Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.46K photos
96 videos
2 files
902 links
Download Telegram
На вайсковых могілках Варшавы 29 верасня перапахаюць парэшткі пісьменніка Сяргея Пясецкага, афіцэра разведкі, салдата Арміі Краёвай, шпіёна, кантрабандыста, аўтара культавага рамана «Каханак Вялікай Мядзведзіцы»

Сяргей Пясецкі нарадзіўся ў Беларусі і апісаў у сваіх творах польска-бальшавіцкую і вайну і жыццё кантрабандыстаў на польска-савецкім памежжы.

Пісьменнік памёр у 1964 годзе і быў пахаваны ў Вялікабрытаніі, на могілках Бора ў Гасцінгсе, на яго надмагільным камяні высечаная сузор'е Вялікай Мядзведзіцы, якім карысталіся кантрабандысты, пераходзячы савецка-польскую мяжу пад Ракавам. Інстытут нацыянальнай памяці, узгадніўшы з сям'ёй Пясецкага, узяў на сябе абавязацельства эксгумаваць парэшткі пісьменніка і даставіць іх у Варшаву. Чытаць на сайце або без VPN.
22👍6🙏5🤔1
🔴 Аляксандр Пашкевіч: Да канчатковай перамогі «рускага свету» ў Беларусі далёка

Сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксандр Пашкевіч у каментары Филину — пра гісторыкаў на службе ідэалогіі і чаму «рускі свет» у Беларусі яшчэ не перамог.

25 верасня ў Мінску адбылося чарговае паседжанне Рады па гістарычнай палітыцы. Кіраўнік адміністрацыі Дзмітрый Крутой абазначыў яе ўдзельнікам цэлы шэраг задач: ад складання пантэону нацыянальных герояў да актуальнага пераліку манументаў, што ўяўляюць гістарычную каштоўнасць, і шырокай інфармацыйнай барацьбы «за наш пункт гледжання і праўду».


Размова цалкам тут. 💬 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
👍13🙏64🤡2🥴1😨1
Чарговая памятная дошка ў гонар абаронцаў Брэсцкай крэпасці з расійскіх рэгіёнаў

Некалькі тыдняў таму на Гарнізонных могілках Брэста, на Алеі памяці, з удзелам расійскай дэлегацыі адкрылі памятную дошку абаронцам Брэсцкай крэпасці з ліку ўраджэнцаў Уладзімірскай вобласці РФ. Гэта ўжо 12-я дошка, размешчаная там.

Дзіўная традыцыя ўзнікла ў 2023 годзе, калі пасля звароту ўладаў Чачні і Інгушэціі на Гарнізонных могілках, размешчаных недалёка ад Брэсцкай крэпасці, адкрылі Алею памяці. З таго часу там з'явіліся памятныя дошкі ў гонар ураджэнцаў Санкт-Пецярбурга, Удмуртыі, Чачні, Інгушэціі, Пензенскай вобласці і іншых рэгіёнаў РФ. У чэрвені гэтага года на Алеі з'явіліся дошкі ў гонар ураджэнцаў Масквы і Казахстана.

З улікам цікавасці ўладаў расійскіх рэгіёнаў, якія распаўсюджваюць справаздачы аб сваім удзеле ў цырымоніях, і магчымасцяў па пашырэнні Алеі памяці (на здымку) можна меркаваць, што адкрыццё памятных дошак там працягнецца.
👎14🤮5😁4👍2🤔2🤣1😨1🤪1
Якім атрымаўся падручнік па гісторыі Беларусі для студэнтаў МГУ

У апошнім нумары часопіса Rocznik Centrum Studiów Białoruskich гісторык Андрэй Калядка апублікаваў рэцэнзію на дапаможнік «История белорусских земель и белорусского государства. Краткий очерк (Под ред. В. В. Даниловича, О. В. Солоповой, Санкт-Петербург 2023, 102 с.)». Гэта першы з 1991-га сумесны расійска-беларускі дапаможнік для вну, які створаны для студэнтаў гістарычнага факультэта МГУ.

«Першае знаёмства са зместам навучальнага дапаможніка выклікае лёгкі шок. Уся гісторыя Беларусі да 1991 г. увайшла ў раздзел з назвай Гісторыка-геаграфічная даведка», – піша аўтар. У апошняй канфліктныя тэмы хаваюцца.

Напрыклад, няма аніводнага слова аб вайне паміж Расійскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654 - 1667 гг. Прапушчаны сюжэт пра гвалтоўнае масавае перасяленне «вызваленага» праваслаўнага насельніцтва ў Маскоўскую дзяржаву і пра тое, як праз беларускіх майстроў і кніжнікаў у Расію пранікаў еўрапейскі ўплыў.

Працяг ніжэй
🤬11👍4😁4🤷‍♂2💩2🤪2😢1
Пачатак вышэй

У раздзеле пра сучаснасць (ён амаль цалкам пра развіццё Беларусі на чале з «мудрым» кіраўніком) не знайшлося месца Нобелеўскай лаўрэатцы Святлане Алексіевіч. Увогуле тэкст падручніка мае безаблічны характар. «Атрымалася гісторыя без герояў, прадказальна нудная і шэрая», – адзначае Калядка.

Падручнік фактычна не адпавядае патрабаванням вучэбных дапаможнікаў для вну: адсутнічае зразумелы метадалагічны падыход, матэрыял мае фрагментарны характар, не раскрыты генезіс ключавых праблем.

Нягледзячы на нізкі ўзровень першага расійска-беларускага падручніка па гісторыі, аўтар рэцэнзіі заклікае не ставіцца легкадумна да выданняў падобнага роду: «Іх сіла не ў якасці, а ў колькасці і абавязковасці выкарыстання». «У якасці процівагі русіфікатарскім тэндэнцыям у адукацыйнай прасторы закон балансу патрабуе фарміравання ўласнага плана па захаванні дасягненняў нацыянальнай беларускай гістарыяграфіі. Нават маленькія крокі могуць мець значныя вынікі, калі яны з’яўляюцца частка адзінага плана».
👍9💯4😢2🤪2🤷‍♂1
Ідэалагічна вывераны пантэон нацыянальных герояў будзе размешчаны на фасадзе Нацыянальнага гістарычнага музея

Шэсць барэльефаў з выявамі людзей, якія сімвалізуюць шэсць гістарычных перыядаў Беларусі, будуць размешчаны над уваходам у музей.

Цяпер на скульптурным камбінаце пятнаццаць майстроў працуюць над барэльефамі. У распрацоўцы першы перыяд – дадзяржаўны. На першым барэльефе размесціцца зборны вобраз трох плямёнаў — крывічоў, радзімічыаў і дрыгавічоў.

Другі барэльеф — ранняе сярэднявечча – будзе ўтрымліваць вобразы прадстаўнікоў Полацкага і Тураўскага княстваў, гэта Вячаслаў Чарадзей, Еўфрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Рагвалод, Тур, Брачыслаў Ізяславіч, Рагнеда, Ізяслаў, Юрый Яраславіч. Чытаць на сайце або без VPN.
🥴124🤔4🤮3👍2🥰1😨1
29 верасня 1529 года(496 гадоў таму) у знамянальны дзень для гісторыі Вялікага княства Літоўскага, быў зацверджаны 1-ы Статут ВКЛ — выбітны заканадаўчы акт, які стаў найважнейшым крокам у развіцці прававой сістэмы рэгіёна. Гэты дакумент не толькі замацаваў існуючыя нормы і звычаі, але і ўкараніў новыя правілы, адлюстроўваючы імкненне да цэнтралізацыі ўлады і уніфікацыі заканадаўства. Статут стаў асновай для наступных прававых кодэксаў, надаючы асаблівую значнасць правам і абавязкам грамадзян. Такім чынам, ён сведчыў аб росце эвалюцыі юрыдычнай думкі і грамадскага парадку ва ўмовах складаных сацыяльна-палітычных рэалій таго часу. Статут 1529 года набыў сімвалічнае значэнне, увасабляючы сувязь паміж традыцыяй і прагрэсам, а таксама ўмацоўваючы самасвядомасць народа.
19👍5👏1🙏1
На перапахаваньні Сяргея Пясэцкага выступіў прэзыдэнт Польшчы

https://smarturl.click/AxMEg

Сёньня ў Варшаве перапахавалі прах Сяргея Пясэцкага — удзельніка польска-савецкай вайны, выведніка і выбітнага пісьменьніка з пакручастым лёсам. Ён меў беларускае паходжаньне, шматгадовую повязь зь Беларусьсю і напісаў раманы пра бандыцкі міжваенны Менск.

Пасьля жалобнай імшы ў Катэдральны касьцёле Войска Польскага труну з прахам пісьменьніка перанесьлі на вайсковыя могілкі ў цэнтры Варшавы.

На жалобнай цырымоніі выступіў прэзыдэнт Польшчы Караль Наўроцкі.

«Сёньня больш, чым калі-небудзь нам патрэбныя гісторыя жыцьця і літаратура Сяргея Пясецкага, каб гаварыць праўду пра бальшавізм, пра камуністычную сыстэму, пра тое, якой пагрозай для Польшчы і для ўсёй Эўропы ёсьць посткамуністычная, нэаімпэрская Расея, — сказаў Наўроцкі.
15🔥4👍1🤔1
Абсурд не толькі з Баранавічамі. У Оршы таксама з’явіцца манумент «Горад працоўнай славы 1941 - 1945»

У гэтым годзе Савет кіраўнікоў дзяржаў СНД прысвоіў званне «Горад працоўнай славы 1941 - 1945» шэрагу населеных пунктаў, каб адзначыць унёсак жыхароў тылу. У спісе ў асноўным гарады Казахстана і Узбекістана, але аказаліся там таксама Баранавічы (стэлу там ужо адкрылі) і Орша, дзе ў дадзены момант ствараюць Парк працоўнай славы.

Сквер з'явіцца па вуліцы Грыцаўца на ўездзе ў горад. У траўні пры закладцы капсулы з пасланнем нашчадкам старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сяргеенка так патлумачыў прысваенне звання Оршы, якая ў вайну знаходзілася пад акупацыяй: «Нашы бацькі і дзяды змаглі ў найкароткія тэрміны аднавіць працу чыгуначнага вузла, шэрагу прадпрыемстваў. Да канца 1945 года запрацаваў Аршанскі льнокамбінат».

У парку будзе ўсталявана стэла «Горад працоўнай славы 1941 - 1945 гады». Пакуль жа мясцовыя жыхары скардзяцца, што з-за будаўнічых работ і адсутнасці тратуараў ім даводзіцца хадзіць па гразі.
😁14🤪4🤔2😐1👀1
Выйшла кніга «Райскі бераг: беларуская зямля ў I-XV стст.»

Аўтар выдання, якое разлічана на шырокае кола чытачоў, – літаратуразнавец і гісторык Іван Саверчанка. У нарысе раскрыты цывілізацыйныя вытокі, зараджэнне і станаўленне беларускай народнасці ў I - XV стст. Прасочваецца ўзнікненне першых гарадоў і княстваў на беларускай зямлі. Асветлена мужнае змаганне продкаў беларусаў са знешнімі ворагамі.

Выяўлена роля вуснай народнай творчасці, пісьменства і літаратуры ў духоўна-культурным збліжэнні славянскіх плямёнаў. Паказана ўздзеянне пісьменнікаў-інтэлектуалаў, палітычных і духоўных лідараў на аб’яднаўчыя працэсы ў краіне, умацаванне беларускай ідэнтычнасці. У кнізе 439 старонак.
👍18🤔83👏2
Памяць без герояў — гэта ўжо не памяць

Беларускія ўлады прэзентавалі «пантэон», дзе няма Вітаўта і Быкава. Аляксей Ластоўскі, акадэмічны дырэктар нашага Інстытута, у каментары Belsat адзначае: такім чынам у грамадства свядома забіраюць частку гісторыі. А значыць, гаворка ідзе не пра ўшанаванне, а пра маніпуляцыю памяццю.
👍12🤪1
Аўтар даследавання «Нацыянальная палітыка Польскай дзяржавы на Палессі ў 1921 - 1939 гадах» атрымаў прэмію Крушэўскіх

Тыдзень таму падчас III Кангрэса даследчыкаў гісторыі Літвы, Польшчы, Украіны і Беларусі ў Варшаўскім універсітэце адбылася цырымонія ўручэння прэміі імя Ядвігі і Збігнева Крушэўскіх. Узнагароджвалі аўтараў найлепшых доктарскіх дысертацый на тэму польскіх межаў у ХХ ст. Першую прэмію атрымаў Павел Абламскі (на здымку злева) – за выданне «Нацыянальная палітыка Польскай дзяржавы на Палессі ў 1921 - 1939 гадах», якое выйшла летась.

У яго даследаванні расказваецца, як Палессе аказалася прасторай канкурэнцыі нацыянальных праектаў (беларускага, украінскага, польскага), якімі былі наступствы перапісу насельніцтва ў 1931-м у Палескім ваяводстве (большасць назвала роднай мовай «тутэйшаю»), якімі былі спробы асіміляваць і паланізаваць палешукоў.

Некалькі год таму прэстыжныя прэміі ў Польшчы атрымала кніга Славаміра Лотыша «Пінскія балоты. Прырода, веды і палітыка ў польскім Палессі да 1945 года».
👍16🔥3👏3🤔1
Гісторык з ЗША выдаў серыю кніг пра барацьбу Гітлера супраць партызан у Беларусі

Antonio J Muñoz піша, што 20 год вывучаў архівы краін Еўропы і ЗША. Вынікам стаў выхад англамоўнай серыі пра партызан на Усходнім фронце – значная частка матэрыялу прысвечана падзеям у Беларусі.

У маі пабачыла свет кніга «Вайна Гітлера супраць партызан падчас аперацыі «Барбароса», чэрвень 1941 г. - вясна 1942 г.». Летам – «Вайна Гітлера супраць партызан падчас Сталінградскай аперацыі, вясна 1942 г. - вясна 1943 г.».

У лістападзе пабачыць свет «Вайна Гітлера супраць партызан падчас Курскай наступальнай аперацыі, вясна - восень 1943 г.». Серыю завяршыць кніга «Вайна Гітлера супраць партызан падчас аперацыі «Баграціён», вясна - лета 1944 г.».

На думку аўтара, яго праца — адзіная на Захадзе, якая ахоплівае практычна ўсе аперацыі паміж найбуйнейшай партызанскай арміяй, якую бачыў свет, і антыпартызанскімі сіламі Трэцяга рэйху. Выданні раскрываюць чытачам вочы на малавядомы канфлікт у тыле, не менш жорсткі, чым на фронце.
👍16🙈3🔥2👎1👏1🌚1
У Белаазёрску адкрылі помнік беларускай крэветцы. Разгледзілі яго ўважліва

Навіна, якая гучыць крыху як анекдатычная (улічваючы ўсе гісторыі з імпартазамяшчэннем), агаліла два трэнды – дадатны і адмоўны.

Першае – у варунках ідэалагічнай дзяржаўнай мабілізацыі даводзіцца радавацца скульптурным аб'ектам, якія падкрэсліваюць адметнасці рэгіёну (крэветкі нідзе больш у мясцовай прыродзе не водзяцца, акрамя возера Белага каля Белаазёрска).

А другі трэнд у тым, што скульптура выклікае пэўныя сумненні ў яе эстэтычных якасцях. Як быццам крэветку хацелі ахінуць дзяржаўным сцягам ды ў апошні момант пасаромеліся. З іншага боку, заўважае скульптар, да якога мы звярнуліся па каментар, крэветка чалавечых памераў з'яўляецца жудасным стварэннем з фільмаў жахаў, таму рамантызаваны антураж вакол яе не зашкодзіць. «Калі б твор быў замоўлены больш прафесійнаму аўтару, то, магчыма, выглядаў бы ён лепш. Аднак вялікай колькасці прафесійных скульптараў сёння не даюць магчымасці працаваць у Беларусі», - кажа наш эксперт.
😁7🤷‍♂4💯1😐1👾1
Forwarded from Наша Ніва
«Маё дзіця дома расказвае, што мы ўсё яшчэ ваюем з немцамі». Чаму цяпер вучаць у беларускай школе

Дзяржаўнай сімволікі, пахвалы рэжыму і ідэалогіі на занятках стала прыкметна больш, кажуць беларусы. Сваякі вучняў беларускіх школ і былы педагог на ўмовах ананімнасці расказалі @gazetaby, як гэта адбываецца.

https://nashaniva.com/378495

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/378495
🤬17🤮2😨2🙉1
У Івацэвічах адкрылі дошку Піліпу Пестраку, які сядзеў у турме за дзейнасць супраць уладаў

Напрыканцы верасня ў сувязі са святкаваннем 80-годдзя Івацэвіцкай цэнтральнай бібліятэкі ўрачыста адкрылі памятную дошку паэту і празаіку Піліпу Пестраку, чыё імя носіць установа. Дошка выканана на беларускай мове.

Піліп Сямёнавіч Пестрак (1903 - 1978) нарадзіўся ў вёсцы Сакоўцы (цяпер Івацэвіцкі раён). Пасля бежанства разам з бацькамі вярнуўся ў Заходнюю Беларусь, працаваў лесніком Косаўскага лясніцтва, служыў у Войску Польскім. За падпольную дзейнасць у шэрагах КПЗБ быў зняволены польскімі ўладамі ў Гродзенскай турме (1929 - 1933). Пасля вызвалення быў зноў арыштаваны, сядзеў у турмах Пінска, Вільні, Гродна – да 1939-га.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1964), заслужаны дзеяч культуры БССР (1968). Імем Піліпа Пестрака названы вуліцы ў Мінску і Гродне. У сталіцы на доме па вуліцы Леніна, 4, дзе ён жыў, пісьменніку ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
14👍3🔥3🤔3🤷‍♂1🥴1💔1
У Музеі гісторыі польскіх габрэў POLIN у Варшаве пройдуць экскурсіі на беларускай мове для дарослых і дзетак​

Гісторык і даследчыца Таццяна Казак з Гродна 12 кастрычніка правядзе беларускамоўную экскурсію ў Музеі польскіх габрэў POLIN у Варшаве.

Экскурсія для дарослых адбудзецца па пастаяннай экспазіцыі, якая распавядае пра 1000 гадоў гісторыі польскіх яўрэяў.

Наведнікам прапануецца перанесціся ў мінулае і паглядзець на пачатак габрэйскага пасялення на польскіх тэрыторыях. Па дарозе будуць таксама Нясвіж і Мір, прыпынак у Гваздзяцы, дзе знаходзіцца адна з найбольш прыгожых сінагог у Еўропе.

Гэта будзе размова пра супольную польска-беларуска-габрэйскую гісторыю, пра тое, як часта габрэйская спадчына аб’ядноўвала прадстаўнікоў розных народаў.

Таксама Музей да свята Сукот запланаваў творчыя майстар-класы і экскурсіі для дзяцей і дарослых — яны адбудуцца 11 кастрычніка.

Уваход на мерапрыемствы вольны, але трэба зарэзераваць бясплатныя квіткі па адрасе atrutneva@polin.pl. Падрабязней тут.
19👍10🔥3🙏2👏1
Рэкамендуем да прагляду сёння - у дзень, калі ўспамінаем чалавека, які бачыў Беларусь як супольную справу ўсіх яе народаў.

Сёння спаўняецца 86 гадоў з дня, калі ў вёсцы Парэчча на Піншчыне быў забіты Раман Скірмунт - прадпрымальнік, палітык, ідэолаг «краёвасці», старшыня ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе. Менавіта ён сфармуляваў ідэю незалежнасці БНР і зрабіў Пагоню яе гербам.
На відэа гісторык Алесь Смалянчук, аўтар кнігі «Раман Скірмунт (1868–1939). Жыццяпіс грамадзяніна Краю», успамінае падзеі: хто мог стаяць за забойствам, як мясцовыя ўспрынялі смерць, і чаму ў Парэччы ёсць дзве магілы з імем Скірмунта.
12💔7👍4😢1