Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.29K subscribers
1.44K photos
95 videos
2 files
885 links
Download Telegram
🕯 27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Гэта нагода зноў успомніць не толькі пра маштаб злачынства, але і пра тое, што для многіх выжылых «вызваленне» не заўсёды азначала бяспеку і вяртанне да нармальнага жыцця.

На гэтую тэму ў «Новая газете Европа» выйшаў артыкул «Калі адчыніць брамы канцлагераў недастаткова». Асноўная думка аўтара тэксту ў тым, што з разгромам нацызму пакуты многіх яўрэяў не абавязкова скончыліся – людзі яшчэ доўга заставаліся на тэрыторыі тых самых канцлагераў, і многім папросту не было куды вяртацца.

Асобны і надзвычай цяжкі акцэнт у тэксце на тэме, якую ў навуковай літаратуры пачалі сістэмна вывучаць адносна нядаўна: сексуалізаваны гвалт чырвонаармейцаў у дачыненні да яўрэек, якія выжылі. Гэтыя даследаванні абапіраюцца на шырокае кола сведчанняў саміх жанчын і даносяць не толькі іхныя галасы, але і зусім не «святочныя» эмацыйныя перажыванні падзей 1944–1945 гадоў.

У гэтым кантэксце ў артыкуле прыводзіцца і прыклад па Беларусі. Як адзначае гісторык Юлія фон Заал, якая вывучала гэтую тэму, знаходжанне «яўрэйскіх дзяўчынак з партызанамі ў лясах магло суправаджацца крайнімі формамі гвалту, і нават непаўналетнія станавіліся аб’ектамі сексуальных замахаў з боку сваіх “абаронцаў”, якія ператвараліся ў гвалтаўнікоў». Паводле афіцыйнай статыстыкі, у партызанскіх атрадах Беларусі знаходзілася 850 яўрэйскіх дзяцей, з якіх 622 былі ва ўзросце 12-15 гадоў. Прасачыць лёс усіх немагчыма, але некаторыя пасля сведчылі пра перажытае насілле.

🔗 Поўны тэкст на «Новой газете Европа»
💔6😢511👍1😱1🕊1
Злачынствы супраць жанчын у ВКЛ: якімі былі пакаранні

Пра гэта піша П. Сянько ў зборніку «Пічэтаўскія чытанні – 2025». Асноўная частка законаў (Статуты ВКЛ 1566 і 1588 гг.) распаўсюджвалася на падданых незалежна ад гендару: больш істотную ролю гралі саслоўны і рэлігійны фактары. Як рэгламентавалася пакаранне за забойства?

Галаўшчызна (грашовы штраф) за забойства шляхціца складала 100 коп літоўскіх грошай. Галаўшчызна за забойства шляхцянкі выплочвалася ў падвойным памеры — у 200 коп. За забойства цяглага селяніна прысуджалася 25 коп грошай. Забойства цяглай сялянкі, жонкі селяніна, каралася штрафам у 50 коп. Традыцыйна жанчына ўспрымалася фізічна слабейшай за мужчыну, да таго ж агрэсія супраць жанчыны ўспрымалася як агрэсія супраць яе мужа, замах на яго сферу адказнасці і інтарэсаў.

Пры гэтым галаўшчызна за забойства непрывілеяванай жанчыны, якая ніколі не знаходзілася ў шлюбе, складала толькі 20 коп грошай – такі памер штрафу ўсталёўваўся, напрыклад, за забойства нявольнага чалядніка або палоннага.
👍9👏1💯1
Ушанаванне памяці ахвяр «рэйду Бурага»

На Беласточчыне пройдуць памятныя ўшанаванні, прымеркаваныя да трагічных падзей 1946 г., калі атрад узброенага польскага падполля пад камандаваннем Рамуальда Райса (Буры) здзейсніў злачынствы супраць беларускага насельніцтва рэгіёна.

29 студзеня 2026 г. у вёсцы Заляшаны ўшанаванне пачнецца а 8-й са святой літургіі ў жаночым манастыры Святой Кацярыны, якую ўзначаліць епіскап Бельскі Рыгор. Пасля ў цэнтры вёскі, ля памятнага крыжа, адбудуцца супольная малітва і ўскладанне кветак. Пра ўдзел ва ўрачыстасцях паведаміў таксама маршалак польскага Сейма Влодзімеж Чажасты.

Асобнае ўшанаванне запланаванае на 1 лютага 2026 г.: Аб’яднанне «Вечная памяць» і праваслаўны прыход у Малешах запрашаюць ушанаваць памяць забітых вазакоў і жыхароў навакольных вёсак. Урачыстасці пачнуцца літургіяй а 9-й у праваслаўнай царкве ў Браньску, пасля ўдзельнікі наведаюць месцы памяці — магілы і помнікі ахвярам у Пухалах Старых, Занях, Малешах і Шпаках.

🔗 Падрабязнасці на Радыё рацыя
14🙏7🕊2💔1
Forwarded from bellitinfo
📘📗 Выйшлі кнігі пра Заходнюю Беларусь і міжваенную Вільню.

Пісьменнік і краязнавец Леанід Лаўрэш апублікаваў дзве кнігі, якія знаёмяць чытача з гісторыяй міжваеннай Вільні і Заходняй Беларусі агулам.

Адна з іх — скарочаны пераклад “Віленскага альбому” Станіслава Лорэнца, другая — зборнік выбраных артыкулаў віленскага пісьменніка і журналіста Юзафа Мацкевіча.

📖 Тэксты перакладзеныя з польскай мовы і даступныя для вольнага спампоўвання ў фармаце PDF на сайце Academia.edu.

Падрабязней 👈
👍114👏1🙏1
🗓 Вынікі прэзентацыі новага беларускага каляндару

27 студзеня ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве прадставілі (эксперыментальную) версію новага беларускага календара і абмеркавалі яго як спосаб перагляду палітыкі памяці: адмову ад імперска-савецкіх дат і вяртанне важных для нас уласных гістарычных падзей і сэнсаў.

Падчас сустрэчы прагучалі крытычныя заўвагі акадэмічнага дырэктара БІПГ Аляксея Ластоўскага. Ён паставіў пад сумнеў, што набор датаў будзе прыняты супольнасцю без тлумачальнай працы: паводле апытанняў, 3 ліпеня застаецца значным для многіх, і замест “выкідвання” гэтай даты можна было б вяртаць ёй іншае значэнне — як Дню вызвалення Мінску. Ластоўскі таксама папярэдзіў пра рызыку “вертыкальнага” канструявання святаў, калі каляндар успрымаецца як гатовы прадукт ад палітычных структур: пасля досведу 2020 г., які пачынаўся знізу, важна прадумаць механізмы ўключэння голасу “знізу” — праз абмеркаванні, формы ўдзелу і супольнага выбару, каб каляндар адчуваўся як уласная справа людзей.

🔗 Тэкст на Белсат
👍12🤡3👏1🙏1
📚 Прэзентацыя выставы «Беларусь. Галасы забароненых кніг» і сустрэча з «забароненым» аўтарам Алесем Смаленчуком.

31 студзеня а 15.00 (Музей Вольнай Беларусі) запрашаем на прэзентацыю выставы ад Таццяны Нядбай і сустрэчу з гісторыкам, забароненым у Беларусі аўтарам Алесем Смаленчуком: «Забаронена чытаць: чаму ўлады баяцца кніг».

Алесь Смалянчук прапануе паглядзець на забарону кніг як на ўстойлівую палітычную і гістарычную практыку. Чаму кніга застаецца пагрозай для аўтарытарнай улады? Якія тэмы і інтэрпрэтацыі гісторыі выклікаюць найбольшы страх?

Асобнае месца ў размове зойме асабісты досвед аўтара: пад забаронай яго кніга «“Вызваленыя” і заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939–1941 гг.».

Сустрэча дасць магчымасць паразважаць пра сувязь паміж памяццю, ведамі і свабодай, а таксама пра ролю інтэлектуалаў у часы ціску і маўчання.

Фармат сустрэчы прадугледжвае адкрытае абмеркаванне: можна задаць пытанні, падзяліцца развагамі і далучыцца да размовы пра ролю кнігі, інтэлектуала і чытача ў змрочныя часы.
10👍6
У Вільні адкрылася выстава дакумэнтаў, лістоў і здымкаў 1926 году, якія сьведчаць пра надзеі беларусаў сто гадоў тамуhttps://smarturl.click/aRGd0

Карыкатуры Язэпа Драздовіча, віленскае выданьне «Новай зямлі» Якуба Коласа, сардэчныя лісты беларускай гімназісткі Зоі Каўшанкі.

У Беларускім доме ў Вільні адкрылася выстава пра бурлівае беларускае жыцьцё ў 1926 годзе па абодва бакі мяжы, што разьдзяляла Заходнюю Беларусь і БССР.
10👍7👏1
🕯 «Раз у ранку…»: 80 гадоў таму на Белшчыне

Ад 29 студзеня да 2 лютага 1946 г. на Падляшшы адбыўся крывавы рэйд аддзелаў узброенага падполля пад камандаваннем Рамуальда Райса (Буры). Вынікам сталі пацыфікацыя і падпалы беларускіх вёсак Залешаны, Зане, Шпакі, Канцавізна (таксама эпізоды ў наваколлі Волькі Выганоўскай) і расстрэл вазакоў — фурманаў, якіх у Лазіцах прымусілі везці ўзброеных людзей на падводах, — агулам забіта 81 асоба.

У Залешанах людзей сагналі ў хату і падпалілі; стралялі па тых, хто ўцякаў, загінулі жанчыны і дзеці. 31 студзеня каля Пухалаў Старых загінулі вазакі — праваслаўныя мужчыны, 31 чалавек. Доўгі час пра іх лёс маўчалі, і толькі ў 1990-х сем’і ахвяраў пачалі настойліва дамагацца праўды, годнага пахавання і ўшанавання з імёнамі і прозвішчамі.

Памяць пра рэйд «Бурага» і сёння застаецца складанай: з аднаго боку — рэабілітацыя ў 1995-м і спробы гераізацыі, з іншага — расследаванні ІПН, высновы пра «злачынствы з прыкметамі генацыду» і жэсты дзяржаўнага ўшанавання ахвяр.

🔗 Радыё Рацыя
💔8🤬6😭2
Анлайн-лекцыя "Між Францыяй і Літвой: граф Бенедыкт Генрык Тышкевіч і пачаткі фатаграфіі ў Беларусі"

У суботу, 31 студзеня, беларусы Францыі ладзяць анлайн-лекцыю "Між Францыяй і Літвой: граф Бенедыкт Генрык Тышкевіч і пачаткі фатаграфіі ў Беларусі".

Буддзем шукаць беларускія сляды ў Францыі і наадварот.
Хто такі быў граф Бенедыкт Генрык Тышкевіч? Чаму ён важны для беларусаў і беларусак Францыі?
Пра ўсё даведаецеся!

Спікер - гісторык Аляксей Ластоўскі, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі

Удзел вольны. Далучайцеся ў 18.15 (час СЕТ, гэта 19.15 па Вільні і 20.15 па Мінску) па спасылцы.
👍122👏1
“Падляшша, як радзіма Каліноўскага, можа з’яднаць беларускія супольнасці”

Пасля міжнародных ушанаванняў герояў паўстання 1863–1864 гадоў у Вільні, дзе ўдзельнічалі прэзідэнты Польшчы, Літвы і Украіны, ініцыятывы памяці працягваюцца і на Падляшшы. Тут на радзіме Кастуся Каліноўскага, 1 лютага ў Мастаўлянах запланаваны KALINOŬSKI MARŠ 2026 — марш і ўрачыстасці да дня яго нараджэння і ў гонар паўстанцаў.

Дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі ў размове з Радыё Рацыя кажа: нягледзячы на афіцыйную маўклівасць у Беларусі, памяць пра паўстанне сёння асабліва моцна трымаецца менавіта ў беларускім асяроддзі — Каліноўскі стаў для беларусаў фігурай, вакол якой склаўся аб’яднальны нацыянальны міф. Таксама згадвае «Мужыцкую праўду»: яна дала беларускім сялянам суб’ектнасць і ўзняла вартасць беларускай мовы. На гэтым фоне Падляшша можа працаваць як сімвалічная месца сустрэчы і для беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, і для дыяспары.

🎧 Поўная гутарка у матэрыяле Радыё Рацыя
👍14👏1🙏1💯1
Сябры, у суботу 31 студзеня ў 13-00 запрашаем вас на экскрусію "Паўстанцы 1863 г." па знакамітых віленскіх могілках Росы да пачатку паўстаньня 1863 г. ў Вільні і дня народзінаў Кастуся Каліноўскага.

У мінулыя выходныя на могілках Росы, дзе з 2019 г. пахаваны сам Каліноўскі і яшчэ 20 паўстанцаў, пакараных сьмерцю ў 1863 -1864 гадах у Вільні,  адбыліся агульныя памятныя мерапрыемствы.

Але ці добра мы ведаем гэтых людзей, іх гераічных жыцьцёвы чын? Ці ведаеце, хто яшчэ з паўстанцаў ды іх семьяў пахаваны на могілках Роса, хто не дажыў да паўстаньня, але пасьмяротна натхняў паўстанцаў, а хто з нашых знакамітых землякоў і чаму сьвядома ўнікаў удзелу ў паўстаньні. Зрэшты рэшт, ці ведаеце, як паўстанцкія сувязныя выкарыстоўвалі самі гэтыя могілкі? Прапаную вам запоўніць гэтыя прабелы на нашай невялічкай, але зьмястоўнай экскурсіі.

Рэгістрацыя на экскурсію ў гугл-форме.

Збор ля галоўнай ўваходнай Брамы могілак Росы (з боку Rasų g.) у 13-00.

Мемарыяльная экскурсія праводзіцца за вольныя ахвяраваньні!  Далучайцеся!
👍8👏1
🎤Магдалена Бутаўт-Андрайковіч — самая значная мастачка ХІХ стагоддзя ў нашым краі

У новым выпуску падкаста “У люстэрку вечнасці” мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі расказвае пра Магдалену Бутаўт-Андрайковіч — вельмі вядомую некалі мастачку і філантропку, бадай самую значную жаночую асобу ў гісторыі жывапісу ХІХ стагоддзя ў нашым краі.

🔵Бутаўт-Андрайковіч нарадзілася на Палессі, вывучала жывапіс у Мюнхенскай каралеўскай Акадэміі мастацтваў, шмат падарожнічала, перадусім па Італіі, дзе натхнялася клясычным мастацтвам і архітэктурай.

🔵З 1881 года мастачка пасялілася ва ўласным маёнтку Гарнастаевічы, дзе ў яе часта бывалі і тварылі яе калегі — вядомыя жывапісцы Станіслаў Жукоўскі і Станіслаў Дыбоўскі. Бутаўт-Андрайковіч працавала пераважна ў гістарычным жанры, а таксама пісала абразы і карціны на рэлігійныя сюжэты.

🎧Слухайце па спасылцы

На фота сям'я Андрайковіч. Магдалена — першая злева.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
3👍3👏1
Сустрэча пра паўстанне Каліноўскага ў Варшаве

У нядзелю, 1 лютага ў Варшаве адбудзецца гістарычная сустрэча да Дня народзінаў Кастуся Каліноўскага. Гэтая спатканне пройдзе ў прасторы Vyraj (Aleja Armii Ludowej, 12), пачатка а 18:00, уваход – вольны.

Гісторык Васіль Герасімчык праз захапляльнае падарожжа ў часе раскажа пра невядомыя эпізоды паўстання 1863–1864 гг., каб разам з слухачамі паглыбіцца ў важныя старонкі нашай гісторыі і адчуць атмасферу тых часоў.

Васіль Герасімчык — беларускі гісторык і публіцыст, даследчык гісторыі Беларусі XIX стагоддзя, у тым ліку паўстання 1863–1864 гадоў і біяграфіі Кастуся Каліноўскага, аўтар кнігі «Кастусь Каліноўскі: асоба і легенда».
👍153👏1
Надзея Рагалевіч-Запруднік: «Мы ўклалі ў Беларусь мільён даляраў».

94-гадовая Надзея Рагалевіч-Запруднік — жанчына з пакалення, чый лёс прайшоў праз вайну, пераезды і эміграцыю, але пры ўсіх нягодах яна не разарвала сувязі з Беларуссю. Нарадзілася ў 1932 годзе на Палессі, перажыла акупацыю, пасля апынулася ў лагерах для перамешчаных асоб у Германіі, а ў 1950-м выехала ў ЗША. Сёння яна жыве ў доме для старых у Нью-Джэрсі і сваё жыццёвае крэда акрэслівае адным словам : «Наперад».

У размове з «Белсатам» спадарыня Надзея узгадвае, як яны з мужам Янкам Запруднікам дзесяцігоддзямі падтрымлівалі беларускія справы: дапамагалі з кнігамі і праектамі, падтрымлівалі людзей у Беларусі. Калі пазней «прыкінулі» ўсе выдаткі, атрымалася сума «каля мільёна даляраў» — не як гучная лічба, а як мера доўгай, штодзённай працы і вернасці сваёй краіне.

Цалкам размова пра гісторыю жыцця на Belsat
20👍2🙏1🕊1💔1
📕 У чацвер, 5 лютага, у Беластоку ў Książnica Podlaska (ul. Marii Curie- Skłodowskiej 14 A) адбудзецца прэзентацыя кнігі «Przesiedleńcy czy uchodźcy? O Białorusinach przesiedlonych z Polski do Białorusi w latach 1944–1948». Пачатак 17.00.

📕 Кніга расказвае пра падзеі 1944–1948 гадоў, калі тысячы беларускіх сем’яў Беласточчыны былі вымушаныя пакінуць родныя вёскі і гаспадаркі.

https://racyja.com/by/sumezza/sustreca-vakol-knihi-sjarheja-cyhryna-u-belastoku/
👍93💔1
Forwarded from Haradzienski
1 лютага 1863 года на тэрыторыі Гарадзенскай губерні пачаліся ўзброеныя дзеянні паўстанцаў. Амаль 130 гадоў пазней у гістарычным цэнтры Горадні мелі з'явіцца шыльды ў гонар паўстання 1863-64 гг. ды помнік Каліноўскаму!

І адна з'явілася пры чыгуначным вакзале, якую прарасейская адміністрацыя дэмантавала ў 2023 годзе. Другая мела быць павешаная на доме Ідэльфонса Мілевіча па адрасу вуліцы савецкай (гіст. назва Віленская) №7, у якім збіраліся паўстанцы. Рашэнне 1993 г. не было выканана да канца. А яшчэ пад канец саветаў, дакладна 19 кастрычніка 1989 г. была зацверджаная пляцоўка і выдадзеная пастанова Аб усталяванні ў Гродна помніку рэвалюцыянеру-дэмакрату К. Каліноўскаму. Помніка, які меў з'явіцца насупраць "дома прафсаюзаў", амаль на скрыжаванні галоўных вуліцы і плошчы, дагэтуль няма, хаця выканаць рашэнне ніхто не адмяняў.
👍12🤷‍♂2💔2
"Заходнікі" vs "усходнікі"

«Зеркало» апублікавала тэкст пра ўзаемаадносіны паміж «заходнікамі» і «ўсходнікамі» — пра тое, як жыхары абодвух бакоў колішняй савецка-польскай мяжы ўспрымалі адзін аднаго.

Тэкст падрыхтаваны на падставе навуковага артыкула гісторыка і антраполага Уладзіміра Лобача — сябра БІПГ. Даследаванне грунтавалася на матэрыялах экспедыцый у Віцебскай вобласці, дзе Лобач і яго калегі запісвалі вусныя ўспаміны мясцовых жыхароў (пераважна жанчын, народжаных у 1920–1930-х гадах, ураджэнак рэгіёна) у раёнах, якія калісьці апынуліся па розныя бакі савецка-польскага памежжа.

З матэрыялу вы даведаецеся, як пасля Рыскага міру 1921 года тэрыторыя Беларусі была падзелена паміж Польшчай і Савецкім Саюзам, як мясцовыя жыхары па абодва бакі былой мяжы ўспрымалі адзін аднаго, якую ролю ў гэтым адыгрывалі этнаграфічныя ўспаміны і культурныя наратывы, а таксама чаму гістарычныя падзелы дапамагаюць лепш зразумець сучасныя ўяўленні пра рэгіянальную ідэнтычнасць беларусаў.

🔗 Чытайце тэкст на Зеркале
👍7