Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.33K photos
95 videos
2 files
795 links
Download Telegram
7 ліпеня 1887 гадзе ў Віцебску нарадзіўся беларускі і французскі мастак габрэйскага паходжання Марк Шагал. У 1910 годзе ён упершыню пераехаў у Парыж, вярнуўся на радзіму, але ў 1922-м канчаткова пакінуў Беларусь.

У БССР пра мастака амаль не ўзгадвалі, лічылі яго буржуазным. Прызнанне ў Беларусі пачалося толькі ў 1990-х. У 1997 годзе ў Віцебску быў адкрыты мемарыяльны Дом-музей Марка Шагала. Творы мастака сёння захоўваюцца ў розных прэстыжных музеях свету.
27👍13
Forwarded from ByProsvet
🤓 9 ліпеня 1946 г. у Смаргоні нарадзіўся пісьменнік, грамадска-палітычны дзеяч Уладзімір Някляеў. У 2010 г. балатаваўся на прэзідэнта, яго затрымалі і моцна збілі. У СІЗА КДБ напісаў «Лісты да волі». Атрымаў прэмію імя Ежы Гедройця за раман «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без». Валянцін Акудовіч лічыць паэму «Ложак для пчалы» яго найлепшым творам.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
21🔥5👍2🎉2😱1🦄1
30 гадоў таму, 10 ліпеня 1994 году, адбыўся другі тур выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта былі першыя і апошнія свабодныя, дэмакратычныя і празрыстыя прэзідэнцкія выбары. Тады беларусы выбіралі паміж дзеючым прэм'ерам, былым камуністычным апаратчыкам Вячаславам Кебічам і старшынёй антыкарупцыйнай камісіі Вярхоўнага Савету, а раней дырэктарам саўгаса «Гарадзец» Аляксандрам Лукашэнкам. Апошні перамог.
🤡20😢7🙈5🤬2🔥1
Forwarded from Цыганкоў
Так, сёньня 30 гадоў

Некалькі розных успамінаў, рэфлексіяў і думак з нагоды сёньняшняй сумнай даты – 30 год таму адбыўся другі тур першых прэзыдэнцкіх выбараў.

1.Як толькі былі прызначаны выбары, каманда Зянона Пазьняка адной з першых абвесьціла пра стварэньне ініцыятыўнай групы. Памятаю, падыходжу я да аднаго з намесьнікаў апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце і кажу яму – можа, варта не сьпяшацца, можа варта весьці перамовы з іншымі – Шушкевічам, Карпенкам – пра кааліцыю і вылучэньне нейкага адзінага кандыдата. Ён мне адказвае, што ў гэтым няма патрэбы, мы ідзем самастойна. Я кажу – «ну дык Зянон жа ўсё роўна не выйграе». Ён – «можа і не выйграе, а можа і выйграе. Але 40 працэнтаў, якія ён набярэ ў другім туры, будуць важнай вехай для далейшай палітыкі, у наступным годзе парлямэнцкія выбары».

Можна, канешне, іранізаваць наконт таго, наколькі неадэкватна на той момант БНФ (ды ня толькі БНФ, вядома) ацэньваў беларускае грамадзтва. Аднак у абарону такога погляду (пра 40 працэнтаў) скажу, што калі б не было Лукашэнкі, то гэта і быў бы найбольш верагодны сцэнар --што ў другі тур выходзяць Кебіч і Пазьняк, альбо Кебіч і Шушкевіч.

2. Калі пасьля прыняцьця Канстытуцыі даволі хутка прынялі закон аб выбарах прэзыдэнта, то Сяргей Навумчык даў мне яркі камэнтар з такой цытатай – «гэта закон аб выбарах прэзыдэнтам Вячаслава Кебіча». Ня гледзячы на ўвесь шумны антыкарупцыйны даклад, Лукашэнку ніхто не ўспрымаў у якасьці рэальнага канкурэнта на прэзыдэнцкіх выбараў. Разважалі хіба пра тое, у каго ён забярэ галасы. Дарэчы, сам Сяргей Навумчык якраз адзін з нямногіх бачыў у Лу рэальную пагрозу, нядаўна на Юцюбе Свабоды была вельмі цікавая размова зь ім Дзьмітра Гурневіча.

Гурневіч настойліва задаваў пытаньні, чаму БНФ падчас выбарчай кампаніі амаль не нападаў на Лукашэнку, а толькі на Кебіча. Навумчык адказваў, што апазыцыя яшчэ раней, у 1993-м, патрабавала пазбавіць Лукашэнку дэпутацкіх паўнамоцтваў. Але адно іншаму не перашкаджае, і факт у тым, што ў выбарчай кампаніі Пазьняка фактычна гучала толькі крытыка намэнклятуры і злодзеяў ва ўрадзе Кебіча, Лукашэнку амаль не чаплялі. Больш за тое, як мне распавядалі людзі з тагачаснага фронтаўскага кіраўніцтва, у пэўны момант яны пачалі пераконваць Зянона, што трэба пачаць выступаць і супраць Лукашэнкі, на што ён доўга не пагаджаўся, не бачачы ў гэтым вялікага сэнсу.

Але і гэта можна патлумачыць! (Бачыце, як я люблю апраўдваць нейкія памылкі людзей. Хутчэй, не апраўдваць, а тлумачыць абставіны, месца і матывы, якія да іх прыводзілі). Рэч у тым, што Лукашэнка сапраўды не ўяўляўся пагрозай па многіх прычынах. Спачатку не было зразумела, ці зьбярэ ён подпісы, бо ў яго не было толкам каманды, потым яго маглі не зарэгістраваць, бо ён падаў дакумэнты ў ЦВК з памылкамі. І да самага апошняга моманту ў Лукашэнкі не было пераможнага рэйтынгу, што і фіксавалі сацыёлягі. Рэйтынг пачаў радыкальна расьці ў траўні-чэрвені – я думаю, з-за двух падзеяў. Па-першае, тое, што Кебічу так і не ўдалося падпісаць «рублёвую зону», на чым будавалася ў значнай ступені ягоная кампанія – а людзі ж чакалі, што разбагацеюць на абмене беларускіх зайчыкаў на расейскія рублі. І па-другое, «замах» на Лукашэнку ў Лёзна, якія адбыўся за тыдзень да першага туру выбараў.

3. Добра памятаю нататкі ў газэце Свабода Алеся Бяляцкага, які зьбіраў подпісы за Пазьняка і дзяліўся сваімі ўражаньнямі. Сярод іншага, яго зьдзіўлялі людзі, якія падпісваліся за Зянона, а потым пыталіся – «а падкажыце, дзе можна падпісацца за Лукашэнку?»

Я сам тады рабіў у Менску вулічныя апытаньні для Associated Press (так, я быў першым карэспандэнтам АР у Беларусі, і гэта на той момант было адной з маіх пяці працаў:) і мне казалі, што будуць галасаваць за Пазьняка і рускамоўны міліцыянт ("Пазьняк навядзе парадак") і рускамоўны чыноўнік (сказаў, што працуе ў нейкім міністэрстве, і галасуе за Пазьняка, бо ён за Эўропу).
👍94🤔1🤮1
Forwarded from Цыганкоў
(працяг папярэдняга допіса)

У мяне і тады і зараз было ўражаньне, што за Пазьняка галасавала ня столькі беларускамоўная творчая інтэлігенцыя (якой проста статыстычна мала, і, магчыма, значная частка яе галасавала за Шушкевіча), а людзі, якія бачылі ў ім «моцную руку, якая навядзе парадак» (плюс рэгіянальны каталіцкі чыньнік, як паказвае мапа галасаваньня па раёнах, тая самая Вэйшнорыя).

А цяпер глядзіце, што адбылося ў другім туры. У першым Кебіч набраў 17 працэнтаў, а ў другім...14!) Лукашэнка – у першым 45, у другім 80. Унікальная сытуацыя ў сусьветнай гісторыі, калі кандыдат выходзіць у другі тур і там набірае менш чым у першым!

То бок, па-першае, згуляў чыньнік перабяганьня да пераможцы, добра вядомы ў сацыялёгіі. А па-другое, аб’ектыўна трэба канстатаваць, што ў другім туры за Лукашэнку масава галасавалі і электарат Пазьняка, і нават Шушкевіча (нават ня гледзячы на меншую яўку, частка з гэтых амаль 23 працэнтаў, аддадзеных за Пазьняка --12.8 -- і Шушкевіча (9.9), пайшла і прагаласавала за Лукашэнку ў другім туры).

Антынамэнклятурныя, антыўрадавыя электараты Лукашэнкі і Пазьняка ў пэўным працэнце скрыжоўваліся. Проста Лукашэнка ў сваім патасе пайшоў далей, за межы прыстойнага («Я пасаджу Кебіча», «у сваіх крадзеных палацах не схаваецеся», «каля карыта ўсе рохкаюць аднолькава – і правыя і левыя») – і перацягнуў гэты антыўладны электарат на сябе.
🔥10😭4
У палку новых відэапраектаў прыбыло: на ютубе пачаў выходзіць гістарычны падкаст на беларускай мове «Гістфак». Падкаст з’яўляецца адным з прадуктаў PALATNO Media, а вядучыя ў ім — Дар’я Палынская і Алесь Кіркевіч. БАЖ пагутарыў пра праект з менеджаркай PALATNO Зояй Хруцкай.
15👍4🥰2🤩2
Год таму, 11 ліпеня, у турме N1 загінуў беларускі мастак, перформер і палітвязень Алесь Пушкін. Тату Алеся на творы Уладзіміра Караткевіча. Са збораў Беларускага архіву. Пачатак 2000-х.
💔3412😢6👍3
У сярэдзіне 90-х Беларусь знаходзілася за крок ад парламенцкай рэспублікі, а лёс прэзідэнта вісеў на валаску.

У які момант час свабоды ў Беларусі скончыўся, грамадзяне страцілі кантроль над дзяржавай, а краіна пагрузілася ў аўтарытарызм, глядзіце па спасылцы.
😢17👍2🤯1
614 гадоў таму, 15 ліпеня 1410 года пад Грунвальдам адбылася бітва паміж рыцарамі Тэўтонскага ордэна і аб'яднаным войскам ВКЛ і Польшчы пад кіраўніцтвам Вітаўта і Ягайлы. Ордэн атрымаў моцную паразу, пасля якой не здолеў адрадзіцца. У выніку была спынена нямецкая экспансія на прыбалтыйскія і ўсходнеславянскія землі і пакладзены пачатак палітычнаму заняпаду Тэўтонскага ордэна. ВКЛ атрымала выхад на балтыйскія гандлёвыя шляхі.

Сёлета ў Польшчы ў 26 раз адзначалі ўгодкі адной з найбуйнейшых бітваў сярэднявечнай Еўропы. У яе аднаўленні ўдзельнічала каля 1200 рэканструктараў. Відовішча паглядзелі каля 40 тысяч чалавек, у тым ліку з Беларусі.

Здымкі radioolsztyn.pl
🔥304👍2
Манументальная карціна знакамітага мастака Яна Матэйкі «Грунвальдская бітва» 1878 года.

У цэнтры палатна – літоўскі князь Вітаўт без брані і шлема, у чырвоным жупане, з мітрай на галаве. У раскінутых і ўзнесеных руках трымае меч і шчыт у пераможным жэсце.

З левага боку на кані і ў белым плашчы – крыжацкі магістр Ульрых фон Юнгінген. Ён загіне на поле бітвы.

У правым верхнім куце карціны каля лесу на кані можна пабачыць Ягайлу. Мастак намаляваў яго не перыферыіі, нібыта хацеў паказаць другасную ролю польскага караля на поле бітвы.

Падчас Другой сусветнай вайны Гебельс загадаў знішчыць карціну, абвясціўшы ўзнагароду ў 10 млн марак за інфармацыю аб яе месцазнаходжанні. Але карціну схавалі, а некалькі чалавек былі пакараныя за адмову раскрыць знаходжанне схованкі.

Велічэзнае палатно амаль у 42 м2 знаходзіцца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.
33🔥6👍4