“Падляшша, як радзіма Каліноўскага, можа з’яднаць беларускія супольнасці”
Пасля міжнародных ушанаванняў герояў паўстання 1863–1864 гадоў у Вільні, дзе ўдзельнічалі прэзідэнты Польшчы, Літвы і Украіны, ініцыятывы памяці працягваюцца і на Падляшшы. Тут на радзіме Кастуся Каліноўскага, 1 лютага ў Мастаўлянах запланаваны KALINOŬSKI MARŠ 2026 — марш і ўрачыстасці да дня яго нараджэння і ў гонар паўстанцаў.
Дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі ў размове з Радыё Рацыя кажа: нягледзячы на афіцыйную маўклівасць у Беларусі, памяць пра паўстанне сёння асабліва моцна трымаецца менавіта ў беларускім асяроддзі — Каліноўскі стаў для беларусаў фігурай, вакол якой склаўся аб’яднальны нацыянальны міф. Таксама згадвае «Мужыцкую праўду»: яна дала беларускім сялянам суб’ектнасць і ўзняла вартасць беларускай мовы. На гэтым фоне Падляшша можа працаваць як сімвалічная месца сустрэчы і для беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, і для дыяспары.
🎧 Поўная гутарка у матэрыяле Радыё Рацыя

👍14👏1🙏1💯1
Forwarded from Беларуская афіша 🗓️
Сябры, у суботу 31 студзеня ў 13-00 запрашаем вас на экскрусію "Паўстанцы 1863 г." па знакамітых віленскіх могілках Росы да пачатку паўстаньня 1863 г. ў Вільні і дня народзінаў Кастуся Каліноўскага.
У мінулыя выходныя на могілках Росы, дзе з 2019 г. пахаваны сам Каліноўскі і яшчэ 20 паўстанцаў, пакараных сьмерцю ў 1863 -1864 гадах у Вільні, адбыліся агульныя памятныя мерапрыемствы.
Але ці добра мы ведаем гэтых людзей, іх гераічных жыцьцёвы чын? Ці ведаеце, хто яшчэ з паўстанцаў ды іх семьяў пахаваны на могілках Роса, хто не дажыў да паўстаньня, але пасьмяротна натхняў паўстанцаў, а хто з нашых знакамітых землякоў і чаму сьвядома ўнікаў удзелу ў паўстаньні. Зрэшты рэшт, ці ведаеце, як паўстанцкія сувязныя выкарыстоўвалі самі гэтыя могілкі? Прапаную вам запоўніць гэтыя прабелы на нашай невялічкай, але зьмястоўнай экскурсіі.
Рэгістрацыя на экскурсію ў гугл-форме.
Збор ля галоўнай ўваходнай Брамы могілак Росы (з боку Rasų g.) у 13-00.
Мемарыяльная экскурсія праводзіцца за вольныя ахвяраваньні! Далучайцеся!

👍8👏1
Forwarded from Будзьма беларусамі!
У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра Магдалену Бутаўт-Андрайковіч — вельмі вядомую некалі мастачку і філантропку, бадай самую значную жаночую асобу ў гісторыі жывапісу ХІХ стагоддзя ў нашым краі.
🎧Слухайце па спасылцы
На фота сям'я Андрайковіч. Магдалена — першая злева.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤3👍3👏1
Сустрэча пра паўстанне Каліноўскага ў Варшаве
У нядзелю, 1 лютага ў Варшаве адбудзецца гістарычная сустрэча да Дня народзінаў Кастуся Каліноўскага. Гэтая спатканне пройдзе ў прасторы Vyraj (Aleja Armii Ludowej, 12), пачатка а 18:00, уваход – вольны.
Гісторык Васіль Герасімчык праз захапляльнае падарожжа ў часе раскажа пра невядомыя эпізоды паўстання 1863–1864 гг., каб разам з слухачамі паглыбіцца ў важныя старонкі нашай гісторыі і адчуць атмасферу тых часоў.
Васіль Герасімчык — беларускі гісторык і публіцыст, даследчык гісторыі Беларусі XIX стагоддзя, у тым ліку паўстання 1863–1864 гадоў і біяграфіі Кастуся Каліноўскага, аўтар кнігі «Кастусь Каліноўскі: асоба і легенда».

👍15❤3👏1
Надзея Рагалевіч-Запруднік: «Мы ўклалі ў Беларусь мільён даляраў».
94-гадовая Надзея Рагалевіч-Запруднік — жанчына з пакалення, чый лёс прайшоў праз вайну, пераезды і эміграцыю, але пры ўсіх нягодах яна не разарвала сувязі з Беларуссю. Нарадзілася ў 1932 годзе на Палессі, перажыла акупацыю, пасля апынулася ў лагерах для перамешчаных асоб у Германіі, а ў 1950-м выехала ў ЗША. Сёння яна жыве ў доме для старых у Нью-Джэрсі і сваё жыццёвае крэда акрэслівае адным словам : «Наперад».
У размове з «Белсатам» спадарыня Надзея узгадвае, як яны з мужам Янкам Запруднікам дзесяцігоддзямі падтрымлівалі беларускія справы: дапамагалі з кнігамі і праектамі, падтрымлівалі людзей у Беларусі. Калі пазней «прыкінулі» ўсе выдаткі, атрымалася сума «каля мільёна даляраў» — не як гучная лічба, а як мера доўгай, штодзённай працы і вернасці сваёй краіне.
Цалкам размова пра гісторыю жыцця на Belsat

❤20👍2🙏1🕊1💔1
Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя
📕 У чацвер, 5 лютага, у Беластоку ў Książnica Podlaska (ul. Marii Curie- Skłodowskiej 14 A) адбудзецца прэзентацыя кнігі «Przesiedleńcy czy uchodźcy? O Białorusinach przesiedlonych z Polski do Białorusi w latach 1944–1948». Пачатак 17.00.
📕 Кніга расказвае пра падзеі 1944–1948 гадоў, калі тысячы беларускіх сем’яў Беласточчыны былі вымушаныя пакінуць родныя вёскі і гаспадаркі.
https://racyja.com/by/sumezza/sustreca-vakol-knihi-sjarheja-cyhryna-u-belastoku/

👍9❤3💔1
Forwarded from Haradzienski
1 лютага 1863 года на тэрыторыі Гарадзенскай губерні пачаліся ўзброеныя дзеянні паўстанцаў. Амаль 130 гадоў пазней у гістарычным цэнтры Горадні мелі з'явіцца шыльды ў гонар паўстання 1863-64 гг. ды помнік Каліноўскаму!
І адна з'явілася пры чыгуначным вакзале, якую прарасейская адміністрацыя дэмантавала ў 2023 годзе. Другая мела быць павешаная на доме Ідэльфонса Мілевіча па адрасу вуліцы савецкай (гіст. назва Віленская) №7, у якім збіраліся паўстанцы. Рашэнне 1993 г. не было выканана да канца. А яшчэ пад канец саветаў, дакладна 19 кастрычніка 1989 г. была зацверджаная пляцоўка і выдадзеная пастанова Аб усталяванні ў Гродна помніку рэвалюцыянеру-дэмакрату К. Каліноўскаму. Помніка, які меў з'явіцца насупраць "дома прафсаюзаў", амаль на скрыжаванні галоўных вуліцы і плошчы, дагэтуль няма, хаця выканаць рашэнне ніхто не адмяняў.

👍12🤷♂2💔2
"Заходнікі" vs "усходнікі"
«Зеркало» апублікавала тэкст пра ўзаемаадносіны паміж «заходнікамі» і «ўсходнікамі» — пра тое, як жыхары абодвух бакоў колішняй савецка-польскай мяжы ўспрымалі адзін аднаго.
Тэкст падрыхтаваны на падставе навуковага артыкула гісторыка і антраполага Уладзіміра Лобача — сябра БІПГ. Даследаванне грунтавалася на матэрыялах экспедыцый у Віцебскай вобласці, дзе Лобач і яго калегі запісвалі вусныя ўспаміны мясцовых жыхароў (пераважна жанчын, народжаных у 1920–1930-х гадах, ураджэнак рэгіёна) у раёнах, якія калісьці апынуліся па розныя бакі савецка-польскага памежжа.
З матэрыялу вы даведаецеся, як пасля Рыскага міру 1921 года тэрыторыя Беларусі была падзелена паміж Польшчай і Савецкім Саюзам, як мясцовыя жыхары па абодва бакі былой мяжы ўспрымалі адзін аднаго, якую ролю ў гэтым адыгрывалі этнаграфічныя ўспаміны і культурныя наратывы, а таксама чаму гістарычныя падзелы дапамагаюць лепш зразумець сучасныя ўяўленні пра рэгіянальную ідэнтычнасць беларусаў.
🔗 Чытайце тэкст на Зеркале

👍7
🎬 З нагоды Дня нараджэння Кастуся Каліноўскага прапануем узгадаць (ці адкрыць нанова) выпуск «Няпростай гісторыі» пра нечаканыя архіўныя знаходкі ў яго справе.
У размове з гісторыкам, сябрам нашага Інстытута Алесем Смаленчуком гаворка ідзе пра новыя беларускамоўныя тэксты, знойдзеныя ў Нацыянальным музеі Літвы, аўтарства якіх, імаверна, належыць Каліноўскаму. Гэтыя дакументы дадаюць важныя штрыхі да разумення яго жыцця і ідэнтычнасці, а таксама да таго, як і чаму постаць кіраўніка паўстання чытаецца па-рознаму ў нашай калектыўнай памяці.
Відэа таксама дакранаецца да балючага пытання: чаму праўладныя «афіцыйныя» інтэрпрэтацыі і прапаганда настойліва спрабуюць дыскрэдытаваць Каліноўскага і выціснуць яго з беларускага нацыянальнага пантэону і што гэта кажа пра сучасную палітыку памяці.
🔗 https://www.youtube.com/watch?v=xzhlarKIQso&t=1

YouTube
Нечаканыя архіўныя знаходкі ў справе Кастуся Каліноўскага: што новага мы даведаемся?
У гэтым выпуску «Няпростай гісторыі» пагаворым з выдатным гісторыкам Алесем Смаленчуком, які нядаўна знайшоў ў Нацыянальным музеі Літвы новыя беларускамоўныя тэксты, аўтарства якіх верагодна прыналежаць Кастусю Каліноўскаму. Высветлім, што новага нам раскрываюць…
❤8❤🔥1👍1
Forwarded from Еўрарадыё | Еврорадио
Нязломнасць ці звычка да паразаў: ці ёсць у беларусаў нагода ганарыцца Паўстаннем Кастуся Каліноўскага? Дыскутуем з пісьменніцай Святланай Курс, прадстаўніком АПК па нацыянальным адраджэнні Паўлам Баркоўскім і доктаркай гуманітарных навук Настай Ільіной
Беларусам прапануюць новы каляндар святаў, і 2-га лютага ў ім абазначанае яе Дзень Нязломнасці — у гонар дня народзінаў рэвалюцыянера Кастуся Каліноўскага. Але пра якую нязломнасць можна казаць, калі расіяне патапілі паўстанне ў крыві?
Ці сапраўды ўся беларуская гісторыя — гэта гісторыя паразаў? Ці азначае беларуская справа па змоўчанні боль і пакуты без гарантаванага галівудскага фіналу? А ўвогуле наша нязломнасць — гэта прыкмета загартаванага духу нацыі ці проста рэха сялянскай упартасці?
Пра гэта і шмат што іншае разважаем са Святланай Курс, Паўлам Баркоўскім і Настай Ільіной: https://youtu.be/4PX18faroLU

👍7🔥1👏1🙏1🤡1🫡1
Інстытут гісторыі НАН Беларусі апублікаваў навіну пра рэканструкцыю аблічча дзяўчыны, якая жыла пад Мінскам каля 500 гадоў таму. Паведамляецца, што беларускія вучоныя аднавілі аблічча жыхаркі Гарадзішча пад Мінскам, якая жыла ў XIV–XVI стст.
Відавочна, што гэтая рэканструкцыя была зробленая ў межах праекта «Биоархеологическая реконструкция образа жизни и физических характеристик средневекового населения Беларуси и европейской части России», які фінансуецца дзяржаўным Расійскім навуковым фондам. Пра яго мы ўжо пісалі ў сувязі з выхадам кнігі «Население Беларуси. Альбом в лицах – взгляд в прошлое». Таму ўзнікае пытанне: наколькі гэта вынік працы беларускіх вучоных, бо вядучай установай у праекце з’яўляецца Цэнтр фізічнай антрапалогіі Інстытута этналогіі і антрапалогіі РАН, дзе працуе лабараторыя антрапалагічнай рэканструкцыі, якая якраз і займаецца 3D-аднаўленнем вобразаў. Хаця, безумоўна, археалагічны матэрыял для даследавання прадставілі беларускія даследчыкі.
⏬Працяг ніжэй

🤔9👍2❤1🕊1
⏫Пачатак вышэй
Галоўная ж праблема гэтай шчыльнай навуковай супрацы беларускіх і расійскіх даследчыкаў палягае ў тым, што на яе падставе робяцца высновы, у якіх, з улікам актуальнай сітуацыі ў рэгіёне, лёгка чытаецца яўны палітычны падтэкст:
Цытата ўзятая з артыкула на сайце Расійскага навуковага фонду, дзе расійскія кіраўнікі праекта распавядаюць пра яго ход і вынікі.

"И пожалуй, вот этот наш проект стал самым масштабным за последнее время по изучению «ископаемого» средневекового населения Восточной Европы. По антропологическим данным русские, украинцы, белорусы очень близки. Это единый пласт со своими локальными вариантами, но корни общие, и единство налицо. Об этом свидетельствуют результаты нашего проекта. Он позволяет показать разнообразие облика древних людей, населявших территории Беларуси и восточно-европейской части России и подчеркнуть их единство в целом, – отмечает Е. Веселовская [рэд.: адна з кіраўніц праекта]".
Цытата ўзятая з артыкула на сайце Расійскага навуковага фонду, дзе расійскія кіраўнікі праекта распавядаюць пра яго ход і вынікі.
rscf.ru
Одни корни: ученые России и Беларуси восстанавливают облик и образ жизни древних людей
Как выглядели и сколько жили наши предки, много ли работали, чем болели и что ели? Ответы на эти вопросы совместно ищут российские и белорусские ученые. Работа ведется в рамках международного проекта фундаментальных и поисковых научных исследований, поддержанного…
🤬9🤡9🤮3💩1🤪1🤷1
Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя
📌 2 лютага 1838 года ў Мастаўлянах нарадзіўся Кастусь Каліноўскі — палітычны дзеяч, публіцыст і кіраўнік паўстання 1863–1864 гадоў.
🔻 У 1862 годзе Каліноўскі распачаў выпуск газеты «Мужыцкая праўда», якая стала голасам беларускіх сялян.
🎤 Пра значэнне гэтай гістарычнай постаці для сённяшняй Беларусі гаворыць дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі.
https://racyja.com/by/kultura/2-ljutaha-dzen-naradzennja-kastusja-kalinouskaha-2/

❤🔥8👍8❤2
Forwarded from Наша Ніва
У Мінску пасля рэканструкцыі адкрылі Гістарычную майстэрню са схованкай, у якой спрабавалі выратавацца вязні гета
Напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакосту ў сталіцы сімвалічна адчыніла дзверы для наведвальнікаў пасля маштабнай і неадназначнай рэканструкцыі Гістарычная майстэрня імя Леаніда Левіна.
https://nashaniva.com/387133
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/387133

❤8🤔2💔2👍1🙏1
Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя
📚 У Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі адбылася сустрэча з гісторыкам Алесем Смаленчуком «Забаронена чытаць: чаму ўлады баяцца кніг».
🎤 Гасцей падзеі чакаў выступ прафесара, а таксама дыскусія пры ўдзеле зала.
https://racyja.com/by/kultura/u-muzei-volnaj-belarusi-adbylasja-sustreca-z-historykam-alesem-smalencukom/

👍13🙏2👏1
🕯 Косаўскі расстрэл — 99 гадоў таму
3 лютага 1927 г. у Косаве (цяпер Івацэвіцкі раён) каля паўтары тысячы людзей, пераважна сялян, выйшлі на дэманстрацыю ў падтрымку Беларускай сялянска-работніцкай грамады — на фоне ўзмацнення рэпрэсій у Заходняй Беларусі пасля перавароту Пілсудскага і напярэдадні забароны БСРГ. Калі пасля мітынгу ў калоне з’явіліся чырвоныя сцягі, паліцыя адкрыла агонь: шэсць чалавек загінулі, дзясяткі былі параненыя. Пахаванне забітых ператварылася ў новую хвалю пратэстаў, але ў адказ ціск толькі ўзмацніўся.
Сёння гэты эпізод ахвотна выкарыстоўваюць дзяржаўная прапаганда і праўладныя медыі Беларусі, каб дэманізаваць міжваенную Польшчу і абяліць саветызацыю — маўкліва абмінаючы тое, чым скончылі многія ўдзельнікі беларускага руху ўжо ў СССР. Лёс лідараў БСРГ у БССР паказвае, што гісторыя зусім не адназначная: адзін з заснавальнікаў Грамады, мовазнаўца Браніслаў Тарашкевіч, быў расстраляны НКУС у 1938-м.
🔗 Больш пра падзею на BGmedia

🤬9😢8❤3
Сёння 280 гадоў з дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі
4 лютага 1746 г. у фальварку Мерачоўшчына (сёння Івацэвіцкі раён) нарадзіўся Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка. Ён вучыўся ў Варшаве і Парыжы, удзельнічаў у Вайне за незалежнасць ЗША як вайсковы інжынер, а ў 1794 годзе ўзначаліў паўстанне супраць Расійскай імперыі, што закранула і нашы землі. Параза не знішчыла ягонага сімвала: ідэі свабоды і роўнасці вярталіся ў наступных пакаленнях, у тым ліку ў традыцыі паўстанцаў Каліноўскага. Пасля 1991-га Касцюшка зноў стаў часткай беларускай публічнай памяці: у 2004-м у Мерачоўшчыне адкрылі музей-сядзібу, а ў 2018-м у Косаве з’явіўся першы ў Беларусі помнік Касцюшку – яго ўсталявалі на сродкі грамадскага збору, да якога далучыліся больш за 700 ахвярадаўцаў.
Рэкамендуем прачытаць з гэтай нагоды тэкст «Люстэрка»: ён збірае ў адну гісторыю мясціны, звязаныя з Касцюшкам на беларускіх землях, ягоны амерыканскі і паўстанцкі досвед і тое, як сёння працуе і перапісваецца памяць пра яго.
🔗Чытаць цалкам на Zerkalo

❤16❤🔥5👍3🙏1
Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя
📖 На Падляшшы праходзіць прэзентацыя кнігі «Перасяленцы ці бежанцы? Пра беларусаў, пераселеных з Польшчы ў Беларусь у 1944 – 1948 гадах»
📚 Першая прэзентацыя адбылася ў вёсцы Тапілец, што на Беласточчыне, адкуль выехала ў той час у БССР і далей углыб СССР да 80 адсоткаў мясцовых беларусаў.
Больш на: https://racyja.com/by/kultura/perasjalency-ci-bezancy-pra-belarusau-peraselenych-z-polscy-u-belarus-u-1944-1948-hadach/

❤7👍6