Беларусы Замежжа
1.71K subscribers
9.46K photos
1.94K videos
6 files
4.17K links
Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа»

Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot

Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў:
@ReturnWhatStolen_bot

Далучыцца да супольнасці / чат-бот зваротнай сувязі:
@bz_support_bot
Download Telegram
Forwarded from ByProsvet
⚡️ Байпрасвет аб'ядноўвае беларускі самвыдат ужо амаль два гады!

Дзякуючы вашай падтрымцы і свядомым смелым беларусам стаў магчымы распаўсюд праўдзівай інфармацыі нават ва ўмовах рэпрэсіўнага рэжыму.

Мы не плануем спыняцца, наша мэта — каб Беларусь была вольнай 🕊

Падтрымайце друк і распаўсюд незалежнага самвыдату ў Беларусі па спасылцы 👈
Як легалізавацца ў Германіі? Свежая інфармацыя і пакрокавы план дзеянняў.

Валанцёры Razam e.V. пры падтрымцы юрыста стварылі тэлеграм-канал, дзе збіраюць і публікуюць актуальную інфармацыю для людзей, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь і бегчы ад вайны ва Украіне.

Там знойдзеце адказы на наступныя пытанні:

🔸 асаблівасці падачы на прытулак(Asyl) на розных этапах,
🔸 магчымасці легалізацыі для грамадзян трэціх краін, вымушаных уцякаць ад вайны ва Украіне,
🔸 паўсядзённыя пытанні (як аформіць сімкартку і банкаўскі рахунак у працэсе падачы на прытулак),

а таксама даведаецеся пра іншыя спосабы легалізацыі, магчымасці інтэграцыі ў Германіі і многае іншае.


Раім падпісацца: https://t.me/razam_help_de

Сайт Razam e.V.
Кантакт для сувязі: help@razam.de
🎥 «Ня быць скотам»

Прэм’ера дакументальнага фільма, які распавядае пра лёсы і працу ў эміграцыі некалькіх праваабаронцаў Праваабарончага цэнтра «Вясна», якія сталі двойчы бежанцамі. Спачатку праз пераслед яны павінны былі выехаць з Беларусі ва Украіну, а потым вайна іх выгнала ў Літву.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Аляксандр Бялоў
🔺Наталля Малец
🔺Уладзімір Няпомняшчых
🔺Сяргей Шаламіцкі
🔺Дзмітрый Заломскі
🔺Ягор Марціновіч
🔺Дзмітрый Нешта
🔺Максім Знак 
🔺Сяргей Сакун
🔺Мікалай Берднікаў 
🔺Аляксей Сянькоў
 
💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці, ініцыятыву “Вклеточку” і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
🏫 Учат в школе… подчиняться? Как защитить школьников от промывки мозгов

В школах Беларуси ученикам рассказывают о «современных фашистах» и «геноциде беларусского народа», навязывают идеологически верную точку зрения. Делают всё, чтобы вырастить лояльных государству послушных исполнителей.

Кто и чему сегодня учит маленьких беларусов?
И как родителям уберечь детей от влияния идеологов?

Media IQ побеседовали с преподавателем математики, бывшим сотрудником беларусского Минобра Сергеем Ольшевским.

Смотреть полностью 👉 тут.

Беларусы Зарубежья | Прислать новость
🎶 Дзе можна бясплатна слухаць беларускую музыку?

Вашай увазе новы сервіс
👉 belarusmusic.com

Зараз там больш за 4300 песень, аўдыёкніжак і дзіцячых казак на беларускай мове і ён абнаўляецца кожны дзень.

Музыкі таксама могуць прапанаваць свае творы для публікацыі.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🇸🇮 Навіны ад беларускай дыяспары ў Славеніі

У гарадской Ратушы г.Любляна, Славенія 6 верасня ў 18:00 адбудзецца адкрыцце выставы Уладзіміра Цэслера.

Больш за сто работ Цэслера створаныя як рэакцыя на самыя значныя падзеі палітычнага жыцця Беларусі, яны сталі своеасаблівым летапісам беларускага пратэсту пасля жніўня 2020 года: жорсткасць сілавікоў на пратэстах, арышты палітычных актывістаў, захоп самалёта RyanAir, арышт беларускіх спартсменаў і ціск на іх на Алімпійскіх Гульнях, адмена Чэмпіянату Свету па хакеі ў Беларусі, стварэнне іміграцыйнага крызісу на беларуска-польскай мяжы і тд.

Выстава будзе працаваць з 6 па 18 верасня с 08:00-20:00.

Больш падрабязна 👉 па спасылцы.

#БЗ_афиша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
👣 БЕЛАРУСКІ СЬЛЕД

Новы вострасюжэтны гістарычны сэрыял ад Лявона Вольскага пра пакручастыя лёсы славутых землякоў!

Лявон Вольскі 1 верасьня прэзэнтаваў новы адукацыйны сэрыял, дзе ў фармаце 5-хвілінных сэрыяў распавядае разам з дасьведчанай навуковай супрацоўніцай Элізай Маневіч пра выбітных дзеячоў беларускага паходжаньня.

Першая сэрыя прысьвечаная вядомаму барацьбіту з Расейскай імпэрыяй за волю Рэчы Паспалітай - Напалеону Банапарту.

Глядзіце першы выпуск 👇
https://youtu.be/ruPwMZGbvu8

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
👕 "Выжыванка" для Уладзіміра Зяленскага

Сёння, у рамках рубрыкі #Беларусь_у_замежжы, гаворка пайдзе пра Руфіну Базлову, якая зараз жыве ў Празе і яе праект "выжыванкі".

Некалькі дзён таму прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі з'явіўся на публіцы ў кашулі з вышыўкай, створанай па малюнку Руфіны. Гэта парадавала беларускую мастачку, бо "адносіны Украіны і Беларусі зараз не зусім простыя".

У дадзены момант яна працуе над праектам, мэта якога - з дапамогай вышыўкі распавесці гісторыі палітвязняў у Беларусі.  Мастачка вядомая сваімі працамі аб пратэстным руху. "Падчас пратэстаў складанне крыжыкаў мяне псіхічна выратавала", – падзялілася Руфіна ў інтэрв'ю DW.

✍️ Дасылайце інфармацыю пра беларусаў і беларусак замежжа, пра якіх было б цікава расказаць.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Forwarded from просто Сирожа
🇸🇪 Народное посольство Беларуси в Швеции о заявлении министра иностранных дел Украины Дмитрия Кулебы про ужесточение правил выдачи шенгенских виз беларусам

Мы, беларусы, безoговорочно стоим на стороне Украины в войне против русских фашистов. Без свободной Украины нет свободной Беларуси. Мы на вашей стороне.

В отличие от фашистов в Кремле, наш собственный фашист в Минске не имеет ни малейшей поддержки среди широких слоев населения. Наоборот, на президентских выборах 2020 победу одержала Светлана Тихановская, но фашисты захватили власть и многие были вынуждены бежать.

Не изолируйте беларуский народ.  Не исключайте нас из европейских ценностей. Не оставляйте нас заложниками безумного диктатора. Мы также имеем право на свободу. Вместо этого облегчите беларусам получение шенгенской визы. Не мешайте нам искать убежища. Мы не роскошные туристы на пляжах Южной Европы.

Мы также хотим призвать правительство Украины последовать примеру стран Евросоюза и незамедлительно признать Светлану Тихановскую законным представителем Беларуси, установить дружеские отношения, а также заменить дипломатические отношения с фашистским режимом в Минске на посольском уровне представительством на более низких уровнях.

Слава Украине!  🇺🇦🇺🇦🇺🇦
Жыве Беларусь!  🟥

#НародныяАмбасады

Беларусы Зарубежья | Прислать новость
17 августа Беларусь заявила о намерении выйти из Факультативного протокола к Международному пакту о гражданских и политических правах.

Это значит, что, если решение примут, беларусы больше не смогут подавать жалобы в Комитет по правам человека ООН.

Если вы:

▪️ Не находитесь в Беларуси!
▪️ Вас судили за участие в мирных протестах и вы обжаловали постановление суда.
▪️ Вас подвергали пытками или содержали в нечеловеческих условиях и вы подавали жалобу в следственный комитет или прокуратуру.

То у вас остался последний шанс подать жалобу в Комитет по правам человека и побороться за свои права!

❗️Напишите нам на почту, в директ или телеграм-чат, и мы поможем правильно составить жалобу.

‼️После принятие закона останется 3 месяца до полного выхода Беларуси из протокола, поэтому мы призываем обратиться в Комитет по правам человека как можно скорее!
#NAUinfo
Адкрыццё беларускай школы ў Варшаве

У аснове беларускай школы павінна стаяць беларуская мова – аб гэтым гаварылася на адкрыцці Беларускай школы ў Варшаве.

https://youtu.be/xgpnLa2jBZg

Калектыў Беларускай школы ў Варшаве склаўся з дасведчаных выкадчыкаў і педагогаў, сярод якіх кандыдаты навук і нават 6 прафесараў.

Больш за 150 вучняў – беларускіх дзетак з Польшчы, Беларусі, Нямеччыны, Грузіі, ЗША, Латвіі, Літвы, Расіі, Турцыі, Чэхіі і іншых краін – будуць вывучаць беларускую мову і літаратуру, культуру і мастацтва, гісторыю і геаграфію Беларусі.

Заняткі будуць праводзіцца ў фармаце анлайн, мастацкія гурткі і студыі дзеці змогуць наведаць афлайн на пляцоўках беларускіх арганізацый культуры ў Варшаве, у тым ліку на пляцоўцы Музея Вольнай Беларусі. Пачаўся навучальны год з урока беларускай мовы и культуры.

У інаўгурацыі навучальнага года прыняў удзел намеснік кіраўніка Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі, былы Міністр культуры Павел Латушка.

"Беларусь мае багацейшую культуру. Таму беларусы могуць ганарыцца тым, што рабілі іх продкі. І як бы цяжка зараз не было, беларусаў і Беларусь чакае толькі добры лёс і толькі добрая будучыня" – адзначыў Павел Латушка падчас свайго выступлення на адкрыцці школы.

"Без беларускай школы нельга прадставіць існаванне і развіццё беларускай дзяржаўнасці" – падкрэсліў у заключэнне Павел Латушка.

Калі ў вас ёсць магчымасць і жаданне падтрымаць працу каманды НАУ: https://bit.ly/38KA2y0

#НАУ
@nau_belarus
🇵🇱 Беларусы выходзілі на вуліцы на працягу 2020-2021 гадоў, нягледзячы на пагрозу гвалту і турмы. Зараз наша краіна ў акупацыі, і бяззбройны народ не ў сілах супрацьстаяць расейскім войскам.

Вялікая колькасць беларусаў была вымушана пакінуць краіну.
Частка беларусаў стала на абарону Украіны. Зараз украінцы мужна працягваюць змагацца за сваю краіну, і беларусы вераць, робяць усё, каб перамога ва Украіне і Беларусі наступіла як мага хутчэй!

Беларусы Варшавы сабраліся на нядзельную акцыю, каб яшчэ раз нагадаць пра сітуацыю ў краіне, становішча нашых палітвязняў i пра тое,  што ў злачыннай улады ніколі і не атрымаецца здушыць жаданне волі!

Жыве Беларусь!🤍❤️🤍

#StandWithBelarus

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну