Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт
Польшча перадала Расіі археолага Буцягіна, якога павінна была экстрадаваць ва Украіну
Як паведамляюць польскія СМІ, Буцягіна аддалі ў рамках абмену ўтрыманымі асобамі паміж Польшчай і Беларуссю ў фармаце «5 на 5». Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў выніку ўдалося вызваліць польскіх грамадзян.
Раней Буцягіна затрымалі ў Польшчы на запыт Украіны. Кіеў падазрае яго ў незаконных археалагічных працах у акупаваным Крыме і вывазе культурных каштоўнасцяў. У сакавіку польскі суд дазволіў яго экстрадыцыю ва Украіну.
Офіс генпракурора Украіны заявіў, што польскія органы прызналі ўкраінскія матэрыялы дастатковымі для выдачы, аднак далейшае рашэнне прынялі «ў кантэксце міжнародных дамоўленасцяў, звязаных з абменам утрыманымі асобамі».
У АГП дадалі, што працягнуць дамагацца адказнасці Буцягіна за злачынствы супраць Украіны і яе культурнай спадчыны, цяпер ужо праз працэдуру завочнага пераследу.

🤔5👎3👍2🙏1👌1
Forwarded from Будзьма беларусамі!
🧐 Навукова-асветніцкі цэнтр імя Францыска Скарыны: нацыянальны праект, які не дазволілі завяршыць
Цэнтр Кірыла і Мяфодзія ў Балгарыі, Маціца сербская і Славацкая маціца, Матэнадаран у Арменіі. У беларусаў таксама была падобная ўстанова. Дзе яна знаходзілася, чым займалася і як была знішчана? Расказваем гісторыю Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны, які мог стаць галоўным цэнтрам беларускай культуры, але не стаў.
Падрабязней.📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
➿ ➿ ➿ ➿ ➿ ➿ ➿ ➿ ➿ ➿ ➿ ➿ ➿ ➿ ➿
Працуеце ў Літве і чытаеце budzma.org? Падтрымайце нас, пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў
Інструкцыя па спасылцы↖️
Цэнтр Кірыла і Мяфодзія ў Балгарыі, Маціца сербская і Славацкая маціца, Матэнадаран у Арменіі. У беларусаў таксама была падобная ўстанова. Дзе яна знаходзілася, чым займалася і як была знішчана? Расказваем гісторыю Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны, які мог стаць галоўным цэнтрам беларускай культуры, але не стаў.
У красавіку—маі 1990 г. у Рыме адбылася Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная гісторыі народаў, што ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Арганізацыйны камітэт канферэнцыі запрасіў беларусістаў-даследчыкаў з БССР Анатоля Грыцкевіча, Адама Мальдзіса, Вячаслава Вярэніча.
Падрабязней.
Працуеце ў Літве і чытаеце budzma.org? Падтрымайце нас, пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў
Інструкцыя па спасылцы
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5😱1
Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя
🔸 MALDZIS абнаўляе помнік Тадэвушу Касцюшку ў Швейцарыі
🔗 Ініцыятыва MALDZIS сумесна са швейцарскім дабрачынным Фондам Марыі Магдалены Радзівіл рэалізавалі праект па вырабе падмурка і новай мемарыяльнай таблічкі для помніка Тадэвушу Касцюшку ў швейцарскім Залатурне.
https://racyja.com/by/kultura/maldzis-abnauljae-pomnik-tadevusu-kascjusku-u-svejcaryi/

👍14👏2🙏1
У Віцебску з’явіцца помнік міліцыянеру
У Віцебску плануюць усталяваць новую манументальна-дэкаратыўную скульптуру, прысвечаную праваахоўнікам. Яе аўтарам стане віцебскі скульптар Аляксандр Гвоздзікаў. Паводле задумы, гэта будзе зборны вобраз міліцыянера ў форме 1917–1923 гадоў. Двухметровы помнік паставяць на невялікім пастаменце на праспекце Фрунзэ, каля абласнога УУС. Адкрыццё запланавана на сакавік 2027 года — да 110-годдзя беларускай міліцыі.
Гэтая навіна добра ўпісваецца ў агульную тэндэнцыю дзяржаўнай мемарыяльнай палітыкі да ўшанавання сілавых структур. Паказальна, што падкрэсліваецца менавіта савецкая генеалогія міліцыі: пачаткам адліку выступае 1917 год, а ў аснову вобраза закладаецца форма першых паслярэвалюцыйных гадоў. Так дзяржава замацоўвае ў публічнай прасторы пэўную традыцыю — з яе савецкімі практыкамі, культам формы, службы і дзяржаўнага кантролю.

🤮20💩9🤔3😨1🤪1
Forwarded from Haradzienski
Гарадзенец, дзякуючы якому свет атрымаў інтэрнэт 📱
29 красавіка 1926 года ў Горадні нарадзіўся Пол Бэран (Пейсах Баран, пазней Paul Baran). Сям'я Баранаў яшчэ ў міжваенны час пераехала ў ЗША. Ужо там Paul стаў навукоўцам і аўтарам ідэі камутацыі пакетаў ды стваральнікам ARPANET, які пазней не без намёкаў гарадзенца быў падзелены на вайсковы milnet і цывільны internet. Што цікава, Пол не дазваляў называць сябе "бацькам інтэрнэту". У 2008 годзе навуковец атрымаў ад прэзідэнта ЗША ўзнагароду за ўнёсак у развіццё тэхналогіі 🏅 Варты ўвагі таксама факт, што яшчэ ў 1966 годзе Mr. Baran пісаў: "Да 2000 года будзем карыстацца гэтымі сеткамі, каб рабіць закупы і чытаць інфармацыю" 💻🌐

👍12❤🔥3👏2
Як «русский мир» працягвае пазначае тэрыторыю ў Гомелі
У Гомелі зноў можа з’явіцца расійскі след у гарадской прасторы. Як піша «Салідарнасць» са спасылкай на «Флагшток», падчас візіту дэлегацыі Гомеля ў Маскву абмяркоўвалі вынікі конкурсу на праекты помнікаў Івану Паскевічу і Пятру Румянцаву — дзеячам Расійскай імперыі, звязаным з гісторыяй горада.
Гаворка ідзе не проста пра чарговыя манументы. Падобныя ініцыятывы прасоўваюцца пры ўдзеле расійскіх структур, у тым ліку Российского военно-исторического общества, якое ўжо ўдзельнічала ва ўсталяванні ў Гомелі помніка Ракосаўскаму. Так праз помнікі ў публічнай прасторы замацоўваецца патрэбная Маскве версія мінулага — з акцэнтам на імперскую і савецкую спадчыну.
Асобна важна, што такія рашэнні прымаюцца без адкрытага грамадскага абмеркавання. Горад фактычна атрымлівае новую сімвалічную разметку — але без голасу саміх гамельчукоў.

🤬21🤮3💩1😨1
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
«Карона Вітаўта». Запрацаваў новы гістарычны онлайн-часопіс → https://smarturl.click/oV1eD
На сайце «Карона Вітаўта» штотыдзень будуць зьяўляюцца новыя публікацыі з гісторыі Беларусі.
Свабодзе вядомыя заснавальнікі і аўтары выданьня, але ў сувязі з сытуацыяй у краіне іх імёны не разгалошваюцца публічна.
Цяпер на сайце каля 20 артыкулаў па-беларуску і па-расейску.

👍14❤6🔥3👏1
Forwarded from Наша Ніва
У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі
Знойдзеныя ў гістарычным цэнтры Заслаўя фрагменты абпаленай старажытнарускай плінфы даюць падставу казаць пра існаванне ў горадзе манументальнай мураванай забудовы ў дамангольскі час. Аднак з гэтым згодныя не ўсе.
https://nashaniva.com/394045
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394045

👍9🤔4🙏2
Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя
📌 Ушанаванне памяці Івана Луцкевіча ў Закапанэ – такую ініцыятыву распачалі кракаўскія беларусы разам з экскурсаводкай і сакратаркай віленскай філіі партыі БХД Валерыяй Чарнаморцавай.
🔻 Для беларусаў вельмі важна, каб на месцы пахавання аднаго з ідэолагаў незалежнасці Беларусі была ўсталяваная шыльда.
https://racyja.com/by/sumezza/carnamorcava-musim-usanavac-pamjac-ivana-luckevica-u-zakapane/

👍16🔥3👏1🙏1
Forwarded from Белсат
☝️Яны прыйшлі на нашыя землі як уцекачы, але сталі часткаю Беларусі
Татары прыйшлі ў ВКЛ стагоддзі таму і змянілі паўсядзённасць: ад таго, што мы вырошчваем і ямо, да таго, як выглядала нашае войска і часам нават мова на пісьме.
Расказваем пра ўнёсак, які зрабілі беларускія татары ў нашую культуру.
👨🦰 Даведацца больш можна ў нашай праграме «Вусы Скарыны» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY»

👍21❤4👏1🤝1
Forwarded from Наша Ніва
На дне палескага Князь-возера адшукалі замак «Венецыя» — капрыз Радзівіла
У сярэдзіне XVIII стагоддзя Геранім Фларыян Радзівіл вырашыў пабудаваць на возеры замак і размясціць вакол яго сапраўдны флот. Летась падводныя археолагі адшукалі рэшткі гэтай мураванай рэзідэнцыі і драўляных збудаванняў, пацвердзіўшы, што капрыз магната не быў гістарычным анекдотам.
https://nashaniva.com/393980
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393980

❤10🔥5👍4🤔1
Forwarded from Белсат
🤔 1 траўня – свята ці перажытак СССР?
Першага траўня ў многіх краінах свету адзначаецца свята, прысвечанае правам і салідарнасці працоўных. У Беларусі ён таксама афіцыйна святкуецца, аднак у новым календары Беларусі, які прапанавалі дэмсілы, яго няма. Разбіраемся, што гэта за свята і чаму ў Беларусі меркаванні наконт гэтага дня могуць адрознівацца.
📍 Чытайце па спасылцы
✅ Чытайце тут, калі вы ў Беларусі

🤔7👍2🔥2
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: гадавіна найбуйнейшай чыгуначнай катастрофы ў гісторыі Беларусі
2 траўня 1977 году на чыгуначнай станцыі Крыжоўка пад Менскам адбылося сутыкненьне пасажырскага цягніка з электрычкай. Паводле афіцыйных зьвестак, загінулі 22 чалавекі, паводле неафіцыйных — да 200 чалавек. Гэта была самая буйная чыгуначная катастрофа ў гісторыі Беларусі.
Больш пра падзеі дня ў беларускай і сусьветнай гісторыі чытайце тут:
https://smarturl.click/vdJVy

😢11💔1
Forwarded from Новы Час
Код продкаў. Што можа расказаць ДНК — і чаго яна ніколі не скажа
👉Павел Хадзінскі
ДНК-тэсты абяцаюць хуткія і дакладныя адказы пра паходжанне. На практыцы ўсё выглядае інакш: замест яснасці — новыя пытанні.
Часам ДНК пацвярджае тое, што ўжо вядома з дакументаў. Часам — выводзіць на людзей, пра якіх у сям’і даўно нічога не ведалі.
І адначасова паказвае, дзе заканчваюцца магчымасці генетыкі.
Больш падрабязна
Чытаць без VPN

👍6👏2