Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.27K subscribers
1.82K photos
109 videos
2 files
1.17K links
Download Telegram
Пашпарты, дамовы, фота. Што з архіву Рады БНР перадалі Скарынаўскай бібліятэцы ў Лёндане: https://smarturl.click/9oL3j

«Шмат гадоў багата людзей шукалі архіў, а цяперашняму посьпеху дапамог шчасьлівы выпадак. Адзін расейскі калекцыянэр знайшоў у Парыжы ў антыкварыяце скрыні зь нераспазнанымі дакумэнтамі, агледзеў іх, палічыў істотнымі і зьвязаўся з намі. А ўжо тады Рада БНР і Бібліятэка сумесна іх выкупілі.

За колькі? Не за астранамічныя грошы, але скажу гэтак: за суму, якая таго вартая»


Пагутарылі зь беларусам, датычным да працы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане, дзе захоўваецца частка архіву БНР, якая сёлета трапіла ў яе фонды.
15👍6🤩2
У Беларусі з'явіцца рэестр помнікаў

Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.

Нормы пастанова накіраваны на забеспячэнне ўліку, сістэматызацыі, падтрыманне ў актуальным стане інфармацыі аб творах манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі, удасканаленне інфармацыйнай працы, захаванне і папулярызацыю беларускай культуры.

Удасканальваецца парадак стварэння твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, спрашчаецца механізм прыняцця адпаведных рашэнняў мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.
👍5🤔51
Forwarded from Белсат
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎼 Дзякуючы яму ў оперы прагучала беларуская мова

Сёння дзень народзінаў Станіслава Манюшкі. Знакаміты кампазітар нарадзіўся 207 гадоў таму ў вёсцы Убель на Меншчыне.

Станіслаў Манюшка напісаў музыку да аперэты «Сялянка», аўтарам якой быў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. У ёй упершыню ў гісторыі опернага мастацтва са сцэны прагучала беларуская мова.

Шмат твораў Станіслаў Манюшка стварыў на аснове беларускага фальклору, пастаянна звяртаўся да вершаў сваіх суайчыннікаў.

Вось чаму яшчэ наш зямляк варты гонару ☝️
21👍5❤‍🔥2👏1🙏1
У Оршы знік мурал, намаляваны да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча

Гэта была адна з гарадскіх адметнасцяў, звязаная з імем пісьменніка-земляка. Малюнак на сцяне дома №2 па вул.Марата, якая “глядзіць” якраз на вул.імя Караткевіча, быў зроблены аршанскім мастаком Дзмітрыем Талкачовым. На ім быў партрэт стлавутага беларускага пісьменніка і фрагменты ягоных рукапісаў з малюнкамі, у тым ліку рукапіс верша “Оршы”, прысвечанага роднаму гораду.

Мурал быў урачыста адкрыты на 90-х угодкаў Уладзіміра Караткевіча ў лістападзе 2020 года. Цяпер дом, які стаў вядомым турыстычным аб’ектам, паставілі на так званую “рэнавацыю”: тут уцяпляюць сцены, і партрэт Уладзіміра Сямёнавіча знік пад накладнымі будматэрыяламі.

Ці будзе мурал адноўлены, невядома. Афіцыйных каментароў з гэтай нагоды не было.
🤬25😢1😨1
Forwarded from Наша Ніва
«Валасы дыбарам». У ютубе з'явіліся відэаролікі па гісторыі Беларусі, ад пачатку да канца напісаныя штучным інтэлектам

Магчыма, аўтары канала хацелі як лепш — папулярызаваць гісторыю Беларусі, але выйшла на шкоду справе, піша ў фэйсбуку журналіст Дзмітрый Гурневіч пасля прагляду ролікаў.

https://nashaniva.com/394398

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394398
😁6😐2😨2🤬1
7 мая а 18:00 у Музеі Вольнай Беларусі (Варшава, Foksal 11) пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавіччына ў 1939–1944 гг. Заходняя Беларусь пад нямецкай і савецкай акупацыяй» з удзелам яе аўтара Аляксандра Бракеля.

Аляксандр Бракель — нямецкі гісторык і палітолаг, спецыялізуецца на гісторыі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, у прыватнасці, Беларусі пад нямецкай акупацыяй (1941-1944 гг.).

У кнізе на прыкладзе адміністрацыйнай адзінкі, якая ў міжваеннай Польшчы мела назву Навагрудскага ваяводства, у БССР (1939–1941 і 1944–1954 г.) — Баранавіцкай вобласці, а падчас нямецкай акупацыі (1941–1944 г.) — Баранавіцкай акругі Генеральнага камісарыята Беларусі, даследуецца штодзённае жыццё яе жыхароў.

У аснове публікацыі ляжыць аналіз дакументальных крыніц з 84 фондаў беларускіх, нямецкіх і польскіх архіваў. Увядзенне такога масіву дакументаў у навуковы зварот значна ўзбагачае беларускае гістарычнае крыніцазнаўства.
👍18👏1🤔1💯1
🇵🇱 Mochnarte Foundation пры падтрымцы The German Marshall Fund of the United States запрашае на прэзентацыю праекта «Clinton’s Bench».

🔻 Праект, ініцыяваны мастаком і куратарам Уладзімірам Грамовічам, прысвечаны тэмам гістарычнай памяці, рэпрэсій, дэмакратыі і выгнання.

Больш на сайце:
https://racyja.com/by/sumezza/hajnauka-zaprasae-na-prezentacyju-praekta-clintons-bench/
👍7🤔1
📖 «Адвечным шляхам» перавыдалі ў Польшчы

Выдавецтва «Полацкія лабірынты» перавыдала асобнай кнігай эсэ «Адвечным шляхам», якое ўпершыню было апублікавана ў 1921 годзе ў Вільні ў газеце беларускіх эсэраў «Наша будучына» пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч, піша bellit.info.

Аўтар твору — вілянчук Ігнат Канчэўскі, які паходзіў з праваслаўнай шляхты, быў таленавітым эканамістам, паэтам, публіцыстам, філосафам. Поруч з малодшым братам Арсенем Канчэўскім стаяў ля вытокаў беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. У сваім знакавым эсэ ён сфармуляваў тры тэзы беларускай нацыянальнай ідэі, якія леглі ў падмурак найноўшай беларускай філасофіі і былі падхопленыя грамадствам у ХХІ стагоддзі. Гэта быццё паміж Усходам і Захадам, няспынная творчасць і кааперацыя.


Працяг па спасылцы. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍16👏1
Дзень Перамогі — апошняя дзейная скрэпа ў ідэалогіі Лукашэнкі. Стрым з гісторыкам Аляксандрам Пашкевічам

Сёлета ўлады будуць святкаваць Дзень Перамогі адносна сціпла. У Мінску выступіць зэт-музыка Алег Газманаў. А галоўныя падзеі адбудуцца ў Маскве — Лукашэнка не можа не паехаць на арганізаваны Пуціным парад.

Але нават ва ўмовах дэфіцыту сродкаў і асабістай небяспекі яму важна падтрымліваць савецкі міф аб Вялікай Айчыннай вайне. Чаму? І чаму ідэолагі за 30 гадоў не прыдумалі і не прынялі нічога іншага, на чым можна было б будаваць беларускую ідэнтычнасць?

Размаўляем пра гэта з кандыдатам гістарычных навук Аляксандрам Пашкевічам: https://www.youtube.com/watch?v=sVaJXmOxzyw
👍52😨1
Forwarded from Наша Ніва
У Якуцку на месцы мемарыяла з імёнамі славутых беларусаў цяпер будзе стаяць помнік «герою СВА»

У Якуцку рыхтуюцца паставіць на месцы знішчанага мемарыяла ссыльным даследчыкам Сібіры помнік расійскаму вайскоўцу, які загінуў ва Украіне. Замест беларусаў, якія адкрывалі горныя хрыбты і даліны ды далі пачатак якуцкай пісьменнасці, ушануюць чалавека, які добраахвотна пайшоў забіваць. 

https://nashaniva.com/394513

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394513
🤬21🤮5💩1
Мацей Радзівіл: Я вельмі спадзяюся, што змагу яшчэ паехаць у Беларусь і ладзіць там культурныя мерапрыемствы

На жаль, цяпер шлях у Беларусь для яго закрыты.

https://www.polskieradio.pl/396/7811/Artykul/3683324
👍12💔54🥰2🤷‍♂1❤‍🔥1
Суполка «Наваградства» запрашае на лекцыю доктара гістарычных навук Андрэя Мацука
Бескаралеўе 1733 – 1735 гг. скончылася перамогай Аўгуста ІІІ над папулярным Станіславам Ляшчынскім, дзякуючы саксонскім і расійскім войскам. Першыя крокі для перамогі Аўгуста ІІІ былі закладзены 14 верасня 1733 г., калі нязгодная з выбарамі каралем Станіслава Ляшчынскага шляхта пратэставала на варшаўскім падмесці Празе. Наваградская шляхта складала каля 40 працэнтаў апазіцыі Ляшчынскаму і 5 кастрычніка 1733 г. стала асновай выбарцаў каралем саксонскага курфюрста Фрыдрыха Аўгуста пад імем Аўгуста ІІІ. Заслугі наваградскай шляхты былі адзначаны і ў акце Генеральнай канфедэрацыі прыхільнікаў Аўгуста ІІІ, куды быў уключаны акт наваградскай канфедэрацыі. І гэта зразумела, бо гэта адзіны выпадак у гісторыі Рэчы Паспалітай калі пазіцыя шляхты аднаго ваяводства мела выключнае значэнне для каралеўскіх выбараў.


📆10 траўня, 14.30

📍Rodzinna Europa (pl. Konstytucji, 6)

Анлайн-трансляцыя ў зуме — зарэгістравацца па спасылцы
👍5🔥5😢1💔1😨1
Forwarded from Новы Час
Код продкаў. Як прозвішча губляе і вяртае сваіх

Павел Хадзінскі

Ці можа адна памылка пісара стварыць новае прозвішча? А адзін род — жыць адразу ў двух прозвішчах?

У новым артыкуле цыклу «Код продкаў» — гісторыя беларускіх прозвішчаў, якія мяняліся праз войны, страх і мовы розных імперый.

▪️ Чаму падчас нямецкага перапісу сям’я схлусіла пра прозвішча Калантай
▪️ Як Мачальскія і Церабні аказаліся адным родам
▪️ Што могуць расказаць канчаткі на -чук, -енка або -скі

Пасля гэтага тэксту хочацца па-новаму паглядзець нават на ўласнае прозвішча.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
👍7
У Менску не дазволілі правесьці шэсьце «Бессмертного полка»

Менскі гарвыканкам не дазволіў правесьці 9 траўня шэсьце «Бессмертного полка».

Аргкамітэт акцыі заклікаў ахвотных ускласьці кветкі на плошчы Перамогі і прынесьці з сабой партрэты сваякоў — удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны.

Летась таксама ў сталіцы шэсьце на дазволілі. Ня мелі плёну і шматлікія спробы зарэгістраваць арганізацыю «Бессмертного полка».

Тым часам у Віцебску шэсьце дазволілі — яно пройдзе ў рамках акцыі «Беларусь памятае».

ℹ️ Акцыя «Бессмертный полк» пачалася ў Расеі ў 2012 годзе як грамадзкая ініцыятыва. Пазьней Крэмль прыстасаваў яе для прапагандысцкіх мэтаў.
👍11😁8👏1
Свята-Елісавецкаму манастыру забаранілі праводзіць выставу зброі на 9 траўня.

Мінскі манастыр, як паведамляе «Хрысціянская візія», штогод гучна адзначае Дзень Перамогі і не раз трапляў у скандалы праз прарасійскія і мілітарысцкія элементы ў сваіх імпрэзах. Цяпер гэтую практыку спрабуюць аформіць яшчэ больш сістэмна: з восені мінулага года на базе мужчынскага падвор’я ў вёсцы Лысая Гара будуюць музейны комплекс «Отечество».

Праграма на 9 траўня ўжо апублікаваная. У ёй застаюцца элементы прарасійскага цырыманіялу: «Бессмертный полк», а таксама мілітарызаваныя прадстаўленні — навучанне рубцы шашкай, «міннае поле», кіданне гранат і «казачыя забавы».

Аднак, як прызналася адна з арганізатарак, манахіня Марфа, сёлета вайскоўцам дазволілі прыехаць на свята толькі без зброі — з узорамі радыёстанцый і адзення.
😁6👍4🤬2👏1🤮1🤡1
Другая спроба ўдалася: у Берасці з’явіцца вуліца Міхаіла Іоффе

У студзені мы пісалі, што брэсцкія ўлады зноў вярнуліся да ідэі ўшанаваць імя Міхаіла Іоффе — былога кіраўніка «Брэстгазаапарата» і ганаровага грамадзяніна Берасця. Цяпер, як паведамляе Bgmedia, гісторыя атрымала працяг: 6 мая Брэсцкі гарадскі Савет дэпутатаў зацвердзіў назву новай вуліцы ў мікрараёне Бярозаўка.

Паводле дзяржаўных крыніц, ініцыятыву падтрымалі больш за 3,6 тысячы чалавек. Але сама логіка рашэння паказальная. У 2022 годзе спроба перайменаваць частку вуліцы Арджанікідзэ выклікала супраціў камуністаў, якія ўбачылі ў гэтым “паўзучую дэсаветызацыю”. Тады ідэю спынілі.

Цяпер абралі больш бяспечны сцэнар: не чапаць савецкія назвы, а даць імя Іоффе новай вуліцы. Так памяць пра аднаго з галоўных кіраўнікоў брэсцкай прамысловасці трапляе ў гарадскую прастору. Але не праз пераасэнсаванне старой савецкай тапанімікі, а праз кампрамісны варыянт, які дазваляе ўшанаваць “свайго” героя без адкрытага канфлікту з савецкай сімвалічнай спадчынай.
🤔4👍1👎1👏1
8 траўня 1943 году ў Налібаках на Стаўпеччыне партызаны забілі больш за сотню мірных жыхароў: https://smarturl.click/EYVZ

«Кулі затрымаліся на процілеглай сьцяне, некалькі сантымэтраў над нашымі галовамі. (...) З-за вокнаў далятаў крык: "Давай, давай, вперёд!". Мама падбегла да вакна і загаласіла: "Вёска гарыць!". Я выбег у споднім на падворак. Над вёскай і мястэчкам дым. Лямант у нашых суседзяў Лукашэвічаў.

Два ўзброеныя чалавекі выводзяць з хаты Караля. За мужам бяжыць жонка Поля, за ёй бацькі. Людзі даводзяць Караля да гумна. Гучаць два сухія стрэлы зь пісталета»


Спачатку ў справаздачах паведамлялася, што ахвяры — гэта 200 паліцыянтаў. Пазьней яны сталі немцамі, а лічба вырасла да 400. А насамрэч аніводзін немец тады ня быў забіты.
😢14🤬10💔1
Навошта беларускай дзяржаве вайна з нябожчыкамі?

11 мая БІПГ ладзіць анлайн-дыскусію гісторыкаў і юрыстаў пра новы феномен беларускай дзяржаўнай палітыкі памяці — суды над памерлымі калабарантамі, якіх абвінавачваюць у здзяйсненні генацыду беларускага народа.

Апошнімі гадамі канцэпт генацыду стаў вызначальным для афіцыйнай памяці пра Другую сусветную вайну ў Беларусі. Ён замацоўваецца ў заканадаўстве, адукацыі, рыторыцы. Але што азначае суд над тымі, хто не можа адказваць перад судом? Навошта Генпракуратуры судзіць мёртвых людзей? Як такія працэсы выглядаюць юрыдычна і гістарычна? Чаму ваенныя злачынцы не былі асуджаныя пры жыцці і ці магчымая справядлівасць праз такія працэдуры?

У дыскусіі возьмуць удзел: Аляксей Ластоўскі, акадэмічны дырэктар БІПГ; Наталля Мацкевіч, адвакат правоў чалавека; Павел Сапелка, праваабарончы цэнтр “Вясна”; Павел Церашковіч, сябра БІПГ
Мадэруе: Наста Ільіна, Белсат

11 мая, 15:00–16:00 (Варшава), анлайн.
Трансляцыя — на YouTube-канале БІПГ, спасылка будзе за 20 хв. да пачатку.
👍7💯1💔1
Forwarded from Белсат
«Для мяне 9 траўня – гэта ўдзячнасць бабулям і дзядулям, у якіх скралі дзяцінства, але не змаглі адабраць чалавечнасці»

«Белсат» спытаў у Ціханоўскай, Бабарыкі, Калеснікавай, ды іншых, што для іх азначае 9 траўня. Адказы чытайце ПА СПАСЫЛЦЫ (калі вы ў Беларусі)

Чытайце тут калі вы не ў Беларусі
👍8💩4🙏1🕊1💔1
Шпацыр «Музыка і муза Станіслава Манюшкі» ў Вільні

У нядзелю, 10 траўня, у Вільні ладзяць мемарыяльную экскурсію «Музыка і муза Станіслава Манюшкі», прымеркаваную да дня народзінаў кампазітара.

Станіслаў Манюшка, мабыць, адзіны ў свеце кампазітар, які лічыцца аўтарам першых нацыянальных операў двух народаў – беларускага і польскага.

Падчас экскурсіі заглыбіцеся ў культурнае жыццё Вільні сярэдзіны XIX стагоддзя, пройдзецеся па адрасах, звязаных з жыццём і творчасцю Манюшкі, даведаецеся, тэксты якіх паэтаў натхнялі ягоную творчасць, згадаеце сяброў і паплечнікаў Станіслава Манюшкі, у аднаго з якіх, таксама выбітнага кампазітара-менчука Фларыяна Міладоўскага дзень народзінаў акурат прыпадае на 4 траўня.

А пасля экскурсіі ў Карчме 1863 пачуеце цудоўную музыку Станіслава Манюшкі і вывучыце разам у фармаце спеўнага сходу пару ягоных твораў са знакамітага Хатняга спеўніка.

Удзел – вольныя данаты. Рэгіструйцеся па спасылцы
👍53👏1