Forwarded from Белсат
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
24 сакавіка 1794 года пачалося паўстанне пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі
Паўстанне было прыдушанае ўвосень 1794 года, а Рэч Паспалітая падвергнулася трэцяму падзелу і канчаткова перастала існаваць. Аднак тая дзяржава «загінула з мячом у руках».
👀 Паглядзіце фрагмент нашай праграмы Intermarium, прысвечаны постаці Тадэвуша Касцюшкі

👍11👌1💯1🫡1
Forwarded from Будзьма беларусамі!
🧐 «Ранішняя зара» перад заходам сонца. Гісторыя кааператыўнага бізнесу па-палеску, які закрыўся за месяц да пачатку вайны
У 1930-я гады Заходнюю Беларусь ахапіў сапраўдны бум кааператыўнага руху.
🤩 🤩 🤩 У 1933 годзе кааператыў з’явіўся ў палескай вёсцы Табулкі на Піншчыне — у тагачасных уладаннях вядомага грамадска-палітычнага дзеяча Беларусі, прэм’ер-міністра БНР Рамана Скірмунта. Жыхары вёскі Табулкі аб’ядналіся для стварэння ўласнай справы — кааператыва «Ютшэнка» («Jutrzenka»).
❔ Як палешукі вучыліся кіраваць бізнесам, прымалі смелыя рашэнні і будавалі планы на будучыню, не ведаючы, што да пачатку Другой сусветнай вайны застаюцца лічаныя месяцы, расказвае Мікалай Заяц.
Працяг па спасылцы.🔍 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
У 1930-я гады Заходнюю Беларусь ахапіў сапраўдны бум кааператыўнага руху.
Часам сучасны бізнес сутыкаецца з праблемамі складанай лагістыкі і вядзення няпростай бухгалтарскай дакументацыі. Але ўявіце сабе бізнесменаў, якія вазілі тавар на конях праз начны лес, самастойна вучыліся бухгалтэрыі пры лучыне і спрабавалі весці дзейнасць у час, калі нарматыўныя дакументы яшчэ нельга было знайсці ў інтэрнэце. Такой была і гісторыя кааператыва ў вёсцы Табулкі на Піншчыне. Яна магла б стаць сюжэтам для фільма пра «амерыканскую мару» на беларускі лад, калі б не фінал.
Працяг па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍10🙏2💔2
Лекцыя Аляксандра Смаленчука «Параза і перамога БНР» да Дня Волі
25 сакавіка а 18:00 запрашаем вас на спатканне ў межах новага праекту “Каляндар Вольнай Беларусі” – сустрэчу з гісторыкам Аляксандрам Смаленчуком “Параза і перамога БНР”.
Падчас размовы паспрабуем разабрацца, чаму Беларуская Народная Рэспубліка не здолела адстаяць незалежнасць, абвешчаную ў 1918 годзе, і чаму, нягледзячы на гэта, яе гісторыя лічыцца адной з самых значных перамог беларускай нацыі. Таксама паглядзім на палітычныя партрэты тых, хто стаяў у вытокаў беларускай дзяржаўнасці.
Гісторыя — гэта не толькі пра тое, што было. Гэта пра тое, як мы разумеем сябе сёння і як будуем заўтра.
📅 25 сакавіка
⏰18:00-20:00
📍Музей Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11), Warszawa
Уваход — данаты ад 20 злотых

🔥18👍5👏1
Forwarded from Новы Час
Ад карнавала да зачыстак: эвалюцыя святкавання 25 Сакавіка
Апошнія гады ў Беларусі 25 сакавіка праходзіць амаль незаўважна — без масавых шэсцяў, канцэртаў і натоўпаў у цэнтры Мінска. У гэты дзень, як і ў любы іншы, за нацыянальную сімволіку ці публічную пазіцыю можна атрымаць затрыманне або крымінальную справу. Але так было не заўсёды. Яшчэ нядаўна Дзень Волі збіраў дзясяткі тысяч чалавек і выглядаў як сапраўднае свята.
Чытаць далей
Спасылка без VPN

❤8👍4
📕У красавіку выйдзе “Выбранае” Кастуся Езавітава
Насустрач 25 Сакавіка скіравалася ў друкарню кніга “Выбранае” дзеяча БНР Кастуся Езавітава, падрыхтаваная ў супрацы трох укладальнікаў: Натальлі Гардзіенкі, Юрыя Грыбоўскага й Лявона Юрэвіча. Яна распачынае новую кніжную сэрыю Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва (Нью-Ёрк) — “Спадчына БНР”.
Выданьне на 720 старонках складаецца зь біяграфіі Кастуся Езавітава — дзеяча Рады БНР, стваральніка яе дыпляматычных місіяў у розных краінах, арганізатара беларускага жыцьця ў Латвіі, выдаўца й публіцыста, а таксама ўпершыню сабраных пад адной вокладкай найважнейшых ягоных тэкстаў, успамінаў, дасьледаваньняў, вершаў, нарысаў, ліставаньня й інш., што захоўваюцца ў зборах Беларусі, ЗША, Латвіі, Літвы і іншых краінаў. Некаторыя дакумэнты публікуюцца ўпершыню.
Кніга выходзіць у выдавецтве Фонд Kamunikat.org Бібліятэка Kamunikat у Беластоку ў сярэдзіне красавіка.

❤16👍4👏2
Чаму ў Беларусі даследаванні вайны могуць атаясамлівацца з рэабілітацыяй нацызму
У новым матэрыяле «Радыё Свабода» гаворка ідзе пра тое, як у сённяшняй Беларусі даследаванне Другой сусветнай вайны і нават спроба гаварыць пра яе складаныя, супярэчлівыя і неадназначныя сюжэты могуць быць прадстаўлены як «рэабілітацыя нацызму». Нагодай для гэтага разбору стала, між іншым, крымінальная справа супраць Кацярыны Ваданосавай з-за яе відэалекцыі пра забойства Вільгельма Кубэ.
Акадэмічны дырэктар нашага Інстытута Аляксей Ластоўскі тлумачыць, што ў такой логіцы пад падазрэнне можа трапіць фактычна любое добрасумленнае даследаванне, заснаванае на крыніцах і ўвазе да складанасці ваеннага часу. У выніку гісторыя вайны ў Беларусі ператвараецца не ў поле даследавання, а ў зону ідэалагічнага кантролю, страху і палітычнай маніпуляцыі. Асобны сімптом гэтай палітыкі — суды над людзьмі, якія даўно памерлі: мінулае тут выкарыстоўваецца ўжо не для разумення, а для вырабу патрэбнай дзяржаўнай версіі гісторыі.

💯8👍2🤬1😢1
Forwarded from Новы Час
Чаму Рада БНР існуе дагэтуль?
25 сакавіка беларусы зноў згадваюць акт, зь якога пачалася сучасная беларуская дзяржаўная ідэя. Але разам з датай штогод вяртаецца і іншае пытаньне: а чаму Рада Беларускае Народнае Рэспублікі дагэтуль існуе? Чаму іншыя эміграцыйныя цэнтры, напрыклад, польскі ці ўкраінскі, у свой час перадалі сымбалічныя паўнамоцтвы новым уладам у Варшаве і Кіеве, а Рада БНР гэтага не зрабіла?

👍13😁1
Forwarded from Беларуская афіша 🗓️
28 САКАВІКА || Вандроўка «Віленскія адрасы дзеячоў БНР» да Дня Волі
Нягледзячы на тое, што Незалежнасьць БНР была абвешчаная 25 сакавіка 1918 года ў Менску, віленскія беларускія дзеячы, найперш браты Луцкевічы, адыгралі ў гэтым Акце найважнейшую, бадай, ролю. Дарэчы, ускосна на гэта паўплывала таксама лютаўскае абвяшчэньне Незалежнасьці Літвы. Пра ўсё гэта, і шмат пра што іншае вы даведаецеся падчас шпацыру.
Працягласць - каля 2 гадзін.
📆 28 сакавіка ў 10:00
📍 месца збору паведамяць пасля рэгістрацыі
🎟️ Удзел вольны, але данаты для вядоўцы вітаюцца
👉 Рэгістрацыя

👍10
Forwarded from Белсат
🧠 Міфы пра БНР: што хаваецца за прапагандысцкімі сцвярджэннямі
«БНР не мела падтрымкі», «не была сапраўднай дзяржавай», «нікем не прызнавалася» — гэтыя сцвярджэнні гадамі паўтарае прапаганда. Але ці сапраўды ўсё было менавіта так? Гісторык Аляксей Ластоўскі тлумачыць, што многія з гэтых тэзаў — гэта не факты, а іх зручныя інтэрпрэтацыі.
🔗 Пра тое, ці мела БНР уладу, падтрымку і міжнародныя кантакты — чытайце падрабязна ў матэрыяле
📌 Чытаць з Беларусі

👍9🙏3👏1💯1
Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя
📌 Віталь Каліноўскі з Мікашэвіч, які ўжо шмат гадоў жыве ў Йонаве, што ў 30 кіламетрах ад Коўна, адсвяткаваў Дзень Волі каля магілы Клаўдзія Дуж-Душэўскага. Ён прыязджае сюды шмат гадоў, раней пасадзіў кветкі, якія ўжо расцвілі і радуюць вока сваёй прыгажосцю, гаворыць Віталь Каліноўскі:
🎤 - Не менш за восем год я езджу на гэтыя знакамітыя магілы ў Коўна. Упарадкаваю магілы. У гэтым годзе Дуж-Душэўскаму 27 сакавіка спаўняецца 135 год са дня нараджэння. Упарадкаваў магілу, усклаў кветкі і папрасіў бласлаўлення ўсім беларусам ад яго.
🔻 Клаўдзій Дуж-Душэўскі — выдатны беларускі палітычны дзеяч, дыпламат, рэдактар і педагог. Лічыцца аўтарам эскіза сучаснага бела-чырвона-белага сцяга Беларусі.

❤17👍2👏1🙏1🤝1
Forwarded from Будзьма беларусамі!
На «Будзьме» стартаваў гістарычны серыял «Беларусь 1863». Як зразумела з назвы, відэапраект прысвечаны гісторыі студзеньскага паўстання 1863–1864 гадоў, больш вядомага ў нас як паўстанне Кастуся Каліноўскага.
У мінулую нядзелю на ютуб-канале «Будзьма беларусамі!» адбылася прэм’ера відэапраекта пра паўстанне Кастуся Каліноўскага. Першая серыя прысвечаная персоне брытанскага «шпіёна» Фортэск’ю Андэрсана. У 1863‑м брытанца пасадзілі ў турму ў Гродне. У мемуарах па вяртанні ў Брытанію ён апісвае паўстанцаў, сялянаў, яўрэяў, а таксама казакоў і расійскію армію. Вядоўца Васіль Калач распавядае, што «шпіён» каралевы лічыў «пракляццем краю», хто яго вызваліў і колькі грошай гэта каштавала, якой насамрэч аказалася Matushka Rossiya.
Працяг па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍13👏4🙏2💯1
Forwarded from Белсат
😳 «Калі мы самі страляем у сваю будучыню, то чаго можам чакаць?»
Чаму абвяшчэнне БНР адначасова можна лічыць і перамогай, і паразай — пра гэта разважаў гісторык Аляксандр Смалянчук падчас сустрэчы ў Варшаве на Дзень Волі. Ён казаў не толькі пра гісторыю БНР, але і пра хранічную праблему беларусаў — адсутнасць адзінства і ўнутраныя канфлікты.👇🏻
📍 Чытайце, як у Варшаве ўзгадвалі гісторыю БНР і якія ўрокі з яе робяць сёння ў нашым рэпартажы

❤16👍3🙏2
Forwarded from Будзьма беларусамі!
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясціла пра вяртанне кантролю над унікальным дзяржаўным архівам, які захоўваўся ў Міколы Абрамчыка — старшыні Рады з 1947 па 1970 год. Пасля больш чым пяцідзесяці гадоў нявызначанасці дакументы нарэшце будуць перададзеныя на захаванне і даследаванне ў Беларускую бібліятэку і Музей імя Францішка Скарыны ў Лондане, піша «Наша Ніва».
Мікола Абрамчык (1903–1970) — адна з ключавых постацяў беларускага паваеннага антыкамуністычнага руху. Менавіта ён у 1947 годзе афіцыйна аднавіў дзейнасць Рады БНР на эміграцыі і ўзначальваў яе да самай смерці ў Францыі.
Падрабязней.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍18🔥2👏2🤔1🙏1
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Што абурала беларускіх сялян у рэкруцкай павіннасці ў XIX ст.
Філіп Некрашэвіч у «Весніку Полацкага дзяржуніверсітэта» піша пра рэкруцкую чаргу сярод дзяржаўных сялян Віцебскай губерні ў 1831 - 1861 гг. У першую чаргу на ваенную службу сельскія абшчыны аддавалі асацыяльных асоб (п'яніц, валацуг і г.д.) і «добраахвотнікаў» – заможныя сямействы маглі замяніць рэкрута шляхам найму іншага чалавека. Затым рэкрутаў паводле чаргі бралі з сямей з найбольшай колькасцю працоўных рук (не бралі з сем'яў з адным працоўным).
Пазбягалі ваеннай службы шляхамі ўцёкаў (адлучкі маглі працягвацца гадамі), фіктыўных раздзелаў сямействаў і нанясеннем сабе калецтваў: як правіла, сяляне адсякалі сабе пальцы рук, каб не маглі валодаць агнястрэльнай зброяй.
З-за карупцыі рэкрутаў паступова сталі набіраць пры дапамозе жэрабя. Многія сяляне гэта ўспрынялі негатыўна: па новай сістэме вёўся ўлік не сем'яў, а маладых людзей. Гэта значыць пры няўдалым жэрабі з адной сям'і за пэўны час маглі забраць адразу некалькі чалавек.

👍6🔥2🤬2💔1😨1
135 гадоў таму нарадзіўся стваральнік бел-чырвона-белага сцяга Клаўдзій Дуж-Душэўскі
Да гадавіны з дня нараджэння Клаўдзія Дуж-Душэўскага варта згадаць не толькі пра бел-чырвона-белы сцяг, з якім звязана ягонае імя, але і пра гісторыю, што паказвае яго як чалавека ўчынку. Пра гэта нагадвае артыкул Радыё Свабода, дзе Дуж-Душэўскі паўстае не толькі як беларускі дзеяч, архітэктар і дыпламат, але і як чалавек складанага і драматычнага лёсу.
У цэнтры матэрыялу — гісторыя Марыны Расіцкене, якую Клаўдзій Дуж-Душэўскі разам з жонкай Аленай выратаваў з гета ў Коўне, схаваў у сябе дома і пазней выхаваў як родную дачку. За дапамогу яўрэям іх арыштавала гестапа, а пасля вайны пераслед не скончыўся: Дуж-Душэўскі зноў трапіў пад савецкія рэпрэсіі.
Артыкул таксама паказвае, як Літва стала для Дуж-Душэўскага другой радзімай, як яго жыццё прайшло праз дзве акупацыі і некалькі арыштаў, а памяць пра яго захавалася ў сямейных успамінах тых, каго ён выратаваў, і ягоных нашчадкаў.

❤32🕊3👍2🙏1
Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт
У Інстытуце гісторыі расказалі, якім стане замак у Крэве
У Інстытуце гісторыі НАН Беларусі падчас круглага стала «Актуальныя праблемы даследавання, рэстаўрацыі і музеефікацыі Крэўскага замка», эксперты прадставілі вынікі апошніх археалагічных работ.
Нагадаем, што падчас даследаванняў Крэўскага замка на працягу некалькіх археалагічных сезонаў, былі зроблены важныя адкрыцці. Раней меркавалася, што Крэўскі замак мае ў плане трапецыю з дзвюма вежамі па вуглах, аднак раскопкі паказалі, што структура замка была больш складанай, разнагалінаванай і больш функцыянальна насычанай. У праватнасці, былі знойдзены рэшткі трэцяй вежы і малой ніжняй брамы.
Першы этап рэстаўрацыі замка, мэтай якога было захаванне аўтэнтычных фрагментаў, якія дайшлі да сучаснасці, завершаны. Цяпер запрашаюць экспертаў да сумеснай працы над стварэннем музея, які неўзабаве павінен з'явіцца ў Крэве. Чытаць на сайце або без VPN.

❤10🤔3👍2👏1🙏1🤡1
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
У Вільні выйшла новае дасьледаваньне пра беларускамоўных жыхароў Літвы
Кніга «Сучасныя беларускія гаворкі ў Літве. Том 2» прысьвечаная Шальчынінскаму раёну, які разам зь Віленшчынай зьяўляецца гістарычна найбольш беларускамоўным рэгіёнам Літвы. Яе аўтар - польскі беларусіст Міраслаў Янковяк.
Манаграфіі пра Варэнскі і Шальчынінкайскі раёны ўжо выйшлі, наперадзе — падобныя дасьледаваньні пра Віленскі, Тракайскі, Швянчонскі ды Ігналінскі раёны.

👍16❤4👏1🤣1
Forwarded from Наша Ніва
Драўляны канструктывізм пад коўш: у Гродне знішчылі адзін гістарычны дом і ўзяліся за другі
Гродна губляе ўнікальныя ўзоры драўлянага дойлідства міжваеннага перыяду. За кароткі час горад страціў гістарычны будынак на вуліцы Асіпенкі, за які краязнаўцы змагаліся некалькі гадоў, і пачаў разборку вядомага зялёнага дома на скрыжаванні вуліц Міцкевіча і Мітрапаліта Філарэта. Абодва аб'екты чакае падобны лёс: на іх месцы абяцаюць узвесці «копіі», якія наўрад ці захаваюць аўтэнтычны дух арыгіналаў.
https://nashaniva.com/391481
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/391481

🤬18😢4💔1
Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт
«Выратавальная аперацыя» даўжынёй у 10 гадоў: Віленскі беларускі музей атрымаў калекцыю знакавай постаці паваеннай эміграцыі
У Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча дастаўлены дзясяткі скрынак з асабістай калекцыяй і архівам Юрыя Попкі (1912–1990) — беларускага дзеяча, які пасля Другой сусветнай вайны стварыў у нямецкім Ляймане прыватны музей з мэтай папулярызацыі Беларушчыны.
Гэта стала магчыма, дзякуючы аб’яднанням высілкаў даследчыка і актывіста Алеся Майсеенкі, які прысвеціў амаль 10 гадоў, каб адшукаць і юрыдычна аформіць збор паваеннага грамадскага дзеяча, і аб’яднанню беларусаў Германіі «РАЗАМ eV».
Калекцыя літаральна была выратавана ад забыцця.
Чытаць на сайце або без VPN.

❤25👍4🥰1👏1🙏1
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: 30 сакавіка 1918 году Народны Сакратарыят БНР прыняў пастанову пра дзяржаўнасьць беларускай мовы
Адно зь першых рашэньняў ураду БНР — „абвешчаньне беларускае мовы дзяржаўнаю і абавязковаю моваю Рэспублікі“. Статус беларускае мовы фіксавалі і раней: у Статуце ВКЛ 1566 году, у інструкцыі фэльдмаршала Гіндэнбурга 16 студзеня 1916 году. Але першым рашэньнем аб беларускай мове як адзінай дзяржаўнай, адпаведным сучасным дзяржаўна‑праўным нормам і прынятым самімі беларусамі, была пастанова Народнага Сакратарыяту БНР ад 30 сакавіка, апублікаваная 3 красавіка. Гэта быў няпросты крок, бо беларуская мова толькі вярталася ў грамадзкае жыцьцё. БНР дынамічна стварала сыстэму беларускамоўнай адукацыі. Дзяржаўнасьць беларускае мовы ў ХХ стагодзьдзі — заваёва менавіта Беларускае Народнае Рэспублікі.
Пра іншыя падзеі ў Беларусі і сьвеце з датай 30 сакавіка - у публікацыі Ужо сёньня.

❤13👍10
Forwarded from Зеркало | Новости
Не любіў Парыж, апісаў беларускую мару, ратаваў людзей ад НКВД.
Тлумачым у пяці пунктах, якім быў гэты класік на самой справе.
https://zerkalo-16feb.space/news/cellar/121642.html?tg=5&requestedLang=bel
Вы можете прочитать этот текст на русском.
👉 Не працуе спасылка? Паспрабуйце гэтую, з Беларусі — з VPN.
📲 Скачайте наше приложение для Android или iOS.

👍11❤4🥰1