Forwarded from Наша Ніва
На дне палескага Князь-возера адшукалі замак «Венецыя» — капрыз Радзівіла
У сярэдзіне XVIII стагоддзя Геранім Фларыян Радзівіл вырашыў пабудаваць на возеры замак і размясціць вакол яго сапраўдны флот. Летась падводныя археолагі адшукалі рэшткі гэтай мураванай рэзідэнцыі і драўляных збудаванняў, пацвердзіўшы, што капрыз магната не быў гістарычным анекдотам.
https://nashaniva.com/393980
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393980

❤10🔥5👍4🤔1
Forwarded from Белсат
🤔 1 траўня – свята ці перажытак СССР?
Першага траўня ў многіх краінах свету адзначаецца свята, прысвечанае правам і салідарнасці працоўных. У Беларусі ён таксама афіцыйна святкуецца, аднак у новым календары Беларусі, які прапанавалі дэмсілы, яго няма. Разбіраемся, што гэта за свята і чаму ў Беларусі меркаванні наконт гэтага дня могуць адрознівацца.
📍 Чытайце па спасылцы
✅ Чытайце тут, калі вы ў Беларусі

🤔7👍2🔥2
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: гадавіна найбуйнейшай чыгуначнай катастрофы ў гісторыі Беларусі
2 траўня 1977 году на чыгуначнай станцыі Крыжоўка пад Менскам адбылося сутыкненьне пасажырскага цягніка з электрычкай. Паводле афіцыйных зьвестак, загінулі 22 чалавекі, паводле неафіцыйных — да 200 чалавек. Гэта была самая буйная чыгуначная катастрофа ў гісторыі Беларусі.
Больш пра падзеі дня ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце тут:
https://smarturl.click/vdJVy

😢11💔1
Forwarded from Новы Час
Код продкаў. Што можа расказаць ДНК — і чаго яна ніколі не скажа
👉Павел Хадзінскі
ДНК-тэсты абяцаюць хуткія і дакладныя адказы пра паходжанне. На практыцы ўсё выглядае інакш: замест яснасці — новыя пытанні.
Часам ДНК пацвярджае тое, што ўжо вядома з дакументаў. Часам — выводзіць на людзей, пра якіх у сям’і даўно нічога не ведалі.
І адначасова паказвае, дзе заканчваюцца магчымасці генетыкі.
Больш падрабязна
Чытаць без VPN

👍6👏2
Forwarded from Наша Ніва
Два камяні пад савецкім сметнікам. Што засталося ад распісанай фрэскамі Пятніцкай царквы ХІІ стагоддзя ў рэзідэнцыі полацкіх князёў
Упершыню за больш як 30 гадоў археолагі вярнуліся на тэрыторыю ўнікальнага Бельчыцкага манастыра ў Полацку, каб адшукаць страчаную ў ХХ стагоддзі Пятніцкую царкву. Вынікі даследавання аказаліся больш чым трагічныя — пасля савецкіх варвараў не засталося літаральна нічога.
https://nashaniva.com/394093
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394093

🤬15💔6😢1😨1
ВКЛ vs Канстытуцыя 3 мая
Варшава, 3 мая 1791 года. У зале каралеўскага замка — толькі трэць паслоў. Кансерватары яшчэ даядаюць велікодныя булкі ў сваіх маёнтках, а ў сталіцы за зачыненымі дзвярыма прымаюць дакумент, які зменіць структуру дзяржавы. У тэксце новай канстытуцыі няма ні слова пра Вялікае Княства Літоўскае. Маршалак сойма Казімір Нестар Сапега бярэ слова…
Што адбылося ў той дзень насамрэч? Ці быў гэта дзяржаўны пераварот? Ці сапраўды ВКЛ «адмянілі» Канстытуцыяй 3 мая? І чаму літоўская шляхта пагадзілася на дакумент, у якім не было нават згадкі іх краіны?
🎧У выданні "Magistra Svita", прысвечаным 235-годдзю Канстытуцыі 3 мая, размова пра тое, як у гэтай канстытуцыі хацелі адмяніць ВКЛ, але не адмянілі.

🤔7👍5🥰2
Forwarded from XRAYTOURS Belarus 👐❤️👐
У гонар 235-й гадавіны Канстытуцыі 3 траўня XRAYTOURS прадстаўляе новыя інтэрактыўныя 3D-мадэлі мемарыяльных калонаў — унікальнай зьявы нашай гісторыі.
Канстытуцыя 3 траўня 1791 года — адна з найважнейшых падзеяў у гісторыі Рэчы Паспалітай, супольнай спадчыны Беларусі і Польшчы. Яна стала першым у Эўропе дакумэнтаў, які замацаваў прынцыпы канстытуцыйнага кіраваньня, абмежаваньня ўлады й вяршэнства права.
Пасьля яе прыняцьця на землях Вялікага Княства Літоўскага пачалі зьяўляцца мураваныя калоны як знак падтрымкі новага дзяржаўнага ладу, ідэяў свабоды і незалежнасьці.
І хоць сёньня гэтая традыцыя амаль забытая, гэта ўнікальная зьява, якая захавалася толькі на беларускіх землях.
Цяпер іх можна ўбачыць у дапоўненай рэальнасьці — проста са свайго тэлефона, не выходзячы з дому:
• Лавонпаль
https://xraytours.com/ar?city=Lavonpal&model=column
• Глыбокае
https://xraytours.com/ar?city=H%C5%82ybokaje&model=Hlybokaje_kalona
• Бездзеж
https://xraytours.com/ar?city=Bie%C5%BAdzie%C5%BE&model=column
• Вістычы
https://xraytours.com/ar?city=Visty%C4%8Dy&model=column
Памяць пра Канстытуцыю 3 траўня — гэта ня толькі частка нашай гісторыі, але і важны ўнёсак у эўрапейскую традыцыю канстытуцыяналізму. Мемарыяльныя калюмны застаюцца выразным знакам гэтай спадчыны і сьведчаньнем супольнай гісторыі Беларусі і Польшчы.
P.S
Гэта праэкт, які робіцца намі без грантау і дзеля захавання гісторыі для нашых будучых пакаленняу, таму калі Вы нас падтрымаеце, мы будзем удзячныя.
• Revolut @xraytours
• USDC ERC 20 0x819FBfD94ecCE537Dd1622daebA955fA0cA9373E

👍13😭1
Forwarded from Наша Ніва
Як выглядала возера Нарач амаль 100 гадоў таму
На фота Яна Булгака можна пабачыць і архаічныя рыбацкія чаўны, і турбазы ў працэсе будоўлі, і бясконцыя пустынныя пляжы.
https://nashaniva.com/394326
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394326

👍13❤7👏2🙏1
«Захаванне гісторыі дома: рашэнні і тэхналогіі»
У панядзелак, 4 траўня, Беларуская музейная лабараторыя ладзіць анлайн-варкшоп па методыках кансервацыі і захоўвання артэфактаў «Захаванне гісторыі дома: рашэнні і тэхналогіі».
Захоўваць артэфакты, рэчы, памяць – гэта патрэбна не толькі вам, але і наступным пакаленням беларусаў.
Кожны з нас валодае чымсьці, чым даражыць і што знітоўвае яго з роднай традыцыяй, штосьці, чым ганарыцца і хоча перадаць праз пакаленні.
А ўжо колькі гэтага ўсяго было створана проста ў нашы дні неверагоднымі беларусамі!
Як гэта ўсё зберагаць і ствараць сапраўдны музейны вайб у самы просты спосаб, нават у хатніх умовах – раскажуць спецыялісты.
Арганізатары гарантуюць захаванне ананімнасці ўдзельнікаў.
Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.
Дата і час: 4 траўня ў 17.00 (час варшаўскі, гэта 18.00 па Мінску)

👍9❤2👏2🙏1
Forwarded from Новы Час
«Там, дзе мяне няма». У Вільні выйшлі ўспаміны Галіны Войцік
Выдавецтва «Скарына» адкрывае «Віленскую сэрыю» кнігай успамінаў Галіны Войцік — дасьледніцы, якая ўсё жыцьцё пісала пра іншых і толькі пасьля сьмерці атрымала ўласную кнігу.
👉Падрабязнасьці
Спасылка без VPN

❤10👍6👏2
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
Пашпарты, дамовы, фота. Што з архіву Рады БНР перадалі Скарынаўскай бібліятэцы ў Лёндане: https://smarturl.click/9oL3j
Пагутарылі зь беларусам, датычным да працы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане, дзе захоўваецца частка архіву БНР, якая сёлета трапіла ў яе фонды.
«Шмат гадоў багата людзей шукалі архіў, а цяперашняму посьпеху дапамог шчасьлівы выпадак. Адзін расейскі калекцыянэр знайшоў у Парыжы ў антыкварыяце скрыні зь нераспазнанымі дакумэнтамі, агледзеў іх, палічыў істотнымі і зьвязаўся з намі. А ўжо тады Рада БНР і Бібліятэка сумесна іх выкупілі.
За колькі? Не за астранамічныя грошы, але скажу гэтак: за суму, якая таго вартая»
Пагутарылі зь беларусам, датычным да працы Скарынаўскай бібліятэкі ў Лёндане, дзе захоўваецца частка архіву БНР, якая сёлета трапіла ў яе фонды.
❤15👍6🤩2
Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт
У Беларусі з'явіцца рэестр помнікаў
Адпаведную пастанову падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.
Нормы пастанова накіраваны на забеспячэнне ўліку, сістэматызацыі, падтрыманне ў актуальным стане інфармацыі аб творах манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, якія знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі, удасканаленне інфармацыйнай працы, захаванне і папулярызацыю беларускай культуры.
Удасканальваецца парадак стварэння твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, спрашчаецца механізм прыняцця адпаведных рашэнняў мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

👍5🤔5❤1
Forwarded from Белсат
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🎼 Дзякуючы яму ў оперы прагучала беларуская мова
Сёння дзень народзінаў Станіслава Манюшкі. Знакаміты кампазітар нарадзіўся 207 гадоў таму ў вёсцы Убель на Меншчыне.
Станіслаў Манюшка напісаў музыку да аперэты «Сялянка», аўтарам якой быў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. У ёй упершыню ў гісторыі опернага мастацтва са сцэны прагучала беларуская мова.
Шмат твораў Станіслаў Манюшка стварыў на аснове беларускага фальклору, пастаянна звяртаўся да вершаў сваіх суайчыннікаў.
Вось чаму яшчэ наш зямляк варты гонару ☝️

❤21👍5❤🔥2👏1🙏1
Forwarded from Віцебская Вясна
У Оршы знік мурал, намаляваны да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча
Гэта была адна з гарадскіх адметнасцяў, звязаная з імем пісьменніка-земляка. Малюнак на сцяне дома №2 па вул.Марата, якая “глядзіць” якраз на вул.імя Караткевіча, быў зроблены аршанскім мастаком Дзмітрыем Талкачовым. На ім быў партрэт стлавутага беларускага пісьменніка і фрагменты ягоных рукапісаў з малюнкамі, у тым ліку рукапіс верша “Оршы”, прысвечанага роднаму гораду.
Мурал быў урачыста адкрыты на 90-х угодкаў Уладзіміра Караткевіча ў лістападзе 2020 года. Цяпер дом, які стаў вядомым турыстычным аб’ектам, паставілі на так званую “рэнавацыю”: тут уцяпляюць сцены, і партрэт Уладзіміра Сямёнавіча знік пад накладнымі будматэрыяламі.
Ці будзе мурал адноўлены, невядома. Афіцыйных каментароў з гэтай нагоды не было.

🤬25😢1😨1
Forwarded from Наша Ніва
«Валасы дыбарам». У ютубе з'явіліся відэаролікі па гісторыі Беларусі, ад пачатку да канца напісаныя штучным інтэлектам
Магчыма, аўтары канала хацелі як лепш — папулярызаваць гісторыю Беларусі, але выйшла на шкоду справе, піша ў фэйсбуку журналіст Дзмітрый Гурневіч пасля прагляду ролікаў.
https://nashaniva.com/394398
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394398

😁6😐2😨2🤬1
7 мая а 18:00 у Музеі Вольнай Беларусі (Варшава, Foksal 11) пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Пад чырвонай зоркай і свастыкай: Баранавіччына ў 1939–1944 гг. Заходняя Беларусь пад нямецкай і савецкай акупацыяй» з удзелам яе аўтара Аляксандра Бракеля.
Аляксандр Бракель — нямецкі гісторык і палітолаг, спецыялізуецца на гісторыі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы, у прыватнасці, Беларусі пад нямецкай акупацыяй (1941-1944 гг.).
У кнізе на прыкладзе адміністрацыйнай адзінкі, якая ў міжваеннай Польшчы мела назву Навагрудскага ваяводства, у БССР (1939–1941 і 1944–1954 г.) — Баранавіцкай вобласці, а падчас нямецкай акупацыі (1941–1944 г.) — Баранавіцкай акругі Генеральнага камісарыята Беларусі, даследуецца штодзённае жыццё яе жыхароў.
У аснове публікацыі ляжыць аналіз дакументальных крыніц з 84 фондаў беларускіх, нямецкіх і польскіх архіваў. Увядзенне такога масіву дакументаў у навуковы зварот значна ўзбагачае беларускае гістарычнае крыніцазнаўства.

👍18👏1🤔1💯1
Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя
🇵🇱 Mochnarte Foundation пры падтрымцы The German Marshall Fund of the United States запрашае на прэзентацыю праекта «Clinton’s Bench».
🔻 Праект, ініцыяваны мастаком і куратарам Уладзімірам Грамовічам, прысвечаны тэмам гістарычнай памяці, рэпрэсій, дэмакратыі і выгнання.
Больш на сайце:
https://racyja.com/by/sumezza/hajnauka-zaprasae-na-prezentacyju-praekta-clintons-bench/

👍7🤔1
Forwarded from Будзьма беларусамі!
Выдавецтва «Полацкія лабірынты» перавыдала асобнай кнігай эсэ «Адвечным шляхам», якое ўпершыню было апублікавана ў 1921 годзе ў Вільні ў газеце беларускіх эсэраў «Наша будучына» пад псеўданімам Ігнат Абдзіраловіч, піша bellit.info.
Аўтар твору — вілянчук Ігнат Канчэўскі, які паходзіў з праваслаўнай шляхты, быў таленавітым эканамістам, паэтам, публіцыстам, філосафам. Поруч з малодшым братам Арсенем Канчэўскім стаяў ля вытокаў беларускага нацыянальна-вызвольнага руху. У сваім знакавым эсэ ён сфармуляваў тры тэзы беларускай нацыянальнай ідэі, якія леглі ў падмурак найноўшай беларускай філасофіі і былі падхопленыя грамадствам у ХХІ стагоддзі. Гэта быццё паміж Усходам і Захадам, няспынная творчасць і кааперацыя.
Працяг па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍16👏1
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Дзень Перамогі — апошняя дзейная скрэпа ў ідэалогіі Лукашэнкі. Стрым з гісторыкам Аляксандрам Пашкевічам
Сёлета ўлады будуць святкаваць Дзень Перамогі адносна сціпла. У Мінску выступіць зэт-музыка Алег Газманаў. А галоўныя падзеі адбудуцца ў Маскве — Лукашэнка не можа не паехаць на арганізаваны Пуціным парад.
Але нават ва ўмовах дэфіцыту сродкаў і асабістай небяспекі яму важна падтрымліваць савецкі міф аб Вялікай Айчыннай вайне. Чаму? І чаму ідэолагі за 30 гадоў не прыдумалі і не прынялі нічога іншага, на чым можна было б будаваць беларускую ідэнтычнасць?
Размаўляем пра гэта з кандыдатам гістарычных навук Аляксандрам Пашкевічам: https://www.youtube.com/watch?v=sVaJXmOxzyw

YouTube
Самое позорное 9 мая в Беларуси — денег хватило только на Газманова / Пашкевич
Историк Алесь Пашкевич на Еврорадио. Обсуждаем новости Беларуси, почему главный идеологический праздник Лукашенко — День Победы — пройдёт очень скромно.
0:00 Пачатак
1:40 9 мая ў 2026 годзе: як адзначаюць у Беларусі і Расіі
6:30 Не могуць паўтарыць. Чаму…

👍5❤2😨1
Forwarded from Наша Ніва
У Якуцку на месцы мемарыяла з імёнамі славутых беларусаў цяпер будзе стаяць помнік «герою СВА»
У Якуцку рыхтуюцца паставіць на месцы знішчанага мемарыяла ссыльным даследчыкам Сібіры помнік расійскаму вайскоўцу, які загінуў ва Украіне. Замест беларусаў, якія адкрывалі горныя хрыбты і даліны ды далі пачатак якуцкай пісьменнасці, ушануюць чалавека, які добраахвотна пайшоў забіваць.
https://nashaniva.com/394513
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394513

🤬21🤮5💩1