Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.27K subscribers
1.82K photos
109 videos
2 files
1.17K links
Download Telegram
🎮 26 красавіка — 40-я гадавіна аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

26 красавіка 1986 года адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС — адна з найбуйнейшых тэхнагенных катастроф у гісторыі. Пра яе штогод нагадваюць у Міжнародны дзень памяці аб Чарнобыльскай катастрофе.

У выніку выбуху чацвёртага энергаблока ў навакольнае асяроддзе трапіла каля 200 розных радыенуклідаў. Значная іх частка выпала на тэрыторыі Беларусі. Радыяцыйнае забруджанне закранула 3678 населеных пунктаў, у якіх пражывалі каля 2,2 мільёна чалавек. Шэраг вёсак і гарадоў пасля аварыі апусцеў і спыніў існаванне.

Катастрофа забрала жыцці і паўплывала на здароўе і лёсы мільёнаў беларускіх сем’яў. Памяць пра гэтыя падзеі застаецца важнай і сёння.

У гэты ж дзень адзначаецца і гадавіна заснавання Праваабарончага цэнтра «Вясна». Арганізацыя была створана ў 1996 годзе — у дзясятую гадавіну аварыі — каб дапамагаць людзям, якія сутыкнуліся з парушэннямі правоў чалавека.

Цікавыя факты

Пасля заканчэння факультэта журналістыкі БДУ будучая Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, аўтарка кнігі «Чарнобыльская малітва», была накіравана на працу ў раённую газету ў горадзе 🌳Бяроза Брэсцкай вобласці.

У 12 гадоў Святлана Піліпчук (цяпер Святлана Ціханоўская), ураджэнка 🪷Мікашэвічаў 🪷 Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці, упершыню пабывала ў Ірландыі па праграме «Дзеці Чарнобыля».

Чытайце таксама:

☢️ Мерапрыемствы да Дня памяці Чарнобыльскай аварыі 2026

☢️ Закінутыя сядзібы ў зоне адчужэння: як сёння выглядае гісторыя, пакінутая пасля Чарнобыля
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢85
«Вышэйшае кіраўніцтва Беларусі ў гісторыі з Чарнобылем выявіла вышэйшы пілатаж халуйства»

У 1986-м першыя афіцыйныя паведамленні пра аварыю на ЧАЭС з’явіліся толькі праз трое сутак. І падавалася здарэнне зусім не як надзвычайная, небяспечная сітуацыя: «здарылася аварыя, пажар патушаны»...


«Салідарнасць» пагутарыла з публіцыстам, дэпутатам Незалежнасці Сяргеем Навумчыкам пра красавік 1986-га, асабістую і калектыўную памяць беларусаў пра Чарнобыль і чаму як тады, так і цяпер улады маўчаць пра небяспеку.

Чытайце на сайце

Без VPN
👍10💯1
🖤Нязручная памяць Чарнобыля: як у Беларусі знікалі цэлыя вёскі

Чарнобыль назаўжды ўвайшоў у сусветную гісторыю, стаўшы болем і горкай памяццю для некалькіх пакаленняў беларусаў. Рэха гэтай экалагічнай катастрофы будзе гучаць яшчэ не адно дзесяцігоддзе. Аднак у сучаснай Беларусі гэтая памяць хутчэй замінае — улады стараюцца менш узгадваць пра трагічныя старонкі найноўшай гісторыі, а яшчэ лепей проста забыць.

Як паўплываў Чарнобыль на лёсы людзей, на прыкладзе сваёй сям’і распавядае гісторык Алесь Крыжэвіч.

Слаўгарадскі раён увайшоў у лік найбольш пацярпелых ад наступстваў чарнобыльскай трагедыі: уся тэрыторыя раёна ў рознай ступені трапіла пад радыёактыўнае забруджванне. 16 вёсак былі цалкам выселены і зніклі назаўсёды: Бахань, Добры Дуб, Кульшычы, Пчэльня, Запалянне, Дубраўка, Жаролы, К ашалёва, Дабранка, Красная Слабада, Рабінаўка, Селіўча, Старынка, Сяргееўка, Кулікоўка-1, Кулікоўка-2. Апошнія дзве вёскі выселены былі толькі ў 1991 годзе.


✏️Чытайце па спасылцы. ▪️Тут без VPN
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢43
Forwarded from Новы Час
Чарнобыльскі шлях — 1996: успаміны ўдзельнікаў

👉Алесь Кот, Ірына Мартусевіч

26 красавіка 1996 года ў Менску дзясяткі тысяч людзей выйшлі на Чарнобыльскі шлях. Гэты тэкст — жывое сведчаньне тых падзей: пра надзею і страх, пра гвалт і салідарнасьць, пра тое, як адзін дзень можа застацца з табой на ўсё жыццё.

Чытаць далей

Спасылка без VPN
👍104🙏1💔1
Forwarded from Наша Ніва
У Беларусі створаць новы забаўляльны парк з гістарычнай тэматыкай

Парк з’явіцца недалёка ад Гродна на тэрыторыі агратурыстычнага комплексу «Каробчыцы» і будзе называцца «Стары горад».

https://nashaniva.com/393706

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393706
🤔8🥰2👍1
320 гадоў таму быў спалены Мірскі замак

У гэты дзень у 1706 годзе — швэдзкае войска на чале з каралём Карлам ХІІ штурмавала Мірскі замак, пасьля чаго крэпасьць была спаленая. Свой сучасны выгляд Мірскі замак набыў ужо ў час незалежнай Беларусі, калі адбылася маштабная рэканструкцыя.

Мірскі замак 40 гадоў таму. Эпічныя фота Сяргея Дубаўца: https://smarturl.click/xVGbJ
😢15😱1💔1😨1
107 гадоў таму Польшча заняла Гродна — сталіцу Беларускай Народнай Рэспублікі

Неўзабаве пасля заняцця горада палякі распусцілі беларускі полк і пачалі выцясняць прадстаўнікоў БНР з адміністрацыйных пасадаў.

https://www.polskieradio.pl/396/7815/Artykul/3677364
🤬13😢7👍2🤷‍♂1💔1
Масавае закрыцьцё арганізацый у Беларусі паўплывала на догляд нямецкіх пахаваньняў І і ІІ усясьветных войнаў

https://smarturl.click/aRaxJ

Народны зьвяз Нямеччыны ў доглядзе за ваеннымі магіламі (Volksbund Deutsche Kriegsgräberfürsorge, VDK) не вядзе дзейнасьці ў Беларусі пасьля прымусовага закрыцьця ўладамі менскай сядзібы. Беларускае прадстаўніцтва прымусова закрылі ў чэрвені 2025 году.
😢10👀3💔1😨1
Пра беларускі стыль у рэлігійнай архітэктуры ў Заходняй Беларусі 1918 - 1939 гг.

Сяргей Харэўскі піша ў апошнім нумары Białorutenistyka Białostocka: міжваенны час быў эпохаю інтэнсіўнага міжкультурнага абмену з іншымі рэгіёнамі тагачаснае Польшчы, запазычвання розных формаў культуры і стварэння ўласных новых. Сімптаматычным стала стварэнне беларускага стылю архітэктарам Лявонам Вітанам-Дубейкаўскім.

Па яго праекце ў 1929 г. быў пабудаваны касцёл у Дрысвятах, на гарадзішчы над возерам (на ілюстрацыі – злева). Вітан -Дубейкаўскі пісаў: «Прапорцыi асобных часьцiнаў, якiя ствараюць монумэнтальную форму, прыпамiнаючы наш Беларускi стыль». Былі ўжыты прыёмы старасвецкага дойлідства Беларусі.

У развіццё беларускай школы архітэктуры зрабіў уклад і вядомы польскі архітэктар Юліюш Клос, які спраектаваў вялікі драўляны касцёл Маці Божай Анёльскай у Мяжанах (Браслаўскі р-н). У ім ён выкарыстаў рысы народнага драўлянага дойлідства, уласцівыя рэгіёну. На жаль, гэты касцёл (на ілюстрацыі – справа) згарэў у 1985-м.
👍11🔥51👏1🙏1
Forwarded from bellitinfo
📚Варшаўскі ўніверсітэт выпусціў зборнік даследаванняў па дэкаланізацыі.

Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта выпусціла калектыўную манаграфію “Białoruś oczami młodych. Studia nad dekolonizacją” (“Беларусь вачыма моладзі: даследаванні па дэкаланізацыі”) пад рэдакцыяй прафесара Андрэя Масквіна.

Падрабязней 👈

Чытаць без VPN 🔗
👍156🥰2🤔1
Кніга «Руіны Беларусі» ўвайшла ў спіс найлепшых польскіх кніг 2025 года

Кніга «Руіны Беларусі» архіва VEHA намінаваная на прэмію Najpiękniejsze Polskie Książki 2025 года ў катэгорыі «мастацтва» (альбомы, каталогі, фотакнігі).

«Руіны Беларусі» - першая кніга VEHA, надрукаваная сумесна з польскімі выдавецтвамі. Сувыдаўцом кнігі «Руіны Беларусі» стаў Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку (у супрацоўніцтве з галерэяй «Арсенал» з Беластоку), у выданне ўвайшлі фотаздымкі з архіва, што збірае гэта Цэнтр. Чытаць на сайце або без VPN.
👍183👏1🙏1
Forwarded from Наша Ніва
Даследаванні ДНК паказваюць, што першая польская дынастыя Пястаў таксама была прышлай. Як Рурыкавічы ды Гедымінавічы

Польскі нацыянальны гонар абапіраецца ў тым ліку на той факт, што яе першыя кіраўнікі мелі мясцовае, чыста славянскае паходжанне, дынастыю якіх выводзілі ад простага ўладара-аратага, які аб'яднаў вакол сябе тутэйшыя плямёны. Але найноўшае палеагенетычнае расследаванне паказвае, што стваральнікамі польскай дзяржаўнасці былі зусім не славяне.

https://nashaniva.com/393805

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393805
🤔9😁7🔥2🤷‍♂1👍1🤯1
«Сапраўднай гісторыі Беларусі не існуе». Рэпартаж з прэзэнтацыі кнігі Алега Латышонка: https://smarturl.click/WR974

На думку Алега Латышонка, беларусы ня маюць права забіраць у літоўцаў Вялікае Княства Літоўскае і казаць, што яно беларускае, «бо гэта няпраўда». Але і літоўцы таксама ня могуць забіраць у беларусаў ВКЛ, кажучы, што яно было літоўскім.

«Мы беларусы — літвіны бязь Вільні і русіны бяз Кіева, таму і знойдзены быў Полацак. Раней Полацак не існаваў. Для гісторыкаў XVI–XVII стагодзьдзяў Кіеў — то была сталіца, Вільня — была сталіца, але ня Полацак. Гісторыя Беларусі ад Полацку была сканструяваная ў ХІХ стагодзьдзі, і слушна, бо не было іншай магчымасьці пачаць беларускую нацыю»


Гісторык прэзэнтаваў кнігу «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII стагодзьдзя і да нашага часу», якую выдалі ў Смаленску.
🤔11👍5💩5🤮2🤡1💯1🍌1
Як насамрэч функцыянавала Кіеўская Русь?

Гэтым пытаннем задаецца іспанская даследніца Susana Torres Prieto у апошнім нумары ўкраінскага часопіса Ruthenica. Яна піша, што ўяўленне пра Кіеўскую Русь як пра сукупнасць асобных княстваў з акрэсленымі межамі не знаходзіць дастатковага пацвярджэння ў пісьмовых і прававых крыніцах. Землі Русі не мелі стабільных межаў.

Галоўнай адзінкай улады, верагодна, быў горад, а не «княства». «Землі» Русі былі хутчэй спадчыннымі ўладаннямі кіруючай дынастыі, чым дзяржавамі. Канфлікты паміж князямі былі звязаныя перадусім з размеркаваннем спадчыны і пасадаў унутры дынастыі, а не саперніцтвам незалежных княстваў.

Паміж 980 і 1240 гадамі межы княстваў змяняліся каля сарака разоў. Як адзначае аўтарка, у гэты перыяд найважнейшымі гарадамі былі: Кіеў, Ноўгарад, Полацк, Чарнігаў, Смаленск, Уладзімір (на Валыні), Пераяслаў, Галіч, Старая Разань, Уладзімір-Залескі і Гродна. Апошні быў пасля інтэграваны ў Полацкую зямлю.
👍8🤔5
Выбар без выбару. Як пасля вайны беларусы Падляшша выязджалі ў БССР

Абмен насельніцтвам паміж БССР і Польшчай у 1944–1947 гадах стаў адной з шматлікіх балючых старонак пасляваеннай гісторыі Усходняй Еўропы. Ён адбываўся на фоне ўсталявання новай савецка-польскай мяжы і фармальна грунтаваўся на пагадненні ад 9 верасня 1944 года. Паводле дакумента, беларусы павінны былі перасяляцца з тэрыторыі Польшчы ў БССР, а палякі — у адваротным кірунку. Аднак за сухімі фармулёўкамі «добраахвотнасці» хаваліся страх, гвалт і страта дома.

https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3679833
😢10💔2👍1😨1
Польшча перадала Расіі археолага Буцягіна, якога павінна была экстрадаваць ва Украіну

Як паведамляюць польскія СМІ, Буцягіна аддалі ў рамках абмену ўтрыманымі асобамі паміж Польшчай і Беларуссю ў фармаце «5 на 5». Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў выніку ўдалося вызваліць польскіх грамадзян.

Раней Буцягіна затрымалі ў Польшчы на запыт Украіны. Кіеў падазрае яго ў незаконных археалагічных працах у акупаваным Крыме і вывазе культурных каштоўнасцяў. У сакавіку польскі суд дазволіў яго экстрадыцыю ва Украіну.

Офіс генпракурора Украіны заявіў, што польскія органы прызналі ўкраінскія матэрыялы дастатковымі для выдачы, аднак далейшае рашэнне прынялі «ў кантэксце міжнародных дамоўленасцяў, звязаных з абменам утрыманымі асобамі».

У АГП дадалі, што працягнуць дамагацца адказнасці Буцягіна за злачынствы супраць Украіны і яе культурнай спадчыны, цяпер ужо праз працэдуру завочнага пераследу.
🤔5👎3👍2🙏1👌1
🧐 Навукова-асветніцкі цэнтр імя Францыска Скарыны: нацыянальны праект, які не дазволілі завяршыць

Цэнтр Кірыла і Мяфодзія ў Балгарыі, Маціца сербская і Славацкая маціца, Матэнадаран у Арменіі. У беларусаў таксама была падобная ўстанова. Дзе яна знаходзілася, чым займалася і як была знішчана? Расказваем гісторыю Нацыянальнага навукова-асветніцкага цэнтра імя Францыска Скарыны, які мог стаць галоўным цэнтрам беларускай культуры, але не стаў.

У красавіку—маі 1990 г. у Рыме адбылася Міжнародная канферэнцыя, прысвечаная гісторыі народаў, што ўваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. Арганізацыйны камітэт канферэнцыі запрасіў беларусістаў-даследчыкаў з БССР Анатоля Грыцкевіча, Адама Мальдзіса, Вячаслава Вярэніча.


Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.



Працуеце ў Літве і чытаеце budzma.org? Падтрымайце нас, пералічыўшы нам 1,2% ад сваіх падаткаў

Інструкцыя па спасылцы ↖️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5😱1
🔸 MALDZIS абнаўляе помнік Тадэвушу Касцюшку ў Швейцарыі

🔗 Ініцыятыва MALDZIS сумесна са швейцарскім дабрачынным Фондам Марыі Магдалены Радзівіл рэалізавалі праект па вырабе падмурка і новай мемарыяльнай таблічкі для помніка Тадэвушу Касцюшку ў швейцарскім Залатурне.

https://racyja.com/by/kultura/maldzis-abnauljae-pomnik-tadevusu-kascjusku-u-svejcaryi/
👍14👏2🙏1
У Віцебску з’явіцца помнік міліцыянеру

У Віцебску плануюць усталяваць новую манументальна-дэкаратыўную скульптуру, прысвечаную праваахоўнікам. Яе аўтарам стане віцебскі скульптар Аляксандр Гвоздзікаў. Паводле задумы, гэта будзе зборны вобраз міліцыянера ў форме 1917–1923 гадоў. Двухметровы помнік паставяць на невялікім пастаменце на праспекце Фрунзэ, каля абласнога УУС. Адкрыццё запланавана на сакавік 2027 года — да 110-годдзя беларускай міліцыі.

Гэтая навіна добра ўпісваецца ў агульную тэндэнцыю дзяржаўнай мемарыяльнай палітыкі да ўшанавання сілавых структур. Паказальна, што падкрэсліваецца менавіта савецкая генеалогія міліцыі: пачаткам адліку выступае 1917 год, а ў аснову вобраза закладаецца форма першых паслярэвалюцыйных гадоў. Так дзяржава замацоўвае ў публічнай прасторы пэўную традыцыю — з яе савецкімі практыкамі, культам формы, службы і дзяржаўнага кантролю.
🤮20💩9🤔3😨1🤪1
Forwarded from Haradzienski
Гарадзенец, дзякуючы якому свет атрымаў інтэрнэт 📱

29 красавіка 1926 года ў Горадні нарадзіўся Пол Бэран (Пейсах Баран, пазней Paul Baran). Сям'я Баранаў яшчэ ў міжваенны час пераехала ў ЗША. Ужо там Paul стаў навукоўцам і аўтарам ідэі камутацыі пакетаў ды стваральнікам ARPANET, які пазней не без намёкаў гарадзенца быў падзелены на вайсковы milnet і цывільны internet. Што цікава, Пол не дазваляў называць сябе "бацькам інтэрнэту". У 2008 годзе навуковец атрымаў ад прэзідэнта ЗША ўзнагароду за ўнёсак у развіццё тэхналогіі 🏅 Варты ўвагі таксама факт, што яшчэ ў 1966 годзе Mr. Baran пісаў: "Да 2000 года будзем карыстацца гэтымі сеткамі, каб рабіць закупы і чытаць інфармацыю" 💻🌐
👍12❤‍🔥3👏2