Беларускі інстытут публічнай гісторыі
1.3K subscribers
1.33K photos
95 videos
2 files
796 links
Download Telegram
40 гадоў назад у Менску адчынілі першую лінію метро. Гэта адбылося напярэдадні 40-годдзя вызвалення беларускай сталіцы ад нямецкіх захопнікаў – 3 ліпеня (тады ніхто не думаў называць гэты дзень Днём незалежнасці). Метро будавалі 7 гадоў. 29 чэрвеня 1984 г. адчынілі дзверы першыя 8 станцый. Праезд тады каштаваў 5 капеек. Гэта была дзявятая ў СССР сістэма рэйкавага пасажырскага транспарту. Фота: Пётр Кастрама, БДАКФФД
👍19
29 чэрвеня 1940 году савецкія ўлады здзейснілі трэцюю перадваенную дэпартацыю былых польскіх грамадзянаў з тэрыторыі Заходняй Беларусі і Украіны.

Пад час першай – 9-10 лютага 1940 года – саветы выслалі ўглыб СССР каля 140 тысяч чалавек.

У другую – 13 красавіка 1940 г. – трапілі ўрадоўцы, паліцэйскія, настаўнікі, палітычныя дзеячы і прадстаўнікі памешчыцкай шляхты. Было перавезена каля 61 000 чалавек.

Трэцяя хваля ахапіла пераважна так званых уцекачоў – бежанцаў з тэрыторыяў, акупаваных немцамі. Дзве траціны з іх складалі габрэі – яны шукалі паратунку ад нямецкіх рэпрэсій і жорсткасці ў савецкай зоне акупацыі. Але камуністы бачылі ў іх сваіх ворагаў.

Аператыўныя тройкі пад канвоем НКВД забіралі сем'і, якія спешна пакавалі свае рэчы. Арышты адбываліся зранку, калі людзі яшчэ спалі. Ахвярамі сталі прадстаўнікі інтэлігенцыі, у тым ліку лекары, навукоўцы, інжынеры.

Колькасць дэпартаваных у чэрвені 1940-га ацэньваецца ў 80 000 чалавек, у тым ліку 7 224 сямʼі (22 879 чалавек) з Заходняй Беларусі.

Людзей вывозілі ў Архангельскую, Свярдлоўскую, Новасібірскую вобласці, рэспублікі Комі, Марыінскую, Якуцію і Алтайскі край.

Умовы, у якіх праходзіла аперацыя НКВД, прынцыпова не адрозніваліся ад іншых. Медычнай дапамогі па-ранейшаму практычна не было. Ежа і вада для перасяленцаў былі зведзены да мінімуму. Аднак транспартныя ўмовы былі крыху лепшымі. Саветы выдзялялі па адным вагоне на дзве сямʼі. Апроч таго камуністы запэўнівалі, што дэпартаваныя вернуцца на акупаваныя Трэцім Рэйхам землі.
😢17🤬10
Калі яшчэ быў спадзеў на законнасць і вяршэнства Канстытуцыі, лічылі дні да канца першага тэрміну Лукашэнкі. Ён меўся скончыцца яшчэ ў 1999 годзе. Але праз рэферэндум 1996 года Лукашэнка перапісаў Канстытуцыю і накінуў сабе яшчэ два гады. Прапаганда тлумачыла, што першы тэрмін Лукашэнкі ў сувязі з прыняццем новай Канстытуцыі пачаўся ад 1996 года, а не з 94-га. Атрымалася, што замест 5 гадоў ён сядзеў у прэзідэнцкім крэсле 7 гадоў. Наступныя выбары пройдуць толькі ў 2001 годзе.

На здымку Дзятлаўскае раённае незалежнае інфармацыйнае выданне "Наша праўда". N7, травень 1999.
🔥11👍8😭32
Як лічыце, ці законна Лукашэнка дадаў сабе ў 1996 годзе 2 гады да першага прэзідэнцкага тэрміну?
Anonymous Poll
89%
Незаконна
6%
Иногда не до законов
0%
Законна
5%
Не ведаю
😡6👍2
Як і чаму Дзень вызвалення Менску ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў 3 ліпеня пераўтварылася ў Дзень незалежнасці? Чаму Лукашэнка адмовіўся ад Дня незалежнасці 27 ліпеня? Аб чым сведчыць мілітарызацыя свята? 25 сакавіка, 3 ліпеня ці 27 ліпеня – калі беларусам варта адзначаць Дзень незалежнасці? На гэтыя пытанні адказвае акадэмічны дырэктар Беларускага інстытуту публічнай гісторыі, кандыдат сацыялагічных навук Аляксей Ластоўскі.
🔥12👍52
3 ліпеня 1944 года пад час Менскай аперацыі ў сталіцу БССР увайшлі перадавыя часткі 3-га Беларускага фронту. Да канца дня Менск быў цалкам заняты савецкімі войскамі. Між тым саміх немцаў у горадзе ўжо не было. У ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня нацысты "здзейснілі акт добрай волі" і пакінулі Менск. Фронт каціўся на захад. Але гэта не перашкодзіла савецкай авіяцыі здзейсніць бамбардаванне гораду перад уступленнем у яго.

На здымках: вызвалены Менск 3 ліпеня 1944 і савецкія войскі на амерыканскіх цяжкавіках «студэбекер» і танку Т-34 праходзяць каля ацалелага Дому ўраду.
👍11😱10🤬3🔥2😁1🤔1🥴1
АД ДНЯ ВЫЗВАЛЕННЯ ДА ДНЯ РЭСПУБЛІКІ. ЯК МЯНЯЛІСЯ ЗНАЧЭННЕ І ЗМЕСТ 3 ЛІПЕНЯ

22 мая 1945 партыйнае кіраўніцтва вырашыла ўпершыню ўрачыста адзначыць першую гадавіну вызвалення беларускай сталіцы 3 ліпеня 1944 года і правесці яе як «усенароднае свята Перамогі і вызвалення беларускага народу ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў». Аднак святкаванне 3 ліпеня не стала традыцыяй: ужо ў канцы 1940-х гадоў гэты дзень адышоў на другі план і да канца 1960-х гуляў хутчэй другарадную ролю ў афіцыйнай беларускай савецкай культуры памяці.

Пра 3 ліпеня прыгадалі ў 1969 годзе, калі ў БССР адзначалася дваццаць пятая гадавіна вызвалення рэспублікі і пяць гадоў, як Менску прысвоілі званне «Горад-Герой». З 1970-х і да пачатку 1990-х свята 3 ліпеня заставалася ў першую чаргу сталічным святам – свайго роду «Днём гораду».

24 лістапада 1996 года адбыўся рэспубліканскі рэферэндум, які вызначыў аўтарытарны вектар развіцця Беларусі. На рэферэндум, вынікі якога не былі прызнаныя заходнімі краінамі, былі вынесеныя сем пытанняў. Найбольшую падтрымку, паводле афіцыйных звестак – 88%, атрымала прапанова Аляксандра Лукашэнкі аб пераносе Дня Незалежнасці з 27 ліпеня на 3 ліпеня.

Ужо ў наступным 1997 годзе Дзень незалежнасці (Дзень Рэспублікі) упершыню адзначаўся 3 ліпеня. Так Дзень Рэспублікі, які не мае прамога дачынення да ўзнікнення незалежнай беларускай дзяржавы ў 1991 годзе, прыйшоў на змену Дню Незалежнасці 27 ліпеня, які да 1996 года адзначалі ў дзень прыняцця Вярхоўным Саветам БССР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце ў 1990 годзе.
👍10😢9
Forwarded from Historyja
"Што датычыць перанясення Дня Незалежнасці на 3 ліпеня – гэта ўвогуле зусім небгрунтаваная акцыя з боку нашай дзяржавы. Ну ніяк нельга спалучаць Дзень вызвалення Менска з Днём Незалежнасці. У Дзень вызвалення Менска, калі б хтосьці пачаў заяўляць, што давайце будзем адзначаць і Дзень Незалежнасці, адразу б на яго пасыпаліся дакоры аб тым, пра якую незалежнасць можна гаварыць! За слова “незалежнасць” не пазбегнуць было б і якога-небудзь турэмнага пакарання. Ды ўвогуле, нельга было гаварыць пра незалежнасць, таму што ў першыя месяцы і гады пасля вызвалення Беларусі даверу да мясцовых кадраў не было, і таму многія пасады, у тым ліку і пасада першага сакратара ЦК КПБ, знаходзіліся ў руках прадстаўнікоў рускай нацыі, адкамандзіраваных сюды Масквою. На мой погляд, большага свята ў нас не павінна было б быць, як Дзень сапраўднай Незалежнасці. І адзначаць мы яго павінны 27 ліпеня, паколькі 27 ліпеня 1990 года была прынята Дэкларацыя аб суверэнітэце Беларусі. Тады яна яшчэ называлася Беларускай ССР.

Мы шкадавалі менчукоў і ведалі, што іх знішчаюць не толькі акупанты, але і падчас бамбардзіровак савецкімі самалётамі. Бамбардавалі заўсёды больш густа населеную частку, дзе знаходзіліся яшчэ непашкоджанымі цэлыя будынкі. І нават яшчэ невядома, ці ад нямецкіх акупантаў больш менчукоў загінула, ці падчас савецкіх авіябамбардзіровак."

Доктар гістарычных навук, прафесар Леанід Лыч (1929-2021)
👍136🤔1
3 ліпеня 1660 году супольнае літоўска-польскае войска вызваліла Менск ад маскоўскага войску.

Гэта адбылося пасля першай буйной перамогі Рэчы Паспалітай у бітве каля мястэчка Палонка на Наваградчыне 28 чэрвеня 1660 г. Гэта была адна з пераломных бітваў Трынаццацігадовай вайны (1654—1667) з Масковіяй. Аб'яднанымі сіламі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага кіравалі Павел Ян Сапега і Стэфан Чарнецкі.

Палонкаўская бітва спыніла маскоўскую аблогу Ляхавіцкага замка і прывяла да вызвалення зямель Вялікага Княства Літоўскага па Дняпро на ўсходзе і Дзвіну на поўначы.

Карціна "Стэфан Чарнецкі падчас польска-расейскай вайны" мастака жывапісца-баталіста і ваеннага дзеяча з Гародні Яна Сухадольскага.
Мапа 13-гадовай вайны Рэчы Паспалітай з Масковіяй 1654-1667 гадоў
27👍17
Капэрты з выбітнымі беларускімі дзеячамі і нацыянальнай сімволікай. Масты. 2000 год
23👍8
7 ліпеня 1882 года ў фальварку Вязынка (зараз Маладзечанскі раён) нарадзіўся беларускі класік Янка Купала – сапраўднае імя Іван Дамінікавіч Луцэвіч. Свае першыя вершы Купала надрукаваў на польскай мове ў 1903–1904 гадах. А першы беларускамоўны верш «Мая доля» 15 ліпеня 1904 года паэт напісаў лацінкай. У друку першы беларускамоўны твор – верш «Мужык» – апублікаваны 15 траўня 1905 года ў газеце «Северо-Западный край».

Купала лічыцца стваральнікам патрыятычнага закліку «Жыве Беларусь!» – літаратурна перапрацаваны пароль каліноўцаў «Люблю Беларусь. – Так узаемна». Заклік з'явіўся ў вершы «Гэта крык, што жыве Беларусь» (1905–1907):

«А вот як не любіць гэта поле, і бор,
І зялёны садок, і крыклівую гусь!..
А што часам тут страшна заенча віхор, –
Гэта енк, гэта крык, што жыве Беларусь!»
41🔥7🥰3👍1
7 ліпеня 1887 гадзе ў Віцебску нарадзіўся беларускі і французскі мастак габрэйскага паходжання Марк Шагал. У 1910 годзе ён упершыню пераехаў у Парыж, вярнуўся на радзіму, але ў 1922-м канчаткова пакінуў Беларусь.

У БССР пра мастака амаль не ўзгадвалі, лічылі яго буржуазным. Прызнанне ў Беларусі пачалося толькі ў 1990-х. У 1997 годзе ў Віцебску быў адкрыты мемарыяльны Дом-музей Марка Шагала. Творы мастака сёння захоўваюцца ў розных прэстыжных музеях свету.
27👍13
Forwarded from ByProsvet
🤓 9 ліпеня 1946 г. у Смаргоні нарадзіўся пісьменнік, грамадска-палітычны дзеяч Уладзімір Някляеў. У 2010 г. балатаваўся на прэзідэнта, яго затрымалі і моцна збілі. У СІЗА КДБ напісаў «Лісты да волі». Атрымаў прэмію імя Ежы Гедройця за раман «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без». Валянцін Акудовіч лічыць паэму «Ложак для пчалы» яго найлепшым творам.

Яшчэ больш цікавостак вы можаце знайсці ў нашым онлайн-календары «Кожны дзень».
#драбок_гісторыі #щепотка_истории #history_pinch
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
21🔥5👍2🎉2😱1🦄1
30 гадоў таму, 10 ліпеня 1994 году, адбыўся другі тур выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта былі першыя і апошнія свабодныя, дэмакратычныя і празрыстыя прэзідэнцкія выбары. Тады беларусы выбіралі паміж дзеючым прэм'ерам, былым камуністычным апаратчыкам Вячаславам Кебічам і старшынёй антыкарупцыйнай камісіі Вярхоўнага Савету, а раней дырэктарам саўгаса «Гарадзец» Аляксандрам Лукашэнкам. Апошні перамог.
🤡20😢7🙈5🤬2🔥1