Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.33K photos
95 videos
2 files
796 links
Download Telegram
Адкрыты папярэдні заказ на кнігу Аляксандра Гужалоўскага «У светлую будучыню! Беларускае грамадства эпохі «адлігі» (1953—1968)»!
Выхад кнігі плануецца на канец жніўня-пачатак верасня.
Пры папярэднім заказе і ПАПЯРЭДНЯЙ АПЛАЦЕ да выхада кнігі кошт кнігі 50 рублеў (пасля выхада ад 60 рублеў) і аўтограф аўтара на імя ці прозвішча.
Аплата кнігі па АРЫП або наяўнымі ў краме выдавецтва
Шлях аплаты па АРЫП:
1.Сістэма Разлік (АРІП) у банкаўскім дадатку, у аператара ў банку або ў інфакіёску
2. Сэрвіс E-pos
3. Е-pos-аплата тавараў і паслуг
4. Аплата па рахунку 10778-1-64/1/1 — для ІП Цымбераў Раман Міхайлавіч
Або наяўнымі ў
ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42(станцыі метро Купалаўская і Кастрычніцкая), час працы з панядзелка па пятніцу з 11 да 18.30, субота з 11 да 17, нядзеля з 11 да 16
+375296068284(А1)
👍216🥰1🤡1
Forwarded from Historyja
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
28 ліпеня 1914 года пачалася Першая сусветная вайна.

Першая сусветная, а Беларусь і беларусы: Каля 900 тыс. жыхароў беларускіх губерняў былі прызваны ў рады расійскай арміі, з іх 70 тыс. «аддалі» жыццё. У падзеях ваенных гадоў загінула 60 тыс. мірных жыхароў, яшчэ 50 тыс. былі сілай сагнаны ў Германію. Расійскія ўлады загналі ў бежанства ад 1,5 да 2,2 млн жыхароў беларускіх тэрыторыі. Многія з іх ужо не вярнулася на Радзіму.

Страты Беларусі цалкам параўнальныя са стратамі насельніцтва Бельгіі (тым больш, што ў Бельгіі жыло прыкладна столькі ж людзей, колькі ў беларускіх губернях). Але Бельгія прызнана адной з галоўных ахвяр гэтай вайны!
😢33😭3💔21👎1🤬1🤨1
Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдадзены зборнік «Архівы і архівісты Беларусі: рух па шляху развіцця»

У выданне ўключаны тэксты дакладаў удзельнікаў навукова-практычнай канферэнцыі, якая адбылася 4 ліпеня 2023 г. з нагоды 85-гадовага юбілею архіва. Кола ўзнятых даследчыкамі навуковых праблем даволі шырокае – гісторыя і сучасны стан архіўных комплексаў, сучасныя тэхналогіі і іх прымяненне ў архіўнай справе, выкарыстанне архіўных дакументаў у вывучэнні маладаследаваных пытанняў у гісторыі Беларусі і суседніх краін. Прызначаецца архівістам, гісторыкам, краязнаўцам і ўсім тым, хто цікавіцца мінуўшчынай Беларусі.

Набыць выданне магчыма ў навукова-даведачнай бібліятэцы архіва (г. Мінск, вул. Крапоткіна, 55, каб. 24, тэл.: 8(017) 363 43 09) або ў кнігарні «Акадэмкніга» (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 72, 8(017) 379 46 52).
👍17🤔1🤡1
"Нямецкая хваля" разбіраецца разам з акадэмічным дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксеям Ластоўскім у тым, якія культурныя каштоўнасці вывозіліся з Беларусі і ці ёсць магчымасці іх вярнуць.
🔥20👍72🤡2😁1
31 ліпеня 1937 года Палітбюро ЦК ВКП(б) зацвердзіла аператыўны загад № 00447 Народнага камісара ўнутраных справаў Мікалая Яжова. Загад быў скіраваны супраць «былых кулакоў, крымінальнікаў і іншых контррэвалюцыйных элементаў». Дакумент даў старт Вялікаму тэрору, пад час якога было расстраляна ці асуджана да лагераў найвялікшая колькасць савецкіх грамадзянаў, у тым ліку жыхароў БССР.

Дакладных звестак аб колькасці рэпрэсаваных на тэрыторыі Беларусі няма. У 2017 годзе афіцыйны прадстаўнік КДБ агучыў такія лічбы: у архівах КДБ захоўваюцца справы 235,5 тыс. рэпрэсаваных (сярод іх пазбаўленыя волі і  расстраляныя) у БССР у перыяд з 1920-х па 1950-я гады па крымінальных справах судовымі і несудовымі органамі. Толькі 176 тыс. з іх рэабілітаваныя. Адкрытыя базы рэпрэсаваных сёння налічваюць прыкладна ад 60 да 80 тысяч імёнаў рэпрэсаваных. Гэта ў 3-4 разоў меней, чым у КДБ. Шмат імёнаў рэпрэсаваных застаюцца невядомымі.

Архівы карных органаў ОГПУ-НКВД-КДБ у Беларусі па сённяшні дзень цалкам зачыненыя для даследчыкаў. Звесткі аб рэпрэсаваных могуць атрымаць толькі нашчадкі, але калі дакументальна пацвердзяць сваяцтва.

У 2018 годзе Нацыянальны архіў схаваў з агульнага доступу Базу дадзеных неабгрунтавана рэпрэсаваных. Яна налічвае больш за 180 тыс. імёнаў.

Таксама КДБ агучыла, што на тэрыторыі БССР у межах да 1939 года было 10 месцаў масавых расстрэлаў мірных грамадзянаў: Менск, Орша, Магілёў, Барысаў, Гомель, Мазыр, Чэрвень, Віцебск, Полацк, Слуцк. Аднак аб тым, што вакол кожнага з гэтых гарадоў было не адно, а некалькі месцаў масавых забойстваў, КДБ не згадвае.

На здымках: выпіска з пратакола №173 пасяджэння Асобай Тройкі НКУС БССР ад 13 лістапада 1938 года. Унізе пячатка КДБ пры Савеце Міністраў БССР і подпіс оперупаўнаважанага КДБ пры Савеце міністраў БССР лейтэнанта Новікава. З сямі чалавек аднаго – Леаніда Курака прыгаварылі да расстрэлу, астатніх да 10 гадоў лагераў. Іх імёнаў няма ў адкрытых базах дадзеных. Здымак жыхара Оршы Кліма Цэханскага і дакументы аб яго расстрэле і рэабілітацыі.
🤬23😢11👍5🙏1🤡1
Forwarded from Historyja
31 ліпеня 1920 года адбылося па сутнасці другое абвяшчэнне ССРБ (БССР). Саветы чарговы раз (пасля першай ССРБ і ЛітБел) заявілі аб утварэнні падкантрольнай Маскве "рэспублікі" са словам "Беларусь/Беларуская" у назве.
👍93🙈1
Карэкцыі беларускай гісторыі будзе праводзіцца адкрыта ад імя арганізацыі, заснаванай Упраўленьнем справамі прэзыдэнта РФ.

Нацыянальны цэнтр гістарычнай памяці пры прэзідэнце Расейскай Федэрацыі плануе заключыць пагадненне аб супрацоўніцтве з Навукова-практычным цэнтрам праблем умацавання законнасці і правапарадку Генеральнай пракуратуры Беларусі. Раней такое пагадненне з беларускай пракуратурай падпісаў кіраўнік фонду "Гістарычная памяць" Аляксандр Дзюкаў. Аб тым, што адбываецца Reform.news пагаварыў са старэйшым экспертам iSANS Янам Аўсеюшкіным.
🤬27😱3💩2👍1
Толькі з ліпеня 1937 г. да лістапада 1938 г. НКВД БССР арыштаваў не менш як 54 845 чалавек, з іх не менш як 27 391 было расстраляна. Аб тым, якія ліміты па арыштах і расстрэлах беларускія чэкісты атрымалі з Масквы, і як яны спаборнічалі за падвышэнне гэтых лімітаў, у 2019 годзе пісала гісторык Ірына Раманава. Узгадваем гэты артыкул.
😡16😢8🤬32
1 жніўня адзначаюцца 80-я ўгодкі Варшаўскага паўстання, якое выбухнула ў 1944 годзе. Гэта быў адзін з найбуйнейшых збройных чынаў антынацыскага падполля ў акупаваных гарадах Еўропы. Удзел у баях узялі каля 50 тысяч паўстанцаў. Замест планаваных некалькі дзён паўстанне доўжылася больш за 2 месяцы. Побач з палякамі ваявалі і беларусы. Напрыклад, батальён Арміі Краёвай з-пад Стоўбцаў, у складзе якога было амаль 30% беларусаў, маршам прайшоў да польскай сталіцы і змагаўся ў адным з раёнаў гораду – на Жалібожы. Аб удзеле беларусаў у Варшаўскім паўстанні распавядае гісторык Юрый Грыбоўскі.
👍237
Forwarded from ВКЛ
Фатаздымак селяніна з Гродзенскай губерні, 1877 год.
👍40🥰74
Гомельскі гісторык Яўген Малікаў у архіве Кракава знайшоў адзін з самых старых адбіткаў паштовага штэмпеля Гродна. Аб гэтым паведамляе старонка "Мова Гомель".

Гэта прыватны ліст быў напісаны 14 кастрычніка 1778 года ў Гродне шляхціцам А. Шукевічам і адпраўлены ў Вільню канюшаму смаленскаму (прыдворнаму, які загадваў канямі і стайнямі) Юзафу Машэўскаму.
38👍13🥰3💩3🤮1
Forwarded from Historyja
6 жніўня 1965 года нарадзіўся мастак, актывіст і палітзняволены Алесь Пушкін.

Пушкін удзельнічаў у беларускім руху яшчэ ў 1980-я, у тым ліку ў Беларускім Народным Фронце. Да таго падчас службы ў войску вёў дзённік на беларускай мове, які быў прызнаны антысавецкім у выніку даносу іншага беларуса. Пушкін быў вядомы шматлікімі перформансамі, у тым ліку антысавецкім да Дня Незалежнасці (Волі) у 1989 годзе. Ужо ў час г.зв. незалежнасці працягваў сваю мастацкую дзейнасць з нацыянальным і палітычным кантэкстам, за што неаднаразова арыштоўваўся.

У перыяд 2021-2022 пан Алесь быў затрыманы і асуджаны па справе выявы антысавецкага партызана Яўгена Жыхара. Дня 11 ліпеня 2023 стала вядома пра смерць Пушкіна ў няволі.
❤‍🔥407💔6🔥3😢2
Сядзібна-паркавыя комплексы Беларусі — важная частка культурнай спадчыны краіны. Яны маюць значны турыстычны патэнцыял, увасабляюць нашу багатую гісторыю, а многія з іх валодаюць і мемарыяльным значэннем.

🔵 Як складаўся лёс сядзібна-паркавых комплексаў у постсавецкай Беларусі?
🔵 З якіх крыніц фінансавалася аднаўленне і рэстаўрацыя сядзіб і што змяняецца?
🔵 Як на сядзібна-паркавыя комплексы ўплывае прыватызацыя і якія новыя пагрозы ім узнікаюць?

➡️ Разбор са мноствам прыкладаў і ілюстрацый глядзіце ў новым артыкуле «Сядзібна-паркавыя комплексы Беларусі пасля 1991 года: узлёт ці падзенне?»
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
16👍4😢1