Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.44K photos
95 videos
2 files
884 links
Download Telegram
80 гадоў таму Беласток быў перададзены Польшчы

5 лютага 1946 г. уступіла ў сілу савецка-польская дамова аб дзяржаўнай мяжы. Яна замацавала ўсходнюю мяжу Польшчы па лініі Керзона з адхіленнямі на яе карысць. Паводле дамовы Беластоцкая вобласць была перададзеная Польшчы.

Гэтая падзея фактычна перакрэслівае спробы прапаганды апраўдаць уварванне СССР у Заходнюю Беларусь мэтамі «вызвалення» і «народнага яднання беларусаў». Бо пры вызначэнні мяжы ніхто ўжо не кіраваўся інтарэсамі Беларусі: падзел адбываўся выключна з геапалітычных разлікаў Сталіна.

Асаблівая іронія ў тым, што менавіта ў Беластоку 28–30 кастрычніка 1939 г. праходзіў так званы «Народны сход», які нібыта прыняў рашэнне аб далучэнні Заходняй Беларусі да СССР.

Ні інтарэсы народу, ні яго жаданні не вызначалі ні «вызваленчы паход» 1939 года, ні пасляваеннае вызначэнне мяжы, а толькі воля дыктатара. У гэтай перспектыве ўжо само рашэнне іншага дыктатара абвясціць 17 верасня дзяржаўным святам — Днём народнага адзінства — выглядае абсалютным фарсам.
🤬10😢7👍2❤‍🔥11👏1🙏1👨‍💻1🤷1
Forwarded from Новы Час
Адзначым сто гадоў: Сузор’е «1926»

👉 Уладзіслаў Гарбацкі

Сёлетні год у беларускай культурнай прасторы, як ніколі, багаты на юбілеі стагадовікаў з пакаленьня загартаваных і максімалістых. Такія грандыёзныя і масавыя ўгодкі цэлай новай плеяды герояў афішуюць маштабнасьць і няўмольнасьць зьявы перагляду гісторыі і вяртаньня да таго, што было схавана ад зору людзей доўгія дзесяцігодзьдзі.

Чытаць далей

Чытаць без VPN
9👍4👏1🙏1
Кніга тастаментаў Ашмянскага гродскага суда цяпер у адкрытым доступе

Трохтомнае выданне «Księga Grodzka Oszmiańska z lat 1650-1719. Testamenty» цяпер у вольным доступе: спасылкі на спампоўванне тамоў 1–3 – у арыгінальным паведамленні на старонцы праекту. Гэта першая публікацыя актаў апошняй волі (тастаментаў), унесеных у кнігі Ашмянскага гродскага суда, і ўнікальны для ВКЛ прыклад кнігі, што ўтрымлівае толькі тастаменты. Укладальнікі – Volha Babkova, Piotr Łabędź, Wioletta Zielecka-Mikołajczyk – падрыхтавалі 480 раней не друкаваных завяшчанняў за 70 гадоў. Яны дазваляюць убачыць мікрагісторыю Ашмянскага павета: сямейныя адносіны і канфлікты, генеалогію і гаспадарку, цені войнаў, эпідэмій і беднасці, а таксама побыт і строі таго часу — без магнацкага бляску, але з голасам звычайных людзей.
👍28👏1🙏1
Сем лістоў з такімі прызнаннямі ў каханні, а выйшла замуж за агента КГБ

«Наша Ніва» расказвае пра сем любоўных лістоў 1926 года да 15-гадовай вучаніцы Віленскай беларускай гімназіі Зоі Коўш. Але Зоя не толькі адрасатка рамантычных прызнанняў. Пасля гімназіі вучылася ў Віленскім універсітэце на юрыстку, актыўная грамадская дзяячка, яна пакінула ўспаміны пра тагачасную Вільню і беларускае асяроддзе. Яе асабісты архіў у выніку стаў часткай фондаў Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча і менавіта так да нас дайшлі і гэтыя лісты. А далей у біяграфіі Коўш разгортваецца ўжо іншая гісторыя ХХ стагоддзя: арышт, ГУЛАГ, вяртанне ў Вільню і шлюб з чалавекам, якога даследчыкі называюць агентам КГБ «Шквал».

Гэтыя лісты можна пабачыць на выставе пра беларускае жыццё сто гадоў таму ў Віленскім беларускім музеі, якая будзе экспанавацца да 18 лютага. А калі вы не ў Вільні, музей запрашае азнаёміцца з экспанатамі выставы на віртуальным сховішчы.

🔗Артыкул цалкам на НН

*ілюстрацыя – фота са студэнцкіх часоў Зоі
9🥱1🥴1😡1
480 гадоў таму нарадзіўся Фёдар Еўлашоўскі

7 лютага 1546 года ў Ляхавічах нарадзіўся Фёдар Еўлашоўскі, пісьменнік і грамадскі дзеяч ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Выходзец з дробнай шляхты, але дзякуючы самаадукацыі атрымаў веды ў матэматыцы, справаводстве і праве.

У 1603–1604 гадах ён пачаў «Дзённік» — адзін з ранніх узораў старабеларускай мемуарнай літаратуры. «Залаты век», пра які пісаў Еўлашоўскі, — гістарычны час росквіту ВКЛ (прыкладна 1500-я–1570-я). На яго думку, моц дзяржавы трымалася і на чалавечых стасунках: розніца ў веры яшчэ не абавязкова разбурала прыяцельства.

Пра змест «Дзённіка» распавядае артыкул «Новага Часу»: эпідэміі і страх перад хваробамі, служба магнатам як шлях да кар’еры і маёнтка, судовыя справы, побытавыя дробязі і «пікантныя» даручэнні пры двары Жыгімонта Аўгуста. Ёсць і «вялікая гісторыя» — Лівонская вайна, Люблінская ўнія, соймы, паўстанні. Такія тэксты дазваляюць адчуць эпоху ў дэталях.

🔗Чытаць артыкул цалкам
👍14🥰2👏1🙏1
Silva Rerum зменіць вашы ўяўленні пра ВКЛ, Рэч Паспалітую і Вільню

«Наша Ніва» расказвае пра гістарычную тэтралогію Silva Rerum Крысціны Сабаляўскайце, якая цяпер выйшла па-беларуску ў поўным аб’ёме — усе чатыры кнігі. Гэта той выпадак, калі перад чытачом не проста гістарычны раман, а доўгая сямейная гісторыя, праз якую бачна цэлая эпоха.

Праз лёс шляхецкага роду разгортваецца амаль стагоддзе жыцця ВКЛ і Рэчы Паспалітай: Вільня, войны і катастрофы, побыт, вера, сямейныя канфлікты і асабістыя выбары. Назва Silva Rerum адсылае да традыцыі хатніх хронік — калі побач запісвалі і «вялікую гісторыю», і штодзённасць, і тое, што здаецца дробяззю, пакуль не пачынае тлумачыць час.

Асобная вартасць — беларускі пераклад Сяргея Шупы: мова гучыць натуральна, без «музейнай» штучнасці, і дапамагае ўвайсці ў свет старой Вільні не праз падручнік, а праз літаратуру. Калі хочацца сюжэту і адчування эпохі — гэта вельмі трапны выбар.

🔗 Падрабязней на НН
❤‍🔥13👍8👏21
8 лютага 1886 года (140 гадоў таму) нарадзіўся беларускі гісторык. Вывучаў беларускае сярэднявечча, магдэбургскае права ў беларускіх гарадах, гісторыю кнігадрукавання. Удзельнічаў у працы Беларускага культурна-асветніцкага таварыства ў Бабруйску - Васіль Дружчыц.Яго працы, напісаныя з глыбокім разуменнем прадмета і ўвагай да дэталяў, да гэтага часу цытуюцца і перавыдаюцца, з'яўляючыся каштоўнай крыніцай для студэнтаў, навукоўцаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі. Дружчыц не проста збіраў факты; ён імкнуўся да іх асэнсавання, да выяўлення прычынна-следчых сувязяў, да стварэння цэласнай карціны мінулага. Ён бачыў гісторыю не як сухі пералік дат і падзей, а як жывы, развіваецца працэс, у якім пераплятаюцца лёсы людзей, гарадоў і цэлых дзяржаў.Спадчына Васіля Дружчыца-гэта не толькі яго навуковыя працы, але і прыклад самаахвярнага служэння навуцы і свайму народу. Ён паказаў, што гісторыя-гэта не проста акадэмічная дысцыпліна, а жывая сувязь пакаленняў, ключ да разумення сучаснасці і арыенцір для будучыні.
21👍6🙏3
🧐 У старым Берасьці закансэрвуюць руіны кляштара бэрнардынак

Руіны знаходзяцца на тэрыторыі Берасьцейскай крэпасьці, іх закансэрвуюць дзякуючы дзяржаўнай праграме «Культурная прастора», паведамляе «Радыё Свабода», спасылаючыся на дзяржаўнае тэлебачаньне.

Кансэрвацыя адбудзецца ў спробе ўратаваць апошнія скляпеньні і калідоры, таксама гэта дапаможа дасьледаваць культурны слой вакол былога кляштарнага комплексу, адзначылі на дзяржаўнай тэлевізіі.


Падрабязней. 📌Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🙏8👍61👏1
Forwarded from Наша Ніва
У Магілёве адбылося шэсце да месца масавых рэпрэсій 1930‑х — з іконай расійскага цара і імперскім трыкалорам

Ва ўчорашняй акцыі ўзялі ўдзел каля 150 чалавек — актывісты прыходу праваслаўнага храма Царскіх мучанікаў, навамучанікаў і вызнаўцаў ХХ стагоддзя РПЦ, якія ўшаноўваюць сям’ю апошняга расійскага імператара Мікалая II.

https://nashaniva.com/387671

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/387671
🤬20🤯6🤮4🤷3💩1
Як у БССР прымалі дзяцей з галадаючых губерняў Расіі

Пра гэта піша Ілля Цяльпук у зборніку «Пічэтаўскія чытанні - 2025». У верасні 1922 г. у Мінску налічвалася 28 дзіцячых дамоў. Нягледзячы на ​​вельмі абмежаваныя рэсурсы (востры дэфіцыт адзення, абутку), у 1922 г. БССР прыняла 2 257 дзяцей з галадаючых губерняў Расіі (Паволжа), што павялічыла агульную колькасць дзяцей у дзіцячых дамах да 5 843.

Гэта яшчэ больш пагоршыла сітуацыю з забеспячэннем. У Нацыянальным архіве РБ захоўваюцца дакументы, якія сведчаць пра маштабную дапамогу з боку Амерыканскай адміністрацыі дапамогі (АРА) і Амерыканскага таварыства квакераў.

Яны перадалі дзіцячым дамам БССР тысячы адзінак забеспячэння, пайкоў, медыкаментаў. Напрыклад, у кастрычніку 1922-га дзіцячым дамам Мінска ад APA перадалі 898 коўдраў, 168 прасцінаў, 224 ручнікоў, 2075 фунтаў мыла, 74 кг какавы, 270 кг цукру, 1 595 кг мукі, 1 300 літраў малака. Да 1938 г. у БССР ужо было каля 100 дзіцячых дамоў розных тыпаў, іх матэрыяльнае забеспячэнне істотна палепшылася.
👍9👎1😢1🙏1💯1
🎙 Другое выданне падкаста “Magistra Svita” – ужо даступнае

У новым выпуску Цімафей Акудовіч вяртаецца да падзей у Магілёве напачатку лютага 1661 года — гісторыі неверагодна цікавай, унікальнай і сімвалічнай. Звычайна яе згадваюць як гераічны супраціў магілёўцаў усходняй інтэрвенцыі, але гэта толькі першы слой.

Калі паглядзець глыбей, адкрываюцца іншыя вымярэнні: рэлігійныя канфлікты, штурмы ўмацаванняў, асабістыя амбіцыі і палітычная здрада – і тое, як усё гэта пераплялося ў адным вузле. Таму аўтар прапануе разабрацца ў сюжэце грунтоўней і запрашае слухачоў у падарожжа. 11 лютага спаўняецца 365 гадоў тым магілёўскім падзеям – самы час пазнаёміцца з імі бліжэй.

Фармат падкаста – спакойнае, апавядальнае аўдыё з увагай да кантэксту і дэталяў.

🎧 Як і раней, выпускі дасяжныя на Patreon
🔥114👍3👏1🙏1
Аляксей Бацюкоў: чаму ў Магілёве маўчаць пра віну за расстрэлы 1930-х

Радыё Рацыя апублікавала інтэрв’ю з магілёўскім гісторыкам Аляксеем Бацюковым — на фоне рэлігійнай акцыі ў памяць ахвяраў масавых расстрэлаў 1930-х гадоў. Калона ўдзельнікаў з іконамі Мікалая II прайшла праз цэнтр горада да прыпынку «Мясакамбінат», дзе ўсталяваны паклонны крыж на месцы расстрэлу ахвяраў рэпрэсій.

Бацюкоў нагадвае, што раней памяць пра рэпрэсіі тут ушаноўвалі і дэмакратычныя актывісты, але сёння трапіць на месца фактычна можна толькі разам з прадстаўнікамі царквы — і гэта робіць гістарычную памяць “дапушчанай” для вузкага кола людзей. А самае важнае пытанне — на кім ляжыць адказнасць за гэтыя расстрэлы — так і не становіцца часткай публічнай размовы ў горадзе.

🔊Цалкам матэрыял (аўдыё) на Рацыя
🤬113💯3🤷‍♂1💔1
🇵🇱 Сейм Польшчы разглядаў праект закона аб кампенсацыях ахвярам “крывавага рэйду Бурага”

🔺Праект падтрымалі дэпутаты “Грамадзянскай платформы”, Польшчы 2050 , левых сілаў, у тым ліку партыі “Разам”. Рашучае супраць было ад Канфедэрацыі і “Права і справядлівасці”.

Больш на: https://racyja.com/by/sumezza/sejm-razhljadau-praekt-zakona-ab-kampensacyjach-achvjaram-kryvavaha-rejdu-buraha/
👍17😢1🕊1💔1
🎨 Сёння 219-я ўгодкі з дня нараджэння Напалеона Орды

Да даты «Люстэрка» прыгадвае незвычайны лёс мастака: студэнт Віленскага ўніверсітэта, выключаны і арыштаваны за ўдзел у тайным антырасійскім гуртку, ён правёў у віленскай турме год і тры месяцы. А пасля паўстання 1830-1831 гг. (дзе Орда ваяваў і атрымаў узнагароду – залаты крыж Virtuti Militari) мусіў эміграваць і амаль чвэрць стагоддзя пражыў у Парыжы.

Там ён займаўся музыкай, браў урокі ў Фрыдэрыка Шапэна, выступаў у салонах і выдаваў нотныя зборнікі, а пасля ўсё ж пакінуў сям’ю і вярнуўся на радзіму. Вяртанне не было «трыумфам»: турма, канфіскацыі, праблемы з цэнзурай. Але менавіта тады Орда зрабіў тое, за што яго сёння ведаюць і шануюць: пакінуў велізарную серыю малюнкаў з краявідамі і архітэктурай Беларусі, Літвы і Польшчы – замкамі, палацамі і святынямі, многія з якіх не захаваліся. Такім чынам, творчая спадчына Орды – гэта не проста мастацтва, а спроба зафіксаваць краіну, якая імкліва змянялася і губляла свае гістарычныя рысы.

🔗Артыкул на Zerkalo
22👍4👏1🙏1💯1
❤️‍🩹 Збор сродкаў для Юрася Юркевіча — беларускага гісторыка-даследчыка і актывіста

Беларус, народжаны ў Эстоніі, Юрась Юркевіч шмат гадоў даследуе гісторыю ваенных фармаванняў БНР і з’яўляецца аўтарам кнігі «Балахоўцы. Сведчанні. Дакументы. Даследаванні». Ён ініцыяваў усталяванне шыльдаў у гонар БНР у Таліне і Францішка Багушэвіча ў Вільні, падтрымліваў медыйныя праекты і дапамагаў рэпрэсаваным дзеячам культуры; у апошні год даследаваў культурнае вынішчэнне беларускай нацыі.

Напрыканцы 2025 года ў Юрася выявілі пухліну мозгу і зрабілі аперацыю, пасля якой з’явіліся афазія і парушэнні функцый правай рукі. Цяпер патрэбныя працяглая рэабілітацыя, хімія- і радыётэрапія — выдаткі, непасільныя для сям’і.

Беларуская Рада культуры адкрыла асобны рахунак: https://buy.stripe.com/00w28r4Jg2eH4ho4necIE05 (усе сродкі будуць перададзеныя на лячэнне, без % на абслугоўванне). Мэта збору — 15 000 еўра.

Падрабязней пра стан Юрася і ягоны ўнёсак на Byculture.org

Кожны ўнёсак важны. Дзякуй за падтрымку!
19🙏4💔2🤝1
Беларускі гісторык Аляксандр Смалянчук уганараваны сумеснай прэміяй дзвюх польска-літоўскіх арганізацый

За заслугі ў галіне гісторыі і захавання гістарычнай памяці прафесар Аляксандр Смалянчук ушанаваны Форумам супрацоўніцтва і дыялогу Польшча — Літва і польска-літоўскім Форумам дыялогу і супрацы імя Ежы Гедройца.

Падчас урачыстай цырымоніі ўручэння прэміі ў Варшаве Смалянчук сказаў, што трактуе ўзнагароду як “прызнанне працы ўсіх беларускіх гісторыкаў, вымушаных пакінуць сваю краіну, у якой цяпер няма свабоды навуковых даследаванняў у галіне гуманітарных і грамадскіх навук, а іх удзельнікам пагражаюць рэпрэсіі”.


❗️Аляксандр Смалянчук — нарадзінец Гродзенскай вобласці, доктар гістарычных навук. Даследуе агульную гісторыю Беларусі, Літвы і Польшчы. Працуе ў Інстытуце славістыкі Польскай акадэміі навук.

Падрабязнасці| 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба НАУ
21👍2👏1👌1
Караліна Кавальская – муза Адамa Міцкевіча, якая засталася ў цені Марылі Верашчакі

Пра гісторыю іх кахання піша Вячаслаў Швед у апошнім нумары Studia Białorutenistyczne. Пасля Віленскага ўніверсітэта Адам Міцкевіч у 1819-м выехаў у Коўна, каб адпрацаваць урадавую стыпендыю. Маладому настаўніку, які адарваўся ад сяброў-філаматаў, сустрэлася прыгожая замужняя жанчына, маці 4-х дзяцей Караліна Кавальская — ёй было 24-26 гадоў. Яе старэйшы сын вучыўся ў Міцкевіча.

Кавальская стала апякункай, а пазней і каханкай паэта, слава якога пашыралася. Караліна была музай Міцкевіча, дзякуючы якой былі напісаны вершы, балады і паэмы, дзе яна згадваецца. Муж Караліны, Юзаф Кавальскі, адносіўся да Міцкевіча тактычна.

Караліна, а не Марыля Верашчака была да апошняй хвіліны побач з Міцкевічам падчас арышту, пасля яго і пры адпраўцы ў расійскую ссылку. Яна не думала пра славу, гонар, памяць – проста кахала і рабіла ўсё, каб любімы чалавек быў шчаслівы. І ён ім быў, адзначалі ў сваіх лістах сябры-філаматы.
8👍7🙏2💔1💘1
🤝 Для даследчыка і актывіста Юрася Юркевіча ўжо сабралі патрэбныя 15 000 €, але кампанія падтрымкі працягваецца

Напрыканцы 2025-га ў Юрася Юркевіча выявілі пухліну мозгу — злаякасную гліабластому. У снежні яму зрабілі складаную нейрахірургічную аперацыю. Пасля яе Юрась сутыкнуўся з глыбокай афазіяй — стратай маўлення ды пісьма, і парушэннем функцый правай рукі.

Наперадзе доўгая рэабілітацыя і як мінімум шэсць курсаў хіміятэрапіі і радыётэрапіі: гэта патрабуе вялікіх сіл і значных выдаткаў. Таму Беларуская Рада культуры не закрывае збор — усе паступленні на асобны рахунак ідуць непасрэдна на лячэнне Юрасю, без % і камісій.

Падтрымаць можна па спасылцы
15🤝3
Інстытут гісторыі станоўча ацэньвае вайну ў Афганістане — «ніякіх двух меркаванняў быць не павінна»

11 лютага на прэс-канферэнцыі «Наследие воинов-интернационалистов: уроки мужества и жертвенности – от исторической памяти к воспитанию патриотизма в современном мире» вядучая навуковая супрацоўніца Цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі (Інстытута гісторыі) Аляксандра Кузнецова-Цімонава сцвярджала: ацэнка ўдзелу СССР у вайне ў Афганістане, як і ва ўсіх канфліктах другой паловы ХХ ст., мусіць быць адназначнай — «аніякіх двух меркаванняў тут быць не павінна». Яна прызнае, што «цяжка назваць вайну “пазітыўнай”», але ўсё адно апраўдвае яе абаронай інтарэсаў «большой страны — Советского Союза», якую называе "сваёй".

Паводле спікеркі, у іншых постсавецкіх краінах могуць ушаноўваць загінуўшых і адначасова асуджаць «чужую вайну», а ў Беларусі ўсё мусіць быць «адназначна» — зручны ідэалагічны канцэпт для «выхавання моладзі». Нагадаем: паводле розных ацэнак, у Афганістане загінулі сотні тысяч мірных жыхароў — аж да мільёна.
🤬28🤮8🤯3🤡3🖕1
Forwarded from Наша Ніва
Галоўны мост Магілёва хочуць назваць у гонар савецкага разведчыка. Але ёсць гістарычная нестыкоўка

Дняпроўскі мост, які магілёўцы дзесяцігоддзямі называлі па-рознаму, у хуткім часе можа атрымаць доўгую назву з сямі слоў: мост імя Героя Савецкага Саюза Мікалая Яшына. З такой ініцыятывай выступіла мясцовая дэпутатка, атрымаўшы падтрымку ветэранскіх арганізацый і чыноўнікаў. Але ўся аргументацыя грунтуецца на савецкай мемарыяльнай дошцы, усталяванай не ў тым месцы. 

https://nashaniva.com/387698

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/387698
🤮7👎5🤪3🤔21😨1