Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.45K photos
96 videos
2 files
900 links
Download Telegram
Forwarded from Адраджэнне
Павел Баркоўскі: гістарычная памяць у Беларусі паміж ідэалогіяй і супрацівам

Павел Баркоўскі, Прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні, падрыхтаваў агляд тэндэнцый у палітыцы гістарычнай памяці ў Беларусі пасля 2020 года.

За пяць год дзяржаўны курс стаў выразна ідэалагічным і рэпрэсіўным. Гісторыя выкарыстоўваецца як інструмент палітычнага кантролю, а альтэрнатыўныя меркаванні выціскаюцца з афіцыйнага поля. Але разам з гэтым узнікаюць новыя незалежныя ініцыятывы, што захоўваюць і папулярызуюць беларускую гістарычную памяць.

Што дрэнна

Ідэалагізацыя Другой сусветнай вайны
Улады актыўна прасоўваюць канцэпцыю «генацыду беларускага народа» праз Генеральную пракуратуру, а не праз навуку. Калабаранцкія арганізацыі прывязваюцца да сучаснай апазіцыі, што ператварае гісторыю ў прапагандысцкі інструмент. Школьныя падручнікі, фільмы і медыя замацоўваюць палітычны вобраз ворага замест аб’ектыўнага асэнсавання мінулага.

Падмена гісторыі інтэграцыяй з Расіяй
Беларусь уключаецца нібы ў адзіны наратыў Саюзнай дзяржавы. У падручніках і публічнай прасторы дамінуюць расійскія імперскія сімвалы, у той час як нацыянальна-вызваленчыя рухі, як паўстанне Каліноўскага, маргіналізуюцца. Гісторыя робіцца дадаткам да палітычнай лаяльнасці.

Выцісканне спадчыны БНР
Перыяд БНР фактычна выдалены з афіцыйнай памяці. Бел-чырвона-белы сцяг і «Пагоня» прызнаны «экстрэмісцкімі» сімваламі. У адукацыі і дзяржаўных выданнях БНР прадстаўлена як адмоўная альтэрнатыва савецкаму праекту, што падмяняе вытокі беларускай дзяржаўнасці.

Разбурэнне памяці пра сталінскія рэпрэсіі
На месцах масавых пахаванняў ахвяры НКУС прыпісваюцца нацыстам, нягледзячы на археалагічныя дадзеныя. У публічнай прасторы выкарыстоўваецца сімволіка НКУС, шануюцца дзеячы савецкай сістэмы, як Дзяржынскі. Так улада легітымізуе жорсткія практыкі сучасных спецслужбаў.

Пераслед незалежных гісторыкаў
За пяць гадоў больш за 50 даследчыкаў былі звольненыя або вымушаныя з’ехаць. Падставай становіцца не толькі прафесійная дзейнасць, але і мова, грамадзянская пазіцыя. Доступ да архіваў і магчымасць публікацый абмежаваныя, а шматлікія гістарычныя праекты прызнаныя «экстрэмісцкімі».

Што добра

Беларускі інстытут публічнай гісторыі
Створаны ў 2023 годзе, ён аб’ядноўвае гісторыкаў і папулярызатараў. Інстытут вяртае ў публічную прастору цэнзураваныя тэмы, ладзіць дыскусіі, наладжвае супрацоўніцтва з даследчыкамі з Польшчы, Літвы, Украіны. Гэта важная платформа для фармавання альтэрнатыўнай палітыкі памяці.

Росквіт незалежных медыя
YouTube, Telegram і іншыя платформы сталі месцам для дзясяткаў гістарычных праектаў. Яны папулярызуюць беларускую гісторыю без цэнзуры, прыцягваюць шырокую аўдыторыю і пашыраюць доступ да альтэрнатыўных ведаў.

Поспехі ў археалогіі
Даследчыкі пераарыентаваліся на «нейтральныя» тэмы, што прывяло да адкрыццяў у археалогіі. Новыя знаходкі ўдакладняюць датыроўкі паселішчаў, звесткі пра замкі і гарады, пашыраючы разуменне старажытнай і сярэднявечнай гісторыі Беларусі.

Доступ да заходніх архіваў
Эміграцыя адкрыла магчымасць працы ў архівах Польшчы, Літвы, Германіі. Гэта дало новыя крыніцы і перспектывы для даследаванняў, што ўзбагачае беларускую гістарычную навуку.

Інтэграцыя ў еўрапейскую навуку
Беларускія гісторыкі актыўна публікуюцца ў міжнародных выданнях, працуюць у ўніверсітэтах і даследчых цэнтрах. З’яўляюцца спецыялізаваныя асяродкі (напрыклад, пры Варшаўскім універсітэце), пашыраецца беларускамоўная Вікіпедыя, робяцца спробы ўплываць на інтэрпрэтацыю беларускай гісторыі ў англамоўных і нямецкамоўных крыніцах.

@revivalbelarus
👍124
Ліда «адказала» Заслаўю беларускамоўным муралам з Купалай

На днях у сеціве з’явіўся здымак мурала з Заслаўя, які рыхтуецца да абласных «Дажынак»: там Сымон Будны нечакана «загаварыў па-руску». Тым часам у Лідзе сканчаецца падрыхтоўка да Дня беларускага пісьменства, якія будзе святкавацца 6 - 7 верасня. Сярод іншага на выхадных урачыста адкрыюць тэматычны мурал на будынку Лідскай раённай бібліятэкі імя Янкі Купалы (на здымку).

Акрамя таго, на бульвары Гедыміна падвядуць вынікі конкурсу «Арт-лаўка»: прынамсі, частка з новых аб’ектаў аформлена па-беларуску, а адна з лаваў прысвечана паэту Валянціну Таўлаю.

А каля Дома паэта, чый лёс шчыльна звязаны з Лідай, адкрыецца манументальна-дэкаратыўная скульптура «Верабейкі», прысвечаная першаму вершу Таўлая. Здымкаў аб’екта пакуль няма, але паведамляецца, што скульптура будзе ўяўляць сабой раскрытую кнігу, на адной старонцы якой нанесены верш «Верабейка» звычайнымі літарамі, а на другой – шрыфтам Брайля. Па перыметру будуць усталяваны тры лавы з выявамі вераб’ёў.
26👏3👍2🔥1👌1
У Франкфурце-на-Майне з’явіцца шыльда ў гонар Васіля Быкава

Раённыя ўлады Франкфурта-на-Майне дазволілі ўсталяваць памятную шыльду ў гонар беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Шыльда з’явіцца ў парку Bockenheimer Anlage, недалёка ад цэнтра горада і побач з домам, дзе жыў пісьменнік. Тут Быкаў правёў два гады свайго жыцця у 2001-2002 гадах. Усталяванне памятнай шыльды ініцыявала арганізацыя беларусаў у Германіі Razam.

У 1998 годзе Васіль Быкаў быў вымушаны з’ехаць з Беларусі з-за крытыкі Аляксандра Лукашэнкі. Незадоўга да смерці ён вярнуўся на радзіму, дзе памёр у 2003 годзе.
15👍8
Forwarded from Наша Ніва
Эстонскі нацыянальны музей — як расказаць усё пра нацыю без войнаў і герояў?

Эстонцы стварылі суперсучасны музей пра сябе і сваю краіну, дзе няпростая гісторыя расказаная праз гісторыі людзей, культуру і дробязі паўсядзённасці. Атрымалася шчырае, сімвалічнае і неймаверна прыцягальнае месца.

Расказваем, чым музей асаблівы і што ўразіць беларусаў да глыбіні душы.

https://nashaniva.com/375513

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/375513
👍15🥰4🤔1🤮1
2000-ы: байкот выбараў, з’яўленне TUT.BY, Завадскі і «эскадроны смерці»
Відэа IMBY згадвае асноўныя падзеі 2000 года ў Беларусі:
• Парламентскія выбары, якім апазіцыя абвясціла байкот;
• Стварэнне TUT.BY - новай медыя-рэальнасці, якая хутка стала самым папулярным незалежным парталам;
• Знікненне журналіста Дзмітрыя Завадскага і дыскусіі пра дзейнасць «эскадронаў смерці»;
• Музычныя маркеры часу: N.R.M. з «Трыма чарапахамі», «Би-2», Gods Tower.
7👍2
Ці мусіць перамога ў Аршанскай бітвы (1514) мець статус Дня воінскай славы?
З нагоды чарговых ўгодак гэтай бітвы рэкамендуем паглядзець дыскусію двух беларускіх гісторыкаў - Віктара Якубава і Аляксандра Казакова, якія абмяркоўваюць, чаму бітва пад Оршай можа мець значэнне для нашай ваеннай памяці і ці варта яе адзначаць як Дзень воінскай славы. Ці кожная перамога заслугоўвае статусу нацыянальнага свята, ці толькі тыя, што змяняюць ход лёсу?
🔥16👍1
Копія берлінскага помніка «Воін-вызваліцель» у мінскай гімназіі – расійская ініцыятыва?

1 верасня ў гімназіі № 5 г. Мінска імя герояў сустрэчы на Эльбе ўрачыста адкрылі двухметровую копію манумента «Воін-вызваліцель» з берлінскага Трэптаў-парка. Копію аднаго з галоўных савецкіх помнікаў стварылі пры дапамозе 3D-друку з пластыка.

Як высветлілася, праект рэалізаваны Рэспубліканскім творчым моладзевым грамадскім аб'яднаннем «Продвижение молодежи», якое было зарэгістравана ў Беларусі ў канцы 2020 года і заўважана ў правядзенні сумесных з РФ акцый. На адкрыцці помніка прысутнічалі прадстаўнікі пасольства Расіі ў Беларусі. Кіраўнік «Продвижение молодежи» Андрэй Мяхедка заявіў, што «ужо ёсць ідэя ўсталяваць такія помнікі ва ўсіх абласцях Беларусі і ў рэгіёнах Расіі».

Адзначым, што ў чэрвені каля паўночнай брамы мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» акрылі помнік савецкім пагранічнікам – ён быў створаны за грошы міністэрства абароны Расіі.
🤮13💩9🤔1🤯1🥴1
17 верасня 1939 года для Беларусі і Польшчы

Для ўдзелу ў дыскусіі прайдзіце, калі ласка, рэгістрацыю па спасылцы: https://us02web.zoom.us/webinar/register/WN_EtUCJpANS1KNHVZ4C7xI3Q#/registration

17 верасня 1939 года — адна з самых супярэчлівых дат у беларускай гісторыі. У гэты дзень Чырвоная Армія перайшла мяжу і заняла тэрыторыі, якія на той момант былі ў складзе Польшчы — заходнюю частку сучаснай Беларусі. Як гэтыя падзеі паўплывалі на лёсы людзей у Заходняй Беларусі? Як у Беларусі і ў Польшчы трактуецца 17 верасня 1939 года? Што стаіць за рашэннем зрабіць 17 верасня дзяржаўным святам у Беларусі? Як афіцыйная палітыка памяці ўплывае на ўспрыманне гісторыі сёння — у Беларусі, у Польшчы, у заходняй Еўропе? Ці паўплывала нядаўняя міграцыя праз беларуска-польскую і ўкраінска-польскую мяжу пасля пачатку паўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны на памяць пра 1939 год у гэтых грамадствах?
👍6🔥2
У Магілёве з’явілася вуліца ў гонар гісторыка Мікалая Сташкевіча. Чым можа тлумачыцца рашэнне?

Нядаўна мясцовыя ўлады прынялі рашэнне пра падаўжэнне праспекта 17 верасня (адкрыты ў Магілёве летась) і з’яўленне новай вуліцы імя Мікалая Сташкевіча. Чым вядомы гэты чалавек? Мікалай Сташкевіч (1938 - 2011) доўгі час працаваў у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ, у 1999 - 2005 гадах выконваў абавязкі дырэктара Інстытута гісторыі НАН.

Калегі характарызавалі яго як «прыхільніка савецкай цывілізацыі» і гісторыка, які «цвёрда стаяў на савецкіх пазіцыях». Вядома, што Сташкевіч крытыкаваў Беларускую Народную Рэспубліку.

Але чаму пра ідэолага цяпер узгадалі? Сташкевіч быў навуковым кіраўніком у Ігара Мазалюка і Вадзіма Гігіна. Апошні рэгулярна ўзгадваў пра свайго настаўніка пасля яго смерці. Нагадаем, што цяпер Гігін – гендырэктар Нацыянальнай бібліятэкі. Ён – уплывовы прапагандыст і з’яўляецца прыхільнікам ідэалогіі заходнерусізму, згодна якому беларусы — не асобны народ, а адгалінаванне рускага этнаса.
🤮13💩6👍1🤔1🤪1
У Нацыянальным гістарычным музеі працуе выстава «Песня — душа народа», прысвечаная гісторыі капэлы Рыгора Шырмы

11 верасня у гістарычным музеі адкрылася выстава «Песня — душа народа», падрыхтаванага архівам-музеем літаратуры і мастацтва і архівам кінафотафонадакументаў.

Назву выставе далі словы «Песня – гэта душа народа, яго жывая гісторыя», якія належаць харавому дырыжору, кампазітару, педагогу, фалькларысту-музыказнаўцу Рыгору Шырме, заснавальніку акадэмічнай харавой капэлы Рыгор Шырма. Праект прымеркаваны да 85-годдзя капэлы.

На працягу ўсяго жыцця Шырма займаўся даследаваннем фальклору. Ён з'яўляецца аўтарам запісаў, гарманізацый, музычнага афармлення і публікацыі больш за 5000 беларускіх народных песень, артыкулаў і даследаванняў па пытаннях беларускага мастацтва, фальклору, харавым выкананні. Чытаць на сайце або без VPN.
👍13
Forwarded from Наша Ніва
Нейрасеткі робяць цуды з гістарычнай спадчынай Беларусі ШМАТ ФОТА

Новая мадэль Gemini ад Google здольная вяртаць даўно страчаныя помнікі архітэктуры і гістарычныя цэнтры гарадоў Беларусі ў іх першапачатковым выглядзе і робіць гэта фантастычна нават на аснове вельмі дрэнных фота і старадаўніх малюнкаў. 

https://nashaniva.com/376707

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/376707
17👍2🔥2🤔1
Выйшла з друку новая кніга Беларускага Інстытута ў Празе

Надоечы пабачыла свет кніга „Instituce v exilu. Sto let od příchodu exilové vlády Běloruské lidové republiky do Prahy“, падрыхтаваная па выніках міжнароднага сімпозіума 2023 года.
У выданні сабраныя не толькі артыкулы даследчыкаў, але і матэрыялы з выставы, прысвечанай стагоддзю прыходу ў Прагу ўраду Беларускай Народнай Рэспублікі ў выгнанні.

Кніга будзе цікавая тым, хто хоча лепш зразумець:
- як фармаваліся міграцыйныя працэсы пасля Першай сусветнай вайны;
- якую ролю адыгрывалі беларускія эмігранцкія асяродкі ў міжваеннай Еўропе;
- як дзейнічала Рада БНР у эміграцыі і якія дакументы з яе гісторыі нядаўна знойдзены ў Славянскай бібліятэцы;
- чаму ў чэшскай мове замацавалася назва Bělorusko замест Belorus;
- шмат іншых цікавых фактаў з гісторыі беларускай палітычнай і інтэлектуальнай эміграцыі.

Кніга ўжо даступная для набыцця на сайце Славянскай бібліятэкі: Замовіць тут
16👍7
Якія планы ў таварыства Мядзінскага па ўсталяванню ў Беларусі новых помнікаў. Частка 1

У апошнія месяцы з публікацый Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства (РВГТ) стала вядома пра яго вялікія планы наконт Беларусі. Як высветлілася, працягвае дзейнічаць створаная ў 2023 годзе па ініцыятыве Пуціна і Лукашэнкі «сумесная расійска-беларуская камісія па гісторыі», якую ўзначальваюць Уладзімір Мядзінскі, памочнік Пуціна і кіраўнік РВГТ, і Дзмітрый Круты, кіраўнік Адміністрацыі Лукашэнкі.

З ведама сумеснай камісіі РВГТ заяўляе пра праектаванне шэрага помнікаў у Беларусі. З публікацый таварыства вядома, што сярод іх помнікі:

▪️Канстанціну Ракасоўскаму ў Гомелі (камандаваў Гомельска-Рэчыцкай аперацыяй у 1943 годзе, нарадзіўся ў Целяханах Івацэвіцкага раёна) – помнік яму плануюць усталяваць ужо 26 лістапада гэтага года (на ілюстрацыі);

▪️Якаву Смушкевічу ў Віцебску (генерал-лейтэнант авіяцыі, расстраляны як «вораг народа» ў 1941 годзе, служыў у Віцебску з перапынкамі ў 1927 - 1936 гг.);

Працяг ніжэй
🤬18👍1🤔1🤯1
Якія планы ў таварыства Мядзінскага па ўсталяванню ў Беларусі новых помнікаў. Частка 2

Пачатак вышэй

▪️Івану Паскевічу ў Гомелі (расійскі фельдмаршал, удзельнічаў ва «ўціхамірванні» паўстання 1830 - 1831, валодаў палацам у Гомелі);

▪️Навуму Эйцінгону ў Магілёве (савецкі разведчык, распрацоўшчык аперацыі па ліквідацыі Льва Троцкага, нарадзіўся ў Шклове);

▪️Данілу Казакевічу ў Мінску (савецкі военачальнік, нарадзіўся ў вёсцы Радзеўцэ Маладзечанскага раёна);

▪️Алене Мазанік, Надзеі Траян і Марыі Осіпавай у Мінску (удзельніцы аперацыі па знішчэнню генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ).

Дадамо, што старшыню Расійскага ваенна-гістарычнага таварыства Уладзіміра Мядзінскага многія лічаць ілжэгісторыкам. З заяваў памочніка Пуціна вядома, што ён лічыць рускіх і беларусаў адзіным народам і выступае за неабходнасць «збалансавання» ў выкладанні гісторыі ў Расіі і Беларусі. Два гады таму Мядзінскі вітаў усталяванне ў Калінінградзе помніка Міхаілу Мураўёву, вядомаму ў Беларусі па мянушцы «Вешальнік».
🤬18💩5👍2🤔1
17 верасня сёння афіцыйна падаецца як «Дзень народнага адзінства». Але гэтая дата ў беларускай гісторыі неадназначная — для часткі грамадства яна асацыюецца з трагічнымі наступствамі савецкага ўварвання 1939 года.
Рэкамендуем відэа, у якім абмяркоўваецца, што насамрэч адбылося 17 верасня і як па-рознаму можна ўспрымаць гэтую падзею: як акт гістарычнай справядлівасці або як пачатак новага падзелу і рэпрэсій.
👍7🤔2🔥1😭1😨1