Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.6K photos
103 videos
2 files
1.01K links
Download Telegram
«Гісторыя поўная нечаканасцей, і не ўсе яны непрыемныя». Крысціна Сабаляўскайце – пра ВКЛ, Беларусь і Расію

Літоўская інтэлектуалка і пісьменніца Крысціна Сабаляўскайце ў шчырым інтэрв'ю «Салідарнасці» распавяла пра смешную сітуацыю падчас прэзентацыі раманаў «Silva rerum» па-беларуску, любімыя месцы ў Вільні і прычыны нелюбові да Расіі.

Чытайце на сайце

Без VPN
8👍5🔥2👏1
Пад Віцебскам знайшлі крыж XVII ст.: каму ён быў пастаўлены?

30 сакавіка ў вёсцы Кароўка знайшлі каменны крыж. Гісторык Дзяніс Лісейчыкаў піша: «Асноўны тэкст чытаецца ўпэўнена: «[Сеи?] крыжъ стоить [за] небощыкомъ славное памети Гарасимомъ Игнатовичомъ Ушаковичомъ Коровчинскимъ року 1639»…

Ушаковічы-Кароўчынскія – род панцырных баяр, які фіксуюць крыніцы 16-17 ст. Пад 1630 г. маецца цікавы дакумент – ліст суражскага падстаросты Яна Стахоўскага «бояромъ Коровчаномъ» аб размежаванні іх земляў з землямі лемніцкіх сялян... Продак Ушаковічаў Іван Ушак атрымаў тут зямлю ад віцебскага ваяводы (1555 - 1564) Стэфана Збаражскага. У Івана Ушака былі сыны Васька, Ігнат, Іван, Андрэй і Юрка, якія і валодалі навакольнымі землямі. У Ігната Ушаковіча быў сын Гарасім. Гарасіма Ігнатавіча таксама можна сустрэць у дакументах Віцебскага земскага суда з 1618 па канец 1630-х гг.

У канцы 1630-х гэты заслужаны чалавек памёр і ягоныя сыны Антон і Зміцер паставілі па ім гэты цудоўны каменны помнік, які захаваўся да нашага часу».
🔥13👍72🙏1🕊1🤡1
«О, женщина из рода Рогволода!»: Вялікі тэатр абвесціў конкурс на рускамоўную оперу-балет пра полацкіх князёў

«Наша Ніва» звярнула ўвагу на конкурс Вялікага тэатра на новую оперу-балет «Паданне пра князёў полацкіх». Музыку прапануюць пісаць на ўжо гатовае лібрэта Дзяніса Дука — доктара гістарычных навук, былога рэктара Магілёўскага ўніверсітэта, а цяпер рэктара Акадэміі кіравання. Сам тэкст для «нацыянальнай» пастаноўкі напісаны па-руску, але пытанне не толькі ў мове. Як адзначае выданне, у лібрэта выразна бачная оптыка «рускага свету»: у цэнтры апынаецца не беларуская перспектыва і не трагедыя Рагнеды пасля захопу Полацка, а сюжэт пра «хрышчэнне Русі» і гістарычную місію Уладзіміра. Рагнеда ж паказаная не як гордая полацкая князёўна і пачынальніца асобнай полацкай дынастыі, а найперш як пакрыўджаная жонка, якая ўмольвае князя не пакідаць яе.
🤮30🤬5🥴4💊2🤪1
Forwarded from Белсат
🤷‍♂️У Беларусі памаліліся за забойцу паўстанцаў

З нагоды "дня яднання" берасцейскі святар Яўген Казук асвяціў надмагілле вайскоўца, які ў складзе расейскіх войскаў падаўляў паўстанне на тэрыторыі Беларусі ў 1830-1831 гадах.

Падчас цырымоніі з удзелам  расейскага консула і беларускага мытніка гучалі словы аб "доўгім працэсе інтэграцыі Беларусі і Расіі", а таксама аб неабходнасці захоўваць памяць аб людзях, якія "не змаглі застацца ў баку, калі Радзіму неабходна было абараніць" і "служылі ў імя дзяржавы".

Магіла генерал-маёра царскай арміі Паўла Пхеідзэ знаходзіцца на мяжы з Польшчай, побач з пунктам мытнага афармлення «Варшаўскі мост». Доўгі час помнік знаходзіўся ў занядбаным стане, але да "дня яднання" Беларусі і Расіі яго аднавіла Берасцейская мытня. ☝️
🤬24🤯4💩2😁1🤮1🤪1
Forwarded from Наша Ніва
Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Уратаваная калекцыя — беларускія экспанаты, сабраныя пасля вайны Юр'ем Попкам, эмігрантам тамтой хвалі.

https://nashaniva.com/391631

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/391631
16🥰6👍1👏1🙏1
📖 Пераасэнсаванне міжэтнічных адносін у Балтыйскім рэгіёне

У адкрытым доступе выйшла новая кніга Ethnic Relations in the Baltic Reconsidered, выдадзеная CEU Press.

Укладальнікі выдання — Bradley Woodworth, а таксама Darius Staliūnas і Violeta Davoliūtė.

Кніга прапануе шырокі погляд на Балтыйскі рэгіён праз гісторыю міжэтнічных адносін ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя да сёння. Аўтары адыходзяць ад вузкіх нацыянальных наратываў і разглядаюць рэгіён праз катэгорыі ідэнтычнасці, улады, імперскай спадчыны і гвалту.

Асобная ўвага надаецца таму, як змены межаў і палітычных рэжымаў разбуралі «стабільныя» ідэнтычнасці, спрыялі з’яўленню новых формаў самавызначэння і адначасова ўзмацнялі канфлікты. У кнізе таксама аналізуюцца гістарычныя траўмы, досвед супрацоўніцтва і супрацьстаяння.

🔗 Выданне выкладзена ў адкрыты доступ
👍9
Выйшла кніга Ігара Случака “Палітычная гісторыя беларускай мовы да 1996 г.”

“Кніга разглядае палітычную гісторыю беларускай мовы ад Х ст., часоў з’яўлення першай беларускай дзяржавы — Полацкага княства, да 1996 г., калі на беларускую дзяржаву чарговы раз пачала наступ расейская мова, намагаючыся такім чынам зноў знішчыць рукамі ворагаў і здраднікаў беларускую дзяржаўнасць і беларускі народ”, – паведамляе праваабарончая ініцыятыва «Права на мову».

Больш на: https://racyja.com/by/kultura/pabacyla-svet-kniha-palitycnaja-historyja-belaruskaj-movy/
👍115👏1🙏1
Forwarded from Historyja
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларуская мова, чаму без яе нічога не атрымаецца?

Колькі разоў аб абаронцаў расейшчыны, у тым ліку расейскай мовы вы чулі, што "какая разница" ды увогуле "посмотрите" на Швейцарыю, Ірляндыю або Аўстрыю? Вось толькі акрамя пустых лозугаў не ішоў аналізм, у тым ліку ўсведамленне, што няма швейцарскай ці аўстрыйскай моў, а беларуская ёсць, яшчэ.

За выключэннямі, "мова адпавядае краіне - агульнае еўрапейскае правіла".

Гісторык, этнолаг і культурны антраполаг Павал Церашковіч тлумачыць, чаму беларуская мова неабходная для незалежнасці Беларусі, асабліва чаму свая мова істотная пры суседстве з Расіяй, якая навязвае сваю расейскую мову.

Усё інтэрв'ю
21💯5👍2👏1
Forwarded from Наша Ніва
Скарына як макулатура. Пра што сведчаць аркушы беларускага друкара ўнутры чужога пераплёту?

Старонкі выданняў беларускага першадрукара вярнуліся ў Прагу, але не ў якасці фаліянтаў, а як абрэзкі, якія амаль пяць стагоддзяў былі схаваныя ўнутры скуранога пераплёту іншай кнігі. Гэтая парадаксальная знаходка раскрывае некаторыя дэталі сувязяў Францыска Скарыны.

https://nashaniva.com/392003

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/392003
🥰53👍2🙏1🥴1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ці ведалі вы, што праца беларуса Барыса Кіта дапамагла амэрыканцам ажыцьцявіць першы палёт да Месяца?

Апавядаем гісторыю славутага беларуса
👍11🔥107👏1🙏1
Forwarded from Новы Час
Уся надзея на бітлоў! 😎

У 1966 годзе польскія ўлады сур’ёзна разглядалі ідэю запрасіць The Beatles.

Мэта — адцягнуць людзей ад Касцёла і перацягнуць моладзь на бок рок-н-ролу. І вось чым гэта ўсё закончылася.

Гісторыя, якая выглядае як анекдот, але шмат што тлумачыць.

👉Чытаць цалкам

Спасылка без VPN
👍6😁2
Сакрэты "Скарынаўкі": што зберагае беларуская бібліятэка ў Лондане і чаму туды імкнуцца даследчыкі? Экскурсія ад Змітра Лукашука + размова з Паўлам Шаўцовым

Заснаваная ў 1971 годзе, Бібліятэка імя Францішка Скарыны ў Лондане на сёння з’яўляецца адным з найважнейшых цэнтраў беларускай культуры і гісторыі на Захадзе. Яна захоўвае ўнікальную калекцыю кніг, дакументаў, мапаў, а таксама матэрыялы пра беларускую дыяспару.

Кіраўніца "Вольнага хору" Галіна Казіміроўская ў тутэйшых архівах адшукала скарб — творы Міколы Куліковіча!

Выпраўляемся на экскурсію па гэтым чароўным месцы на чале з сябрам Апякунскай рады "Скарынаўкі" Паўлам Шаўцовым: https://www.youtube.com/watch?v=tmnQjnTd29g
👍53🔥1
Айзек Азімаў: магілёвец, які прыдумаў будучыню

Сёння, 6 красавіка, дзень памяці выбітнага амерыканскага пісьменніка-фантаста Айзека Азімава. Ён нарадзіўся ў маленькай вёсцы, дзе наўрад ці нехта марыў пра космас. А стаў чалавекам, які фактычна прыдумаў будучыню.
Айзек Азімаў – ураджэнец вёскі Пятровічы, якая гістарычна адносілася да Магілёўшчыны. Хлопчык, які ў дзяцінстве не ведаў англійскай мовы, праз некалькі дзесяцігоддзяў стаў адным з самых чытаных аўтараў свету, напісаў больш за 500 кніг і прыдумаў законы робататэхнікі, якія сёння абмяркоўваюць у рэальных універсітэтах і тэхналагічных кампаніях.

Як атрымалася, што хлопчык з магілёўскай вёскі змяніў уяўленне свету пра будучыню – і чаму яго гісторыя сёння гучыць асабліва актуальна? – чытайце ў матэрыяле Магілёў.media
21👍2👏2🙏2
Forwarded from Наша Ніва
Экстрэмісцкімі прызналі тры творы беларускай літаратуры. А таксама збор твораў Цвікевіча, аўтара кнігі «Заходнерусізм»

Суд Партызанскага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі сайт і старонку ў Instagram кнігарні knihi.bу — яна належала Алесю Яўдаху, які нядаўна арыштоўваўся па «справе кнігароў». Таксама гэты статус атрымалі чатыры беларускамоўныя кнігі, з якіх тры — літаратурныя творы, а адна — зборнік твораў беларускага нацыянальнага дзеяча.

https://nashaniva.com/392216

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/392216
🤬20😨1
Forwarded from Наша Ніва
У гонар рэжысёра Фларыяна Ждановіча назавуць новую вуліцу ў Мінску

Раней гэты праезд быў без назвы, але цяпер яму афіцыйна далі імя. 

https://nashaniva.com/392218

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/392218
👍14🙏1
Дзе каранаваўся Міндоўг?

Лета 1253 года. Недзе на землях Літвы адбываецца падзея, якой не было тут ніколі раней і болей не будзе — каранацыя. Але дзе менавіта? Наваградак, Кернава, Вільня? Гэта пытанне да гэтага часу не вырашана і нечакана ператварылася ў прадмет палітычных спрэчак паміж цэлымі народамі.

Але ёсць пытанне важнейшае: чаму гэта наогул адбылося? Хто і навошта даў карону невядомаму язычніцкаму князю з перыферыі Еўропы?

Каб адказаць, давядзецца адправіцца ў вялікае падарожжа: ад канфлікту Папы Рымскага з Імператарам да мангольскага нашэсця, ад дворскіх інтрыг Інакенція IV да рашэнняў Данілы Раманавіча і Аляксандра Неўскага. І толькі пасля ўсяго гэтага стане зразумела, чаму менавіта ў 1253 годзе Міндоўг апрануў на галаву карону — і чаму праз некалькі гадоў яе зняў.

🎧Пра ўсё гэта пойдзе размова ў новым выданні "Magistra Svita"
👍13👏21
Forwarded from Наша Ніва
Самая старажытная выява чалавека ў Беларусі старэйшая за піраміды. Але каб даказаць гэта, давядзецца знішчыць яе частку

Партрэт чалавека, выразаны на ласінай костцы, быў знойдзены на дне палескага возера. Каб дакладна датаваць прадмет, даследчыкам давядзецца фізічна пашкодзіць унікальную знаходку.

https://nashaniva.com/392157

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/392157
👍5👀5🤔1
Forwarded from Белсат
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
👆Яна была сапраўднай іконаю для беларускіх дысідэнтаў

Паэтка, пісьменніца і дзяячка нацыянальнага руху Ларыса Геніюш прайшла праз ГУЛАГ і вярнулася на радзіму, але свабоды там не было. За ёй сачылі суседзі, аднак у той жа час з ёй раіліся маладыя патрыёты.

Ларысы Геніюш няма роўна 43 гады – яна пайшла з жыцця 7 красавіка 1983 года, ды нават пасля смерці нашай выбітнай зямлячкі ўлады ўсё яшчэ баяцца яе.

Што ж зрабіла гэтую жанчыну сімвалам супраціву, глядзіце ў нашай праграме «Каса на камень».

🎥Даведацца больш можна на YouTube-канале «БЕЛСАТ HISTORY».
19👍2🙏1
Рыхтуецца да выдання кніга «Старажытны Берасць. Атлас крэпасці Брэст-Літоўск. Том I» з ілюстрацыямі Паўла Татарнікава

Вядомы беларускі мастак-графік стварае для будучага выдання мастацка-гістарычныя рэканструкцыі старажытнага Бярэсця. На новым малюнку кніжны ілюстратар выяўвіў Берасць 1279 года, пракаментаваўшы выяву матэрыяламі з летапісаў, якія знайшлі гісторыкі.

"...Ва ўсходняй частцы дзядзінца, дзе, верагодна, існаваў двор князя або яго намесніка была збудавана мураваная абарончая вежа – “стоўп”. Яна была квадратнай у плане, памерам, магчыма, 5,9×6,3 м, а таўшчыня сцен магла дасягаць 1,3 м.У другой палове ХІІІ ст. падобныя вежы былі ўзведзены і ў іншых раёнах Галіцка-Валынскай дзяржавы, а таксама суседніх з ёй беларускіх землях-княствах. У літаратуры гэтыя збудаванні акрэсліваліся як “вежы валынскага тыпу” або “вежы-данжоны”, але ў сучасных навуковых даследаваннях яны адносяцца да вежаў тыпу “бергфрыд”, пашыраных у нямецкіх і польскіх землях...».
20👍5🤔1
Анлайн-лекцыю да гадавіны памяці Ларысы Геніюш – выбітнай паэткі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы савецкага ГУЛАГа.

З лекцыі вы даведаецеся:
- хто і як дапытваў Ларысу Геніюш у Мінскай «Амерыканцы»?
- чаму ў ГУЛАГу яе называлі Маці?
- што тады азначалі лагерныя «ксівы»?
- як пахаванне Ларысы Геніюш стала адной з самых масавых недзяржаўных акцый у Беларусі?

Лекцыю прачытала Валерыя Чарнаморцава – віленская экскурсаводка, магістарка гуманітарных навук і стваральніца Віртуальнага музею савецкіх рэпрэсіяў у Беларусі.
https://www.youtube.com/live/VOWx-Ci-EX4?si=VT-YBDzXbWVhVsld
👍12❤‍🔥2