Forwarded from De facto. Беларуская навука
Што здзівіла ў Беларусі ў гады Паўночнай вайны славацкага святара
Пра гэта піша славацкая філолаг Станіслава Мойшава ў часопісе «БДУ. Гісторыя». Напачатку XVIII ст. святар Даніэль Крман быў накіраваны да двара шведскага караля Карла XII у якасці пасла верхневенгерскіх пратэстанцкіх саслоўяў. Праз свае апісанні ў дзённіку святар падкрэсліваў спецыфіку Беларусі ў параўнанні з Польшчай: сельскі характар, больш шырокая этнічная разнастайнасць (габрэі, татары), пагорысты ландшафт.
Вялікую цікавасць пратэстант праяўляў да экзатычных для яго ўніяцкіх цэркваў і сінагог. Пра беларускае насельніцтва ў дзённіку гаворыцца мала, часта пазначаецца ягоная няшчасная сітуацыя: у горадзе Барысаве «жыхары, паводле цыганскіх звычаяў, сядзелі разам пад адкрытым небам і гатавалі ежу».
Там жа ў Барысаве святар упершыню схадзіў у лазню: яна яго не надта ўразіла. У Магілёве ў карчме пад назвай «Светлыя агні» венгерскія пасланцы заказалі піва, але «гэтыя цемрашалы» адмовіліся іх абслугоўваць. Што здарылася – невядома.

👍7🤔5❤2🤷♂1
▶️ Авантурныя прыгоды самай вядомай жанчыны-лекара з Беларусі – Саламеі Русецкай
Новы выпуск «Вусоў Скарыны» прысвечаны Саламеі Русецкай – жанчыне-ўрачу з Навагрудчыны, якая пакінула першыя жаночыя мемуары ў ВКЛ «Авантуры майго жыцця». Вядоўца Цімафей Акудовіч распавядае, як Русецкая стала жонкай урача Якуба Гальпіра і разам з ім апынулася паміж Навагрудкам і Стамбулам, у якім ёй давялося не проста выжываць, а працаваць урачом у гарэме султана. Праз яе гісторыю выпуск паказвае медыцыну XVII–XVIII стагоддзяў і тое, якім быў шлях да прафесіі для жанчыны ў тую эпоху. Асобная лінія – драматычныя прыгоды Гальпіра і тое, як Русецкая фактычна правяла ўласнае “расследаванне”, каб выратаваць мужа. Але муж пакідае яе адну з дзіцём, пасля чаго поўнае прыгодаў вяртання на радзіму, а далей: другі шлюб, служба ў Радзівіла «Рыбанькі», новыя падарожжы, паўторны шлях у Стамбул і падрыхтоўка да вандроўкі ў Іерусалім. Напрыканцы будуць і сюжэты пра “чароўнае люстэрка”, і пра ролю жанчын у XVIII стагоддзі.
🎥 Глядзець выпуск: https://www.youtube.com/watch?v=UYbCZeOcYko

YouTube
Авантурныя прыгоды самай вядомай жанчыны-лекара з Беларусі. Саламея Русецкая. Вусы Скарыны
Саламея Русецкая з Навагрудчыны пакінула першыя жаночыя мемуары ў ВКЛ "Аванцюры майго жыцця". Як трапіла ў Стамбул і працавала ўрачом у гарэме султана, вярнулася на радзіму, але зноў рушыла ў падарожжа. Гісторыя ад "Вусы Скарыны"
00:00 Авантурныя прыгоды…
00:00 Авантурныя прыгоды…
👍9❤8🔥2👏1
Forwarded from Reform.news :: Культурный фронт
Пракуратура патлумачыла ўключэнне кнігі пра БНР у спіс забароненых
Кніга Дароты Міхалюк пра гісторыю БНР была забароненая да распаўсюду ў Беларусі, бо супярэчыць палажэнням дырэктывы Лукашэнкі аб ідэалогіі і можа нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Беларусі.
Пракуратура знайшла кнігу «Беларуская Народная Рэспубліка 1918-1929 гг.: ля вытокаў Беларускай дзяржаўнасці» ў продажы ў Інтэрнэце і накіравала яе ў Рэспубліканскую камісію па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі.
«Згодна з заключэннем Рэспубліканскай камісіі асобныя фрагменты прадстаўленага на ацэнку друкаванага выдання ідуць насуперак з палажэннямі Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 9 красавіка 2025 г. №12 «аб рэалізацыі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы» і могуць нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам краіны», — заяўляе пракуратура.

💩20🤬8🤡5😨1🤪1
Forwarded from Будзьма беларусамі!
🧐 Агідны і адыёзны. Гісторыя жыцця Фабіяна Акінчыца
Сёння, 20 студзеня, спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Фабіяна Акінчыца — вельмі неадназначнага беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча, юрыста, публіцыста, рэдактара, прапагандыста і аднаго са стваральнікаў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі.
✍️ І калі пра яго апошнія гады, якія прыпалі на час Другой сусветнай вайны вядома шмат, то пра гады маладосці — амаль нічога. У гэтым матэрыяле паспрабуем расставіць кропкі над «і» ў ягоным жыццяпісе, каб адказаць на галоўнае пытанне — што прывяло гэтага чалавека да захаплення гітлераўскім нацыянал-сацыялізмам?
Працяг па спасылцы.📌 Без VPN адкрыецца тут.
Сёння, 20 студзеня, спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння Фабіяна Акінчыца — вельмі неадназначнага беларускага грамадскага і палітычнага дзеяча, юрыста, публіцыста, рэдактара, прапагандыста і аднаго са стваральнікаў Беларускай нацыянал-сацыялістычнай партыі.
Працяг па спасылцы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍8❤3🤷♂2
📚 Як парыжская паліцыя XVIII стагоддзя сачыла за прыезджымі з Расійскай імперыі
У 2024 г. у Францыі выйшла манаграфія Les Russes à Paris au XVIIIe siècle sous l’œil de la police ("Рускія ў Парыжы ў XVIII ст. пад наглядам паліцыі") у суаўтарстве даследчыкаў з Сарбоны Дзянiса Кандакова і Аляксандра Строева.
У 2020 г. Дзянiс Кандакоў добраахвотна пакінуў пасаду дэкана Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, патлумачыўшы свой выбар тым, што ўлада паслядоўна звужае прастору маральнага, эстэтычнага і палітычнага выбару.
Аўтары працавалі з архіўнымі рапартамі парыжскай паліцыі і дасье, каб паказаць, як у дакументах фіксаваліся візіты, кола зносін і эпізоды паўсядзённага жыцця. У тым ліку адлюстроўваюцца норавы расійскай арыстакратыі, а таксама дыпламатычныя і піяр захады XVIII ст. па пашырэнню расійскіх уплываў праз карумпаванне французскіх эліт.
У 2025 г. з’явілася і рускамоўная версія «Русские парижане глазами французской полиции XVIII века».

❤10👍4🤔1
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Паселішча на Менцы пачало развівацца ў першым дзесяцігоддзі X стагоддзя
Пра сваё адкрыццё група беларускіх навукоўцаў (Максім Ярмохін, Віталь Моцны, Віталь Лукін, Аляксандр Пугачэўскі, Андрэй Вайцеховіч) піша ў новым нумары часопіса Dendrochronologia. Дзякуючы дэндрахраналагічнаму аналізу раней стала вядома, што дубы для пабудовы гарадзішча на Менцы былі ссечаны паміж другой пал. 997 г. і ранняй вясной 998 г. Але навукоўцы пайшлі далей.
Яны пабудавалі храналогію гадавых кольцаў дуба MNK01, якая ахоплівае 170 гадоў – перыяд з 828 па 997 год. Дэндрахраналагічны аналіз выявіў «працяглы перыяд зніжэння сінхроннасці росту сярод дрэў, які доўжыўся прыблізна з 910 па 980-я гады».
«Наяўнасць асінхронных рэзкіх змен росту і пашкоджанняў, якія ўзнікаюць на розных дрэвах у розны час на працягу гэтага інтэрвалу, сведчыць пра ўплыў дзейнасці чалавека на лес. Гэтыя заканамернасці могуць сведчыць аб тым, што паселішча на рацэ Менка пачало развівацца ў першым дзесяцігоддзі X стагоддзя», – прыйшлі да высновы навукоўцы.

👍16🔥3🤡1
Паўстанне Каліноўскага: чаму ў Беларусі і Літве памятаюць па-рознаму?
22 студзеня 1863 года (163 гады таму) пачалося нацыянальна-вызвольнае паўстанне супраць расійскага панавання, якое ў беларускай традыцыі вядомае як «паўстанне Каліноўскага».
Да гадавіны паўстання Каліноўскага прапануем паглядзець выпуск «Няпростай гісторыі» пра розніцу ў беларускім і літоўскім успрыманні паўстання 1863–1864 гадоў і яго месца ў культуры памяці гэтых народаў.
У гэтым выпуску абмяркоўваецца тое, чаму для многіх літоўцаў паўстанне 1863–1864 гг. не стала ключавой падзеяй, і чым адрозніваецца ўспрыманне Каліноўскага ў сучаснай Беларусі і Літве. У студыі Андрэй Казакевіч і Аляксей Ластоўскі размаўляюць з літоўскімі гісторыкамі Дарюсам Сталюнасам і Дангірасам Мачулісам – пра гістарычную памяць, ролю паўстання ў літоўскай нацыятворчасці і пра тое, каго ў Літве лічаць лідарамі падзей 1863 года.
▶️ Глядзець выпуск: https://youtu.be/0nHq-q4HaoI?si=Nrjn5OqqOLoIHdtj

Почему для Литвы Калиновский не герой
Восстание Калиновского не является важным историческим событием для литовцев. Такой неожиданный вывод делают литовские историки, которые много лет занимаются вопросами исторической памяти в Литве.
Взгляд литовского общества на восстание Кастуся Калиновского…

👍11
Forwarded from Беларускае Радыё Рацыя
📌 Ілля Ясінскі: Памяць пра паўстанне 1863 года набліжае нас да волі
🔻 22 студзеня адзначаем 163-ю гадавіну пачатка паўстання 1863 года, вядомага ў Польшчы як Студзеньскае паўстанне.
🖼 Сёння а 18-й у сценах віленскай рэстарацыі «Карчму 1863» адкрыецца мастацкая выстава, прысвечаная паўстанню.
https://racyja.com/by/sumezza/illja-jasinski-pamjac-pra-paustanne-1863-hoda-nablizae-nas-da-voli/

❤16👍2
Forwarded from Наша Ніва
У Польшчу з Германіі вярнуўся вывезены нацыстамі архіў з пячаткамі Вітаўта і Ягайлы
У Варшаве адбылася гістарычная падзея ў справе рэстытуцыі культурных каштоўнасцей. Германія перадала Польшчы ўнікальны збор сярэднявечных дакументаў Тэўтонскага ордэна, які быў выкрадзены падчас Другой сусветнай вайны. Сярод вернутых скарбаў — арыгіналы дагавораў з пячаткамі вялікіх князёў літоўскіх Вітаўта і Ягайлы.
https://nashaniva.com/386238
Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/386238

👍23👏2
“Польска-нямецкая рэстытуцыя дакументаў – важная крыніца і для даследчыкаў Беларусі”
Германія вярнула Польшчы 73 сярэднявечныя дакументы, вывезеныя падчас нацысцкай акупацыі. Значэнне гэтай падзеі для Радыё Рацыя каментуе дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі.
🔗 Запіс размовы цалкам

"Вось нашыя ўяўленні пра знешні выгляд князёў – гэта ў значнай ступені плён рэнесансных фантазій. То бок, ясна, што прыжыццёвых партрэтаў у вялікіх князёў не было. Тое што мы можам пра іх даведацца, гэта ўласна тое, якім чынам яны падпісвалі свае дакументы і ставілі пячаткі. Той жа Вітаўт напачатку ставіў хрысціянскі варыянт свайго імя – Аляксандр. Тое пра што сучасныя гісторыкі не вельмі любяць узгадваць"
🔗 Запіс размовы цалкам
👍11👏2🙏1🕊1🤡1
Forwarded from Беларуская афіша 🗓️
25 студзеня ў 14:00 запрашаем вас на экскрусію да пачатку паўстаньня 1863 года, дня народзінаў Кастуся Каліноўскага і віленскай Карчмы "1863".
22 студзеня 1863 году ў Варшаве пачалося знакамітае паўстаньне, якое мы называем паўстаньнем Каліноўскага!
А 2 лютага 1838 г. у Мастаўлянах (цяпер у Польшчы на мяжы з Беларуссю) нарадзіўся сам Кастусь Каліноўскі - першы беларускі журналіст, публіцыст і паэт, нацыянальны герой Беларусі!
Таму запрашаю вас на нядоўгую экскурсію (не больш за 1 гадзіну), дзе мы наведаем некалькі месцаў, зьвязаных з самім Кастусём Каліноўскім, а таксама даведаемся, дзе знаходзіўся Правінцыйны камітэт, дзе паўстанцы перахоўвалі зброю, дзе зьбіраліся напярэдадні паўстаньня і падчас. А скончым наш шпацыр у Карчме 1863, якая ня проста так там месьціцца!
Экскурсія пройдзе за вашыя вольныя ахвяраваньні! Пачатак у 14:00 каля былога палацу Тышкевічаў на Троцкай (Trakų g. 1) на скрыжаваньні з вуліцай Завальнай (Pylimo g.). Рэгістрацыя праз гэтую гугл-форму.

👍10❤5
Томас Венцлава: «Літва і Беларусь ніколі не варагавалі. Гэта рэдкі выпадак для адносін двух народаў»
На «Салідарнасці» выйшла інтэрв’ю з літоўскім паэтам і інтэлектуалам Томасам Венцлавам. У размове абмяркоўваецца доўгая гісторыя суседства Літвы і Беларусі. Венцлава прапануе глядзець на нашыя стасункі не праз прызму сучасных канфліктаў інтэрпрэтацый, а як на традыцыю супольнай прасторы, узаемных уплываў і перапляцення культурнай спадчыны. Таксама пра тое, як сёння чытаецца і «прысвойваецца» мінулае і чаму гістарычная памяць лёгка становіцца інструментам спрэчак замест падставы для дыялогу. У размове між іншым закранаецца тэма вайны, “новай жалезнай заслоны” і месца Беларусі ў цяперашняй геапалітычнай рэальнасці.
🔗 Чытаць нтэрв’ю цалкам

❤19💯6🙏2👍1🔥1🕊1
Паражэнне як крок да перамогі: польская «логіка паражэння» і Беларусь
«Новы час» апублікаваў тэкст пра тое, як у міжваеннай Польшчы сфармавалася канцэпцыя «логікі паражэння»: маўляў, няўдалае паўстанне 1863–1864 гадоў усё адно стала важнай перадумовай для аднаўлення незалежнасці ў 1918-м. Аўтар паказвае, як гэтая інтэрпрэтацыя працавала ў польскай гістарычнай памяці і дзяржаўнай ідэалогіі, чаму яна мела і прыхільнікаў, і крытыкаў — і прапануе важнае пытанне для нас: ці можа досвед паражэння і рэпрэсій пасля 2020 года калісьці стаць асновай будучай перамогі беларусаў, а не толькі траўмай.
🔗 Чытаць тэкст цалкам
* ілюстрацыя: «Палонія – год 1863 , або скаваная Польшча», Ян Матэйка

🤔6👍5🙏1💔1
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Чаму сярод кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў БССР беларусаў была толькі палова
Пра гэта піша Ігар Пушкін у зборніку «Этнос и общество в контесте межнациональных отношений», які выйшаў месяц таму па выніках навуковай канферэнцыі ў Кубанскім дзяржуніверсітэце РФ. Ён канстатуе, што доля нацыянальных меншасцей сярод кіраўніцтва эканомікі БССР перавышала іх долю ў агульнай колькасці насельніцтва (згодна перапісу 1989-га беларусы складалі 77,9%).
Сярод кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў і аб’яднанняў беларусаў было: 1984 г. — 48,2%, 1985 г. — 51,2%, 1986 г. — 54,5%, 1987 г. — 56,4%. Многія кіруючыя кадры накіроўваліся з РСФСР, а таксама з УССР. «Палітычны недавер і падвышаная падазронасць» мела месца быць у дачыненні да выхадцаў з Цэнтральнай і Заходняй Беларусі. Прысутнічалі адміністрацыйныя перашкоды для габрэяў і палякаў.
Прыезджыя спецыялісты паступова замяшчаліся беларусамі. Аднак у 1985-м сярод кіраўнікоў прамысловых прадпрыемстваў БССР рускіх было 32,7%, украінцаў — 11,7%.

👍5😨4🤔2🤬2😢1💔1
Інстытут гісторыі паведаміў пра новае выданне — «Население Беларуси. Альбом в лицах – взгляд в прошлое». Кнігу прадстаўляюць як фундаментальную працу па антрапалогіі з ілюстратыўным і даследчым матэрыялам пра насельніцтва беларускіх зямель.
Выданне падрыхтавана ў супрацы вучоных Інстытута гісторыі НАН Беларусі і Інстытута этналогіі і антрапалогіі РАН. У выходных дадзеных кнігі адзначаецца, што праца над ёй вялася ў межах сумеснага праекта «Биоархеологическая реконструкция образа жизни и физических характеристик средневекового населения Беларуси и европейской части России». Гэта дазваляе судзіць, што выданне — частка больш шырокай даследчай праграмы, якая фінансуецца дзяржаўным Расійскім навуковым фондам (РНФ) і ў якой ключавую ролю відавочна адыгрываюць расійскія даследчыкі.
На сайце РНФ выкладзены артыкул пра гэты праект: у яго межах вывучаюцца антрапалагічныя і археалагічныя матэрыялы з тэрыторыі Беларусі і еўрапейскай часткі Расіі (ад эпохі бронзы да позняга сярэднявечча).

🤡10👍3🤔3👎2
🎧 Новы аўдыёпадкаст ад Цімафея Акудовіча: “Magistra Svita налева пашыта”
Цімафей Акудовіч, сябар нашага інстытута, абвясціў пра запуск новага аўдыёпраекта, у якім будзе распавядаць нестандартныя сюжэты з гісторыі Беларусі: з нечаканых ракурсаў, з акцэнтам на тое, што ўжо вядома ў даследаваннях, але пакуль слаба “прагучала” ў публічнай прасторы.
Плануецца выпускаць 2 выпускі на месяц на Patreon (у бясплантым дасягу). Праект можна падтрымаць платнай падпіскай (аўтар рыхтуе бонусы і адкрыты да ідэяў, што менавіта было б карысна слухачам).
Першы выпуск ужо дасяжны: “Малы ледніковы перыяд” – пра тое, як гэтую шырока вядомая ў вузкіх колах тэму можна “прымераць” да беларускай гісторыі і чаму гэта не толькі пра “мамантаў і шаблязубых тыграў”.
▶️ Першы выпуск: https://www.patreon.com/posts/maly-lednikovy-148962617

👍12🔥6❤4👏1💩1🙏1
Прэзентацыя новага беларускага календара: даты, якія нас вызначаюць
27 студзеня ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя новага беларускага календара — праекта, які прапануе паглядзець на год як на адлюстраванне нашай гісторыі, досведу і супольных сэнсаў.
Калі: 27 студзеня, 18:00
Дзе: Музей Вольнай Беларусі, ul. Foksal 11, Варшава
Падчас сустрэчы Павел Баркоўскі, Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні, распавядзе, чаму дэмакратычныя сілы звярнуліся да ідэі нацыянальнага календара і навошта беларусам сёння патрэбны новы погляд на звыклыя і “незаўважаныя” даты.
Да дыскусіі далучацца Вячаслаў Барок, Аляксей Ластоўскі, Алена Ляшкевіч, Алесь Плотка, Ірына Сідорская, Наста Ільіна
Падчас прэзентацыі ўдзельнікі і госці змогуць паразважаць над складанымі пытаннямі: як мы называем і перажываем падзеі Другой сусветнай вайны, што для нас значаць перамога і памяць, калі і чаму адзначаем Дзень незалежнасці і не толькі.
📝 Рэгістрацыя ўдзелу

👍11❤1👏1🤔1🤡1
Forwarded from De facto. Беларуская навука
Падзел на «заходнікаў» і «ўсходнікаў»: чаму пасля вайны замацаваўся стэрэатып
Пра гэта ў апошнім нумары Ethnologia Polona піша Уладзімір Лобач, які ў 2000 - 2020 гг. правёў палявыя даследаванні ў Віцебскай вобласці. Падчас савецка-польскай мяжы ў 1921 - 1939 гг. узаемныя ўяўленні пра «заходнікаў» і «ўсходнікаў» мелі расплывісты характар.
Падрабязнае напаўненне вобразаў «заходнікаў» і «ўсходнікаў» характарыстыкамі адбылося пасля фізічнай (1939 г.) і фактычнай (1944 г.) ліквідацыі савецка-польскай мяжы. У пасляваенныя гады камунікацыя паміж жыхарамі Заходняй і Усходняй Беларусі стала інтэнсіўнай. Сказалася і масавая працоўная міграцыя, а таксама патокі жабракоў з разбураных раёнаў у адносна квітнеючы заходні рэгіён.
Асновай ідэй стала супрацьпастаўленне «дабрабыт — беднасць», а таксама набор звязаных з ім канатацый: «аднаасобнік — калгаснік», «працавіты — гультай», «вернік — атэіст», «паліцэйскі — партызан», «скрытны — камунікатыўны». Гэтыя стэрэатыпы характэрныя для старэйшага пакалення.

👍12💯1💔1
Шыльду Беларускаму Асобнаму Батальёну ў Коўна ўсталююць 25 сакавіка
Ініцыятыву вырашылі прымеркаваць да Дня Волі — таму адкрыццё памятнай шыльды ў Коўне запланавалі на 25 сакавіка.
Беларускі Асобны Батальён дыслакаваўся ў 1920–1921 гадах у Шанцаўскіх казармах у Каўна і ваяваў за незалежнасць Літоўскай Рэспублікі, умацоўваючы яе абарону ў баях супраць бальшавікоў. 51 беларускі добраахвотнік быў узнагароджаны Крыжам Віціса — найвышэйшай вайсковай адзнакай Літвы — за адвагу і доблесць.
Праект працягваюць фінансаваць ахвяраваннямі: цяпер сабрана каля 2800 з 3900 €. Арганізатары таксама чакаюць рашэння пра магчымую дафінансаванне ад Дэпартаменту нацыянальных меншасцяў і паралельна працягваюць збор.
🔗 Падрабязней пра ініцыятыву і як яе падтрымаць на Радыё Рацыя

❤19👍6👏4🙏1
Смілавіцкі: «Усюды яўрэй мусіў даказваць, што ён не горшы»
З нагоды выхаду ў лютым 2026 года кнігі «Яўрэі ў Чырвонай арміі. Франтавая і тылавая перапіска 1941–1945» Republic апублікаваў інтэрв’ю з Леанідам Смілавіцкім — беларускім і ізраільскім гісторыкам, спецыялістам па гісторыі яўрэяў у Беларусі. Аснова кнігі — перапіска 1941–1945 гг. і дзённікі салдат.
Смілавіцкі расказвае, як лісты з фронту і тылу, дзённікі і сямейныя архівы паказваюць вайну праз будзённасць: страх за блізкіх, эвакуацыю, жыццё без дому. Асобна ён гаворыць пра антысемітызм, які не знікаў нават сярод тых, хто ваяваў супраць нацызму: у дакументах чутны стэрэатыпы, падазронасць і патрэба пастаянна даказваць сваю лаяльнасць і годнасць.
Гісторык нагадвае, што франтавыя лісты былі і падтрымкай і рызыкай: цэнзура абмяжоўвала, таму многія рэчы прагаворваліся паўнамёкам або пераносіліся ў асабістыя запісы. Такія сведчанні дапамагаюць убачыць, як савецкая вайсковая машына ламала лёсы і як антысемітызм праяўляўся ў штодзённым досведзе людзей.

👍11❤4🤷♂2👎2😁2💯1
Forwarded from Будзьма беларусамі!
🤔 Бунт супраць продкаў Дастаеўскага. Адкуль у вёсцы пад Янавам «казацкія» могілкі?
Вёска Дастоева падарыла прозвішча роду Фёдара Дастаеўскага. Але гэтая зямля захоўвае і памяць пра трагічныя старонкі мінулага. На ўскраіне вёскі, парослыя імхом, стаяць старыя камяні. Мясцовыя называюць іх «казацкімі могілкамі».
🔫 Гэты некропаль нагадвае пра тое, як у XVII стагоддзі продкі класіка літаратуры ледзь не загінулі ў полымі сялянскага бунту. І хаця само Дастоева адміністрацыйна належала да Піншчыны, гісторыя роду Дастаеўскіх цесна пераплялася з суседняй Гродзеншчынай. Hrodna.life расказвае пра падзеі 1648 года.
Падрабязней.🔗 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Вёска Дастоева падарыла прозвішча роду Фёдара Дастаеўскага. Але гэтая зямля захоўвае і памяць пра трагічныя старонкі мінулага. На ўскраіне вёскі, парослыя імхом, стаяць старыя камяні. Мясцовыя называюць іх «казацкімі могілкамі».
Падрабязней.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍7❤4🕊1😨1