусы Скарыны».
10👍7
У Дзень палітвязняў Беларусі Музей Вольнай Беларусі разам з Музеем Незалежнасці Польшчы запрашае на польска-беларускую дыскусію «Паўстанне 1863 года. Спадчына двух народаў?».

Сустрэча пройдзе ў X Павільёне Варшаўскай Цытадэлі — месцы, дзе чакалі прысуду паплечнікі Каліноўскага. Размова будзе прысвечаная памяці і адказнасці перад гісторыяй: ад паўстання 1863 года да сённяшніх беларускіх палітычных рэпрэсій.

У праграме:

• выступ групы гістарычных рэканструктараў Invictus 1863,

• дыскусія з удзелам беларускіх і польскіх экспертаў, сярод якіх доктар гістарычных навук Алесь Смалянчук і аўтар шматлікіх публікацый пра паўстанне 1863 года Васіль Герасімчык, доктар гуманітарных навук Krzysztof Bąkała і гісторык Музея X Павільёна Варшаўскай Цытадэлі Michał Cieślak, мадэратарка дыскусіі – Blanka Ciborowska, старшыня Маладзёжнай рады Музея Незалежнасці Польшчы,

• прэзентацыя выставы Музея Вольнай Беларусі «Галасы з-за кратаў»

📆 21 мая
16:30
📍 Skazańców 25, Варшава

Для ўдзелу запоўніце кароткую ананімную форму
👍112
Нацыянальны мастацкі музей прыдбаў унікальны экспанат - слуцкі пояс, даўжынёй больш за чатыры метры

Цэлы cлуцкі пояс, даўжынёй 4 метры 60 сантыметраў, набыты ў прыватнай асобы, з’явіўся ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея. У сюжэце беларускага тэлебачання намякнулі, што кошт пояса ўкладаецца ў лічбу з пяццю нулямі.

Гэты выраб захаваўся цалкам, у добрым стане і мае шмат залотных ніцяў. Захаваліся нават махры на канцах пояса, што з’яўляецца вялікай рэдкасцю. Чытаць на сайце або без VPN.
👍13🔥91👏1🙏1
☕️ Кава з гісторыкам пачынае новы сезон

24 траўня а 15:00 у Музеі Вольнай Беларусі (Foksal 11, Warszawa) пройдзе круглы стол «Улада над людзьмі і прасторай. Манархія, імперыя і калоніі ў Новы час».

У сустрэчы возьмуць удзел Аляксандр Фядута, Яўген Красулін, Віктар Якубаў і Ігар Бортнік. Размова будзе прысвечаная таму, як у Новы час разумеліся суверэнітэт манарха і народа, як будаваліся і працавалі заморскія каланіяльныя імперыі Еўропы ў Новым свеце, а таксама як выглядала каланіяльная экспансія народаў ВКЛ у Прусіі, Лівоніі, Украіне і Расеі.

Асобна ўдзельнікі абмяркуюць адміністратыўную і культурную палітыку Расейскай імперыі на беларускіх землях, а таксама тое, як і чаму ў першай палове ХІХ ст. адбываліся паланізацыя і русіфікацыя.

Трансляцыя і запіс сустрэчы будуць на YouTube-канале

У новым сезоне запланаваныя тры сустрэчы: пачынаем з каланіялізму, далей — памяць і закон.
7👍3🤔1🤨1
Forwarded from Наша Ніва
Таямніца аршанскіх падзямелляў: школьнік праваліўся пад зямлю і нечакана адкрыў для навукоўцаў падземны лабірынт

Вясной 1926 года выпадковы абвал зямлі на ўскраіне Оршы ледзь не каштаваў жыцця цікаўным падлеткам, але адкрыў уваход у загадкавае падзямелле. Мясцовыя жыхары спадзяваліся адшукаць там скарб, але аказалася, што хады пабудавалі не для гэтага. 

https://nashaniva.com/395517

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395517
👍5🤷‍♂1🤯1🙏1
Forwarded from bellitinfo
📖 70-годдзе беларусістыкі ў Польшчы адзначылі адмысловай манаграфіяй.

Манаграфія Радаслава Калеты “Мая беларусістыка. З польска-беларускіх лінгвістычных і глотадыдактычных даследаванняў” была падрыхтаваная да друку з нагоды 70-годдзя беларусістыкі ў Варшаўскім універсітэце.

Кніга змяшчае артыкулы розных гадоў, напісаныя па-польску і па-беларуску.

Падрабязней 👈

Чытаць без VPN 🔗
👍8🥰2👏1🙏1
🗺 Полацкае княства на школьных мапах: чаму ўсё было складаней

«Зеркало»
пераказвае сучасны погляд даследчыкаў на тое, як варта гаварыць пра Полацк і іншыя цэнтры Русі ў сярэднявеччы. Звыклыя мапы з дакладнымі межамі «княстваў» хутчэй пераносяць на мінулае сучаснае ўяўленне пра дзяржаву, чым адлюстроўваюць рэальнасць таго часу.

У сярэднявечных крыніцах для такіх тэрыторый часцей ужывалася паняцце «зямля» — тэрыторыя, аб’яднаная вакол буйнога горада. Самі землі маглі заставацца адносна стабільнымі, але князі, якія іх кантралявалі, змяняліся пастаянна. Таму «Полацкае княства» з выразнымі межамі — зручная школьная схема, але не дакладная гістарычная карціна.

Гэта не змяншае ролі Полацка ў беларускай гісторыі. Наадварот, робіць яе больш жывой і складанай: Полацк быў важным цэнтрам у рухомай палітычнай сістэме, дзе ўлада, спадчына і саюзы перабудоўваліся зноў і зноў.

Чытай цалкам на «Зеркало»
9👍7
Калі б не гэтыя людзі, беларусы, цалкам магчыма, спалі б дагэтуль

На Радыё Свабода Зміцер Гурневіч пра тое, як 120 гадоў таму некалькі маладых энтузіястаў у Пецярбургу стварылі выдавецкую суполку «Загляне сонца і ў наша ваконца». Яны друкавалі беларускія кнігі, буквар, паштоўкі, запускалі «вірусныя» праекты і фактычна стварылі беларускі культурны TikTok пачатку ХХІ стагоддзя. Менавіта яны адкрылі Купалу, выдалі Коласа, навучылі дзяцей чытаць па-беларуску і запусцілі той рух, з якога пазней вырасла сучасная Беларусь
10👍6🙏2👏1