Belarusische Diaspora in Österreich
71 subscribers
271 photos
11 videos
75 links
⚪️🔴⚪️Інфа-канал Беларускай Дыяспары ў 🇦🇹
Дапамога
📜Гісторыя
🤗Сустрэчы
🌍https://belarus-diaspora.at

https://twitter.com/BelDiasporaAT?t=rICzMq4g0OJ1_IAqsv2syw&s=09

https://www.facebook.com/bel.diaspora.austria/
Download Telegram
Belarusische Diaspora in Österreich
Photo
❗️Тэрмінова
У сувязі з распаўсюдам інфармацыі ў незалежных беларускіх СМІ аб "Аўстрыя будзе прызнаваць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты сапраўднымі" вымушаны патлумачыць наступнае, спасылаючыся на прадстаўленую 🇦🇹МЗС ды МУС інфармацыю і дзеючае заканадаўства:
НІЯКІХ асобных або дадатковых інструкцый/заканадаўства для грамадзян Беларусі ў Рэспубліцы Аўстрыя не існуе.
Тлумачым:

1️⃣Для ўезду/выязду ў Рэспубліку Аўстрыя пашпарты грамадзян трэціх краін павінны адпавядаць палажэнням Шэнгенскага Памежнага Кодэкса (SGK). Апроч іншага, яны павінны быць сапраўдныя на працягу як мінімум трох месяцаў пасля запланаванага выезду з Аўстрыі і выдадзены на працягу папярэдніх дзесяці гадоў.
Выключэнне - гуманітарныя мэты, нацыянальныя інтарэсы або міжнародныя абавязкі Аўстрыі.

2️⃣Для тых, хто пражывае ў Аўстрыі: пры звароце на атрыманне [падоўжанне] віду на жыхарства неабходна прад'явіць дзеючы пашпарт грамадзяніна [Закон аб пражыванні NAG].
Выключэнне - калі абмен пашпарту для замежніка быў відавочна немагчымым. Немагчымасць павінна быць абгрунтавана.
Пераслед з боку рэжыму ў Беларусі праз крытычныя выказванні рэжыму ў выгнанні з'яўляюцца адной з прычын [трэба будзе даказаць].

3️⃣У той жа час, пры адсутнасці магчымасці абмяняць пашпарт у амбасадзе РБ у Вене грамадзяне Беларусі маюць магчымасць атрымаць Пашпарт Замежніка - Fremdenpass [Закон аб паліцыі па замежніках FPG]. Адмова ад беларускага грамадзянства НЕ патрабуецца.

Адным з патрабаванняў да выдачы такога пашпарта з'яўляецца, у прыватнасці, адсутнасць у замежніка дзеючага праязнога дакумента (пашпарта) ды немагчымасць атрымаць яго у сваёй краіне пражывання.
Як правіла, любы іншаземец можа падаць заяву на атрыманне замежпашпарта і даказаць прычыны (гл. п.2). Гэтыя правілы распаўсюджваюцца на ўсіх іншаземцаў.

4️⃣Для падарожжаў за мяжу Аўстрыі па краінах ЕЗ, нават пры адсутнасці праверак на мяжы з суседнімі краінамі ў межах Шэнгенскага Памежнага Кодэкса, грамадзяне Беларусі ПАВІННЫ мець пры сабе сапраўдны пашпарт і візу/від на жыхарства краіны ЕЗ.

⬜️🟥⬜️#BelDiasporaAT
🤝Прамова аб будучыні Еўропы ў 2024 годзе: "Мужнасць браць на сябе адказнасць"

Спадар Карл Габсбург, прэзідэнт Паневропа Аўстрыя, аб еўрапейскай знешняй палітыцы, каштоўнасці дэмакратыі і адказнасці як грамадзяніна і ў палітыцы.

Поўны зварот спадара Габсбурга з перакладам на рускую мову можна знайсці па спасылцы ніжэй:
https://youtu.be/j92LekBjS3M?si=Zf_KQaZy7Th0G6vp

🇦🇹Paneuropa Österreich
⬜️🟥⬜️BelDiasporaAT
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
🎬Лаўрэат прэміі #Оскар дакументальная стужка "20 Дзён у Марыупалі"🇺🇦 можна будзе паглядзець у Вене🇦🇹
🗓23 сакавіка, 14.00
📍Burg Kino, Opernring 19

🧾Квіткі па спасылцы:
https://www.eventbrite.com/e/20-days-in-mariupol-charity-screening-in-burg-kino-tickets-858161262437?aff=oddtdtcreator

#20DaysInMariupol
#BelDiasporaAT
💮Хрыстос ўваскрос!
Віншуем з Вялікаднем усіх праваслаўных вернікаў!
Жадаем святла і дабрыні ў кожны дом!

🔆Frohe Ostern allen orthodoxen Gläubigen!
Christus ist auferstanden!

#Вялікдзень
#FroheOstern

⬜️🟥⬜️#BelDiasporaAT
Далучаемся. Няма чаго дадаць. Праб'емся. #ЖывеБеларусь
Forwarded from Bella Fox
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
4 гады, як беларусы кінутыя міжнароднымі ды мясцовымі лідэрамі і застаюцца сам на сам з рэжымам унутры краіны ды акупацыяй.

Падзеі на Стэле (і па ўсёй Беларусі) 9 жніўня 2020 году - застануцца ня толькі на вулічных шыльдах ды старонках падручнікаў гісторыі. Яны застануцца на сумленнасці тых, хто збег у бяспеку і не ўзяў на сябе адказнасць каб давесці беларускую справу да пажаданага выніку. Гэтая адказнасць у асаблівай ступені высокая перад удзельнікамі падзеі, створанымі ёй палітвязнямі (якіх затрымліваюць дагэтуль), памерлымі за кратамі ды іх сваякамі.

Яшчэ мы выйдзем шчыльнымі радамі.
Яшчэ мы адшукаем нашых пабрацімаў ды лідэраў.
Бо яшчэ жыве Беларусь. ⬜️🟥⬜️
Seit vier Jahren fühlen sich die Belarussen von internationalen und lokalen Führungspersönlichkeiten im Stich gelassen und sind allein mit dem Regime und der Besatzung konfrontiert.

Die Ereignisse am Stella (und in ganz Belarus) am 9. August 2020 werden nicht nur auf Straßenschildern und in Geschichtsbüchern von Bedeutung sein.

Sie werden auch im Gewissen derer bleiben, die in die Sicherheit geflohen sind und keine Verantwortung übernommen haben, um das gewünschte Ergebnis für Belarus zu erreichen. Diese Verantwortung ist besonders groß gegenüber den Teilnehmern der Ereignisse, den politischen Gefangenen, die immer noch inhaftiert werden, den Verstorbenen in Haft und deren Familien.

Noch werden wir in dichten Reihen marschieren.
Noch werden wir unsere Brüder und Anführer finden.
Denn Belarus lebt noch. ⬜️🟥⬜️ #ЖывеБеларусь
Wir haben Fragebogen zur #nationalratswahl2024 an alle Nationalrats-Parteien gestellt.
NEOS antwortete. Gemeint ist VfGH E 2228/2022.
FPÖ verwies auf Ihr Parteiprogramm.
Antworten von Volkspartei Die Grünen SPÖ stehen noch aus. Wir bleiben dran.
Update: Antwort von den Grünen