Forwarded from Филин. Оперативная аналитика и публицистика
У Вярхоўным судзе Беларусі прайшоў чарговы працэс над памерлым — Антанаса Гецявічуса прызналі вінаватым у генацыдзе беларускага народа падчас Другой сусветнай вайны. Дарэчы, сам абвінавачаны памёр 24 гады таму.
Гэта ўжо сёмая такая справа ў Беларусі за апошнія гады.
Аб тым, што дэманструюць гэтыя працэсы і дзеля чаго ладзяцца, «Филин» паразмаўляў з гісторыкам Аляксеям Ластоўскім: https://d2rae64slocnmt.cloudfront.net/post/lastouski-mozhna-zauvazhycz-shto-ne-adbyvaeczcza-sudou-nad-etnichnymi-/213734/

👍6😁4🤮1🤡1🤪1💊1
Forwarded from Наша Ніва
У Нацыянальным гістарычным музеі нарэшце расчыталі надпіс на старажытнай шаблі са сваіх фондаў
Раней лічылася, што ўзоры на клінку — гэта проста дэкаратыўная імітацыя ўсходняга пісьма. Аднак музейшчыкі з Амана яго дапамаглі прачытаць.
https://nashaniva.com/393665
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393665

👍5🤔5
27 красавіка ў Беластоку пройдзе прэзентацыя кнігі “Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII ст. і да нашага часу” з удзелам аднаго з яе аўтараў Алега Латышонка
Алег Латышонак – вядомы гісторык, прафесар Беластоцкага ўніверсітэта. Аўтар папулярных гістарычных і публіцыстычных працаў “Жаўнеры БНР”, “Нацыянальнасць - беларус”, “Беласток - Полацак”а таксама манаграфій аб мінулай і сучаснай геапалітыцы Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы.
Пра што гэтая кніга:
- пра Беларусь у сярэдзіне ХVІІІ ст. (краіну і людзей, сацыяльную структуру, гаспадарку і больш пра эпоху ранняга Асветніцтва)
- пра культуру Беларусі ў ХІХ ст., а таксама пра яе палітычнае і інтэлектуальнае жыццё
- пра тое, як узнік і развіваўся беларускі нацыянальны рух
- пра сталінскі генацыд беларусаў
- пра беларускае нацыянальнае жыццё ў Польшчы
- пра дзейнасць БНФ і пра характар прэзідэнцтва Лукашэнкі
- пра знешнюю палітыку Беларусі пасля атрымання незалежнасці
🗓 27 красавіка 2026
🕖 19:00-20:30 (CET)
📍«Суседскі дом», Беласток, ul. Sienkiewicza 82, -1 паверх

👍9❤3👏1🍓1
Forwarded from BGmedia: новости — 2026
Пра сваё паходжанне Раман Скірмунт пісаў:
«Я сам ураджэнец беларускага Палесся, нашчадак літоўскай сям’і, са старажытных часоў, спакон вякоў аселай у гэтым краі, і мае продкі да XVII ст. карысталіся беларускай мовай як хатняй»
У 1906 годзе па пратэкцыі Эдварда Вайніловіча быў абраны дэпутатам (ад Мінскай губерні) у I Дзяржаўную Думы Расійскай Імперыі.
З 27 сакавіка па 10 ліпеня 1917 г. — старшыня Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску. У красавіку 1917 г. узначаліў беларускую дэлегацыю да Часовага ўрада Расіі (які кантраляваў цэнтральную і ўсходнюю тэрыторыі Беларусі разам з Мінскам) з патрабаваннем аўтаноміі Беларусі.
Удзельнічаў у Першым Усебеларускім з’ездзе, які праходзіў у Мінску і быў выбраны ў склад рады з’езда. У красавіку 1918 годзе увайшоў у Раду Беларускай Народнай Рэспублікі, у траўні 1918 годзе яму даручана фарміраванне новага складу Народнага сакратарыяту Беларусі, з 9 ліпеня 1918 годзе — прэм’ер ураду БНР і сакратар міжнародных спраў.
У польска-савецкую вайну імкнуўся не дапусціць падзелу Беларусі паміж процілеглымі бакамі. Адзін з заснавальнікаў Польска-беларускага таварыства ў Варшаве. Выказваўся за стварэнне польска-беларускай федэрацыі.
У 1930 быў выбраны сенатарам ад Палескага ваяводства. Выступаў супраць паланізацыі беларускага насельніцтва.
Быў забіты мясцовымі жыхарамі вёскі Парэчча на загад савецкага камісара Холадава.
7 кастрычніка 1939 года ў пад роднай вёскай Парэчча быў забіты мясцовымі сялянамі па загаду НКУС.
Падчас забойства людзі плакалі, а Скірмунт сказаў:
«Я з вамы прошчаюса назаўжды. Спадзяюся, што нікому не зрабіў кепскага».
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤16👍3🙏3🕊1
Forwarded from Наша Ніва
З двузубам Рурыкавічаў на сценах. Знойдзены на Новым замку ў Гродне храм ХІІ стагоддзя адразу ж закапалі
Не паспела навуковая супольнасць асэнсаваць сенсацыйную знаходку на тэрыторыі гродзенскага Новага замка, як археалагічны аб'ект зноў схавалі пад зямлю. Парэшткі манументальнага храма ХІІ стагоддзя, знойдзеныя падчас работ па добраўпарадкаванні, вырашылі закансерваваць да лепшых часоў.
https://nashaniva.com/393684
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393684

🤔7👀5👍2🤯1
Forwarded from BGmedia: новости — 2026
26 красавіка 1986 года адбылася аварыя на Чарнобыльскай АЭС — адна з найбуйнейшых тэхнагенных катастроф у гісторыі. Пра яе штогод нагадваюць у Міжнародны дзень памяці аб Чарнобыльскай катастрофе.
У выніку выбуху чацвёртага энергаблока ў навакольнае асяроддзе трапіла каля 200 розных радыенуклідаў. Значная іх частка выпала на тэрыторыі Беларусі. Радыяцыйнае забруджанне закранула 3678 населеных пунктаў, у якіх пражывалі каля 2,2 мільёна чалавек. Шэраг вёсак і гарадоў пасля аварыі апусцеў і спыніў існаванне.
Катастрофа забрала жыцці і паўплывала на здароўе і лёсы мільёнаў беларускіх сем’яў. Памяць пра гэтыя падзеі застаецца важнай і сёння.
У гэты ж дзень адзначаецца і гадавіна заснавання Праваабарончага цэнтра «Вясна». Арганізацыя была створана ў 1996 годзе — у дзясятую гадавіну аварыі — каб дапамагаць людзям, якія сутыкнуліся з парушэннямі правоў чалавека.
Цікавыя факты
Пасля заканчэння факультэта журналістыкі БДУ будучая Нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч, аўтарка кнігі «Чарнобыльская малітва», была накіравана на працу ў раённую газету ў горадзе
У 12 гадоў Святлана Піліпчук (цяпер Святлана Ціханоўская), ураджэнка
Чытайце таксама:
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢8❤5
Forwarded from Historyja
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чарнобыльскі шлях, 1996 год.
❤9👍6💔5🙏1
Forwarded from Салідарнасць – главные новости Беларуси
«Вышэйшае кіраўніцтва Беларусі ў гісторыі з Чарнобылем выявіла вышэйшы пілатаж халуйства»
«Салідарнасць» пагутарыла з публіцыстам, дэпутатам Незалежнасці Сяргеем Навумчыкам пра красавік 1986-га, асабістую і калектыўную памяць беларусаў пра Чарнобыль і чаму як тады, так і цяпер улады маўчаць пра небяспеку.
Чытайце на сайце
Без VPN
У 1986-м першыя афіцыйныя паведамленні пра аварыю на ЧАЭС з’явіліся толькі праз трое сутак. І падавалася здарэнне зусім не як надзвычайная, небяспечная сітуацыя: «здарылася аварыя, пажар патушаны»...
«Салідарнасць» пагутарыла з публіцыстам, дэпутатам Незалежнасці Сяргеем Навумчыкам пра красавік 1986-га, асабістую і калектыўную памяць беларусаў пра Чарнобыль і чаму як тады, так і цяпер улады маўчаць пра небяспеку.
Чытайце на сайце
Без VPN
👍10💯1
Forwarded from Будзьма беларусамі!
🖤Нязручная памяць Чарнобыля: як у Беларусі знікалі цэлыя вёскі
Чарнобыль назаўжды ўвайшоў у сусветную гісторыю, стаўшы болем і горкай памяццю для некалькіх пакаленняў беларусаў. Рэха гэтай экалагічнай катастрофы будзе гучаць яшчэ не адно дзесяцігоддзе. Аднак у сучаснай Беларусі гэтая памяць хутчэй замінае — улады стараюцца менш узгадваць пра трагічныя старонкі найноўшай гісторыі, а яшчэ лепей проста забыць.
Як паўплываў Чарнобыль на лёсы людзей, на прыкладзе сваёй сям’і распавядае гісторык Алесь Крыжэвіч.
✏️ Чытайце па спасылцы. ▪️Тут без VPN

Слаўгарадскі раён увайшоў у лік найбольш пацярпелых ад наступстваў чарнобыльскай трагедыі: уся тэрыторыя раёна ў рознай ступені трапіла пад радыёактыўнае забруджванне. 16 вёсак былі цалкам выселены і зніклі назаўсёды: Бахань, Добры Дуб, Кульшычы, Пчэльня, Запалянне, Дубраўка, Жаролы, К ашалёва, Дабранка, Красная Слабада, Рабінаўка, Селіўча, Старынка, Сяргееўка, Кулікоўка-1, Кулікоўка-2. Апошнія дзве вёскі выселены былі толькі ў 1991 годзе.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
😢4❤3
Forwarded from Новы Час
Чарнобыльскі шлях — 1996: успаміны ўдзельнікаў
👉Алесь Кот, Ірына Мартусевіч
26 красавіка 1996 года ў Менску дзясяткі тысяч людзей выйшлі на Чарнобыльскі шлях. Гэты тэкст — жывое сведчаньне тых падзей: пра надзею і страх, пра гвалт і салідарнасьць, пра тое, як адзін дзень можа застацца з табой на ўсё жыццё.
Чытаць далей
Спасылка без VPN

👍10❤4🙏1💔1
Forwarded from Наша Ніва
У Беларусі створаць новы забаўляльны парк з гістарычнай тэматыкай
Парк з’явіцца недалёка ад Гродна на тэрыторыі агратурыстычнага комплексу «Каробчыцы» і будзе называцца «Стары горад».
https://nashaniva.com/393706
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393706

🤔8🥰2👍1
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
320 гадоў таму быў спалены Мірскі замак
У гэты дзень у 1706 годзе — швэдзкае войска на чале з каралём Карлам ХІІ штурмавала Мірскі замак, пасьля чаго крэпасьць была спаленая. Свой сучасны выгляд Мірскі замак набыў ужо ў час незалежнай Беларусі, калі адбылася маштабная рэканструкцыя.
Мірскі замак 40 гадоў таму. Эпічныя фота Сяргея Дубаўца: https://smarturl.click/xVGbJ

😢15😱1💔1😨1
107 гадоў таму Польшча заняла Гродна — сталіцу Беларускай Народнай Рэспублікі
Неўзабаве пасля заняцця горада палякі распусцілі беларускі полк і пачалі выцясняць прадстаўнікоў БНР з адміністрацыйных пасадаў.
https://www.polskieradio.pl/396/7815/Artykul/3677364

🤬13😢7👍2🤷♂1💔1
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
Масавае закрыцьцё арганізацый у Беларусі паўплывала на догляд нямецкіх пахаваньняў І і ІІ усясьветных войнаў
https://smarturl.click/aRaxJ
Народны зьвяз Нямеччыны ў доглядзе за ваеннымі магіламі (Volksbund Deutsche Kriegsgräberfürsorge, VDK) не вядзе дзейнасьці ў Беларусі пасьля прымусовага закрыцьця ўладамі менскай сядзібы. Беларускае прадстаўніцтва прымусова закрылі ў чэрвені 2025 году.

😢10👀3💔1😨1
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Пра беларускі стыль у рэлігійнай архітэктуры ў Заходняй Беларусі 1918 - 1939 гг.
Сяргей Харэўскі піша ў апошнім нумары Białorutenistyka Białostocka: міжваенны час быў эпохаю інтэнсіўнага міжкультурнага абмену з іншымі рэгіёнамі тагачаснае Польшчы, запазычвання розных формаў культуры і стварэння ўласных новых. Сімптаматычным стала стварэнне беларускага стылю архітэктарам Лявонам Вітанам-Дубейкаўскім.
Па яго праекце ў 1929 г. быў пабудаваны касцёл у Дрысвятах, на гарадзішчы над возерам (на ілюстрацыі – злева). Вітан -Дубейкаўскі пісаў: «Прапорцыi асобных часьцiнаў, якiя ствараюць монумэнтальную форму, прыпамiнаючы наш Беларускi стыль». Былі ўжыты прыёмы старасвецкага дойлідства Беларусі.
У развіццё беларускай школы архітэктуры зрабіў уклад і вядомы польскі архітэктар Юліюш Клос, які спраектаваў вялікі драўляны касцёл Маці Божай Анёльскай у Мяжанах (Браслаўскі р-н). У ім ён выкарыстаў рысы народнага драўлянага дойлідства, уласцівыя рэгіёну. На жаль, гэты касцёл (на ілюстрацыі – справа) згарэў у 1985-м.

👍11🔥5❤1👏1🙏1
Forwarded from bellitinfo
📚Варшаўскі ўніверсітэт выпусціў зборнік даследаванняў па дэкаланізацыі.
Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта выпусціла калектыўную манаграфію “Białoruś oczami młodych. Studia nad dekolonizacją” (“Беларусь вачыма моладзі: даследаванні па дэкаланізацыі”) пад рэдакцыяй прафесара Андрэя Масквіна.
Падрабязней 👈
Чытаць без VPN 🔗

👍15❤6🥰2🤔1
Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт
Кніга «Руіны Беларусі» ўвайшла ў спіс найлепшых польскіх кніг 2025 года
Кніга «Руіны Беларусі» архіва VEHA намінаваная на прэмію Najpiękniejsze Polskie Książki 2025 года ў катэгорыі «мастацтва» (альбомы, каталогі, фотакнігі).
«Руіны Беларусі» - першая кніга VEHA, надрукаваная сумесна з польскімі выдавецтвамі. Сувыдаўцом кнігі «Руіны Беларусі» стаў Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку (у супрацоўніцтве з галерэяй «Арсенал» з Беластоку), у выданне ўвайшлі фотаздымкі з архіва, што збірае гэта Цэнтр. Чытаць на сайце або без VPN.

👍18❤3👏1🙏1
Forwarded from Наша Ніва
Даследаванні ДНК паказваюць, што першая польская дынастыя Пястаў таксама была прышлай. Як Рурыкавічы ды Гедымінавічы
Польскі нацыянальны гонар абапіраецца ў тым ліку на той факт, што яе першыя кіраўнікі мелі мясцовае, чыста славянскае паходжанне, дынастыю якіх выводзілі ад простага ўладара-аратага, які аб'яднаў вакол сябе тутэйшыя плямёны. Але найноўшае палеагенетычнае расследаванне паказвае, што стваральнікамі польскай дзяржаўнасці былі зусім не славяне.
https://nashaniva.com/393805
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/393805

🤔9😁7🔥2🤷♂1👍1🤯1
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
«Сапраўднай гісторыі Беларусі не існуе». Рэпартаж з прэзэнтацыі кнігі Алега Латышонка: https://smarturl.click/WR974
На думку Алега Латышонка, беларусы ня маюць права забіраць у літоўцаў Вялікае Княства Літоўскае і казаць, што яно беларускае, «бо гэта няпраўда». Але і літоўцы таксама ня могуць забіраць у беларусаў ВКЛ, кажучы, што яно было літоўскім.
Гісторык прэзэнтаваў кнігу «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII стагодзьдзя і да нашага часу», якую выдалі ў Смаленску.

«Мы беларусы — літвіны бязь Вільні і русіны бяз Кіева, таму і знойдзены быў Полацак. Раней Полацак не існаваў. Для гісторыкаў XVI–XVII стагодзьдзяў Кіеў — то была сталіца, Вільня — была сталіца, але ня Полацак. Гісторыя Беларусі ад Полацку была сканструяваная ў ХІХ стагодзьдзі, і слушна, бо не было іншай магчымасьці пачаць беларускую нацыю»
Гісторык прэзэнтаваў кнігу «Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII стагодзьдзя і да нашага часу», якую выдалі ў Смаленску.
🤔11👍5💩5🤮2🤡1💯1🍌1
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Як насамрэч функцыянавала Кіеўская Русь?
Гэтым пытаннем задаецца іспанская даследніца Susana Torres Prieto у апошнім нумары ўкраінскага часопіса Ruthenica. Яна піша, што ўяўленне пра Кіеўскую Русь як пра сукупнасць асобных княстваў з акрэсленымі межамі не знаходзіць дастатковага пацвярджэння ў пісьмовых і прававых крыніцах. Землі Русі не мелі стабільных межаў.
Галоўнай адзінкай улады, верагодна, быў горад, а не «княства». «Землі» Русі былі хутчэй спадчыннымі ўладаннямі кіруючай дынастыі, чым дзяржавамі. Канфлікты паміж князямі былі звязаныя перадусім з размеркаваннем спадчыны і пасадаў унутры дынастыі, а не саперніцтвам незалежных княстваў.
Паміж 980 і 1240 гадамі межы княстваў змяняліся каля сарака разоў. Як адзначае аўтарка, у гэты перыяд найважнейшымі гарадамі былі: Кіеў, Ноўгарад, Полацк, Чарнігаў, Смаленск, Уладзімір (на Валыні), Пераяслаў, Галіч, Старая Разань, Уладзімір-Залескі і Гродна. Апошні быў пасля інтэграваны ў Полацкую зямлю.

👍8🤔5
Выбар без выбару. Як пасля вайны беларусы Падляшша выязджалі ў БССР
Абмен насельніцтвам паміж БССР і Польшчай у 1944–1947 гадах стаў адной з шматлікіх балючых старонак пасляваеннай гісторыі Усходняй Еўропы. Ён адбываўся на фоне ўсталявання новай савецка-польскай мяжы і фармальна грунтаваўся на пагадненні ад 9 верасня 1944 года. Паводле дакумента, беларусы павінны былі перасяляцца з тэрыторыі Польшчы ў БССР, а палякі — у адваротным кірунку. Аднак за сухімі фармулёўкамі «добраахвотнасці» хаваліся страх, гвалт і страта дома.
https://www.polskieradio.pl/396/7819/Artykul/3679833

😢10💔2👍1😨1