Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.27K subscribers
1.82K photos
109 videos
2 files
1.17K links
Download Telegram
Forwarded from Белсат
«Для мяне 9 траўня – гэта ўдзячнасць бабулям і дзядулям, у якіх скралі дзяцінства, але не змаглі адабраць чалавечнасці»

«Белсат» спытаў у Ціханоўскай, Бабарыкі, Калеснікавай, ды іншых, што для іх азначае 9 траўня. Адказы чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (калі вы ў Беларусі)

Чытайце тут калі вы не ў Беларусі
👍8💩4🙏1🕊1💔1
Шпацыр «Музыка і муза Станіслава Манюшкі» ў Вільні

У нядзелю, 10 траўня, у Вільні ладзяць мемарыяльную экскурсію «Музыка і муза Станіслава Манюшкі», прымеркаваную да дня народзінаў кампазітара.

Станіслаў Манюшка, мабыць, адзіны ў свеце кампазітар, які лічыцца аўтарам першых нацыянальных операў двух народаў – беларускага і польскага.

Падчас экскурсіі заглыбіцеся ў культурнае жыццё Вільні сярэдзіны XIX стагоддзя, пройдзецеся па адрасах, звязаных з жыццём і творчасцю Манюшкі, даведаецеся, тэксты якіх паэтаў натхнялі ягоную творчасць, згадаеце сяброў і паплечнікаў Станіслава Манюшкі, у аднаго з якіх, таксама выбітнага кампазітара-менчука Фларыяна Міладоўскага дзень народзінаў акурат прыпадае на 4 траўня.

А пасля экскурсіі ў Карчме 1863 пачуеце цудоўную музыку Станіслава Манюшкі і вывучыце разам у фармаце спеўнага сходу пару ягоных твораў са знакамітага Хатняга спеўніка.

Удзел – вольныя данаты. Рэгіструйцеся па спасылцы
👍53👏1
"Бессмяротны полк" усё ж прабраўся на беларускія вуліцы. Акцыі прайшлі ў абласных цэнтрах, здымкамі хваліцца амбасада Расіі.

І, вядома, дзе "Бессмяротны полк" з георгіеўскімі стужкамі — там і расійскія трыкалоры.
🤮20🤬8💩3🖕2👎1🤪1
«Ніколі зноў» ці «Можам паўтарыць»? Як вайна змяніла Дзень Перамогі

Дзень Перамогі ўсё менш застаецца днём памяці і ўсё больш ператвараецца ў інструмент палітычнай мабілізацыі. У матэрыяле Белсат пра тое, як вайна змяніла стаўленне да 9 траўня, каментуюць сябры Беларускага інстытута публічнай гісторыі — Аляксей Ластоўскі і Аляксандр Пашкевіч.

Аляксей Ластоўскі звяртае ўвагу, што расейская ўлада прысвоіла савецкі міф пра перамогу над фашызмам і выкарыстала яго для апраўдання агрэсіі супраць Украіны. Аляксандр Пашкевіч падкрэслівае, што ва Украіне пераасэнсаванне савецкай традыцыі пачалося яшчэ пасля 2014 года: праз пераход да 8 траўня, адмову ад георгіеўскай стужкі і лозунг «Ніколі зноў».

Для Беларусі гэта таксама прынцыповае пытанне: памяць пра вайну павінна быць не падставай для мілітарызацыі, а напамінам пра катастрофу, страты і недапушчальнасць новай агрэсіі.
👍7🙏3🕊3💯2
Чаму пра ГУЛАГ не распавядаюць у школе?
Беларуская лагерная проза
ў відэапраекце "Смаленне вепрука"

Этапы, блатныя, уркі, БУР, барак, Варкута... Беларуская нон-фікшн літаратура ХХ ст. поўная жудасных флэшбэкаў, звязаных з ГУЛАГам.

🟦Хто пісаў пра савецкія лагеры, апроч Ларысы Геніюш і Францішка Аляхновіча?
🟦Што адбывалася з дзецьмі палітвязняў-жанчын?
🟦Як душылі лагерныя бунты?
🟦Чаму беларускі ў лагерах сябравалі з украінкамі?

📹Страшная праўда пра ГУЛАГ — у нашым відэа.: https://youtu.be/ElnCYpLUUUQ

#смаленневепрука — факты пра беларускую літаратуру, якія не распавядалі ў школе і якія замоўчвалі крытыкі. Сэнсы, што зашыфравалі аўтары. Адкрываем наноў нашу літаратуру і яе герояў. Расказвае Наста Суханосік.


📍Папярэднія выпускі відэапраекта пра беларускую літаратуру пад назвай «Смаленне вепрука» глядзіце па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
12👍2
«Краёвасць пачатку ХХ ст. як спроба ідэалогіі літоўскіх палякаў»

Stowarzyszenie Historyków Sztuki запрашае на лекцыю прафесара Аляксандра Смаленчука, сябра БІПГ.

Краёвасць, або краёвая ідэалогія, была сфармуляваная ў Беларусі і Літве на пачатку ХХ ст. прадстаўнікамі супольнасці літоўскіх палякаў. Яе «бацькі» — Канстанцыя і Раман Скірмунты, Міхал Ромер, Людвік Абрамовіч — галоўным крытэрыем нацыянальнай прыналежнасці лічылі патрыятызм у дачыненні да гістарычнай Літвы.

Краёвая ідэя як альтэрнатыва сучасным нацыянальным рухам у Літве і Беларусі ўрэшце пацярпела паразу, аднак на пачатку ХХ ст. менавіта яна была галоўнай ідэалагічнай апорай спробаў пашырэння нацыянальнай і рэлігійнай талерантнасці на літоўскіх і беларускіх землях.

📆 12 мая
🕠 17:30

🏛 у сядзібе Таварыства: Варшава, Rynek Starego Miasta 27.
Уваход вольны.

🎥 Будзе жывая трансляцыя на Facebook-старонцы Stowarzyszenia Historyków Sztuki.
👍11
10 траўня 1883 нарадзіўся Янка Маўр - аўтар шматлікіх твораў для дзяцей і моладзі.

Ці ня самы папулярны беларускі пісьменьнік сярэдзіны XX стагодзьдзя засмучаўся, што афіцыйная крытыка замоўчвала яго знакамітасьць. Янка Маўр асуджаў запалоханую большасьць, якая бяздумна выконвае злачынныя загады аднаго чалавека.

Сярод твораў Янкі Маўра — «У краіне райскай птушкі», «Сын вады» і «Палескія рабінзоны».

Беларускі Майн Рыд. 20 нечаканых фактаў пра Янку Маўра
14👍8🙏2👏1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
🏹 У Гродне ўсё ж правялі «гістарычную рэканструкцыю» дэакупацыі горада Чырвонай арміяй летам 1944 года

🎆 Гэтым разам Гродна хаця б не выконвала ролю Берліна, а Палац тэкстыльшчыкаў — ролю Рэйхстага. Замест гэтага арганізатары разыгралі эпізод фарсіравання Нёмана.

Ідэя такіх «гістарычных штурмаў» у Гродне і іншых гарадах належыць цяперашняму старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыю Караеву.

Пра тое, што яшчэ можна было б «штурмануць» на Гродзеншчыне, мы ўжо пісалі раней. Сярод нашых прапаноў ёсць і такія, якія Караеву наўрад ці спадабаліся б, таму раім пачытаць:
Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

Відэа: прэс-служба Гродзенскага аблвыканкама ў Telegram.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
💩7😁5
📌 У Вільні адкрылі плошчу ў гонар мужа беларускай дзяячкі

🇱🇹 У сталіцы Літвы 10 траўня адкрылася плошча ў гонар мужа беларускай пісьменніцы, грамадскай дзяячкі і адной з заснавальніц Беларускай сацыялістычнай грамады Алаізы Пашкевіч (Цёткі)- Сцяпанаса Кайрыса.

Падрабязнасці на сайце:
 https://racyja.com/by/sumezza/u-vilni-adkryli-ploscu-u-honar-muza-belaruskaj-dzjajacki/
👍15👏1🤔1🙏1
Навошта беларускай дзяржаве вайна з нябожчыкамі?

Сёння, 11 мая, БІПГ ладзіць анлайн-дыскусію гісторыкаў і юрыстаў пра новы феномен беларускай дзяржаўнай палітыкі памяці — суды над памерлымі калабарантамі, якіх абвінавачваюць у здзяйсненні генацыду беларускага народа.

Апошнімі гадамі канцэпт генацыду стаў вызначальным для афіцыйнай памяці пра Другую сусветную вайну ў Беларусі. Ён замацоўваецца ў заканадаўстве, адукацыі, рыторыцы. Але што азначае суд над тымі, хто не можа адказваць перад судом? Навошта Генпракуратуры судзіць мёртвых людзей? Як такія працэсы выглядаюць юрыдычна і гістарычна? Чаму ваенныя злачынцы не былі асуджаныя пры жыцці і ці магчымая справядлівасць праз такія працэдуры?

У дыскусіі возьмуць удзел: Аляксей Ластоўскі, акадэмічны дырэктар БІПГ; Наталля Мацкевіч, адвакат правоў чалавека; Павел Сапелка, праваабарончы цэнтр “Вясна”; Павел Церашковіч, сябра БІПГ
Мадэруе: Наста Ільіна, Белсат

📆11 мая
🕒15:00–16:00
(па Варшаве), анлайн.
🎦Трансляцыя — на YouTube-канале БІПГ: https://www.youtube.com/live/WTdkudGpfK8?si=BAn7it2HivC4tMVH
👍5🤪2🤷‍♂1💊1
Беларускі інстытут публічнай гісторыі pinned «Навошта беларускай дзяржаве вайна з нябожчыкамі? Сёння, 11 мая, БІПГ ладзіць анлайн-дыскусію гісторыкаў і юрыстаў пра новы феномен беларускай дзяржаўнай палітыкі памяці — суды над памерлымі калабарантамі, якіх абвінавачваюць у здзяйсненні генацыду беларускага…»
Forwarded from Наша Ніва
Атамныя мары Савецкай Беларусі: Браслаў, Віцебск, Лукомль ці Палессе? Чаму на Беларусі так і не з’явілася маштабная сетка АЭС

У канцы 1970‑х кіраўніцтва БССР разглядала планы, якія сёння здаюцца фантастычнымі. Рэспубліка павінна была пакрыцца сеткай гіганцкіх атамных станцый і стаць еўрапейскім энергетычным донарам. Рэактары маглі з'явіцца каля Віцебска, Бярозы, на беразе маляўнічага Лукомскага возера ці нават на прыпяцкіх балотах, дзе мусіла з’явіцца штучнае мора і новы горад Відзібор.

https://nashaniva.com/394666

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394666
👍41🙏1😍1