Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.27K subscribers
1.82K photos
109 videos
2 files
1.17K links
Download Telegram
Як насамрэч функцыянавала Кіеўская Русь?

Гэтым пытаннем задаецца іспанская даследніца Susana Torres Prieto у апошнім нумары ўкраінскага часопіса Ruthenica. Яна піша, што ўяўленне пра Кіеўскую Русь як пра сукупнасць асобных княстваў з акрэсленымі межамі не знаходзіць дастатковага пацвярджэння ў пісьмовых і прававых крыніцах. Землі Русі не мелі стабільных межаў.

Галоўнай адзінкай улады, верагодна, быў горад, а не «княства». «Землі» Русі былі хутчэй спадчыннымі ўладаннямі кіруючай дынастыі, чым дзяржавамі. Канфлікты паміж князямі былі звязаныя перадусім з размеркаваннем спадчыны і пасадаў унутры дынастыі, а не саперніцтвам незалежных княстваў.

Паміж 980 і 1240 гадамі межы княстваў змяняліся каля сарака разоў. Як адзначае аўтарка, у гэты перыяд найважнейшымі гарадамі былі: Кіеў, Ноўгарад, Полацк, Чарнігаў, Смаленск, Уладзімір (на Валыні), Пераяслаў, Галіч, Старая Разань, Уладзімір-Залескі і Гродна. Апошні быў пасля інтэграваны ў Полацкую зямлю.
👍8🤔5
Выбар без выбару. Як пасля вайны беларусы Падляшша выязджалі ў БССР

Абмен насельніцтвам паміж БССР і Польшчай у 1944–1947 гадах стаў адной з шматлікіх балючых старонак пасляваеннай гісторыі Усходняй Еўропы. Ён адбываўся на фоне ўсталявання новай савецка-польскай мяжы і фармальна грунтаваўся на пагадненні ад 9 верасня 1944 года. Паводле дакумента, беларусы павінны былі перасяляцца з тэрыторыі Польшчы ў БССР, а палякі — у адваротным кірунку. Аднак за сухімі фармулёўкамі «добраахвотнасці» хаваліся страх, гвалт і страта дома.

https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3679833
😢10💔2👍1😨1
Польшча перадала Расіі археолага Буцягіна, якога павінна была экстрадаваць ва Украіну

Як паведамляюць польскія СМІ, Буцягіна аддалі ў рамках абмену ўтрыманымі асобамі паміж Польшчай і Беларуссю ў фармаце «5 на 5». Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў выніку ўдалося вызваліць польскіх грамадзян.

Раней Буцягіна затрымалі ў Польшчы на запыт Украіны. Кіеў падазрае яго ў незаконных археалагічных працах у акупаваным Крыме і вывазе культурных каштоўнасцяў. У сакавіку польскі суд дазволіў яго экстрадыцыю ва Украіну.

Офіс генпракурора Украіны заявіў, што польскія органы прызналі ўкраінскія матэрыялы дастатковымі для выдачы, аднак далейшае рашэнне прынялі «ў кантэксце міжнародных дамоўленасцяў, звязаных з абменам утрыманымі асобамі».

У АГП дадалі, што працягнуць дамагацца адказнасці Буцягіна за злачынствы супраць Украіны і яе культурнай спадчыны, цяпер ужо праз працэдуру завочнага пераследу.
🤔5👎3👍2🙏1👌1
🧐 Навукова-асветніцкі цэнтр імя Францыска Скарыны: нацыянальны праект, які не дазволілі завяршыць

Цэнтр Кірыла і Мяфодзія ў Балгарыі, Маціца сербская і Славацкая маціца, Матэнадаран у Арменіі. У беларусаў таксама была падобная ўстанова. Дзе яна знаходзілася, чым займалася і як была знішчана? Расказваем гісторыю Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны, які мог стаць галоўным цэнтрам беларускай культуры, але не стаў.

У красавіку—маі 1990 г. у Рыме адбылася Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная гісторыі народаў, што ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Арганізацыйны камітэт канферэнцыі запрасіў беларусістаў-даследчыкаў з БССР Анатоля Грыцкевіча, Адама Мальдзіса, Вячаслава Вярэніча.


Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.



Працуеце ў Літве і чытаеце budzma.org? Падтрымайце нас, пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў

Інструкцыя па спасылцы ↖️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5😱1
🔸 MALDZIS абнаўляе помнік Тадэвушу Касцюшку ў Швейцарыі

🔗 Ініцыятыва MALDZIS сумесна са швейцарскім дабрачынным Фондам Марыі Магдалены Радзівіл рэалізавалі праект па вырабе падмурка і новай мемарыяльнай таблічкі для помніка Тадэвушу Касцюшку ў швейцарскім Залатурне.

https://racyja.com/by/kultura/maldzis-abnauljae-pomnik-tadevusu-kascjusku-u-svejcaryi/
👍14👏2🙏1
У Віцебску з’явіцца помнік міліцыянеру

У Віцебску плануюць усталяваць новую манументальна-дэкаратыўную скульптуру, прысвечаную праваахоўнікам. Яе аўтарам стане віцебскі скульптар Аляксандр Гвоздзікаў. Паводле задумы, гэта будзе зборны вобраз міліцыянера ў форме 1917–1923 гадоў. Двухметровы помнік паставяць на невялікім пастаменце на праспекце Фрунзэ, каля абласнога УУС. Адкрыццё запланавана на сакавік 2027 года — да 110-годдзя беларускай міліцыі.

Гэтая навіна добра ўпісваецца ў агульную тэндэнцыю дзяржаўнай мемарыяльнай палітыкі да ўшанавання сілавых структур. Паказальна, што падкрэсліваецца менавіта савецкая генеалогія міліцыі: пачаткам адліку выступае 1917 год, а ў аснову вобраза закладаецца форма першых паслярэвалюцыйных гадоў. Так дзяржава замацоўвае ў публічнай прасторы пэўную традыцыю — з яе савецкімі практыкамі, культам формы, службы і дзяржаўнага кантролю.
🤮20💩9🤔3😨1🤪1
Forwarded from Haradzienski
Гарадзенец, дзякуючы якому свет атрымаў інтэрнэт 📱

29 красавіка 1926 года ў Горадні нарадзіўся Пол Бэран (Пейсах Баран, пазней Paul Baran). Сям'я Баранаў яшчэ ў міжваенны час пераехала ў ЗША. Ужо там Paul стаў навукоўцам і аўтарам ідэі камутацыі пакетаў ды стваральнікам ARPANET, які пазней не без намёкаў гарадзенца быў падзелены на вайсковы milnet і цывільны internet. Што цікава, Пол не дазваляў называць сябе "бацькам інтэрнэту". У 2008 годзе навуковец атрымаў ад прэзідэнта ЗША ўзнагароду за ўнёсак у развіццё тэхналогіі 🏅 Варты ўвагі таксама факт, што яшчэ ў 1966 годзе Mr. Baran пісаў: "Да 2000 года будзем карыстацца гэтымі сеткамі, каб рабіць закупы і чытаць інфармацыю" 💻🌐
👍12❤‍🔥3👏2
Як «русский мир» працягвае пазначае тэрыторыю ў Гомелі

У Гомелі зноў можа з’явіцца расійскі след у гарадской прасторы. Як піша «Салідарнасць» са спасылкай на «Флагшток», падчас візіту дэлегацыі Гомеля ў Маскву абмяркоўвалі вынікі конкурсу на праекты помнікаў Івану Паскевічу і Пятру Румянцаву — дзеячам Расійскай імперыі, звязаным з гісторыяй горада.

Гаворка ідзе не проста пра чарговыя манументы. Падобныя ініцыятывы прасоўваюцца пры ўдзеле расійскіх структур, у тым ліку Российского военно-исторического общества, якое ўжо ўдзельнічала ва ўсталяванні ў Гомелі помніка Ракосаўскаму. Так праз помнікі ў публічнай прасторы замацоўваецца патрэбная Маскве версія мінулага — з акцэнтам на імперскую і савецкую спадчыну.

Асобна важна, што такія рашэнні прымаюцца без адкрытага грамадскага абмеркавання. Горад фактычна атрымлівае новую сімвалічную разметку — але без голасу саміх гамельчукоў.
🤬21🤮3💩1😨1
«Карона Вітаўта». Запрацаваў новы гістарычны онлайн-часопісhttps://smarturl.click/oV1eD

На сайце «Карона Вітаўта» штотыдзень будуць зьяўляюцца новыя публікацыі з гісторыі Беларусі.

Свабодзе вядомыя заснавальнікі і аўтары выданьня, але ў сувязі з сытуацыяй у краіне іх імёны не разгалошваюцца публічна.

Цяпер на сайце каля 20 артыкулаў па-беларуску і па-расейску.
👍146🔥3👏1
Forwarded from Наша Ніва
У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі

Знойдзеныя ў гістарычным цэнтры Заслаўя фрагменты абпаленай старажытнарускай плінфы даюць падставу казаць пра існаванне ў горадзе манументальнай мураванай забудовы ў дамангольскі час. Аднак з гэтым згодныя не ўсе.

https://nashaniva.com/394045

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/394045
👍9🤔4🙏2
📌 Ушанаванне памяці Івана Луцкевіча ў Закапанэ – такую ініцыятыву распачалі кракаўскія беларусы разам з экскурсаводкай і сакратаркай віленскай філіі партыі БХД Валерыяй Чарнаморцавай.

🔻 Для беларусаў вельмі важна, каб на месцы пахавання аднаго з ідэолагаў незалежнасці Беларусі была ўсталяваная шыльда. 

https://racyja.com/by/sumezza/carnamorcava-musim-usanavac-pamjac-ivana-luckevica-u-zakapane/
👍16🔥3👏1🙏1
Forwarded from Белсат
☝️Яны прыйшлі на нашыя землі як уцекачы, але сталі часткаю Беларусі

Татары прыйшлі ў ВКЛ стагоддзі таму і змянілі паўсядзённасць: ад таго, што мы вырошчваем і ямо, да таго, як выглядала нашае войска і часам нават мова на пісьме.

Расказваем пра ўнёсак, які зрабілі беларускія татары ў нашую культуру.

👨‍🦰 Даведацца больш можна ў нашай праграме «Вусы Скарыны» на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY»
👍214👏1🤝1
Forwarded from Наша Ніва
На дне палескага Князь-возера адшукалі замак «Венецыя» — капрыз Радзівіла

У сярэдзіне XVIII стагоддзя Геранім Фларыян Радзівіл вырашыў пабудаваць на возеры замак і размясціць вакол яго сапраўдны флот. Летась падводныя археолагі адшукалі рэшткі гэтай мураванай рэзідэнцыі і драўляных збудаванняў, пацвердзіўшы, што капрыз магната не быў гістарычным анекдотам.

https://nashaniva.com/393980

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393980
10🔥5👍4🤔1
Forwarded from Белсат
🤔 1 траўня – свята ці перажытак СССР?

Першага траўня ў многіх краінах свету адзначаецца свята, прысвечанае правам і салідарнасці працоўных. У Беларусі ён таксама афіцыйна святкуецца, аднак у новым календары Беларусі, які прапанавалі дэмсілы, яго няма. Разбіраемся, што гэта за свята і чаму ў Беларусі меркаванні наконт гэтага дня могуць адрознівацца.

📍 Чытайце па спасылцы

Чытайце тут, калі вы ў Беларусі
🤔7👍2🔥2