Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.6K photos
103 videos
2 files
1.01K links
Download Telegram
Forwarded from bellitinfo
📕Кніга пра перліны беларускай архітэктуры выйшла на 4 мовах.

У выдавецтве “Беларусь” пабачыла свет выданне пра скарбы беларускай старажытнай архітэктуры “Замкі Беларусі. Таямніцы мінулых стагоддзяў”.

Багата ілюстраванае падарункавае выданне выйшла на чатырох мовах: беларускай, ангельскай, расейскай і кітайскай.

Падрабязней ⬅️

Чытаць без VPN 🔗
👍152👏2🙏1
Лойка і Акудовіч. Дзе была б Беларусь без 30 год з Расеяй

2 красавіка спаўняецца 30 гадоў з пачатку беларуска-расейскай інтэграцыі. Рэжым Лукашэнкі разглядае гэты час як посьпех і імпульс для разьвіцьця краіны, а апанэнты ўлады — праз прызму залежнасьці і страчаных магчымасьцяў.

Што гэты саюз даў беларускай эканоміцы і палітычнай сыстэме? Як ён адбіўся на культуры, мове і ідэнтычнасьці?

Госьці «ПіКа Свабоды» — рэдактарка праекту «Plan B» Вольга Лойка і гісторык Цімох Акудовіч.

ГЛЯДЗЕЦЬ: https://www.youtube.com/watch?v=bnicZQJG5Rc
9👍6
🧐 «Няма пана на ўлана», альбо Што падарылі свету беларускія татары

Галоўным унёскам беларуска-літоўскіх татар у сусветную гісторыю і культуру стала тое, што яны — заснавальні асобнага віда кавалерыі Новага часу — уланаў, а іх этнічныя рагатыя шапкі — уланкі — былі правобразам сусветнай моды на галаўны ўбор, які палякі назавуць рагатыўкай, а амерыканцы — канфедэраткай.

🗡 У XVII стагоддзі ўланы сталі ўзорам стылю. Капіравалі не толькі тактыку іх злучэнняў і тэхніку верхавой язды, але і іх знешні выгляд. Татарская мода пашырылася па ўсёй Еўропе.

Чаму так сталася, і чаму ўланы сталі такімі папулярнымі, распавядаем у артыкуле па спасылцы. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥9👍4👏2
Forwarded from Наша Ніва
Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву

Супрацоўнікі Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея адшукалі ў архівах невядомае ліставанне ўдавы графа Канстанціна Тышкевіча. Каб прачытаць дакументы, напісаныя заблытаным почыркам, спатрэбілася дапамога мясцовага каталіцкага святара.

Знойдзеныя лісты раскрылі, што фундаментальная праца «Вілія і яе берагі» магла не пабачыць свет праз аферыстаў.

https://nashaniva.com/391754

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/391754
👍93🔥3🙏1
«Гісторыя поўная нечаканасцей, і не ўсе яны непрыемныя». Крысціна Сабаляўскайце – пра ВКЛ, Беларусь і Расію

Літоўская інтэлектуалка і пісьменніца Крысціна Сабаляўскайце ў шчырым інтэрв'ю «Салідарнасці» распавяла пра смешную сітуацыю падчас прэзентацыі раманаў «Silva rerum» па-беларуску, любімыя месцы ў Вільні і прычыны нелюбові да Расіі.

Чытайце на сайце

Без VPN
8👍5🔥2👏1
Пад Віцебскам знайшлі крыж XVII ст.: каму ён быў пастаўлены?

30 сакавіка ў вёсцы Кароўка знайшлі каменны крыж. Гісторык Дзяніс Лісейчыкаў піша: «Асноўны тэкст чытаецца ўпэўнена: «[Сеи?] крыжъ стоить [за] небощыкомъ славное памети Гарасимомъ Игнатовичомъ Ушаковичомъ Коровчинскимъ року 1639»…

Ушаковічы-Кароўчынскія – род панцырных баяр, які фіксуюць крыніцы 16-17 ст. Пад 1630 г. маецца цікавы дакумент – ліст суражскага падстаросты Яна Стахоўскага «бояромъ Коровчаномъ» аб размежаванні іх земляў з землямі лемніцкіх сялян... Продак Ушаковічаў Іван Ушак атрымаў тут зямлю ад віцебскага ваяводы (1555 - 1564) Стэфана Збаражскага. У Івана Ушака былі сыны Васька, Ігнат, Іван, Андрэй і Юрка, якія і валодалі навакольнымі землямі. У Ігната Ушаковіча быў сын Гарасім. Гарасіма Ігнатавіча таксама можна сустрэць у дакументах Віцебскага земскага суда з 1618 па канец 1630-х гг.

У канцы 1630-х гэты заслужаны чалавек памёр і ягоныя сыны Антон і Зміцер паставілі па ім гэты цудоўны каменны помнік, які захаваўся да нашага часу».
🔥13👍72🙏1🕊1🤡1
«О, женщина из рода Рогволода!»: Вялікі тэатр абвесціў конкурс на рускамоўную оперу-балет пра полацкіх князёў

«Наша Ніва» звярнула ўвагу на конкурс Вялікага тэатра на новую оперу-балет «Паданне пра князёў полацкіх». Музыку прапануюць пісаць на ўжо гатовае лібрэта Дзяніса Дука — доктара гістарычных навук, былога рэктара Магілёўскага ўніверсітэта, а цяпер рэктара Акадэміі кіравання. Сам тэкст для «нацыянальнай» пастаноўкі напісаны па-руску, але пытанне не толькі ў мове. Як адзначае выданне, у лібрэта выразна бачная оптыка «рускага свету»: у цэнтры апынаецца не беларуская перспектыва і не трагедыя Рагнеды пасля захопу Полацка, а сюжэт пра «хрышчэнне Русі» і гістарычную місію Уладзіміра. Рагнеда ж паказаная не як гордая полацкая князёўна і пачынальніца асобнай полацкай дынастыі, а найперш як пакрыўджаная жонка, якая ўмольвае князя не пакідаць яе.
🤮30🤬5🥴4💊2🤪1
Forwarded from Белсат
🤷‍♂️У Беларусі памаліліся за забойцу паўстанцаў

З нагоды "дня яднання" берасцейскі святар Яўген Казук асвяціў надмагілле вайскоўца, які ў складзе расейскіх войскаў падаўляў паўстанне на тэрыторыі Беларусі ў 1830-1831 гадах.

Падчас цырымоніі з удзелам  расейскага консула і беларускага мытніка гучалі словы аб "доўгім працэсе інтэграцыі Беларусі і Расіі", а таксама аб неабходнасці захоўваць памяць аб людзях, якія "не змаглі застацца ў баку, калі Радзіму неабходна было абараніць" і "служылі ў імя дзяржавы".

Магіла генерал-маёра царскай арміі Паўла Пхеідзэ знаходзіцца на мяжы з Польшчай, побач з пунктам мытнага афармлення «Варшаўскі мост». Доўгі час помнік знаходзіўся ў занядбаным стане, але да "дня яднання" Беларусі і Расіі яго аднавіла Берасцейская мытня. ☝️
🤬24🤯4💩2😁1🤮1🤪1
Forwarded from Наша Ніва
Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску

Уратаваная калекцыя — беларускія экспанаты, сабраныя пасля вайны Юр'ем Попкам, эмігрантам тамтой хвалі.

https://nashaniva.com/391631

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/391631
16🥰6👍1👏1🙏1
📖 Пераасэнсаванне міжэтнічных адносін у Балтыйскім рэгіёне

У адкрытым доступе выйшла новая кніга Ethnic Relations in the Baltic Reconsidered, выдадзеная CEU Press.

Укладальнікі выдання — Bradley Woodworth, а таксама Darius Staliūnas і Violeta Davoliūtė.

Кніга прапануе шырокі погляд на Балтыйскі рэгіён праз гісторыю міжэтнічных адносін ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя да сёння. Аўтары адыходзяць ад вузкіх нацыянальных наратываў і разглядаюць рэгіён праз катэгорыі ідэнтычнасці, улады, імперскай спадчыны і гвалту.

Асобная ўвага надаецца таму, як змены межаў і палітычных рэжымаў разбуралі «стабільныя» ідэнтычнасці, спрыялі з’яўленню новых формаў самавызначэння і адначасова ўзмацнялі канфлікты. У кнізе таксама аналізуюцца гістарычныя траўмы, досвед супрацоўніцтва і супрацьстаяння.

🔗 Выданне выкладзена ў адкрыты доступ
👍9
Выйшла кніга Ігара Случака “Палітычная гісторыя беларускай мовы да 1996 г.”

“Кніга разглядае палітычную гісторыю беларускай мовы ад Х ст., часоў з’яўлення першай беларускай дзяржавы — Полацкага княства, да 1996 г., калі на беларускую дзяржаву чарговы раз пачала наступ расейская мова, намагаючыся такім чынам зноў знішчыць рукамі ворагаў і здраднікаў беларускую дзяржаўнасць і беларускі народ”, – паведамляе праваабарончая ініцыятыва «Права на мову».

Больш на: https://racyja.com/by/kultura/pabacyla-svet-kniha-palitycnaja-historyja-belaruskaj-movy/
👍115👏1🙏1
Forwarded from Historyja
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларуская мова, чаму без яе нічога не атрымаецца?

Колькі разоў аб абаронцаў расейшчыны, у тым ліку расейскай мовы вы чулі, што "какая разница" ды увогуле "посмотрите" на Швейцарыю, Ірляндыю або Аўстрыю? Вось толькі акрамя пустых лозугаў не ішоў аналізм, у тым ліку ўсведамленне, што няма швейцарскай ці аўстрыйскай моў, а беларуская ёсць, яшчэ.

За выключэннямі, "мова адпавядае краіне - агульнае еўрапейскае правіла".

Гісторык, этнолаг і культурны антраполаг Павал Церашковіч тлумачыць, чаму беларуская мова неабходная для незалежнасці Беларусі, асабліва чаму свая мова істотная пры суседстве з Расіяй, якая навязвае сваю расейскую мову.

Усё інтэрв'ю
21💯5👍2👏1
Forwarded from Наша Ніва
Скарына як макулатура. Пра што сведчаць аркушы беларускага друкара ўнутры чужога пераплёту?

Старонкі выданняў беларускага першадрукара вярнуліся ў Прагу, але не ў якасці фаліянтаў, а як абрэзкі, якія амаль пяць стагоддзяў былі схаваныя ўнутры скуранога пераплёту іншай кнігі. Гэтая парадаксальная знаходка раскрывае некаторыя дэталі сувязяў Францыска Скарыны.

https://nashaniva.com/392003

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/392003
🥰53👍2🙏1🥴1
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Ці ведалі вы, што праца беларуса Барыса Кіта дапамагла амэрыканцам ажыцьцявіць першы палёт да Месяца?

Апавядаем гісторыю славутага беларуса
👍11🔥107👏1🙏1
Forwarded from Новы Час
Уся надзея на бітлоў! 😎

У 1966 годзе польскія ўлады сур’ёзна разглядалі ідэю запрасіць The Beatles.

Мэта — адцягнуць людзей ад Касцёла і перацягнуць моладзь на бок рок-н-ролу. І вось чым гэта ўсё закончылася.

Гісторыя, якая выглядае як анекдот, але шмат што тлумачыць.

👉Чытаць цалкам

Спасылка без VPN
👍6😁2
Сакрэты "Скарынаўкі": што зберагае беларуская бібліятэка ў Лондане і чаму туды імкнуцца даследчыкі? Экскурсія ад Змітра Лукашука + размова з Паўлам Шаўцовым

Заснаваная ў 1971 годзе, Бібліятэка імя Францішка Скарыны ў Лондане на сёння з’яўляецца адным з найважнейшых цэнтраў беларускай культуры і гісторыі на Захадзе. Яна захоўвае ўнікальную калекцыю кніг, дакументаў, мапаў, а таксама матэрыялы пра беларускую дыяспару.

Кіраўніца "Вольнага хору" Галіна Казіміроўская ў тутэйшых архівах адшукала скарб — творы Міколы Куліковіча!

Выпраўляемся на экскурсію па гэтым чароўным месцы на чале з сябрам Апякунскай рады "Скарынаўкі" Паўлам Шаўцовым: https://www.youtube.com/watch?v=tmnQjnTd29g
👍53🔥1
Айзек Азімаў: магілёвец, які прыдумаў будучыню

Сёння, 6 красавіка, дзень памяці выбітнага амерыканскага пісьменніка-фантаста Айзека Азімава. Ён нарадзіўся ў маленькай вёсцы, дзе наўрад ці нехта марыў пра космас. А стаў чалавекам, які фактычна прыдумаў будучыню.
Айзек Азімаў – ураджэнец вёскі Пятровічы, якая гістарычна адносілася да Магілёўшчыны. Хлопчык, які ў дзяцінстве не ведаў англійскай мовы, праз некалькі дзесяцігоддзяў стаў адным з самых чытаных аўтараў свету, напісаў больш за 500 кніг і прыдумаў законы робататэхнікі, якія сёння абмяркоўваюць у рэальных універсітэтах і тэхналагічных кампаніях.

Як атрымалася, што хлопчык з магілёўскай вёскі змяніў уяўленне свету пра будучыню – і чаму яго гісторыя сёння гучыць асабліва актуальна? – чытайце ў матэрыяле Магілёў.media
21👍2👏2🙏2
Forwarded from Наша Ніва
Экстрэмісцкімі прызналі тры творы беларускай літаратуры. А таксама збор твораў Цвікевіча, аўтара кнігі «Заходнерусізм»

Суд Партызанскага раёна Мінска прызнаў «экстрэмісцкімі» матэрыяламі сайт і старонку ў Instagram кнігарні knihi.bу — яна належала Алесю Яўдаху, які нядаўна арыштоўваўся па «справе кнігароў». Таксама гэты статус атрымалі чатыры беларускамоўныя кнігі, з якіх тры — літаратурныя творы, а адна — зборнік твораў беларускага нацыянальнага дзеяча.

https://nashaniva.com/392216

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/392216
🤬20😨1