Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.27K subscribers
1.81K photos
109 videos
2 files
1.17K links
Download Telegram
Forwarded from Наша Ніва
Мужчыну ў Мінску будуць судзіць за «адмаўленне генацыду беларускага народа»

Ён у Threads нібыта адмаўляў план «Ост».

https://nashaniva.com/394951

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394951
🤬6🤯5🤷‍♂1👍1
Каго ўшаноўваюць у «Садзе памяці» ў Бярозаўскім раёне

У Бярозаўскім раёне «Сад міра і памяці абаронцаў Айчыны» каля школы ў аграгарадку Першамайскі паступова напаўняецца не толькі лакальнай памяццю пра Другую сусветную вайну, але і расійскімі імперскімі сімваламі. Пра гэта піша «Берасцейская вясна»

Спачатку тут высадзілі яблыні ў гонар удзельнікаў камуністычнага падполля на Бярозаўшчыне, пазней дадалі алею жаночай славы. Але частку дрэў прысвяцілі людзям, чыя сувязь з Беларуссю выглядае вельмі ўмоўнай: ваенным і святару Расійскай імперыі, звязаным з мясцовасцю толькі праз службу ў 151-м пяхотным палку, які пэўны час кватараваўся каля Бярозы.

Асобны сімвал — асвечаная зямля з Перэслаўля-Залескага, радзімы Аляксандра Неўскага, якую дадавалі пры пасадцы.

Такія практыкі паказваюць, як лакальныя мемарыяльныя ініцыятывы могуць ператварацца ў інструмент мяккай гістарычнай інкарпарацыі: пад шыльдай «міру», «памяці» і «патрыятызму» ў беларускую публічную прастору ўбудоўваюцца імперскія і прарасійскія сэнсы.
🤮14🤯4💩3👎1
🔍 Што шукала нямецкая разведка ў небе над Беларуссю?

Часам гісторыя вяртаецца да нас не праз летапісы, а праз геаметрыю чорна-белых фотаздымкаў. Летась у вольным доступе пачалі з’яўляцца новыя лічбавыя копіі ўнікальных нямецкіх аэрафотаздымкаў тэрыторыі Беларусі часоў Другой сусветнай. Дагэтуль існаванне гэтых кадраў у такой якасці і аб’ёме здавалася ледзьве не міфам.

А сёння — кожны можа зірнуць на тое, як выглядалі беларускія населеныя пункты больш за 80 гадоў таму. Пра тое, як паглядзець свой горад ці вёску праз аб’ектыў нямецкай разведкі часоў Другой сусветнай, расказвае Мікалай Заяц.

Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍71🔥1👏1
📌 11 траўня Беларускі інстытут публічнай гісторыі правёў анлайн-дыскусію «Суды над мёртвымі: пошук справядлівасці ці інструмент прапаганды?», прысвечаную практыцы судовых працэсаў над ужо памерлымі людзьмі, якіх у Беларусі абвінавачваюць у «генацыдзе беларускага народа».

🔻 Юрыст Праваабарончага цэнтра «Вясна» Павел Сапелка адзначыў, што беларускае заканадаўства аб «генацыдзе беларускага народа» фактычна стварае пагрозу крымінальнага пераследу за любыя развагі на гэтую тэму.

https://racyja.com/by/hramadstva/vajna-z-minulym-camu-u-belarusi-sudzjac-pamerlych/
👍10💯1
Гістарычную сядзібу, дзе працаваў Янка Купала, ператварылі ў сметнік. Туды згружаюць бытавое смецце і адходы драўніны.

Усе будынкі сядзібы роду Свяцкіх "Беліца" ў вёсцы Полымя з'яўляюцца гістарычнымі помнікамі XVIII стагоддзя. Таксама яна звязаная з гісторыяй беларускай літаратуры. У 1903-1904 гадах тут канторшчыкам, а потым аканомам працаваў Янка Купала. Менавіта ў Беліцы ён пачаў пісаць свае першыя творы.
🤬202🤯2👍1😢1💔1😨1
Пра супрацьстаянне сцягоў.

Больш за 3,5 тысячы дзяржаўных сцягоў размешчана на будынках у Мінску. Такую справаздачу зрабілі чыноўнікі. Яны адзначылі, што шмат сцягоў вывешваюць на жылых дамах па ініцыятыве саміх людзей, бо «жыхары зацікаўленыя, каб будынкі былі ўпрыгожаныя дзяржаўнымі сцягамі».

Пра тое, чым выклікана гэтая ініцыятыва і ці стане яна тэндэнцыяй, паразмаўлялі з акадэмічным дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксеем Ластоўскім: https://d3dhql091trlg4.cloudfront.net/post/lastouski-maem-skryulenuyu-palitychnuyu-kulturu-dze-simvolika-stala-pr/214064/
👍5🤮4😨1🤪1
Forwarded from Наша Ніва
Трагедыя Чорнай царквы. Як у 1920‑я навукоўцы спрабавалі ўратаваць помнікі БССР ад пралетарыяў

Пасля Першай сусветнай вайны і рэвалюцыйных падзей беларуская спадчына апынулася на мяжы знішчэння. Шляхецкія сядзібы рабаваліся, а ўнікальныя дакументы ішлі на сыравіну для фабрык.

У гэтых умовах купка навукоўцаў пачала маштабную кампанію па інвентарызацыі і выратаванні таго, што яшчэ можна было захаваць, але сутыкнуліся з поўнай абыякавасцю ўладаў. Гэта мела катастрафічныя наступствы для культуры.

https://nashaniva.com/394578

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394578
😢14👍1💔1
Пракуратура знайшла ў продажы "экстрэмісцкія" мемуары, якія выдавалі яшчэ ў СССР. І тады "экстрэмісцкімі" іх ніхто не лічыў.

Не пашанцавала ўспамінам славутага нямецкага генерала: https://euroradio.fm/prakuratura-znayshla-u-prodazhy-ekstremisckiya-memuary-yakiya-vydavali-yashche-u-sssr

Спасылка, якая адкрыецца без VPN
🥴8🤡4👍2😁1🤪1
14 траўня 1995 году прайшоў першы ў гісторыі Рэспублікі Беларусь рэфэрэндум. У выніку:

• краіна зьмяніла дзяржаўную сымболіку часоў адноўленай незалежнасьці — герб «Пагоня» і бел-чырвона-белы сьцяг — на падпраўленыя савецкія сымбалі;
• расейская мова набыла статус дзяржаўнай.

Узгадваем, што было ня так зь яго правядзеньнем і вынікамі: https://smarturl.click/xVzW4

На першым фота ўказ Лукашэнкі, ліквідаваўшы Пагоню, як дзяржаўны герб.
🤬16💔4😢3
Forwarded from Наша Ніва
Стварылі дзяржаўную камісію для перапісвання падручнікаў па гуманітарных прадметах

У яе склад увойдуць навукоўцы, выкладчыкі, школьныя настаўнікі-практыкі, прадстаўнікі дзяржаўных органаў, дэпутаты і грамадскія дзеячы, а ўзначаліць міністр адукацыі.

https://nashaniva.com/395131

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/395131
🤬9🤯3🤮3😨1
Ціхі Брэст супраць «пабедабесся»: расіянка здзівілася сціплай праграме на 9 мая і нарвалася на жорсткі адказ

BGmedia напісала пра расіянку з Валгаграда, якая здзівілася, што ў Брэсце 9 мая не было звыклага для яе «маштабу і яднання», як у Маскве або Валгаградзе: у Брэсцкай крэпасці было ціха, у цэнтры — стрымана, без карнавальнай атмасферы.

У адказ мясцовыя жыхары нагадалі, што для Брэста гэта найперш дзень памяці і смутку, а не нагода для ідэалагічнага спектакля.

Гэтая дыскусія яшчэ раз паказала: памяць пра вайну ў Беларусі можа быць зусім іншай — не пра фанфары і парады, але пра боль, страты і годнасць.
👍23🤷‍♂1
📌 У выданні Dwutygodnik апублікавана эсэ Томаша Сулімы «Mowa niewygodnej bliskości», прысвечанае ролі і становішчу беларускай мовы ў гістарычнай і сучаснай перспектыве: ад традыцый Вялікага Княства Літоўскага да сённяшняй моўнай сітуацыі на Падляшшы і ў Беларусі.

🔻 Ён адзначае неабходнасць больш шырокай інстытуцыйнай і культурнай падтрымкі беларускай мовы, якая, паводле яго, застаецца недастаткова ўключанай у афіцыйныя механізмы моўнай палітыкі.

https://racyja.com/by/sumezza/tomas-sulima-pra-status-belaruskaj-movy-i-jae-uplyu-na-rehien/
👍112👏1💯1🤝1
Forwarded from Белсат
⚔️ Чаму нашчадкі Вітаўта адклалі меч і ўзялі шаблю?

Здаецца, шабля – «спрадвечна наша» зброя, менавіта ў ёй у нас асацыюецца шляхта. Але насамрэч яна прыйшла з Усходу. А да яе нашыя продкі стагоддзямі ваявалі дзідамі і мячамі – бо гэта было танней, прасцей і больш эфектыўна для свайго часу.

Расказваем, як гісторыя паўплывала на зброю, а зброя – на гісторыю.

👨‍🦰 А даведацца больш пра тое, чым ваявалі нашыя продкі, можна ў новым выданні праграмы «Вусы Скарыны».
👍103👏2