Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.6K photos
103 videos
2 files
1.01K links
Download Telegram
Рыхтуецца да выдання кніга «Старажытны Берасць. Атлас крэпасці Брэст-Літоўск. Том I» з ілюстрацыямі Паўла Татарнікава

Вядомы беларускі мастак-графік стварае для будучага выдання мастацка-гістарычныя рэканструкцыі старажытнага Бярэсця. На новым малюнку кніжны ілюстратар выяўвіў Берасць 1279 года, пракаментаваўшы выяву матэрыяламі з летапісаў, якія знайшлі гісторыкі.

"...Ва ўсходняй частцы дзядзінца, дзе, верагодна, існаваў двор князя або яго намесніка была збудавана мураваная абарончая вежа – “стоўп”. Яна была квадратнай у плане, памерам, магчыма, 5,9×6,3 м, а таўшчыня сцен магла дасягаць 1,3 м.У другой палове ХІІІ ст. падобныя вежы былі ўзведзены і ў іншых раёнах Галіцка-Валынскай дзяржавы, а таксама суседніх з ёй беларускіх землях-княствах. У літаратуры гэтыя збудаванні акрэсліваліся як “вежы валынскага тыпу” або “вежы-данжоны”, але ў сучасных навуковых даследаваннях яны адносяцца да вежаў тыпу “бергфрыд”, пашыраных у нямецкіх і польскіх землях...».
20👍5🤔1
Анлайн-лекцыю да гадавіны памяці Ларысы Геніюш – выбітнай паэткі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы савецкага ГУЛАГа.

З лекцыі вы даведаецеся:
- хто і як дапытваў Ларысу Геніюш у Мінскай «Амерыканцы»?
- чаму ў ГУЛАГу яе называлі Маці?
- што тады азначалі лагерныя «ксівы»?
- як пахаванне Ларысы Геніюш стала адной з самых масавых недзяржаўных акцый у Беларусі?

Лекцыю прачытала Валерыя Чарнаморцава – віленская экскурсаводка, магістарка гуманітарных навук і стваральніца Віртуальнага музею савецкіх рэпрэсіяў у Беларусі.
https://www.youtube.com/live/VOWx-Ci-EX4?si=VT-YBDzXbWVhVsld
👍12❤‍🔥2
Якім бачылі нацыянальны стыль ў архітэктуры БССР 1920-х

Ілля Вярбіла ў апошнім мінулагоднім нумары часопіса «Навука і інавацыі» піша: у сяр. 1920-х намаганнямі супрацоўнікаў Інбелкульту і архітэктараў быў пабудаваны невялікі шэраг будынкаў, у якіх выкарыстоўваўся беларускі стыль. Існавалі два варыянты яго трактоўкі: гістарычны (з замкавымі матывамі) і этнаграфічны (з арнаментамі).

Найбольш маштабнае будаўніцтва ў першым напрамку было рэалізавана на чыгунцы. Планы прадугледжвалі збудаванне трох ключавых вакзалаў у беларускім стылі: галоўнага ў Мінску (на месцы былога Брэсцкага) і на памежных станцыях Негарэлае і Бігосава. Два апошнія былі рэалізаваны. На здымку – вакзал у Бігосава (Верхнядзвінскі раён), пабудаваны ў 1926 - 1927 гг.

З пачатку 1930-х працы па стварэнні беларускага стылю ў архітэктуры былі згорнуты. Асобныя спробы рэалізацыі захаваліся ў этнаграфічным падыходзе – з выкарыстаннем народнага геаметрычнага арнаменту ў аздабленні асобных збудаванняў, спалучэннем яго з савецкай неакласікай.
👍63🤔1😐1
🔍 На старажытных могілках у цэнтры Гродна знайшлі парэшткі маці і дзіцяці ў адной магіле

У цэнры Гродна на вуліцы Малой Траецкай археолагі працягваюць даследаваць невядомыя могілкі канца XVI — пачатку XVII стагоддзя, выяўленыя падчас будаўнічых работ. Сярод больш чым двух дзясяткаў пахаванняў навукоўцы знайшлі парэшткі, якія могуць належаць маці і дзіцяці, пахаваным разам, піша «Наша Ніва».

Як расказала Гродзенскаму тэлебачанню малодшая навуковая супрацоўніца аддзела антрапалогіі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Валянціна Віннікава, за тыдзень работ на аб’екце было ўскрыта і вынята 22 пахаванні. Сярод пахаваных — жанчыны, дзеці і мужчыны, што пацвярджае: гэта тыповыя гарадскія могілкі.


Працяг па спасылцы. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍5🙏5🕊3💔1
Самуэль Багуміл Ліндэ ў беларускай Вікіпедыі

Аляксей Ластоўскі, акадэмічны дырэктар БІПГ, падрыхтаваў новы артыкул для беларускай Вікіпедыі. Гэтым разам ён прысвечаны Самуэлю Багумілу Ліндэ — славутаму польскаму славісту, лексікографу, лінгвісту, перакладчыку, бібліёграфу, педагогу і бібліятэкару, аўтару манументальнага «Слоўніка польскай мовы».

Для беларусістыкі постаць Ліндэ мае прынцыповае значэнне. Менавіта ён першым з польскіх навукоўцаў ужыў выраз «беларуская мова» яшчэ ў 1816 годзе. Ліндэ таксама аналізаваў мову Літоўскіх статутаў і мову Бібліі Скарыны.

🌐Прачытайце артыкул у беларускай Вікіпедыі
14👍6
Forwarded from Новы Час
Сымона дэ Бавуар — адна з галоўных постацяў фэмінізму ХХ стагодзьдзя — нарэшце гучыць па-беларуску.

Да 40-годзьдзя яе сьмерці выходзяць адразу дзьве кнігі: пераклад “Вельмі лагоднай сьмерці” і зборнік “Сымона дэ Бавуар і Беларусь”.

Пра што яны і чаму гэта важна

Чытаць без VPN
7👍4🔥1🤡1💅1🤪1💊1
У Вільні пройдзе прэзентацыя кнігі пра беларусаў у Літве

15 красавіка ў Вільні пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу кнігі «Беларусы ў Літоўскай Рэспубліцы (1918-1940)» з удзелам яе аўтара Томаша Блашчака.

Томаш Блашчак — доктар гісторыі, выкладае ва ўніверсітэце Вітаўта Вялікага ў Коўне, спецыялізуецца на даследаванні гісторыі нацыянальных рухаў ва Усходняй і Цэнтральнай Еўропе ў XX стагоддзі. Аўтар трох манаграфій і некалькіх дзясяткаў артыкулаў па гэтай тэматыцы.

Гэтая кніга:
- пра грамадскую, палітычную, культурную і адукацыйную дзейнасць беларускай супольнасці ў Літве ў міжваенны час.
- пра тое, як змянялася стаўленне беларускіх палітыкаў у пытанні Вільні і Віленшчыны у 1918‑1939 гадах.
- пра лідараў беларускай супольнасці ў Літве, у тым ліку Клаўдзія Дуж-Душэўскага.

📆15 красавіка (серада), 18:30-19:30
📍Беларускі дом, Vilniaus gatvė 20, Vilnius.
👍14👏1🙏1🕊1
Пра захоп Кіева войскам ВКЛ у 1651 г.

Пра гэта піша Андрэй Гурбік у навуковым зборніку «Украіна ў геапрасторы сярэднявечнай і ранняй мадэрнай эпохі цывілізацый» (2025 г.) Значнымі эпізодамі паўстання Багдана Хмяльніцкага сталі падзеі 1651 г., калі войска ВКЛ пад кіраўніцтвам Януша Радзівіла здзейсніла паход ва Украіну.

Пасля перамогі ў бітве пад Лоевам у ліпені войска ВКЛ захапіла дрэнна абаронены Кіеў (на ілюстрацыі – уезд Радзівіла праз Залатыя вароты, малюнак Абрахама ван Вестэрфельда). Але прасунуцца на поўдзень казацкай Украіны не змагло і праз месяц адступіла.

Хмяльніцкі не мог вызваліць украінскія землі, а Рэч Паспалітая – разграміць казакоў, таму ў верасні быў падпісаны цяжкі для ўкраінскага боку Белацаркоўскі мір. Тэрыторыя Украінскай дзяржавы змяншалася да памераў Кіеўскага ваяводства, а колькасць казакоў скарачалася з 40 тысяч да 20. Але атрымалася дамагчыся захавання Украінскай дзяржавы, а гетманаўская стаўка з аптымізмам будавала грандыёзныя планы супраціву Рэчы Паспалітай, піша Гурбік.
👍4🔥4👏1
10 красавіка 1942 адбыўся патоп на рацэ Дубравенцы пад Магілёвам, За дзень загінула 2-3 тысячы чалавек. Падзеі яшчэ называлі Магілёўскім цунамі.

У красавіку 1942 г. у акупаваным Магілёве раптоўна прарвала чыгуначную грэблю на рацэ Дубравенцы, магутная хваля затапіла частку гораду, вада зносіла пабудовы і тэхніку. Сучасныя дасьледнікі лічаць гэтую паводку адной з найбуйнейшэх тэхнагенных катастроф у гісторыі Беларусі.

Гісторыі незвычайнага надвор’я і кліматычных анамалій на тэрыторыі Беларусі: https://smarturl.click/Remwb
😢12💔1
40 гадоў пасля Чарнобыля: ад асабістага досведу да калектыўнай памяці

Катастрофа ў Чарнобылі 1986 года стала часткай транснацыянальнай гісторыі і паўплывала на жыццё многіх грамадстваў. Вайна Расіі супраць Украіны зноў актуалізавала памяць пра Чарнобыль і праблему бяспекі.

Пагаворым пра тое, якія вобразы катастрофы і жыцця пасля яе замацоўваюцца зараз ў грамадстве Беларусі, а якія застаюцца маргіналізаванымі, і як на гэты працэс уплываюць дзяржаўная палітыка, навука і культурныя практыкі. Важным аспектам стане таксама пытанне пра тое, як Чарнобыль працягвае прысутнічаць у ідэнтычнасці людзей, народжаных ужо пасля катастрофы.

Мадэрацыя:
Аляксей Братачкін, Дыстанцыйны Універсітэт у Хагене, Германія

Эксперткі ды эксперты:
Дэвід Роджэр Марплс, Універсітэт Альберты, Канада
Юля Цімафеева, Паэтка і перакладчыца, Берлін

Уводзіны:
Габрыэле Фрайтаг, Нямецкае таварыства па даследаванні Усходняй Еўропы

Анлайн, 15 красавіка 2026, 18.00 (Берлін)/19.00 (Мінск)
Мова: беларуская і ангельская

🔗Рэгістрацыя па спасылцы
👍6💔2
Літоўскі дасьледчык назваў месца, дзе імаверна знаходзяцца парэшткі князя Вітаўтаhttps://smarturl.click/ggeoB

Парэшткі Вітаўта, верагодна, знаходзяцца ў віленскай архікатэдры. Пра гэта сёньня ў Сейме заявіў дасьледчык Саўлюс Подзярыс, перадае LRT.

Каб праверыць гэтую вэрсію, навукоўцы зьбіраюцца ўзяць ДНК прадстаўнікоў гэтай княскай дынастыі, пахаваных у Кіева-пячорскай лаўры. Раней гэта было немагчыма, бо лаўра належала Маскоўскаму патрыярхату, сказаў гісторык Альвідас Нікжэнтайціс.
🔥10👍7🤡3👎1🤔1
Forwarded from Белсат
💬 «Ёй дзесяцігоддзямі прыйшлося даводзіць там, дзе яна жыла – у Францыі, Іспаніі, Канадзе – што беларусы – гэта адрозны ад расейцаў народ»

Сёння спаўняецца 90 гадоў жывой легендзе беларускага руху XX стагоддзя – старшыні Рады БНР у выгнанні Івонцы Сурвіле.

Ейны намеснік Сяргей Навумчык упершыню ўбачыў спадарыню Сурвілу на пачатку 90-х гадоў у Менску, калі яна пасля амаль 60-гадовай эміграцыі прыехала ў Беларусь як мастачка.

Пра далейшую супрацу з Івонкаю Сурвілаю ды пра якасці ейнага характару, што дапамагаюць прасоўваць ідэі беларушчыны па ўсім свеце, спадар Навумчык расказаў у размове з «Белсатам».

🔍 Чытайце матэрыял на нашай старонцы
Тут тэкст даступны для чытачоў з Беларусі
19👍1🙏1
У Беластоку пройдзе прэзентацыя даследавання пра кірылічныя выданні ВКЛ

17 красавіка ў Беластоку пройдзе прэзентацыя беларускага перакладу даследавання «Кірылічныя выданні выдавецтваў з Вялікага Княства Літоўскага ў XVI-XVIII ст.» з удзелам яго аўтаркі Зоі Пераслаўцаў-Ярашэвіч.

Зоя Пераслаўцаў-Ярашэвіч — польскі гісторык, спецыялізуецца на гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

З кнігі можна даведацца:

• колькі ў ВКЛ дзейнічала друкарняў, якія выпускалі кнігі на старабеларускай мове, а таксама ў якіх гарадах і мястэчках яны былі;

• якія былі тыражы і рэпертуар гэтых выданняў; 

• якія друкарні дзейнічалі найдаўжэй;

• якія друкарні вялі рэй з пункту гледжання аб’ёмаў кніжнай прадукцыі. Якая была колькасць у цэлым;

• што можна сказаць пра змест выдадзеных кніг, іх жанры і функцыянальныя тыпы;

• чым адметны быў графічны бок друкаў, фарматы выданняў, іх дызайн

📆17 красавіка 2026, 18:00-20:00 (CET)
📍Беларускі хаб «Новая Зямля» (Białystok, ul. św. Rocha 5/32)
👍13👏1
18 красавіка суполка «Наваградства» запрашае на адкрытую лекцыю гісторыка Міколы Волкава «Гісторыя і архітэктура Наваградскага замка ў ХІV-ХVІІІ стст.»

Наваградак займае вельмі важнае месца ў гісторыі Беларусі і часта ўспрымаецца як адна з першых сталіц Вялікага Княства Літоўскага, а сімвалам гэтага з’яўляецца яго замак, які наўпрост ахутаны легендамі і міфамі. Пры гэтым за прыгожымі легендамі з цяжкасцю праглядаецца рэальнае мінулае замка, не хапае мала дакладных звестак пра яго гісторыю і архітэктуру. Гэта звязана ў першую чаргу з недахопам крыніц і ў прыватнасцю адсутнасцю поўных інвентарных апісанняў замка. Тым не менш збіранне і ўважлівы аналіз асобных урыўкавых звестак пра помнік, а таксама разгляд яго гісторыі ў кантэксце развіцця абарончай і рэзідэнцыйнай архітэктуры ВКЛ дазваляюць больш дакладна рэканструяваць яго вобраз у розныя эпохі і ацаніць значэнне для гісторыі Беларусі.

📆18 красавіка, 19.30-21.00
📍Rodzinna Europa (pl. Konstytucji, 6)

Анлайн-трансляцыя ў зуме — зарэгістравацца па спасылцы
👍105👏1🤡1
Forwarded from Наша Ніва
На Кальварыі адшукалі магілу аднаго з кіраўнікоў першай беларускай партыі, які нават з ссылкі дасылаў матэрыялы ў «Нашу Ніву»

На Кальварыйскіх могілках адшукалі занядбанае пахаванне Віктара Зелязея — чалавека, у кватэры якога праходзіў з'езд Беларускай сацыялістычнай грамады і які захоўваў пячатку першай беларускай партыі.

https://nashaniva.com/392674

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/392674
18👍8👏2
Больш за віншаванне: як велікодная паштоўка яднае беларусаў праз стагоддзі і краты

Як віншавалі і віншуюць беларусы адзін аднаго з Вялікднём? Сабралі для вас асаблівую візуальную падборку: ад рэтра-паштовак паваеннай эміграцыі, што захоўвалі сувязь з домам праз акіян, да кадраў сучасных майстроў фатаграфіі і кранальных сямейных рэліквій — такіх, як прабабулін рушнік на здымку Валярыны Куставай.

Чытаць на сайце або без VPN.
10