Запрашаем далучыцца да святкавання Дня Волі ў Варшаве!
23 сакавіка, у нядзелю, а 13-й гадзіне, мы збярэмся на плошчы Трох Крыжоў, а затым, несучы вялізны бела-чырвона-белы сцяг, накіруемся да Замкавай плошчы.
На лакацыях вас будуць чакаць выступленні палітычных і грамадскіх дзеячаў, а таксама музычныя нумары.
Вы таксама можаце падтрымаць арганізацыю свята сваім унёскам у збор на BYSOL.
Суарганізатары падзеі: «Беларусы Варшавы», Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі, Офіс Святланы Ціханоўскай, Народнае Антыкрызіснае Упраўленне, Беларускае Аб’яднанне Палітвязняў «Да волі», Музей Вольнай Беларусі, Рух Салідарнасці «Разам». Пры падтрымцы фонду Паўла Латушкі.
Інфармацыйныя партнёры: Беларускае Радыё Рацыя, Euroradio, BELSAT, Беларускі Моладзевы Хаб.
🗓 23 сакавіка
🕑 а 13.00 гадзіне
📍 Płac Trzy Krzyża
Жыве Беларусь ✊🤍❤️🤍

❤25
Аперацыя "Каранацыя".
Палац Незалежнасці атачоны вайскоўцамі і сілавікамі, сагнаныя ўздоўж дарогі "прыгонныя" бюджэтнікі са сцяжкамі, і ўрэшце словы пра тое, што "вы не павінны баяцца", звернутыя да сваіх прыхільнікаў... - гэтае прадстаўленне саманазваны прызначыў на 25 сакавіка.
Ён хацеў паздзекавацца з дня Волі. Толькі не атрымалася!
Дзень Волі беларусы адзначалі ў: Беластоку, Берліне, Бостане, Варшаве, Вене, Вільні, Гданьску, Даўгаўпілсе, Катовіцах, Каўнасе, Кракаве, Любліне, Мюнхене, Нью Джэрсі, Нью-Ёрку, Стакгольме, Таліне, Тэль-Авіве, Уроцлаве, Філадэльфіі, Шчэціне і шмат дзе яшчэ!
Але ня толькі за межамі, а і ў Беларусі людзі адзначалі Дзень Волі, а не выродлівы абрад ягонай "каранацыі".
Кожны сапраўдны беларус ведае, што прыйдзе час, калі мы будзем адзначаць свае святы, сапраўдныя святы, дома, разам з сябрамі, сваякамі, на сваёй зямлі... Так будзе!
І мы не перагарнулі старонку!
Ніколі не даруем!
🗓 30 сакавіка
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніка
Жыве Беларусь!
✊🤍❤️🤍

👍13
Ёсць дні гонару, а ёсць дні ганьбы...
У беларускай гісторыі нямала велічных датаў і ўсе яны, так ці іначай, звязаныя з барацьбой нашага народа за незалежнасць, з слыннымі ўчынкамі нашых герояў.
...8 верасня, 22 студзеня, 25 сакавіка і нават 9 жніўня ў найноўшай гісторыі.
А што мы адзначаем 2 красавіка?
02.04.1996 была падпісаная дамова аб утварэнні Аб’яднання Беларусі і расіі. Пачалася так званая інтэграцыя: законнае паглынанне вялікай імперыяй свайго меншага суседа.
Але ніколі беларусы не хацелі таго аб'яднання! Ніколі яно не было нам патрэбнае! Быць новай губерняй расеі? Браць удзел у яе вайсковых набегах на суседзяў, забіваць у чужой вайне сваіх братоў?!..
Яшчэ ў снежні 2019 года беларусы выходзілі на пратэсты супраць інтэграцыі, але цяпер так званыя ўлады адзначаюць паглынанне як свята!
Мы супраць таго, каб нас аб'ядноўвалі!
Мы ніколі не былі і не будзем братамі з імперцамі і людажэрамі!
Беларусь ня ёсць часткай расеі!
🗓 06 красавіка

❤6🤯1
Вясна - гэта не толькі час, калі пасля зімы прыходзіць адліга. Вясна - гэта таксама час, калі мы ўзгадваем злачынствы сталінскага рэжыму СССР.
Вясной нашыя суседзі - палякі - ушаноўваюць памяць ахвяраў Катынскага растрэлу.
Cярод тых ахвяр былі і этнічныя беларусы.
Сёння, як і шмат гадоў таму, акупацыйныя лукашэнкаўскія ўлады праводзяць мэтанакіраваную палітыку вынішчэння найбольш адданых сыноў і дачок нашай Бацькаўшчыны. Зрэшты, тыя людзі, што ўжо загінулі ў турмах, дастатковы аргумент, каб казаць, што лукашэнка - годны вучань Сталіна.
Шалёная сумесь фашызму і камунізму - вось што ўяўляе сабою сённяшняя антынародная ўлада, а ў існасці акупацыйны рэжым Беларусі.
У гэткай сітуацыі мы мусім рабіць усё, каб прыцягнуць увагу да тых злачынстваў, што здзяйсняе лукашэнкаўская хунта супраць беларусаў.
Менавіта таму штонядзелю мы выходзім ізноў ды ізноў, каб як мага больш людзей даведалася пра тое, што адбываецца у Беларусі.
🗓 13 красавіка
🕑 а 14.00 гадзіне
📍 Помнік Каперніка
Жыве Беларусь!
🤍❤️🤍

❤5👍1
20 красавіка ў гэтым годзе - Вялікдзень і для католікаў, і для праваслаўных, свята для хрысціянаў па ўсім свеце...
І толькі ў Беларусі ксяндзы-экстрэмісты і святары-тэрарысты мусяць прымаць пакуты за сумленнасць як у біблейскія часы.
Прысуды бязглуздыя і здзеклівыя:
каталіцкі святар Генрых Акаловіч адбывае 11 гадоў - "здрада дзяржаве";
прапаведнік Мікалай Хіла асуджаны на 4 гады - "экстрэміст";
ксёндз Анджэй Юхневіч - чакае суда з цяжкімі абвінавачваннямі;
праваслаўны святар Аляксандр Кухта - "удзельнік экстрэмісцага фармавання"...
Пераслед і рэлігійныя рэпрэсіі да нелаяльных - яшчэ адзін клопат захапіўшых уладу.
У краіне "роўнасці і братэрства" стаўленне і да святара і да прыхаджанаў аднолькавае - як да быдла. Усіх яднае артыкул 342.
У свята Вялікадня - уваскрэсенне збаўцы - мы выходзім, бо хочам збаўлення свайму народу.
Хай набліжаецца наш Вялікі дзень - вызвалення ад зла!
🗓 20 красавіка

❤6
☢️ 26 красавіка а 13 гадзіне запрашаем на Мітынг-рэквіем памяці Чарнобыльскай трагедыі .
📍Месца: Плошча ля Нацыянальнага Музэя Тэхналогіі Варшавы.
Амаль 40 гадоў таму адбылася страшная экалагічная катастрофа. Беларусь пацярпела ад яе больш, чым іншыя краіны. Маўклівая вайна сцягнула жыцці мільёнаў людзей.
30 красавіка 1989 людзі выйшлі ў свой першы "Чарнобыльскі шлях", а 26 красавіка адбылася "гадзіна смутку і маўчання". Людзі не хацелі забываць, людзі хацелі - помніць!
Сёння ў нас яшчэ больш нагодаў: выходзіць, прамаўляць і не маўчаць!
Супраць волі людзей пабудавалі новую АЭС, супраць волі людзей завезлі ў краіну чужую ядравую зброю...
✊Мы выходзім, каб выказаць НЕ гэтаму сцэнару.
Рэквіем - гэта музыка жалобы і памяці.
Не забыць, каб зло не паўтарылася - гэта наш абавязак.
==========
"Не толькі нашая зямля "забруджаная", але і нашая свядомасць. І таксама на шмат гадоў".
З кнігі "Чарнобыльская малітва"
🗓 26 красавіка
🕑 а 13.00 гадзіне
📍 Нацыянальны Музэй Тэхналогіі Варшавы

❤11
Нашая дзяржава зноў святкуе.
1 траўня, 9 траўня... Ніхто не адмаўляе нам адзначаць гэтыя даты. Толькі дзень Труда (свята Працы) даўно ўжо зрабілася фармальным выходным для многіх беларусаў. А дзень Перамогі ўвогуле ператварыўся ў ідэалагічны падмурак афіцыйнай ідэалогіі.
Апантанае "победобесие" толькі ўзмацняе мілітарызм, легітымізуе ідэю жыцця ў няспынным перадваенным становішчы, дзе ўсе патрэбы чалавека абцінаюцца да патрэбаў парсюкоў у хляве. Чарка і скварка - пакуль жывыя.
Але гэта падмена памяці. Падмена гісторыі.
Святы... А як "святкуюць" цяпер нашыя браты і сёстры за кратамі?
Няўжо мы забываем на іх...
Не! Мы добра памятаем, што іх больш той афіцыйнай лічбы. Іх больш за афіцыйныя 1500!
І кожны раз, калі мы выходзім да помніка Каперніка, мы ўзгадваем пра іх.
Гэта баліць усім нам. Бо ў кожнага з нас ёсць сваякі, суседзі, сябры, хто зараз там, за кратамі... Хто не можа вольна сказаць тое, што думае.
Свабоду палітвязням!
🗓 04 траўня

👍3
5 траўня - міжнародны дзень Барацьбы за правы інвалідаў.
Але на вуліцах Менску рэдка сустрэнеш чалавека на вазку. І не таму, што ў нашай краіне ўсе здаровыя. Каля 6% людзей маюць статус непаўнаспраўнасці. Пры гэтым праблемы са здароўем часта робяць з іх нябачных вязняў уласных дамоў, дзе жыццё замыкаецца на патрэбах выжывання.
Яшчэ горшай сітуацыя выяўляецца для інвалідаў, якія трапілі за краты. Часта, на жаль, гэта людзі, якія сядзяць не за забойствы, а за нязгоду - т.зв. вязні сумлення. А турма ў Беларусі для людзей з хваробамі ўсё часцей ператвараецца ў сродак павольнага забівання, а не пакарання.
Усе памятаюць пра загінулага актывіста Ігара Ледніка, які меў || групу па інваліднасці праз сэрца альбо пра Нікалая Клімовіча.
Грамадства, дзе да інвалідаў ставяцца як да людзей ніжэйшага гатунку - хворае грамадства. А ў хворым грамадстве ніхто не зможа жыць годна.
Барацьба за правы інвалідаў - гэта барацьба за правы для кожнага.
🗓 11 траўня

🔥6❤3
Дзень салідарнасці з палітвязнямі Беларусі.
За апошнія 5 гадоў дзясяткі тысяч беларусаў сталі ахвярамі крымінальнага пераследу, сотні тысяч — рэпрэсій. За гэтымі лічбамі — разбураныя лёсы і боль.
Сем палітвязняў ужо загінулі ў няволі. І гэта толькі тое, што вядома. Кожны дзень за кратамі — выпрабаванне чалавечнасці.
Мы не маем права забываць!
Далучайся да акцыі
«Шлях да волі праз кайданы».
🗓 18траўня
🕑 а 14.00 гадзіне
📍Помнік Мікалая Каперніка.

❤15👍2
Выбары - гэта палітычнае волевыяўленне народа.
Польшча - дзяржава, якая прыняла да сябе пераважную большасць беларускіх мігрантаў. Тут мы баронім сябе, развіваем асяродак нац. меньшасці, агучваем свае праблемы.
Вялікая ўдзячнасць за гэта Польшчы.
Але польская палітычная сістэма гнуткая і зменлівая. І змены могуць адбывацца ў любы бок.
Выбары ў Польшчы ўспрымаюцца многімі як паразка… Але што нас чакае ў будучым на сам рэч, мы ня ведаем!
І тут галоўнае:
Не страціць свой голас.
Не ператварыцца ў людзей, якія забыліся, кім ёсць!
Мы - голас без краіны для краіны без голаса!
І тое, што дзеецца ў нас - ёсць праблемай, на жаль, і для палякаў таксама.
Не спыняць ціснуць на рэжым! Не спыняць патрабаваць выпуску палітвязняў!
Гэта важна і для Польшчы, і для Беларусі.
Не спыняцца!
-----
Звярніце ўвагу.
8 чэрвеня ў Варшаве будзе праходзіць бегавы маратон. Таму паклапаціцеся загадзя аб даездзе да месца, звярніце ўвагу на нязручнасці.
🗓 08 чэрвеня

👍8
Сусветная турбуленцыя набірае абароты.
У ЗША на вуліцы выйшлі людзі. Магчымасць пратэставаць у іх яшчэ ёсць. Але гумовыя кулі і светлашумавыя гранаты нешта вельмі моцна нам нагадваюць.
Тым часам, прылёты па Харкаве і жудасныя снары на целах тых, хто вярнуўся з расейскага палону.
Бруна Каль, які ўзначальвае германскую разведку, заяўляе: расея рыхтуе новы напад на краіны Балтыі. Эстонія першая ў чарзе.
А ў Беларусі працягваецца выхаванне застрашанага і скоранага "народца". Пашыраецца практыка паказаных судоў наўпрост на прадпрыемствах і ў навучальных установах.
А пратэсты супраць палітыкі Трампа выйшлі за межы Каліфорніі! У той жа час правыя кансерватыўныя партыі перамагаюць у свеце, прыкладам таму новы польскі прэзідэнт.
×××
Але пакуль мы можам пратэставаць - мы павінны гэта рабіць! Выходзіць і не стамляцца гаварыць, што
Беларускія палітвязні - гэта таксама палонныя!
Беларуская нацыя таксама чакае свайго вызвалення!
🗓 15 чэрвеня

❤8👍3
Увага!
У нядзелю, 22.06, акцыі каля помніку Каперніка не будзе.
Запрашаем усіх заўтра, 21.06, на свята Купалле
https://facebook.com/events/s/%D0%BA%D1%83%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%8C%D0%BB%D0%B5-2025-wianki-2025/1672231026744864/
🗓 21 чэрвеня
🕑 а 16.00 гадзіне
📍 Wisla Bijacz, 03-942 Praga-Południe, Polska

😱6👍3🤯1😢1
🙌 Свабода вяртаецца, калі мы ідзем ёй насустрач
Пасля пяці гадоў зняволення, ізаляванай камеры, псіхалагічнага ціску і невядомасці, Сяргей Ціханоўскі нарэшце вольны.
Ён зноў можа абняць жонку. Убачыць неба. Гаварыць услых. Маўчаць толькі па сваёй волі. Быць з людзьмі.
Але ў беларускіх турмах усё яшчэ застаюцца больш за 1100 палітвязняў. Гэта не лічбы. Гэта - маці, бацькі, дзеці, сябры, калегі. Людзі, якія плацяць сваім жыццём за свабоду нашай краіны.
🤍 Чаму мы збіраемся?
Таму што маўчанне - гэта згода.
Таму што адзін выйшаў, але за ім стаяць тысячы.
Таму што Сяргей Ціханоўскі, толькі выйшаўшы з турмы, паўстае побач з намі - каб змагацца далей.
Калі герой свабоды не просіць адпачынку, мы не маем права застацца дома.
🕊 Далучайцеся да акцыі:
📅 26.06
⏱ 19:00
📍 Варшава, помнік Каперніку
👥 Удзельнікі: Сяргей і Святлана Ціханоўскія, вы, мы.
Што можна зрабіць:
• Прыйсці.
• Надзець сімвал: стужку, вышыванку, значок, сцяг
• Расказаць пра акцыю сябрам
• Падтрымаць і натхніць тых, хто яшчэ змагаецца і чакае

👍21❤12🔥4
3 ліпеня адзначаем Залежнасць Рэспублікі Беларусь.
3 ліпеня 1944 нацысцкія войскі пад націскам войска савецкага пакінулі Менск і адная акупацыя змянілася на другую…
Цяпер гэтая дата сымбалізуе "незалежнасць" нашай краіны.
А між тым акупацыя працягваецца: залежнасць ад братняй суседкі лічыць час дзесяцігоддзямі, калі не стагоддзямі...
У дзень "Незалежнасці" лукашэнка кідае новыя заявы. Не да канца зразумела канспіралогія гэта, ці медычнае трызненне?
Краінай кіруе вар’ят, які ператварае незалежнасць у залежнасць са спрытам цыркавога факіра!
А Радзіма працягвае прасіць аб вызваленні. У дзень "Незалежнасці" яшчэ лепш чуваць бразганне кайданоў.
Вечная памяць усім, хто аддаў жыццё і здароўе дзеля вольнасці нашай краіны, але барацьба працягваецца і незалежнасць гэта тое, што мы яшчэ мусім здабыць!
🗓 6 ліпеня

👍8❤1🔥1
🎗️Акцыя салідарнасці ў гадавіну затрымання праваабаронцаў ПЦ "Вясна".
🗓️ 14 ліпеня 2021 адбылася серыя налётаў, дзе проста з дому выкрадалі тых, хто ўзначальваў праваабарончы цэнтр "Вясна".
Цяпер непамысна высокія тэрміны працягваюць адбываць:
Алесь Бяляцкі - 10 гадоў калёніі,
Уладзімір Лабковіч - 7 гадоў калёніі, Валянцін Стэфановіч — 9 гадоў калёніі, Марфа Рабкова - 14 гадоў і 9 месяцаў.
Яны адбываюць зняволенне за свае маральныя прынцыпы і гуманістычныя каштоўнасці.
Пасля выбараў 2020 года ціск на арганізацыю, што змагаецца за правы чалавека ў Беларусі, значна ўзмацніўся.
Вясноўцаў хапалі каля дому, па дарозе на працу...
Агулам па краіне было затрымана больш за 30 чальцоў гэтай арганізацыі, праведзена больш за 50 ператрусаў..пацярпелі гэтак жа родныя і сябры супрацоўнікаў.
🤝 Яны змагаліся за нашыя правы, мы змагаемся за іхнюю свабоду!
Выходзьце падтрымаць
затрыманых абаронцаў правоў чалавека ў Беларусі.
🗓 20 ліпеня

👍6
🗓️ 27 ліпеня 1990 года - прынятая Дэкларацыя аб суверэнітэце Беларусі.
❤️ У 1991-1996 - гэта дзяржаўнае свята Дзень Незалежнасці Беларусі.
📖 У ёй было абвешчана, што:
- ніводная палітычная партыя ці асоба ня могуць выступаць ад імя народа;
- войска і органы дзяржаўнай бяспекі падпарадкоўваюцца толькі Вярхоўнаму савету;
- ніякія вайсковыя фармаванні, вайсковыя базы іншых краінаў ня могуць размяшчацца на тэрыторыі краіны бяз згоды Вярхоўнага савета;
- тэрыторыя Беларусі - без’ядравая зона;
- Канстытуцыя і законы Рэспублікі маюць вяршэнства ў краіне.
Што з гэтага нам засталося сёння?..
У краіне не святкуюць падпісанне Дэкларацыі аб суверэнітэце, каб не нагадваць аб тым, чаго няма.
Мы выходзім, каб нагадаць, што памятаем!
Мы выходзім, каб заявіць аб сваіх правах!
Ніводзін чалавек ня можа адабраць у народа ягонае права на ўладу ў сваёй краіне!
🗓 27 ліпеня

🔥10👍2
🎗 МАРШ СВАБОДЫ —
9 жніўня, 15:00, Варшава
📍 plac Marszałka Józefa Piłsudskiego → plac Trzech Krzyży
9 жніўня — дзень, калі пачаўся народны супраціў.
Дзень, які аб’яднаў нас у змаганні за праўду і свабоду.
І мы працягваем, бо вольная Беларусь — гэта не мара, а мэта.
💔 Сотні беларусаў дагэтуль сядзяць у турмах і канцлагерах. Іх катуюць, прыніжаюць, ізалююць.
І яны трымаюцца — дзеля нас.
‼️ Яны не могуць выйсці — можаш ты.
Выходзь за тых, хто за кратамі.
Кожны марш — наш агульны крок да перамогі.
Масавасць — гэта сіла, якой рэжым баіцца найбольш.
Прыходзьце, запрашайце да ўдзелу сваіх сяброў, бярыце з сабою дзяцей і блізкіх! Не забудзьцеся прынесці з сабою сцягі альбо надзець што-небудзь ⚪️🔴⚪️. Гэта ўсё адзначыць нашую еднасць.
Пакажам, што беларусы не забылі, не зламаліся і не спыняюцца!
Свабоду — не спыніць. Беларусь — будзе вольнай!

❤29👍5😱2👎1🔥1
Чарговы рубікон.
Напярэдадні гадавіны выбараў 9 жніўня 2020 года мы зноў збіраемся на акцыю.
Гэтым разам мы зноў падводзім вынікі: з чым прыйшлі мы ў 2025 год.
Чаго дасягнулі беларусы за гэтыя гады? Чым палепшылі і чым пагоршылі сітуацыю ў Беларусі? Як змянілася стаўленне, погляды на палітычныя працэсы?
Што засмучае і што дае надзею. Якога кірунку варта трымацца. Што аслабляе нас і што мацуе нашыя агульныя намаганні.
Гэта акцыя - магчымасць пагаварыць ад уласнага імя і пра асабісты досвед.
Пасля 20 года прайшло ўжо пяць гадоў, у якія ніхто ня верыў... І можа варта змяніць пункт гледжання, каб дасягнуць мэтаў.
Гэтыя і вашыя ўласныя пытанні мы зможам абмеркаваць на акцыі прысвечанай 5ай гадавіне выбараў.
Будзе працаваць вольны мікрафон.
І магчыма менавіта ваш голас знойдзе неабходныя словы.
🗓 03 жніўня

👍9❤6🔥3👎1
Паважаныя беларусы Варшавы!
Вось ужо пяць гадоў мінула з пачатку маштабных рэпрэсій у нашай краіне. Мы выдатна памятаем і перажываем кожны дзень гэтага складанага шляху. Разам мы прайшлі не адзін кіламетр маршаў, колькі разоў збіраліся, каб разам пракрычаць “Жыве Беларусь!” і падтрымаць адзін аднаго. Колькі ўсяго было за гэтыя гады – радасць ад кожнай маленькай перамогі, боль ад несправядлівасці, падтрымка тых, хто побач, і, на жаль, часам і хэйт.
За ўвесь гэты час, за вашу самаадданасць і веру, я хачу выказаць вам вялікую падзяку.
Але ўсё ў гэтым жыцці мае свой пачатак і свой канец.
Сёння я, Юлія Сліўко, заснавальніца канала ў Telegram і акаўнтаў у TikTok і Instagram, з вялікім жалем вымушана паведаміць, што дадзеныя інфармацыйныя рэсурсы спыняюць сваю працу разам са мной.
Гэтае рашэнне прымаецца па дзвюх асноўных прычынах.
Па-першае, на жаль, я больш не адчуваю, што акцыі і каардынацыя ў Варшаве захавалі тую ступень незалежнасці, якую я імкнулася падтрымліваць. У такіх умовах я лічу немагчымым працягваць перадаваць рэсурсы, створаныя з мэтай абсалютна свабоднай і незалежнай камунікацыі.
Па-другое, і гэта галоўнае – маё асабістае здароўе. У мяне дыягнаставалі анкалогію. Гэтая барацьба патрабуе ўсіх маіх сіл і ўвагі. Я проста фізічна не магу працягваць змагацца і за Беларусь, і за сваё жыццё адначасова, асабліва калі адчуваю, што прынцыпы незалежнасці, за якія я змагалася, ужо не цалкам дзейнічаюць.
Сёння я прыпыняю сваю актыўную барацьбу за Беларусь, каб заўтра пачаць барацьбу за сваё жыццё.
Шчыра дзякую ўсім за вашу падтрымку, давер і супрацу цягам гэтых гадоў. Беражыце сябе і не здавайцеся.
Жыве Беларусь!
З павагай,
Юлія Сліўко

😢55❤45😱5👍1