🎧 Новы аўдыёпадкаст ад Цімафея Акудовіча: “Magistra Svita налева пашыта”
Цімафей Акудовіч, сябар нашага інстытута, абвясціў пра запуск новага аўдыёпраекта, у якім будзе распавядаць нестандартныя сюжэты з гісторыі Беларусі: з нечаканых ракурсаў, з акцэнтам на тое, што ўжо вядома ў даследаваннях, але пакуль слаба “прагучала” ў публічнай прасторы.
Плануецца выпускаць 2 выпускі на месяц на Patreon (у бясплантым дасягу). Праект можна падтрымаць платнай падпіскай (аўтар рыхтуе бонусы і адкрыты да ідэяў, што менавіта было б карысна слухачам).
Першы выпуск ужо дасяжны: “Малы ледніковы перыяд” – пра тое, як гэтую шырока вядомая ў вузкіх колах тэму можна “прымераць” да беларускай гісторыі і чаму гэта не толькі пра “мамантаў і шаблязубых тыграў”.
▶️ Першы выпуск: https://www.patreon.com/posts/maly-lednikovy-148962617

👍12🔥6❤4👏1💩1🙏1
Прэзентацыя новага беларускага календара: даты, якія нас вызначаюць
27 студзеня ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя новага беларускага календара — праекта, які прапануе паглядзець на год як на адлюстраванне нашай гісторыі, досведу і супольных сэнсаў.
Калі: 27 студзеня, 18:00
Дзе: Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11, Варшава
Падчас сустрэчы Павел Баркоўскі, Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні, распавядзе, чаму дэмакратычныя сілы звярнуліся да ідэі нацыянальнага календара і навошта беларусам сёння патрэбны новы погляд на звыклыя і “незаўважаныя” даты.
Да дыскусіі далучацца Вячаслаў Барок, Аляксей Ластоўскі, Алена Ляшкевіч, Алесь Плотка, Ірына Сідорская, Наста Ільіна
Падчас прэзентацыі ўдзельнікі і госці змогуць паразважаць над складанымі пытаннямі: як мы называем і перажываем падзеі Другой сусветнай вайны, што для нас значаць перамога і памяць, калі і чаму адзначаем Дзень незалежнасці і не толькі.
📝 Рэгістрацыя ўдзелу

👍11❤1👏1🤔1🤡1
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Падзел на «заходнікаў» і «ўсходнікаў»: чаму пасля вайны замацаваўся стэрэатып
Пра гэта ў апошнім нумары Ethnologia Polona піша Уладзімір Лобач, які ў 2000 - 2020 гг. правёў палявыя даследаванні ў Віцебскай вобласці. Падчас савецка-польскай мяжы ў 1921 - 1939 гг. узаемныя ўяўленні пра «заходнікаў» і «ўсходнікаў» мелі расплывісты характар.
Падрабязнае напаўненне вобразаў «заходнікаў» і «ўсходнікаў» характарыстыкамі адбылося пасля фізічнай (1939 г.) і фактычнай (1944 г.) ліквідацыі савецка-польскай мяжы. У пасляваенныя гады камунікацыя паміж жыхарамі Заходняй і Усходняй Беларусі стала інтэнсіўнай. Сказалася і масавая працоўная міграцыя, а таксама патокі жабракоў з разбураных раёнаў у адносна квітнеючы заходні рэгіён.
Асновай ідэй стала супрацьпастаўленне «дабрабыт — беднасць», а таксама набор звязаных з ім канатацый: «аднаасобнік — калгаснік», «працавіты — гультай», «вернік — атэіст», «паліцэйскі — партызан», «скрытны — камунікатыўны». Гэтыя стэрэатыпы характэрныя для старэйшага пакалення.

👍12💯1💔1
Шыльду Беларускаму Асобнаму Батальёну ў Коўна ўсталююць 25 сакавіка
Ініцыятыву вырашылі прымеркаваць да Дня Волі — таму адкрыццё памятнай шыльды ў Коўне запланавалі на 25 сакавіка.
Беларускі Асобны Батальён дыслакаваўся ў 1920–1921 гадах у Шанцаўскіх казармах у Каўна і ваяваў за незалежнасць Літоўскай Рэспублікі, умацоўваючы яе абарону ў баях супраць бальшавікоў. 51 беларускі добраахвотнік быў узнагароджаны Крыжам Віціса — найвышэйшай вайсковай адзнакай Літвы — за адвагу і доблесць.
Праект працягваюць фінансаваць ахвяраваннямі: цяпер сабрана каля 2800 з 3900 €. Арганізатары таксама чакаюць рашэння пра магчымую дафінансаванне ад Дэпартаменту нацыянальных меншасцяў і паралельна працягваюць збор.
🔗 Падрабязней пра ініцыятыву і як яе падтрымаць на Радыё Рацыя

❤19👍6👏4🙏1
Смілавіцкі: «Усюды яўрэй мусіў даказваць, што ён не горшы»
З нагоды выхаду ў лютым 2026 года кнігі «Яўрэі ў Чырвонай арміі. Франтавая і тылавая перапіска 1941–1945» Republic апублікаваў інтэрв’ю з Леанідам Смілавіцкім — беларускім і ізраільскім гісторыкам, спецыялістам па гісторыі яўрэяў у Беларусі. Аснова кнігі — перапіска 1941–1945 гг. і дзённікі салдат.
Смілавіцкі расказвае, як лісты з фронту і тылу, дзённікі і сямейныя архівы паказваюць вайну праз будзённасць: страх за блізкіх, эвакуацыю, жыццё без дому. Асобна ён гаворыць пра антысемітызм, які не знікаў нават сярод тых, хто ваяваў супраць нацызму: у дакументах чутны стэрэатыпы, падазронасць і патрэба пастаянна даказваць сваю лаяльнасць і годнасць.
Гісторык нагадвае, што франтавыя лісты былі і падтрымкай і рызыкай: цэнзура абмяжоўвала, таму многія рэчы прагаворваліся паўнамёкам або пераносіліся ў асабістыя запісы. Такія сведчанні дапамагаюць убачыць, як савецкая вайсковая машына ламала лёсы і як антысемітызм праяўляўся ў штодзённым досведзе людзей.

👍11❤4🤷♂2👎2😁2💯1
Forwarded from Будзьма беларусамі!
🤔 Бунт супраць продкаў Дастаеўскага. Адкуль у вёсцы пад Янавам «казацкія» могілкі?
Вёска Дастоева падарыла прозвішча роду Фёдара Дастаеўскага. Але гэтая зямля захоўвае і памяць пра трагічныя старонкі мінулага. На ўскраіне вёскі, парослыя імхом, стаяць старыя камяні. Мясцовыя называюць іх «казацкімі могілкамі».
🔫 Гэты некропаль нагадвае пра тое, як у XVII стагоддзі продкі класіка літаратуры ледзь не загінулі ў полымі сялянскага бунту. І хаця само Дастоева адміністрацыйна належала да Піншчыны, гісторыя роду Дастаеўскіх цесна пераплялася з суседняй Гродзеншчынай. Hrodna.life расказвае пра падзеі 1648 года.
Падрабязней.🔗 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Вёска Дастоева падарыла прозвішча роду Фёдара Дастаеўскага. Але гэтая зямля захоўвае і памяць пра трагічныя старонкі мінулага. На ўскраіне вёскі, парослыя імхом, стаяць старыя камяні. Мясцовыя называюць іх «казацкімі могілкамі».
Падрабязней.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍7❤4🕊1😨1
🕯 27 студзеня — Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Гэта нагода зноў успомніць не толькі пра маштаб злачынства, але і пра тое, што для многіх выжылых «вызваленне» не заўсёды азначала бяспеку і вяртанне да нармальнага жыцця.
На гэтую тэму ў «Новая газете Европа» выйшаў артыкул «Калі адчыніць брамы канцлагераў недастаткова». Асноўная думка аўтара тэксту ў тым, што з разгромам нацызму пакуты многіх яўрэяў не абавязкова скончыліся – людзі яшчэ доўга заставаліся на тэрыторыі тых самых канцлагераў, і многім папросту не было куды вяртацца.
Асобны і надзвычай цяжкі акцэнт у тэксце на тэме, якую ў навуковай літаратуры пачалі сістэмна вывучаць адносна нядаўна: сексуалізаваны гвалт чырвонаармейцаў у дачыненні да яўрэек, якія выжылі. Гэтыя даследаванні абапіраюцца на шырокае кола сведчанняў саміх жанчын і даносяць не толькі іхныя галасы, але і зусім не «святочныя» эмацыйныя перажыванні падзей 1944–1945 гадоў.
У гэтым кантэксце ў артыкуле прыводзіцца і прыклад па Беларусі. Як адзначае гісторык Юлія фон Заал, якая вывучала гэтую тэму, знаходжанне «яўрэйскіх дзяўчынак з партызанамі ў лясах магло суправаджацца крайнімі формамі гвалту, і нават непаўналетнія станавіліся аб’ектамі сексуальных замахаў з боку сваіх “абаронцаў”, якія ператвараліся ў гвалтаўнікоў». Паводле афіцыйнай статыстыкі, у партызанскіх атрадах Беларусі знаходзілася 850 яўрэйскіх дзяцей, з якіх 622 былі ва ўзросце 12-15 гадоў. Прасачыць лёс усіх немагчыма, але некаторыя пасля сведчылі пра перажытае насілле.
🔗 Поўны тэкст на «Новой газете Европа»

Новая газета Европа
Когда открыть ворота концлагерей недостаточно
27 января — Международный день памяти жертв Холокоста. Сегодня во всём мире принято вспоминать около 6 млн евреев, уничтоженных нацистами. В узком смысле это история про саму политику преследования и уничтожения евреев Третьим рейхом. Но в более широком —…
💔6😢5❤1✍1👍1😱1🕊1
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Злачынствы супраць жанчын у ВКЛ: якімі былі пакаранні
Пра гэта піша П. Сянько ў зборніку «Пічэтаўскія чытанні – 2025». Асноўная частка законаў (Статуты ВКЛ 1566 і 1588 гг.) распаўсюджвалася на падданых незалежна ад гендару: больш істотную ролю гралі саслоўны і рэлігійны фактары. Як рэгламентавалася пакаранне за забойства?
Галаўшчызна (грашовы штраф) за забойства шляхціца складала 100 коп літоўскіх грошай. Галаўшчызна за забойства шляхцянкі выплочвалася ў падвойным памеры — у 200 коп. За забойства цяглага селяніна прысуджалася 25 коп грошай. Забойства цяглай сялянкі, жонкі селяніна, каралася штрафам у 50 коп. Традыцыйна жанчына ўспрымалася фізічна слабейшай за мужчыну, да таго ж агрэсія супраць жанчыны ўспрымалася як агрэсія супраць яе мужа, замах на яго сферу адказнасці і інтарэсаў.
Пры гэтым галаўшчызна за забойства непрывілеяванай жанчыны, якая ніколі не знаходзілася ў шлюбе, складала толькі 20 коп грошай – такі памер штрафу ўсталёўваўся, напрыклад, за забойства нявольнага чалядніка або палоннага.

👍9👏1💯1
Ушанаванне памяці ахвяр «рэйду Бурага»
На Беласточчыне пройдуць памятныя ўшанаванні, прымеркаваныя да трагічных падзей 1946 г., калі атрад узброенага польскага падполля пад камандаваннем Рамуальда Райса (Буры) здзейсніў злачынствы супраць беларускага насельніцтва рэгіёна.
29 студзеня 2026 г. у вёсцы Заляшаны ўшанаванне пачнецца а 8-й са святой літургіі ў жаночым манастыры Святой Кацярыны, якую ўзначаліць епіскап Бельскі Рыгор. Пасля ў цэнтры вёскі, ля памятнага крыжа, адбудуцца супольная малітва і ўскладанне кветак. Пра ўдзел ва ўрачыстасцях паведаміў таксама маршалак польскага Сейма Влодзімеж Чажасты.
Асобнае ўшанаванне запланаванае на 1 лютага 2026 г.: Аб’яднанне «Вечная памяць» і праваслаўны прыход у Малешах запрашаюць ушанаваць памяць забітых вазакоў і жыхароў навакольных вёсак. Урачыстасці пачнуцца літургіяй а 9-й у праваслаўнай царкве ў Браньску, пасля ўдзельнікі наведаюць месцы памяці — магілы і помнікі ахвярам у Пухалах Старых, Занях, Малешах і Шпаках.
🔗 Падрабязнасці на Радыё рацыя

❤14🙏7🕊2💔1
Forwarded from bellitinfo
📘📗 Выйшлі кнігі пра Заходнюю Беларусь і міжваенную Вільню.
Пісьменнік і краязнавец Леанід Лаўрэш апублікаваў дзве кнігі, якія знаёмяць чытача з гісторыяй міжваеннай Вільні і Заходняй Беларусі агулам.
Адна з іх — скарочаны пераклад “Віленскага альбому” Станіслава Лорэнца, другая — зборнік выбраных артыкулаў віленскага пісьменніка і журналіста Юзафа Мацкевіча.
📖 Тэксты перакладзеныя з польскай мовы і даступныя для вольнага спампоўвання ў фармаце PDF на сайце Academia.edu.
Падрабязней 👈

👍11❤4👏1🙏1
🗓 Вынікі прэзентацыі новага беларускага каляндару
27 студзеня ў Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве прадставілі (эксперыментальную) версію новага беларускага календара і абмеркавалі яго як спосаб перагляду палітыкі памяці: адмову ад імперска-савецкіх дат і вяртанне важных для нас уласных гістарычных падзей і сэнсаў.
Падчас сустрэчы прагучалі крытычныя заўвагі акадэмічнага дырэктара БІПГ Аляксея Ластоўскага. Ён паставіў пад сумнеў, што набор датаў будзе прыняты супольнасцю без тлумачальнай працы: паводле апытанняў, 3 ліпеня застаецца значным для многіх, і замест “выкідвання” гэтай даты можна было б вяртаць ёй іншае значэнне — як Дню вызвалення Мінску. Ластоўскі таксама папярэдзіў пра рызыку “вертыкальнага” канструявання святаў, калі каляндар успрымаецца як гатовы прадукт ад палітычных структур: пасля досведу 2020 г., які пачынаўся знізу, важна прадумаць механізмы ўключэння голасу “знізу” — праз абмеркаванні, формы ўдзелу і супольнага выбару, каб каляндар адчуваўся як уласная справа людзей.
🔗 Тэкст на Белсат

👍12🤡3👏1🙏1
📚 Прэзентацыя выставы «Беларусь. Галасы забароненых кніг» і сустрэча з «забароненым» аўтарам Алесем Смаленчуком.
31 студзеня а 15.00 (Музей Вольнай Беларусі) запрашаем на прэзентацыю выставы ад Таццяны Нядбай і сустрэчу з гісторыкам, забароненым у Беларусі аўтарам Алесем Смаленчуком: «Забаронена чытаць: чаму ўлады баяцца кніг».
Алесь Смалянчук прапануе паглядзець на забарону кніг як на ўстойлівую палітычную і гістарычную практыку. Чаму кніга застаецца пагрозай для аўтарытарнай улады? Якія тэмы і інтэрпрэтацыі гісторыі выклікаюць найбольшы страх?
Асобнае месца ў размове зойме асабісты досвед аўтара: пад забаронай яго кніга «“Вызваленыя” і заняволеныя. Польска-беларускае памежжа 1939–1941 гг.».
Сустрэча дасць магчымасць паразважаць пра сувязь паміж памяццю, ведамі і свабодай, а таксама пра ролю інтэлектуалаў у часы ціску і маўчання.
Фармат сустрэчы прадугледжвае адкрытае абмеркаванне: можна задаць пытанні, падзяліцца развагамі і далучыцца да размовы пра ролю кнігі, інтэлектуала і чытача ў змрочныя часы.

❤10👍6
Forwarded from Радыё Свабода — Беларусь
У Вільні адкрылася выстава дакумэнтаў, лістоў і здымкаў 1926 году, якія сьведчаць пра надзеі беларусаў сто гадоў таму → https://smarturl.click/aRGd0
Карыкатуры Язэпа Драздовіча, віленскае выданьне «Новай зямлі» Якуба Коласа, сардэчныя лісты беларускай гімназісткі Зоі Каўшанкі.
У Беларускім доме ў Вільні адкрылася выстава пра бурлівае беларускае жыцьцё ў 1926 годзе па абодва бакі мяжы, што разьдзяляла Заходнюю Беларусь і БССР.

❤10👍7👏1
🕯 «Раз у ранку…»: 80 гадоў таму на Белшчыне
Ад 29 студзеня да 2 лютага 1946 г. на Падляшшы адбыўся крывавы рэйд аддзелаў узброенага падполля пад камандаваннем Рамуальда Райса (Буры). Вынікам сталі пацыфікацыя і падпалы беларускіх вёсак Залешаны, Зане, Шпакі, Канцавізна (таксама эпізоды ў наваколлі Волькі Выганоўскай) і расстрэл вазакоў — фурманаў, якіх у Лазіцах прымусілі везці ўзброеных людзей на падводах, — агулам забіта 81 асоба.
У Залешанах людзей сагналі ў хату і падпалілі; стралялі па тых, хто ўцякаў, загінулі жанчыны і дзеці. 31 студзеня каля Пухалаў Старых загінулі вазакі — праваслаўныя мужчыны, 31 чалавек. Доўгі час пра іх лёс маўчалі, і толькі ў 1990-х сем’і ахвяраў пачалі настойліва дамагацца праўды, годнага пахавання і ўшанавання з імёнамі і прозвішчамі.
Памяць пра рэйд «Бурага» і сёння застаецца складанай: з аднаго боку — рэабілітацыя ў 1995-м і спробы гераізацыі, з іншага — расследаванні ІПН, высновы пра «злачынствы з прыкметамі генацыду» і жэсты дзяржаўнага ўшанавання ахвяр.
🔗 Радыё Рацыя

💔8🤬6😭2
Анлайн-лекцыя "Між Францыяй і Літвой: граф Бенедыкт Генрык Тышкевіч і пачаткі фатаграфіі ў Беларусі"
У суботу, 31 студзеня, беларусы Францыі ладзяць анлайн-лекцыю "Між Францыяй і Літвой: граф Бенедыкт Генрык Тышкевіч і пачаткі фатаграфіі ў Беларусі".
Буддзем шукаць беларускія сляды ў Францыі і наадварот.
Хто такі быў граф Бенедыкт Генрык Тышкевіч? Чаму ён важны для беларусаў і беларусак Францыі?
Пра ўсё даведаецеся!
Спікер - гісторык Аляксей Ластоўскі, акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі
Удзел вольны. Далучайцеся ў 18.15 (час СЕТ, гэта 19.15 па Вільні і 20.15 па Мінску) па спасылцы.

👍12❤2👏1
“Падляшша, як радзіма Каліноўскага, можа з’яднаць беларускія супольнасці”
Пасля міжнародных ушанаванняў герояў паўстання 1863–1864 гадоў у Вільні, дзе ўдзельнічалі прэзідэнты Польшчы, Літвы і Украіны, ініцыятывы памяці працягваюцца і на Падляшшы. Тут на радзіме Кастуся Каліноўскага, 1 лютага ў Мастаўлянах запланаваны KALINOŬSKI MARŠ 2026 — марш і ўрачыстасці да дня яго нараджэння і ў гонар паўстанцаў.
Дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі ў размове з Радыё Рацыя кажа: нягледзячы на афіцыйную маўклівасць у Беларусі, памяць пра паўстанне сёння асабліва моцна трымаецца менавіта ў беларускім асяроддзі — Каліноўскі стаў для беларусаў фігурай, вакол якой склаўся аб’яднальны нацыянальны міф. Таксама згадвае «Мужыцкую праўду»: яна дала беларускім сялянам суб’ектнасць і ўзняла вартасць беларускай мовы. На гэтым фоне Падляшша можа працаваць як сімвалічная месца сустрэчы і для беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы, і для дыяспары.
🎧 Поўная гутарка у матэрыяле Радыё Рацыя

👍14👏1🙏1💯1
Forwarded from Беларуская афіша 🗓️
Сябры, у суботу 31 студзеня ў 13-00 запрашаем вас на экскрусію "Паўстанцы 1863 г." па знакамітых віленскіх могілках Росы да пачатку паўстаньня 1863 г. ў Вільні і дня народзінаў Кастуся Каліноўскага.
У мінулыя выходныя на могілках Росы, дзе з 2019 г. пахаваны сам Каліноўскі і яшчэ 20 паўстанцаў, пакараных сьмерцю ў 1863 -1864 гадах у Вільні, адбыліся агульныя памятныя мерапрыемствы.
Але ці добра мы ведаем гэтых людзей, іх гераічных жыцьцёвы чын? Ці ведаеце, хто яшчэ з паўстанцаў ды іх семьяў пахаваны на могілках Роса, хто не дажыў да паўстаньня, але пасьмяротна натхняў паўстанцаў, а хто з нашых знакамітых землякоў і чаму сьвядома ўнікаў удзелу ў паўстаньні. Зрэшты рэшт, ці ведаеце, як паўстанцкія сувязныя выкарыстоўвалі самі гэтыя могілкі? Прапаную вам запоўніць гэтыя прабелы на нашай невялічкай, але зьмястоўнай экскурсіі.
Рэгістрацыя на экскурсію ў гугл-форме.
Збор ля галоўнай ўваходнай Брамы могілак Росы (з боку Rasų g.) у 13-00.
Мемарыяльная экскурсія праводзіцца за вольныя ахвяраваньні! Далучайцеся!

👍8👏1