Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.33K photos
95 videos
2 files
793 links
Download Telegram
У сярэдзіне 90-х Беларусь знаходзілася за крок ад парламенцкай рэспублікі, а лёс прэзідэнта вісеў на валаску.

У які момант час свабоды ў Беларусі скончыўся, грамадзяне страцілі кантроль над дзяржавай, а краіна пагрузілася ў аўтарытарызм, глядзіце па спасылцы.
😢17👍2🤯1
614 гадоў таму, 15 ліпеня 1410 года пад Грунвальдам адбылася бітва паміж рыцарамі Тэўтонскага ордэна і аб'яднаным войскам ВКЛ і Польшчы пад кіраўніцтвам Вітаўта і Ягайлы. Ордэн атрымаў моцную паразу, пасля якой не здолеў адрадзіцца. У выніку была спынена нямецкая экспансія на прыбалтыйскія і ўсходнеславянскія землі і пакладзены пачатак палітычнаму заняпаду Тэўтонскага ордэна. ВКЛ атрымала выхад на балтыйскія гандлёвыя шляхі.

Сёлета ў Польшчы ў 26 раз адзначалі ўгодкі адной з найбуйнейшых бітваў сярэднявечнай Еўропы. У яе аднаўленні ўдзельнічала каля 1200 рэканструктараў. Відовішча паглядзелі каля 40 тысяч чалавек, у тым ліку з Беларусі.

Здымкі radioolsztyn.pl
🔥304👍2
Манументальная карціна знакамітага мастака Яна Матэйкі «Грунвальдская бітва» 1878 года.

У цэнтры палатна – літоўскі князь Вітаўт без брані і шлема, у чырвоным жупане, з мітрай на галаве. У раскінутых і ўзнесеных руках трымае меч і шчыт у пераможным жэсце.

З левага боку на кані і ў белым плашчы – крыжацкі магістр Ульрых фон Юнгінген. Ён загіне на поле бітвы.

У правым верхнім куце карціны каля лесу на кані можна пабачыць Ягайлу. Мастак намаляваў яго не перыферыіі, нібыта хацеў паказаць другасную ролю польскага караля на поле бітвы.

Падчас Другой сусветнай вайны Гебельс загадаў знішчыць карціну, абвясціўшы ўзнагароду ў 10 млн марак за інфармацыю аб яе месцазнаходжанні. Але карціну схавалі, а некалькі чалавек былі пакараныя за адмову раскрыць знаходжанне схованкі.

Велічэзнае палатно амаль у 42 м2 знаходзіцца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.
33🔥6👍4
Назва Грунвальд стала часткаю гістарычнай сьвядомасьці беларусаў: „Пагоня на Грунвальд“ — раман Кастуся Тарасава і памятны знак у Горадні, „Грунвальд“ — і легендарны беларускамоўны дзіцячы летнік, і патрыятычная дзіцячая гульня, у якой дужаюцца „коньнікі“… Але ад пачатку гэтая падзея па-беларуску звалася інакш — бітва пад Дуброўнам.

FB Толькі пра мову
30👍11
Уніяцкі ордэн базыльянаў - адзіны манаскі ордэн, што быў заснаваны на беларускіх землях. Некалі магутны і ўплывовы, ордэн сёння не мае ніводнага манастыра на тэрыторыі Беларусі. Між тым, у XVII–XVIII стагоддзях Літоўскай правінцыі ордэна з цэнтрам на беларускіх землях падпарадкоўваліся храмы ад Віленшчыны і Латгаліі да Падляшша і Валыні. У тым ліку знакаміты і сёння манастыр у Жыровічах. Аб тым, як узнік базыльянскі ордэн, якія былі самыя знакамітыя базыльянскія манастыры, адкуль паходзілі і чым займаліся манахі-базыльяне ў падкаце "Так склалася гістарычна" распавядае кандыдат гістарычных навук, гісторык Дзяніс Лісейчыкаў!
👍258🥰2🤡1
Беларускі інстытут публічнай гісторыі зарэгістраваны ў Польшчы

Беларускія гісторыкі і даследчыкі ў выгнанні зарэгістравалі ў Польшчы ўласную грамадскую арганізацыю - "Беларускі інстытут публічнай гісторыі". Рашэнне аб рэгістрацыі прыняў акруговы суд Варшавы 4 ліпеня. Кіраўніцтва арганізацыі даведалася аб гэтым сёння з судовага ліста.

Галоўныя мэты Беларускага інстытуту публічнай гісторыі - падтрыманне нацыянальнай ідэнтычнасці беларусаў, стварэнне погляду на мінулае без аўтарытарных і ідэалагічных установак, захаванне памяці пра трагічныя перыяды гісторыі Беларусі, фармуляванне бачання на складаныя і неадназначныя тэмы гісторыі нашай краіны, а таксама папулярызацыя і прасоўванне нацыянальнага гістарычнага наратыву у Беларусі і на міжнародным узроўні.

Узначальваюць інстытут акадэмічны дырэктар, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі і старшыня праўлення, журналіст, даследчык сталінскіх рэпрэсій Ігар Станкевіч.
У склад інстытуту таксама ўвайшоў шэраг спецыялістаў у галіне гісторыі. У траўні арганізацыя стварыла ўласныя тэлеграм і youtube каналы.
38🔥18👍12🤡3
Наколькі гістарычную адукацыю і палітыку гістарычнай памяці ў Беларусі перарабляюць на расейскі ўзор? Ці навукова казаць пра генацыд беларускага народу падчас Другой сусветнай вайны? І ці варта святкаваць перамогі ў бітвах, якім ужо шмат стагодздзяў? Пра гэта ў праграме «ПіК Свабоды» кажа гісторык Аляксандар Пашкевіч, сябра Беларускага інстытуту публічнай гісторыі.
👍16🔥21
20 ліпеня 1994 года Аляксандр Лукашэнка прынёс сваю першую прысягу. Далей былі перапісванне Канстытуцыі, русіфікацыя, пашырэнне прэзідэнцкіх паўнамоцтваў, фальсіфікацыі на выбарах і маштабныя палітычныя рэпрэсіі. Карэспандэнт ВВС Аліна Ісачэнка расказвае, як Аляксандр Лукашэнка, які пачаў сваю кар'еру як сумленны гаспадарнік і змагар з карупцыяй, ператварыўся ў ізгоя міжнароднай палітыкі, уцягнутага ў вайну Расеі з Украінай.
🤮17🤬6💩3🙉1