Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.44K photos
95 videos
2 files
886 links
Download Telegram
Суды і штрафы за экскурсіі ў Брэсцкай крэпасці

За экскурсіі ў Брэсцкай крэпасці працягваюць судзіць і штрафаваць — і справа тут даўно не толькі ў «падатках». BGmedia звярнула ўвагу на матэрыял дзяржвыдання «Беларусь Сегодня», дзе нелегальных гідаў запісваюць у прыхільнікі бела-чырвона-белага сцяга і абвінавачваюць у «альтэрнатыўнай гісторыі». Паводле брэсцкай «Вясны», у 2025 годзе ў Брэсце да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі трох чалавек за «нелегальныя экскурсіі» — столькі ж і годам раней. Адзін з выпадкаў: жыхар Брэста без статусу ІП правёў экскурсію на тэрыторыі Заходняга форта, а сярод «кліентаў» аказаўся супрацоўнік падатковай; вынік — штраф 630 рублёў, асобнае пакаранне за прыём валюты і канфіскацыя атрыманага даходу.

Праваабаронцы нагадваюць: праз атэстацыі і забароны дзяржава можа выціскаць «непажаданых» гідаў, каб на мемарыяле гучала толькі ідэалагічна «правільная» версія мінулага.
🤬19💯3🤮2
«Міф пра ВКЛ — гэта пастка». Гісторык Цімафей Акудовіч пра тое, калі была ідэальная Беларусь

У новым праекце «Канапа» са Змітром Гурневічам — гісторык, сябра БІПГ Цімафей Акудовіч.

Акудовіч прапануе непрыемную думку: калі вы чуеце «зрабіць Беларусь зноў вялікай», дык у нашай гісторыі няма аднаго бясспрэчнага «залатога часу». ВКЛ была супярэчлівай і далёка не ідэальнай дзяржавай, БССР — маральным тупіком. Чаму Беларусь не мусіць шукаць апоры ў мінулым і чаму менавіта гэта адкрывае ёй шлях у будучыню.

🎬 Глядзець: https://youtu.be/szNWczp5FFE?si=Wa17s9QRBxebiWsS
👍144🔥3🤡2🥴2👏1💯1🙈1
Ініцыятыва MALDZIS выкупіла 30 літаграфій мастака Напалеона Орды

🖼 Беларускую частку калекцыі можна будзе пабачыць на выставе «Беларусь Напалеона Орды», якая пройдзе з 28 лютага да 8 сакавіка 2026 года ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве.

🎤 Пра значэнне набыцця калекцыі для захавання культурнай памяці расказаў у нашым эфіры кіраўнік ініцыятывы MALDZIS Павел Мацукевіч.

Больш на: https://racyja.com/by/kultura/inicyjatyva-maldzis-vykupila-litahrafii-napaleon-orda/
👍1510🔥4👏1🙏1
🌟 Ля вытокаў сучасных Алімпіядаў стаяў ураджэнец Гродзеншчыны. Як беларускі эмігрант будаваў стадыёны ў Афінах і знайшоў храм Зеўса

У алімпійскай гісторыі Гродзеншчыны ёсць асаблівая старонка. Яна звязаная не з медалямі, а з чалавекам, чыё жыццё магло б стаць гатовым сцэнарыем для прыгодніцкага серыяла. Магчыма, калісьці яго і здымуць. Ураджэнец Ашмяншчыны Зігмунд Мінейка пражыў, здаецца, некалькі жыццяў. Паўстанец 1863 года, палітычны эмігрант, інжынер і вучоны, ён стаў адным з тых, хто стаяў ля вытокаў першых Алімпійскіх гульняў сучаснасці.


Рэдакцыя Hrodna.life узгадвае неверагодны лёс чалавека, чый шлях пачаўся на тэрыторыі сучаснай Гродзенскай вобласці, а завяршыўся ля падножжа Акропаліса. У прамым сэнсе — Мінейка пахаваны на старых афінскіх могілках.

У Мілане і Корціна-д’Ампецца праходзяць Зімовыя Алімпійскія гульні. Беларусь гэтым разам прадстаўляюць усяго сем спартсменаў, якія выступаюць у нейтральным статусе. Сярод іх няма ніводнага прадстаўніка нашага рэгіёна.


Чытайце гісторыю аднаўляльніка Алімпійскіх гульнях з нашых земляў на Hrodna.life.
🏆
https://storage.googleapis.com/hrodna/read.html?page=/www/articles/zygmund-mineyko/?utm_source=tg
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍153
Большую частку свайго жыцця яна пражыла не ў Беларусі, так і не вярнуўшыся на родную Гродзеншчыну, — і тым не менш заўсёды горача любіла яе.

Расказваем пра беларускую пісьменніцу, публіцыстку, мовазнаўцу і перакладчыцу, з якой так ці інакш была знаёмая практычна ўся наша інтэлігенцыя мінулага стагоддзя.

Вы можете прочитать этот текст на русском.

https://zerkalo-17feb.online/news/cellar/120486.html?tg=5&requestedLang=bel

👉 Не працуе спасылка? Паспрабуйце гэтую, з Беларусі — з VPN.

📲 Спампуйце нашу аплікацыю для Android альбо iOS.
11👍4
На якіх умовах беларусы працавалі ў Францыі, Канадзе і Аргентыне ў 1920-я

Вольга Коваль у леташнім нумары часопіса БДТУ піша: у 1920-я большасць беларускіх эканамічных эмігрантаў мела польскае грамадзянства. Вёскі ў Другой Рэчы Паспалітай былі перанаселены, з-за беспрацоўя ўлады лёгка выдавалі замежныя пашпарты. Большасць беларусаў ехала ў тры краіны.

У Францыі працавалі па кантракце. Але мігрантаў не пускалі ў прамысловасць са значна вышэйшымі заробкамі. Працэс натуралізацыі (атрымання грамадзянства) быў складаным. З-за невысокага статусу (не хапала, у тым ліку, валодання мовай) беларусы думалі пра вяртанне з грашыма на Бацькаўшчыну.

Калі прыпынілася масавая эміграцыя з Польшчы ў ЗША (з-за ўвядзення квот), пашырыўся адток у Канаду. Патрабавалася наяўнасць першапачатковага капіталу (яго памеры мяняліся). Беларусы ў Канадзе звычайна працавалі на пабудове чыгункі ці ў сельскай гаспадарцы. У Аргенціну беларусы накіроўваліся з марай аб уласным надзеле зямлі. Натуралізавацца можна было ўжо праз два гады.
👍6😢3🔥2
Так склалася гістарычна
🎙 У гасцях падкаста «Так склалася гістарычна» — генеалог Алена Кароўчанка.
Размаўляем з Ганнай Дзягель пра пошук сваіх продкаў у архівах Беларусі і не толькі. Абмяркоўваем:
▪️ што варта высветліць перад паходам у архіў;
▪️ якія дакументы і звесткі можна там адшукаць;
▪️ валанцёрскі праект па індэксацыі вопісаў;
▪️ як знайсці і абраць камерцыйнага генеалога.
Калі вам цікавая генеалогія або вы толькі плануеце пачаць пошук сваёй сямейнай гісторыі — гэты выпуск для вас 📚
https://www.youtube.com/watch?v=mOwhoWXTbrI
#шляхта #Верниковский #памятьнарода #генеалогия #поискпредков #genealogy #вархивномпоиске #архив #история #родословная #НИАБ @poisk_predkov
👍8👏2
Сымон Будны — «кіраўнік перахрышчэнцаў Літвы», які заклікаў любіць «славянскую мову».

У «Вусах Скарыны» выйшаў выпуск пра Сымона Буднага — чалавека, чый помнік стаіць у цэнтры Нясвіжа, а яго імем названыя вуліцы ў Беларусі. Аўтары нагадваюць, кім ён быў у гісторыі ВКЛ: прадаўжальнікам справы Францыска Скарыны, аўтарам «Катэхізіса» і адным з лідараў арыянства — інтэлектуалам, які марыў перабудоўваць свет праз тэксты, пераклады і спрэчкі пра веру.

У выпуску распавядаюць пра ягоны шлях да адукацыі (у тым ліку пра Кракаўскі ўніверсітэт у 1544 годзе), працу катэхізатарам у Вільнюсе і тое, як Буднага заўважыў Мікалай Радзівіл Чорны. Далей — Клецк ды Нясвіж і выданне «Катэхізіса» ў 1562 годзе на старабеларускай мове, гісторыя са шрыфтамі ад Скарыны, а таксама дыскусія пра тое, чаму Будны перакладаў Біблію па-польску і адначасова заклікаў любіць «славянскую мову». Напрыканцы — пра апошнія гады ў Вішневе.

📺 Глядзець: https://www.youtube.com/watch?v=REdxhQJHQRc
8👍6❤‍🔥2👏1🙏1🕊1
Ужо сёньня: Гадавіна першага мітынгу пад бел-чырвона-белымі сьцягамі ў Менску

19 лютага 1989 году адбыўся мітынг на стадыёне «Дынама» ў Менску. Ён стаў першым дазволеным мітынгам у БССР пад бел-чырвона-белымі сьцягамі. У ім узялі ўдзел дзясяткі тысяч чалавек. Мітынг арганізавалі аргкамітэту БНФ і Канфэдэрацыя беларускіх суполак (на той момант каля 100 моладзевых нацыянальна-дэмакратычных арганізацый).

Прынятая на мітынгу рэзалюцыя патрабавала скасаваць замацаваную ў Канстытуцыі кіроўную ролю камуністычнай партыі, а таксама вярнуць гістарычную сымболіку, зрабіць яе дзяржаўнай.

Іншыя падзеі 19 лютага ў гісторыі: https://smarturl.click/B4lYw
👍1512❤‍🔥1👏1🙏1💔1
Ад Рагвалода да прызнання незалежнасці. 4 цікавых факта пра ўплыў Скандынавіі на Беларусь

Краіны Скандынаўскага паўвострава (Швецыя, Нарвегія і Данія) ў гістарычным вымярэнні могуць лічыцца адначасова далёкімі і блізкімі для Беларусі.

Але ж як Скандынавія ўплывала на нашую краіну ў мінулым? «Салідарнасць» пералічвае чатыры цікавых факта.

Чытайце на сайце

Без VPN
👍9🔥4👎1💯1
Літоўскія татары і беларуская мова

На Радыё Рацыя выйшла інтэрв’ю з іраністам і палітолагам Сяргеем Богданам (Універсітэт Рэгенсбург), прымеркаванае да пачатку Рамадана. Нагодай стала новая манаграфія мовазнаўцы Віктара Несцяровіча пра кітаб Ібрагіма Хасяневіча — рукапіс, напісаны ў ХІХ стагоддзі ў Смілавічах, у якім пераказваецца легенда пра міраж прарока Мухамада.

Сяргей Богдан тлумачыць, чаму гэтая спадчына важная для разумення гісторыі Беларусі і яе культурнай разнастайнасці. У інтэрв’ю гаворка ідзе пра «кітабы» як частку традыцыі татараў ВКЛ, пра ролю беларускай мовы ў іх асяроддзі, а таксама пра тое, як з культурнага канону часам выпадалі цэлыя масівы — у тым ліку ідышамоўная і мусульманская традыцыя, якая часта існавала на беларускай мове.

🎧 Поўны аўдыё-запіс гутаркі на Радыё Рацыя
👍12❤‍🔥1👏1💯1
🏇 Як закон абараняў жанчын у ВКЛ

Калі мы ўяўляем сабе XVI стагоддзе, то можа падавацца, што жанчына на той час не мела ні голасу, ні правоў. Аднак нават у тыя часы законы Вялікага княства Літоўскага паказвалі іншую карціну, а Статут 1588 года падрабязна рэгуляваў, як караць за гвалт супраць жанчын, хто можа абараняць іх у судзе і ў якіх выпадках жанчыну нельга было караць смерцю. Вядома, што гэта не была роўнасць у сучасным разуменні, але для свайго часу з’яўлялася даволі развітай сістэмай абароны правоў.

🗣Palatno расказала, як вялікакняжацкі закон абараняў жанчын больш за 500 гадоў таму.

Працяг па спасылцы. 🖥 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍9❤‍🔥2🙏2👏1
👩‍🏫 Беларуска-ўкраінскі курс «Сямейная спадчына ў крызісны час: як зразумець і захаваць»

У ЕГУ стартуе двухмоўны курс, прысвечаны сямейнай спадчыне — самай крохкай, але часта і самай аўтэнтычнай частцы нашай памяці. Анлайн-заняткі ў Zoom пройдуць з 27 лютага па 8 красавіка.

Курс разлічаны на студэнтаў і магістрантаў ЕГУ, але адкрыты таксама для абітурыентаў і ўсіх, хто цікавіцца сучаснымі падыходамі да працы са спадчынай. Адзінае моўнае патрабаванне — разумець размоўную беларускую і ўкраінскую; пісаць і гаварыць можна як зручна, у тым ліку па-руску ці па-англійску.

На курсе вы зробіце самадаследаванне з палявымі і архіўнымі данымі, а фінальны праект можа стаць публікацыяй, тэмай выступу або важным этапам вашага «сямейнага музея». Тыя, хто скончыць курс, атрымаюць сертыфікат для партфоліа (у тым ліку для гранта на пакрыццё навучання). Колькасць месцаў абмежаваная: рэгістрацыя да 24 лютага 2026.

📢 Падрабязнасці — у відэа-абвестцы на Facebook

☝️Спасылка каб запісацца
👍5👌1