Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.6K photos
103 videos
2 files
1.01K links
Download Telegram
У Вільні пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве

15 красавіка ў Вільні пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы (1918-1940)» з удзелам яе аўтара Томаша Блашчака.

Томаш Блашчак — доктар гісторыі, выкладае ва ўніверсітэце Вітаўта Вялікага ў Коўне, спецыялізуецца на даследаванні гісторыі нацыянальных рухаў ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе ў XX стагоддзі. Аўтар трох манаграфій і некалькіх дзясяткаў артыкулаў па гэтай тэматыцы.

Гэтая кніга:
- пра грамадскую, палітычную, культурную і адукацыйную дзейнасць беларускай супольнасці ў Літве ў міжваенны час.
- пра тое, як змянялася стаўленне беларускіх палітыкаў у пытанні Вільні і Віленшчыны у 1918‑1939 гадах.
- пра лідараў беларускай супольнасці ў Літве, у тым ліку Клаўдзія Дуж-Душэўскага.

📆15 красавіка (серада), 18:30-19:30
📍Беларускі дом, Vilniaus gatvė 20, Vilnius.
👍14👏1🙏1🕊1
Пра захоп Кіева войскам ВКЛ у 1651 г.

Пра гэта піша Андрэй Гурбік у навуковым зборніку «Украіна ў геапрасторы сярэднявечнай і ранняй мадэрнай эпохі цывілізацый» (2025 г.) Значнымі эпізодамі паўстання Багдана Хмяльніцкага сталі падзеі 1651 г., калі войска ВКЛ пад кіраўніцтвам Януша Радзівіла здзейсніла паход ва Украіну.

Пасля перамогі ў бітве пад Лоевам у ліпені войска ВКЛ захапіла дрэнна абаронены Кіеў (на ілюстрацыі – уезд Радзівіла праз Залатыя вароты, малюнак Абрахама ван Вестэрфельда). Але прасунуцца на поўдзень казацкай Украіны не змагло і праз месяц адступіла.

Хмяльніцкі не мог вызваліць украінскія землі, а Рэч Паспалітая – разграміць казакоў, таму ў верасні быў падпісаны цяжкі для ўкраінскага боку Белацаркоўскі мір. Тэрыторыя Украінскай дзяржавы змяншалася да памераў Кіеўскага ваяводства, а колькасць казакоў скарачалася з 40 тысяч да 20. Але атрымалася дамагчыся захавання Украінскай дзяржавы, а гетманаўская стаўка з аптымізмам будавала грандыёзныя планы супраціву Рэчы Паспалітай, піша Гурбік.
👍4🔥4👏1
10 красавіка 1942 адбыўся патоп на рацэ Дубравенцы пад Магілёвам, За дзень загінула 2-3 тысячы чалавек. Падзеі яшчэ называлі Магілёўскім цунамі.

У красавіку 1942 г. у акупаваным Магілёве раптоўна прарвала чыгуначную грэблю на рацэ Дубравенцы, магутная хваля затапіла частку гораду, вада зносіла пабудовы і тэхніку. Сучасныя дасьледнікі лічаць гэтую паводку адной з найбуйнейшэх тэхнагенных катастроф у гісторыі Беларусі.

Гісторыі незвычайнага надвор’я і кліматычных анамалій на тэрыторыі Беларусі: https://smarturl.click/Remwb
😢12💔1
40 гадоў пасля Чарнобыля: ад асабістага досведу да калектыўнай памяці

Катастрофа ў Чарнобылі 1986 года стала часткай транснацыянальнай гісторыі і паўплывала на жыццё многіх грамадстваў. Вайна Расіі супраць Украіны зноў актуалізавала памяць пра Чарнобыль і праблему бяспекі.

Пагаворым пра тое, якія вобразы катастрофы і жыцця пасля яе замацоўваюцца зараз ў грамадстве Беларусі, а якія застаюцца маргіналізаванымі, і як на гэты працэс уплываюць дзяржаўная палітыка, навука і культурныя практыкі. Важным аспектам стане таксама пытанне пра тое, як Чарнобыль працягвае прысутнічаць у ідэнтычнасці людзей, народжаных ужо пасля катастрофы.

Мадэрацыя:
Аляксей Братачкін, Дыстанцыйны Універсітэт у Хагене, Германія

Эксперткі ды эксперты:
Дэвід Роджэр Марплс, Універсітэт Альберты, Канада
Юля Цімафеева, Паэтка і перакладчыца, Берлін

Уводзіны:
Габрыэле Фрайтаг, Нямецкае таварыства па даследаванні Усходняй Еўропы

Анлайн, 15 красавіка 2026, 18.00 (Берлін)/19.00 (Мінск)
Мова: беларуская і ангельская

🔗Рэгістрацыя па спасылцы
👍6💔2
Літоўскі дасьледчык назваў месца, дзе імаверна знаходзяцца парэшткі князя Вітаўтаhttps://smarturl.click/ggeoB

Парэшткі Вітаўта, верагодна, знаходзяцца ў віленскай архікатэдры. Пра гэта сёньня ў Сейме заявіў дасьледчык Саўлюс Подзярыс, перадае LRT.

Каб праверыць гэтую вэрсію, навукоўцы зьбіраюцца ўзяць ДНК прадстаўнікоў гэтай княскай дынастыі, пахаваных у Кіева-пячорскай лаўры. Раней гэта было немагчыма, бо лаўра належала Маскоўскаму патрыярхату, сказаў гісторык Альвідас Нікжэнтайціс.
🔥10👍7🤡3👎1🤔1
Forwarded from Белсат
💬 «Ёй дзесяцігоддзямі прыйшлося даводзіць там, дзе яна жыла – у Францыі, Іспаніі, Канадзе – што беларусы – гэта адрозны ад расейцаў народ»

Сёння спаўняецца 90 гадоў жывой легендзе беларускага руху XX стагоддзя – старшыні Рады БНР у выгнанні Івонцы Сурвіле.

Ейны намеснік Сяргей Навумчык упершыню ўбачыў спадарыню Сурвілу на пачатку 90-х гадоў у Менску, калі яна пасля амаль 60-гадовай эміграцыі прыехала ў Беларусь як мастачка.

Пра далейшую супрацу з Івонкаю Сурвілаю ды пра якасці ейнага характару, што дапамагаюць прасоўваць ідэі беларушчыны па ўсім свеце, спадар Навумчык расказаў у размове з «Белсатам».

🔍 Чытайце матэрыял на нашай старонцы
Тут тэкст даступны для чытачоў з Беларусі
20👍1🙏1
У Беластоку пройдзе прэзентацыя даследавання пра кірылічныя выданні ВКЛ

17 красавіка ў Беластоку пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу даследавання «Кірылічныя выданні выдавецтваў з Вялікага Княства Літоўскага ў XVI-XVIII ст.» з удзелам яго аўтаркі Зоі Пераслаўцаў-Ярашэвіч.

Зоя Пераслаўцаў-Ярашэвіч — польскі гісторык, спецыялізуецца на гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

З кнігі можна даведацца:

• колькі ў ВКЛ дзейнічала друкарняў, якія выпускалі кнігі на старабеларускай мове, а таксама ў якіх гарадах і мястэчках яны былі;

• якія былі тыражы і рэпертуар гэтых выданняў; 

• якія друкарні дзейнічалі найдаўжэй;

• якія друкарні вялі рэй з пункту гледжання аб’ёмаў кніжнай прадукцыі. Якая была колькасць у цэлым;

• што можна сказаць пра змест выдадзеных кніг, іх жанры і функцыянальныя тыпы;

• чым адметны быў графічны бок друкаў, фарматы выданняў, іх дызайн

📆17 красавіка 2026, 18:00-20:00 (CET)
📍Беларускі хаб «Новая Зямля» (Białystok, ul. św. Rocha 5/32)
👍13👏1
18 красавіка суполка «Наваградства» запрашае на адкрытую лекцыю гісторыка Міколы Волкава «Гісторыя і архітэктура Наваградскага замка ў ХІV-ХVІІІ стст.»

Наваградак займае вельмі важнае месца ў гісторыі Беларусі і часта ўспрымаецца як адна з першых сталіц Вялікага Княства Літоўскага, а сімвалам гэтага з’яўляецца яго замак, які наўпрост ахутаны легендамі і міфамі. Пры гэтым за прыгожымі легендамі з цяжкасцю праглядаецца рэальнае мінулае замка, не хапае мала дакладных звестак пра яго гісторыю і архітэктуру. Гэта звязана ў першую чаргу з недахопам крыніц і ў прыватнасцю адсутнасцю поўных інвентарных апісанняў замка. Тым не менш збіранне і ўважлівы аналіз асобных урыўкавых звестак пра помнік, а таксама разгляд яго гісторыі ў кантэксце развіцця абарончай і рэзідэнцыйнай архітэктуры ВКЛ дазваляюць больш дакладна рэканструяваць яго вобраз у розныя эпохі і ацаніць значэнне для гісторыі Беларусі.

📆18 красавіка, 19.30-21.00
📍Rodzinna Europa (pl. Konstytucji, 6)

Анлайн-трансляцыя ў зуме — зарэгістравацца па спасылцы
👍106👏1🤡1
Forwarded from Наша Ніва
На Кальварыі адшукалі магілу аднаго з кіраўнікоў першай беларускай партыі, які нават з ссылкі дасылаў матэрыялы ў «Нашу Ніву»

На Кальварыйскіх могілках адшукалі занядбанае пахаванне Віктара Зелязея — чалавека, у кватэры якога праходзіў з'езд Беларускай сацыялістычнай грамады і які захоўваў пячатку першай беларускай партыі.

https://nashaniva.com/392674

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/392674
19👍8👏2🙏1
Больш за віншаванне: як велікодная паштоўка яднае беларусаў праз стагоддзі і краты

Як віншавалі і віншуюць беларусы адзін аднаго з Вялікднём? Сабралі для вас асаблівую візуальную падборку: ад рэтра-паштовак паваеннай эміграцыі, што захоўвалі сувязь з домам праз акіян, да кадраў сучасных майстроў фатаграфіі і кранальных сямейных рэліквій — такіх, як прабабулін рушнік на здымку Валярыны Куставай.

Чытаць на сайце або без VPN.
18👍1
Выйшла кніга крыніц па гісторыі Полацкага калегіума

Беларускі інстытут у Празе паведаміў пра выхад новай кнігі — Fontes Historiae Collegii Polocensis Societatis Iesu 1579–1611 = Крыніцы па гісторыі Полацкага калегіума Таварыства Езуса 1579–1611. Кніга выйшла ў варшаўскім навуковым выдавецтве Campidoglio.

Гэта першае ў беларускай гістарыяграфіі комплекснае выданне крыніц, што паўсталі ў езуіцкім асяродку Полацка напрыканцы XVI - пачатку XVII стагоддзя. У том увайшлі як вядомыя, так і раней неапублікаваныя лацінскія дакументы, якія сёння захоўваюцца ў архівах розных краін Еўропы. Сярод іх — litterae annuae, гісторыі заснавання Полацкага калегіума, кароткія каталогі, а таксама навуковыя каментарыі, археаграфічныя апісанні і беларускія пераклады лацінскіх тэкстаў.

Гэтае выданне дазваляе лепш убачыць штодзённае жыццё Полацка таго часу, канфесійную канкурэнцыю, развіццё адукацыі і культурныя працэсы вачыма саміх езуітаў.

Прэзентацыі кнігі яшчэ плануюцца, але набыць яе ўжо можна цяпер па спасылцы
👍2