614 гадоў таму, 15 ліпеня 1410 года пад Грунвальдам адбылася бітва паміж рыцарамі Тэўтонскага ордэна і аб'яднаным войскам ВКЛ і Польшчы пад кіраўніцтвам Вітаўта і Ягайлы. Ордэн атрымаў моцную паразу, пасля якой не здолеў адрадзіцца. У выніку была спынена нямецкая экспансія на прыбалтыйскія і ўсходнеславянскія землі і пакладзены пачатак палітычнаму заняпаду Тэўтонскага ордэна. ВКЛ атрымала выхад на балтыйскія гандлёвыя шляхі.
Сёлета ў Польшчы ў 26 раз адзначалі ўгодкі адной з найбуйнейшых бітваў сярэднявечнай Еўропы. У яе аднаўленні ўдзельнічала каля 1200 рэканструктараў. Відовішча паглядзелі каля 40 тысяч чалавек, у тым ліку з Беларусі.
Здымкі radioolsztyn.pl

🔥30❤4👍2
Манументальная карціна знакамітага мастака Яна Матэйкі «Грунвальдская бітва» 1878 года.
У цэнтры палатна – літоўскі князь Вітаўт без брані і шлема, у чырвоным жупане, з мітрай на галаве. У раскінутых і ўзнесеных руках трымае меч і шчыт у пераможным жэсце.
З левага боку на кані і ў белым плашчы – крыжацкі магістр Ульрых фон Юнгінген. Ён загіне на поле бітвы.
У правым верхнім куце карціны каля лесу на кані можна пабачыць Ягайлу. Мастак намаляваў яго не перыферыіі, нібыта хацеў паказаць другасную ролю польскага караля на поле бітвы.
Падчас Другой сусветнай вайны Гебельс загадаў знішчыць карціну, абвясціўшы ўзнагароду ў 10 млн марак за інфармацыю аб яе месцазнаходжанні. Але карціну схавалі, а некалькі чалавек былі пакараныя за адмову раскрыць знаходжанне схованкі.
Велічэзнае палатно амаль у 42 м2 знаходзіцца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.

❤33🔥6👍4
Назва Грунвальд стала часткаю гістарычнай сьвядомасьці беларусаў: „Пагоня на Грунвальд“ — раман Кастуся Тарасава і памятны знак у Горадні, „Грунвальд“ — і легендарны беларускамоўны дзіцячы летнік, і патрыятычная дзіцячая гульня, у якой дужаюцца „коньнікі“… Але ад пачатку гэтая падзея па-беларуску звалася інакш — бітва пад Дуброўнам.
FB Толькі пра мову
FB Толькі пра мову
❤30👍11
Уніяцкі ордэн базыльянаў - адзіны манаскі ордэн, што быў заснаваны на беларускіх землях. Некалі магутны і ўплывовы, ордэн сёння не мае ніводнага манастыра на тэрыторыі Беларусі. Між тым, у XVII–XVIII стагоддзях Літоўскай правінцыі ордэна з цэнтрам на беларускіх землях падпарадкоўваліся храмы ад Віленшчыны і Латгаліі да Падляшша і Валыні. У тым ліку знакаміты і сёння манастыр у Жыровічах. Аб тым, як узнік базыльянскі ордэн, якія былі самыя знакамітыя базыльянскія манастыры, адкуль паходзілі і чым займаліся манахі-базыльяне ў падкаце "Так склалася гістарычна" распавядае кандыдат гістарычных навук, гісторык Дзяніс Лісейчыкаў!
YouTube
66| Лісейчыкаў | Базыльяне Літоўскай правінцыі XVII–XVIII стст.
У гасцях падкасту "Так склалася гістарычна" кандыдат гістарычных навук, гісторык Дзяніс Лісейчыкаў!
І сення мы будзем гаварыць пра гісторыю адзінага манаскага ордэна, што быў заснаваны на беларускіх землях - уніяцкі ордэн базыльянаў. Некалі магутны і…
І сення мы будзем гаварыць пра гісторыю адзінага манаскага ордэна, што быў заснаваны на беларускіх землях - уніяцкі ордэн базыльянаў. Некалі магутны і…
👍25❤8🥰2🤡1
Беларускі інстытут публічнай гісторыі зарэгістраваны ў Польшчы
Беларускія гісторыкі і даследчыкі ў выгнанні зарэгістравалі ў Польшчы ўласную грамадскую арганізацыю - "Беларускі інстытут публічнай гісторыі". Рашэнне аб рэгістрацыі прыняў акруговы суд Варшавы 4 ліпеня. Кіраўніцтва арганізацыі даведалася аб гэтым сёння з судовага ліста.
Галоўныя мэты Беларускага інстытуту публічнай гісторыі - падтрыманне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, стварэнне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалагічных установак, захаванне памяці пра трагічныя перыяды гісторыі Беларусі, фармуляванне бачання на складаныя і неадназначныя тэмы гісторыі нашай краіны, а таксама папулярызацыя і прасоўванне нацыянальнага гістарычнага наратыву у Беларусі і на міжнародным узроўні.
Узначальваюць інстытут акадэмічны дырэктар, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі і старшыня праўлення, журналіст, даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч.
У склад інстытуту таксама ўвайшоў шэраг спецыялістаў у галіне гісторыі. У траўні арганізацыя стварыла ўласныя тэлеграм і youtube каналы.

❤38🔥18👍12🤡3
Наколькі гістарычную адукацыю і палітыку гістарычнай памяці ў Беларусі перарабляюць на расейскі ўзор? Ці навукова казаць пра генацыд беларускага народу падчас Другой сусветнай вайны? І ці варта святкаваць перамогі ў бітвах, якім ужо шмат стагодздзяў? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажа гісторык Аляксандар Пашкевіч, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі.
YouTube
Гісторык Пашкевіч пра «генацыд беларускага народу» і «рэабілітацыю нацызму»
Наколькі гістарычную адукацыю і палітыку гістарычнай памяці ў Беларусі перарабляюць на расейскі ўзор? Ці навукова казаць пра генацыд беларускага народу падчас Другой сусьветнай вайны? І ці варта сьвяткаваць перамогі ў бітвах, якім ужо шмат стагодзьдзяў? Пра…
👍16🔥2❤1
Чаму старажытную назву Менск змянілі на Мінск і пры чым тут расейцы. Мікіта Мелказёраў працягвае разбірацца ў цікавых старонках беларускай гісторыі на канале "Загляне сонца". Спойлер - афіцыйнага тлумачэння гэтаму няма.
YouTube
Хто і чаму перайменаваў Менск у Мінск: зноў не абыйшлося без рускіх
☀️ Чаму старажытную назву Менск змянілі на Мінск і пры чым тут рускія. Працягваем разбірацца ў цікавых старонках беларускай гісторыі. Лявон Вольскі за сваіх хітом будзе таксама – у самым канцы, не прапусціце.
Гэта канал @zahlianie_sonca, я – Мікіта Мелказёраў.…
Гэта канал @zahlianie_sonca, я – Мікіта Мелказёраў.…
👍26❤9🔥5👏1
20 ліпеня 1994 года Аляксандр Лукашэнка прынёс сваю першую прысягу. Далей былі перапісванне Канстытуцыі, русіфікацыя, пашырэнне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў, фальсіфікацыі на выбарах і маштабныя палітычныя рэпрэсіі. Карэспандэнт ВВС Аліна Ісачэнка расказвае, як Аляксандр Лукашэнка, які пачаў сваю кар'еру як сумленны гаспадарнік і змагар з карупцыяй, ператварыўся ў ізгоя міжнароднай палітыкі, уцягнутага ў вайну Расеі з Украінай.
TikTok
TikTok · BBC News Russian
Check out BBC News Russian’s video.
🤮17🤬6💩3🙉1
30 гадоў назад Аляксандр Лукашэнка прыносіў сваю першую прысягу ў Авальнай залі Дому ўраду на фоне бел-чырвона-белага сцяга і герба «Пагоня» – тады гэта былі дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь. На афіцыйным сайце Лукашэнкі здымкаў і відэа з таго моманту, відавочна, няма, інакш ягоныя інфармацыйныя рэсурсы паводле сённяшняга «заканадаўства» трэба было б прызнаць экстрэмісцкімі. Вось так знікла частка нашай гісторыі.
🤬26😢5🤪3
Forwarded from Historyja
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
20 ліпеня 2016 года ў Кіеве загінуў журналіст Павел Шарамет.
😢21🔥2
У Першую сусветную, якая пачалася 110 гадоў таму, расейскія генералы выкарыстоўвалі тактыку выпаленай зямлі. Адступаючы, расейскае войска змушала жыхароў Беларусі эвакуявацца ў глыбінную Расею. А хаты і ўсё дабро паліла, каб ускладніць жыццё ворагу. У 1915 годзе ў бежанства вывезлі 1,2 мільёна жыхароў Беларусі. 400 тысяч з іх загіне ад хвароб, голаду і злачынстваў. Гэта была адна з самых страшных трагедый у нашай гісторыі.
Наша Ніва
Страшная трагедыя ў нашай гісторыі: як падчас Першай сусветнай з Беларусі вывезлі 1,2 мільёна жыхароў
Тое было ў напалеонаўскую вайну. Тое будзе і падчас Другой сусветнай. Беларусь была выкарыстаная як шчыт і поле бітвы. У Першую сусветную, якая пачалася 110 гадоў таму, расійскія генералы таксама выкарыстоўвалі тактыку выпаленай зямлі
🤬22😢10😡7❤1
Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава
Мельнікаў за кратамі ўжо паўгода. Сутнасць абвінавачвання невядомая.
Мельнікаў за кратамі ўжо паўгода. Сутнасць абвінавачвання невядомая.
Наша Ніва
Стала вядома пра арышт гісторыка Ігара Мельнікава
Мельнікаў за кратамі ўжо паўгода. Сутнасць абвінавачвання невядомая
🤬38😱8😁2😢2
40 гадоў таму, 25 ліпеня 1984 года, у Менску памёр класік беларускай літаратуры, паэт, празаік, драматург, публіцыст, перакладчык і сцэнарыст Уладзімір Караткевіч.
Караткевіч - адна з найбольш вядомых постацей у беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя. Ён быў аўтарам шэрагу чароўных аповесцяў і раманаў, прясякнутых неімавернай любоўю да сваёй радзімы.
Караткевіч першы беларускі пісьменнік, які звярнуўся да жанрру гістарычнага дэтэктыву. Сярод яго найбольш вядомых твораў аповесці «Дзікае паляванне караля Стаха», «Сівая легенда», раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі», нарыс «Зямля пад белымі крыламі».

❤40💔8👍7
Выступ Уладзіміра Караткевіча на юбілейным вечары з нагоды ягонага 50-годдзя. Дом літаратара, 1980 год.
YouTube
Выступ Уладзімера Караткевіча
Выступ Уладзімера Караткевіча на юбілейным вечары, прысвечаным 50-годдзю з дня нараджэння пісьменніка. Дом літаратара, 1980 год.
❤32👍6🥰2
Уладзімір Караткевіч: "Мы не павінны глядзець на гэтых людзей (магнатаў ВКЛ ) толькі праз выключна чорныя акуляры, як і не павінны глядзець на іх толькі праз акуляры светлыя". Архіўнае відэа. 1981 год
YouTube
Уладзімір Караткевіч. Архіўнае відэа 1981 года
Мова Нанова -- самыя масавыя ў свеце курсы беларускай мовы
Запрашаем на сайт з online-заняткамі www.movananova.by
Далучайцеся да нашых суполак
https://www.facebook.com/movananova
https://vk.com/movananova
https://twitter.com/movananova
Запрашаем на сайт з online-заняткамі www.movananova.by
Далучайцеся да нашых суполак
https://www.facebook.com/movananova
https://vk.com/movananova
https://twitter.com/movananova
❤30