Новы выпуск «Вусоў Скарыны» пра жыццё Клаўдзія Дуж-Душэўскага
Мы ведаем яго, як чалавека, які прыдумаў бел-чырвона-белы сцяг. Але гэта толькі маленькі эпізод з ягонага жыцця. Клаўдзій Дуж-Душэўскі быў дыпламатам, актыўным дзеячам беларускага руху, ратаваў людзей падчас вайны і паспеў пасядзець у турмах усіх палітычных рэжымаў. Ягоная біяграфія выглядае, як гатовы сцэнар для гістарычнага серыялу.

YouTube
Як насамрэч быў прыдуманы бел-чырвона-белы сцяг. КЛАЎДЫЮШ ДУЖ-ДУШЭЎСКІ / Вусы Скарыны
Клаўдыюш Дуж-Душэўскі з Глыбокага лічыцца аўтарам БЧБ-сцяга. Але як ён яго насамрэч прыдумаў? Чаму пасядзеў у турмах пры Польшчы, нацыстах і СССР і ратаваў яўрэяў. Якія будынкі ў Коўна пабудаваў, чаму быў за саюз Беларусі і Літвы. Гісторыя ад "Вусы Скарыны"…
👍9❤5👏1🙏1
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Забыты этнограф Аляксандр Шлюбскі: асаблівасці яго лёсу
У зборніку «“Новым імкненням даць новыя формы”. Вацлаў Ластоўскі і культурны дыскурс 1920-х гадоў» Сцяпан Захаркевіч піша пра лёс Аляксандра Ануфрэевіча Шлюбскага (1897 - 1942 гг.). Пладавітаму даследніку (за дзесяцігоддзе пакінуў больш за 20 навуковых артыкулаў, а таксама зборнік фальклорных матэрыялаў Віцебшчыны) працяглы час перашкаджаў уласны характар (імпульсіўны і схільны да эмацыйных рашэнняў), палітычныя погляды і нацыянальная свядомасць.
Росквіт навуковай дзейнасці Шлюбскага прыйшоўся на 1927 - 1929 гг. Аднак у 1930 г. ён быў арыштаваны і высланы з Беларусі на пяць гадоў. Назад Шлюбскі ўжо не вярнуўся і ў 1935 г. быў ізноў арыштаваны. У 1941 г. быў мабілізаваны ў войска і ў 1942 г. загінуў у баях.
Навуковыя артыкулы Шлюбскага вылучаліся беларускацэнтрычнасцю, імкненнем выйсці за межы расійскага і польскага дыскурсаў. Можна толькі шкадаваць, што рэпрэсіі 1920 - 1930-х гадоў перапынілі працу этнографа, а яго імя надоўга аказалася забытым.

👍10🙏1💯1💔1
Forwarded from Наша Ніва
Перапахаваем Івана Луцкевіча? Ці прынамсі дакладна вызначым месца яго пахавання?
Гісторыя Івана Луцкевіча — гэта гісторыя таго, як адзін чалавек можа зрушыць гару. Адначасова гэта і напамін пра тое, якая гэта асалода — служыць беларускай справе і распаўсюджваць беларускасць. Апошняй яго марай было вяртанне ў Вільню.
https://nashaniva.com/391641
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/391641

🙏10❤6👍4🕊1
Forwarded from BGmedia: новости — 2026
Нарадзіўся ў сям'і беларускі і зрусіфікаванага паляка. Падчас Першай сусветнай вайны сям’я эвакуіравалася ва Уладзімір (Расія). У сёмым класе гімназіі Пясецкі апынуўся ў турме пасля канфлікту з інспектарам, з якой уцёк.
Падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года ён быў у Маскве, дзе стаў антыкамуністам. У 1918 годзе вярнуўся ў Мінск, а потым далучыўся да партызанскіх атрадаў і польскай арміі. У 1921 годзе Пясецкі пераехаў у Ракаў і заняўся кантрабандай, адначасова працуючы польскім разведчыкам.
У 1927 годзе польскі суд асудзіў яго на 15 гадоў турмы. У зняволенні Пясецкі адкрыў свой літаратурны талент, пачаў пісаць, а яго першая кніга, «Каханак Вялікай Мядзведзіцы», мела вялікі поспех.
Падчас Другой сусветнай вайны Пясецкі быў у шэрагах Арміі Краёвай, кіруючы аддзелам па выкананні смяротных прысудаў. У 1946 годзе эміграваў на Захад, дзе працягваў займацца літаратурнай дзейнасцю.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤10👍7👏2🙏1
Forwarded from Наша Ніва
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў
Звычайныя земляныя працы мясцовых камунальнікаў прынеслі цікавую знаходку. У невялікай вёсцы Кароўка Віцебскага раёна з зямлі дасталі каменны крыж, які праляжаў там каля чатырох стагоддзяў. Зараз ён будзе захоўвацца ў Віцебскай ратушы.
https://nashaniva.com/391764
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/391764

👍20👏2🙏1🕊1
Forwarded from Нация Лидеров
Як знайсці сваіх продкаў у лічбавую эпоху?
Многія лічаць, што генеалогія — гэта пыльныя тэчкі і бясконцыя запыты ў архівы. Насамрэч велізарны пласт інфармацыі ўжо даступны анлайн, трэба толькі ведаць, дзе і як шукаць.
Запрашаем вас на бясплатны варкшоп «Генеалогія без архіваў: адкрытыя крыніцы для пошуку гісторыі сям'і».
Вядоўца сустрэчы — Ігар Станкевіч, журналіст і даследчык гісторыі сталінскіх рэпрэсій з амаль 30-гадовым досведам, аўтар кнігі «Гісторыя сям'і Каменскіх».
Ігар ужо не першы год дапамагае людзям знаходзіць інфармацыю пра сваіх рэпрэсаваных сваякоў і вяртае да жыцця гісторыі цэлых сем'яў.
Гэты варкшоп будзе карысны тым, хто:
👉🏻 хоча ведаць свае карані, але не разумее, з чаго пачаць пошукі;
👉🏻 ужо спрабаваў шукаць, але зайшоў у тупік і не ведае, куды рухацца далей;
👉🏻 адчувае важнасць сувязі пакаленняў і хоча знайсці сляды сваіх продкаў — нават без доступу да закрытых архіваў.
Што вы забераце з сабой:
👉🏻 спіс адкрытых анлайн-баз, пра якія мала хто ведае;
👉🏻 інструменты для сістэматызацыі даных (каб пошук не ператварыўся ў хаос);
👉🏻 разуменне, як па крупінках сабраць гісторыю сям'і з адкрытых крыніц.
📅 Калі: 2 красавіка (чацвер)
⏰ Час: 18:30–19:30 (па Варшаве)
Як патрапіць на варкшоп?
Занятак пройдзе ў Zoom па папярэдняй рэгістрацыі. Месцы на такія сустрэчы звычайна разлятаюцца хутка, таму не адкладайце «на потым».
🔗 Рэгіструйцеся проста зараз па спасылцы
Да сустрэчы ў Нацыі Лідараў!
🚨 Нацыя Лідараў прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем на тэрыторыі Беларусі. Калі ласка, паклапаціцеся аб сваёй бяспецы і беражыце сябе!
#Радавод
Поддержать проект 🔥
Сайт | ТГ | Чат | Бот | Youtube | Insta |FB | Soundcloud

👍5🔥3❤2❤🔥1🤡1
Forwarded from bellitinfo
📕Кніга пра перліны беларускай архітэктуры выйшла на 4 мовах.
У выдавецтве “Беларусь” пабачыла свет выданне пра скарбы беларускай старажытнай архітэктуры “Замкі Беларусі. Таямніцы мінулых стагоддзяў”.
Багата ілюстраванае падарункавае выданне выйшла на чатырох мовах: беларускай, ангельскай, расейскай і кітайскай.
Падрабязней ⬅️
Чытаць без VPN 🔗

👍15❤2👏2🙏1
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
Лойка і Акудовіч. Дзе была б Беларусь без 30 год з Расеяй
2 красавіка спаўняецца 30 гадоў з пачатку беларуска-расейскай інтэграцыі. Рэжым Лукашэнкі разглядае гэты час як посьпех і імпульс для разьвіцьця краіны, а апанэнты ўлады — праз прызму залежнасьці і страчаных магчымасьцяў.
❓Што гэты саюз даў беларускай эканоміцы і палітычнай сыстэме? Як ён адбіўся на культуры, мове і ідэнтычнасьці?
Госьці «ПіКа Свабоды» — рэдактарка праекту «Plan B» Вольга Лойка і гісторык Цімох Акудовіч.
ГЛЯДЗЕЦЬ: https://www.youtube.com/watch?v=bnicZQJG5Rc

❤9👍6
Forwarded from Будзьма беларусамі!
🧐 «Няма пана на ўлана», альбо Што падарылі свету беларускія татары
Галоўным унёскам беларуска-літоўскіх татар у сусветную гісторыю і культуру стала тое, што яны — заснавальні асобнага віда кавалерыі Новага часу — уланаў, а іх этнічныя рагатыя шапкі — уланкі — былі правобразам сусветнай моды на галаўны ўбор, які палякі назавуць рагатыўкай, а амерыканцы — канфедэраткай.
🗡 У XVII стагоддзі ўланы сталі ўзорам стылю. Капіравалі не толькі тактыку іх злучэнняў і тэхніку верхавой язды, але і іх знешні выгляд. Татарская мода пашырылася па ўсёй Еўропе.
Чаму так сталася, і чаму ўланы сталі такімі папулярнымі, распавядаем у артыкуле па спасылцы.📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Галоўным унёскам беларуска-літоўскіх татар у сусветную гісторыю і культуру стала тое, што яны — заснавальні асобнага віда кавалерыі Новага часу — уланаў, а іх этнічныя рагатыя шапкі — уланкі — былі правобразам сусветнай моды на галаўны ўбор, які палякі назавуць рагатыўкай, а амерыканцы — канфедэраткай.
Чаму так сталася, і чаму ўланы сталі такімі папулярнымі, распавядаем у артыкуле па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🔥9👍4👏2
Forwarded from Наша Ніва
Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву
Супрацоўнікі Лагойскага гісторыка-краязнаўчага музея адшукалі ў архівах невядомае ліставанне ўдавы графа Канстанціна Тышкевіча. Каб прачытаць дакументы, напісаныя заблытаным почыркам, спатрэбілася дапамога мясцовага каталіцкага святара.
Знойдзеныя лісты раскрылі, што фундаментальная праца «Вілія і яе берагі» магла не пабачыць свет праз аферыстаў.
https://nashaniva.com/391754
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/391754

👍9❤3🔥3🙏1
Forwarded from Салідарнасць – главные новости Беларуси
«Гісторыя поўная нечаканасцей, і не ўсе яны непрыемныя». Крысціна Сабаляўскайце – пра ВКЛ, Беларусь і Расію
Літоўская інтэлектуалка і пісьменніца Крысціна Сабаляўскайце ў шчырым інтэрв'ю «Салідарнасці» распавяла пра смешную сітуацыю падчас прэзентацыі раманаў «Silva rerum» па-беларуску, любімыя месцы ў Вільні і прычыны нелюбові да Расіі.
Чытайце на сайце
Без VPN

❤8👍5🔥2👏1
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Пад Віцебскам знайшлі крыж XVII ст.: каму ён быў пастаўлены?
30 сакавіка ў вёсцы Кароўка знайшлі каменны крыж. Гісторык Дзяніс Лісейчыкаў піша: «Асноўны тэкст чытаецца ўпэўнена: «[Сеи?] крыжъ стоить [за] небощыкомъ славное памети Гарасимомъ Игнатовичомъ Ушаковичомъ Коровчинскимъ року 1639»…
Ушаковічы-Кароўчынскія – род панцырных баяр, які фіксуюць крыніцы 16-17 ст. Пад 1630 г. маецца цікавы дакумент – ліст суражскага падстаросты Яна Стахоўскага «бояромъ Коровчаномъ» аб размежаванні іх земляў з землямі лемніцкіх сялян... Продак Ушаковічаў Іван Ушак атрымаў тут зямлю ад віцебскага ваяводы (1555 - 1564) Стэфана Збаражскага. У Івана Ушака былі сыны Васька, Ігнат, Іван, Андрэй і Юрка, якія і валодалі навакольнымі землямі. У Ігната Ушаковіча быў сын Гарасім. Гарасіма Ігнатавіча таксама можна сустрэць у дакументах Віцебскага земскага суда з 1618 па канец 1630-х гг.
У канцы 1630-х гэты заслужаны чалавек памёр і ягоныя сыны Антон і Зміцер паставілі па ім гэты цудоўны каменны помнік, які захаваўся да нашага часу».

🔥13👍7❤2🙏1🕊1🤡1
«О, женщина из рода Рогволода!»: Вялікі тэатр абвесціў конкурс на рускамоўную оперу-балет пра полацкіх князёў
«Наша Ніва» звярнула ўвагу на конкурс Вялікага тэатра на новую оперу-балет «Паданне пра князёў полацкіх». Музыку прапануюць пісаць на ўжо гатовае лібрэта Дзяніса Дука — доктара гістарычных навук, былога рэктара Магілёўскага ўніверсітэта, а цяпер рэктара Акадэміі кіравання. Сам тэкст для «нацыянальнай» пастаноўкі напісаны па-руску, але пытанне не толькі ў мове. Як адзначае выданне, у лібрэта выразна бачная оптыка «рускага свету»: у цэнтры апынаецца не беларуская перспектыва і не трагедыя Рагнеды пасля захопу Полацка, а сюжэт пра «хрышчэнне Русі» і гістарычную місію Уладзіміра. Рагнеда ж паказаная не як гордая полацкая князёўна і пачынальніца асобнай полацкай дынастыі, а найперш як пакрыўджаная жонка, якая ўмольвае князя не пакідаць яе.

🤮30🤬5🥴4💊2🤪1
Forwarded from Белсат
🤷♂️У Беларусі памаліліся за забойцу паўстанцаў
З нагоды "дня яднання" берасцейскі святар Яўген Казук асвяціў надмагілле вайскоўца, які ў складзе расейскіх войскаў падаўляў паўстанне на тэрыторыі Беларусі ў 1830-1831 гадах.
Падчас цырымоніі з удзелам расейскага консула і беларускага мытніка гучалі словы аб "доўгім працэсе інтэграцыі Беларусі і Расіі", а таксама аб неабходнасці захоўваць памяць аб людзях, якія "не змаглі застацца ў баку, калі Радзіму неабходна было абараніць" і "служылі ў імя дзяржавы".
Магіла генерал-маёра царскай арміі Паўла Пхеідзэ знаходзіцца на мяжы з Польшчай, побач з пунктам мытнага афармлення «Варшаўскі мост». Доўгі час помнік знаходзіўся ў занядбаным стане, але да "дня яднання" Беларусі і Расіі яго аднавіла Берасцейская мытня. ☝️

🤬24🤯4💩2😁1🤮1🤪1
Forwarded from Наша Ніва
Як 25‑гадовы Алесь уратаваў ад знікнення калекцыю беларускіх экспанатаў. Ён нарадзіўся і вырас у Германіі, але гаворыць па-беларуску
Уратаваная калекцыя — беларускія экспанаты, сабраныя пасля вайны Юр'ем Попкам, эмігрантам тамтой хвалі.
https://nashaniva.com/391631
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/391631

❤16🥰6👍1👏1🙏1
📖 Пераасэнсаванне міжэтнічных адносін у Балтыйскім рэгіёне
У адкрытым доступе выйшла новая кніга Ethnic Relations in the Baltic Reconsidered, выдадзеная CEU Press.
Укладальнікі выдання — Bradley Woodworth, а таксама Darius Staliūnas і Violeta Davoliūtė.
Кніга прапануе шырокі погляд на Балтыйскі рэгіён праз гісторыю міжэтнічных адносін ад сярэдзіны ХІХ стагоддзя да сёння. Аўтары адыходзяць ад вузкіх нацыянальных наратываў і разглядаюць рэгіён праз катэгорыі ідэнтычнасці, улады, імперскай спадчыны і гвалту.
Асобная ўвага надаецца таму, як змены межаў і палітычных рэжымаў разбуралі «стабільныя» ідэнтычнасці, спрыялі з’яўленню новых формаў самавызначэння і адначасова ўзмацнялі канфлікты. У кнізе таксама аналізуюцца гістарычныя траўмы, досвед супрацоўніцтва і супрацьстаяння.
🔗 Выданне выкладзена ў адкрыты доступ

👍9
Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя
Выйшла кніга Ігара Случака “Палітычная гісторыя беларускай мовы да 1996 г.”
“Кніга разглядае палітычную гісторыю беларускай мовы ад Х ст., часоў з’яўлення першай беларускай дзяржавы — Полацкага княства, да 1996 г., калі на беларускую дзяржаву чарговы раз пачала наступ расейская мова, намагаючыся такім чынам зноў знішчыць рукамі ворагаў і здраднікаў беларускую дзяржаўнасць і беларускі народ”, – паведамляе праваабарончая ініцыятыва «Права на мову».
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/pabacyla-svet-kniha-palitycnaja-historyja-belaruskaj-movy/

👍11❤5👏1🙏1
Forwarded from Historyja
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Беларуская мова, чаму без яе нічога не атрымаецца?
Колькі разоў аб абаронцаў расейшчыны, у тым ліку расейскай мовы вы чулі, што "какая разница" ды увогуле "посмотрите" на Швейцарыю, Ірляндыю або Аўстрыю? Вось толькі акрамя пустых лозугаў не ішоў аналізм, у тым ліку ўсведамленне, што няма швейцарскай ці аўстрыйскай моў, а беларуская ёсць, яшчэ.
За выключэннямі, "мова адпавядае краіне - агульнае еўрапейскае правіла".
Гісторык, этнолаг і культурны антраполаг Павал Церашковіч тлумачыць, чаму беларуская мова неабходная для незалежнасці Беларусі, асабліва чаму свая мова істотная пры суседстве з Расіяй, якая навязвае сваю расейскую мову.
Усё інтэрв'ю

❤21💯5👍2👏1