Forwarded from dissidentby
#dissidentby
ПЯТЬ ИНИЦИАТИВ ОБЪЕДИНИЛИСЬ, ЧТОБЫ ПЕРВОГО СЕНТЯБРЯ ДЛЯ ДЕТЕЙ ПОЛИТЗЕКОВ СТАЛ ПРАЗДНИЧНЫМ
Режим предлагает взять специальные кредиты с льготными процентами, чтобы собрать детей к школе, купить им верхнюю одежду, но с условиями «купляйце беларускае». Такова реальная поддержка детей режимом.
Для семей политзеков недоступны и эти крохи, которые режим кидает своим гражданам.
В прошлом году для сбора на финансовую поддержку семьям политзаключенных, у которых есть дети школьного возраста (1 – 11 классы), объединились Фонд Беларуской Солидарности "BYSOL", благотворительный фонд «Страна для Жизни» и инициатива помощи политическим заключенным в Беларуси "Dissidentby". Сбор был успешно завершен, дети подготовлены к школе.
В этом году акция по сбору помощи проходит в партнерстве с пятью инициативами помощи политзаключенным. Ведь только объединяясь, мы можем выстоять.
Чтобы получить помощь необходимо заполнить форму по ссылке. Заявки на помощь принимаются до 10 августа.На каждого ребенка будет выделена сумма 75 евро.
Акцию организовали фонд Беларуской Солидарности "BYSOL", благотворительный фонд "Страна для Жизни", инициатива помощи политическим заключенным в Беларуси "Dissidentby", Беларуское объединение "RAZAM" e.V., Благотворительная организация "Littowin LIONS CLUB".
ПОДДЕРЖАТЬ ДЕТЕЙ ПОЛИТЗАКЛЮЧЕННЫХ К ШКОЛЬНОМУ СЕЗОНУ:
"BYSOL"
"Страна для Жизни"
"Dissidentby"

🙌 Зрабілі для вас статыстыку па крымінальным пераследзе па палітычных матывах.
❓Чым можна дапамагчы?
▪️ Дасылайце вядомыя вам выпадкі пераследу праз кнопку на сайце "Дадаць інфармацыю" ці праз сацыяльныя сеткі
▪️ Сачыце за судовымі паседжаннямі і прыходзьце падтрымаць людзей
☝️ Памятайце, што фіксаваць злачынствы важна для для дапамогі і далейшай рэабілітацыі чалавека, які праходзіць/прайшоў палітычнае зняволенне!

🔥 У нас з'явіўся бот у Telegram!
👉 БОТ: @dissidentby_bot
❓ Што ён можа?
- распавесці ў каго і калі бліжэйшы суд
- паказаць дні народзінаў
- падзяліцца актуальнай статыстыкай на сёняшні дзень
- паказаць сем'і, якім патрэбна ваша дапамога
- паказаць зняволенага ці зняволеную выпадкова (напрыклад, у каго мала лістоў ці есць неабходнасць у дапамозе)
🔻 у Бонус - стыкеры ў Telegram
Бот працуе ў незалежнасці ад таго, што сайт заблакаваны ў РБ.

⚡️ Закладнікі Лукашэнка. Яшчэ раз адказваем на пытанне пра "непрызнаных" палітвязняў.
На сёняшні дзень dissidentby налічвае 1655 палітычных зняволеных. Калі вам вядома пра тых, каго няма на сайце, дасылайце інфармацыю па любых каналах сувязі.
🗝 Наш БОТ для аказання дапамогі: @dissidentby_bot

YouTube
Прямой эфир 19 сентября 2022 Malanka.media. Заложники Лукашенко
Почему не все осужденные по политическим мотивам признаются политзаключенными?
Forwarded from dissidentby
#dissidentby
🆘 Анархісты апасаюцца за сваё жыцце ў калоніі ў Ваўкавыску!
У ПК-11, Ваўкавыск, знаходзяцца два палітвязня-анархіста - Мікіта Емельянаў (6 гадоў пазбаўлення волі) і Сяргей Раманаў (20 гадоў пазбаўлення волі).
Паступаюць трывожныя паведамленні, што з боку адміністрацыі на анархістаў аказваецца вялікі ціск - іх рэгулярна змяшчаюць у ШЫЗА ці ПКТ. Акрамя таго, з дазволу адміністрацыі адбываюцца правакацыі, якія пагражаюць жыццю і здароўю вязняў. Лісты да іх з важнай інфармацыяй не прапускаюць нават ад сваякоў.
Сяргей і Мікіта вымушаны шукаць шляхі для таго, каб застрахаваць сваё жыццё. Яны апасаюцца, што іх напаткае трагічны лёс Вітольда Ашурка.
⚡️ Заклікаем да распаўсюду інфармацыі, а таксама нагадваем, што палітвязні злачыннага рэжыму Лукашэнка - першы фронт барацьбы з дыктатурай!

🆘 Дашліце Звароты і падпішыце Петыцыю "Спыніць катаванні ў адносінах да Мікіты Емельянава і Сяргея Раманава ў ПК-11, Ваўкавыск"
🤝 Давайце прыцягнем увагу да катаванняў Мікіты Емельянава і Сяргея Раманава ў ПК-11:
✅ Скарыстайцеся шаблонам і дашліце зварот па Мікіце Емельянаву;
✅ Скарыстайцеся шаблонам і дашліце зварот па Сяргею Раманаву;
✅ Падпішыце петыцыю.
Акрамя таго:
▪️ Рабіце акцыі салідарнасці ў любым фармаце;
▪️ Распаўсюджвайце інфармацыю ў сваіх сацыяльных сетках на любой мове;
▪️ Калі есць магчымасць, звяртайцеся да мясцовых палітыкаў з запытам асудзіць дзеянні беларускіх уладаў і патрабаваннем вызваліць палітычных зняволеных у Беларусі.

🥀 Лукашэнка заўсёды супрацьстаяў сваім апанентам любымі спосабамі. Так, у свой час яго ахвярамі сталі Юры Захаранка, Дзмітрый Завадскі, Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Павал Шарамет і іншыя.
З 2020 аўтарытарная сістэма забіла 22 асобы. Мы павінны памятаць тых, хто аддаў сваё жыцце, і змагацца за жывых дзеля нашай свабоды.
2020 год
➖ Генадзь Кісель (50 гадоў), вартаўнік Салігорскага кіравання КДБ Леанід Штайда забіў садовымі нажніцамі Генадзя Кіселя проста на вуліцы за рознагалоссе ў палітычных поглядах;
➖ Аляксей Дзямідаў (25 гадоў), Аляксей быў футбольным заўзятарам. Згодна з папярэднім заключэннем, ён памёр ад атручвання і слядоў гвалту няма, а па словах блізкіх - яны відавочныя;
➖ Сяргей Шчэцінка (57 гадоў), на здароўе пачаў скардзіцца пасля выхаду з Асіповічскага ІЧУ, дзе адбываў адміністратыўны арышт за ўдзел у пратэстах. Каля сутак быў у адной камеры з мужчынам, у якога была высокая тэмпература. Заразіўся COVID;
➖ Станіслаў Чур (31 год), зборшчыка Станіслава Чура знайшлі павешаным падчас абедзенага перапынку. Ён хадзіў пастаянна на ўсе мітынгі і забастоўкі, за што на яго ціснула кіраўніцтва;
➖ Канстанцін Шышмакоў (29 гадоў), нойдзены мёртвым у лесе на беразе ракі Нёман. Ён быў адным з двух сябраў камісіі на ўчастку ў Ваўкавыску, які адмовіўся падпісаць сфальсіфікаваны пратакол на выбарах;
➖ Раман Бандарэнка (29 гадоў), быў збіты сілавікамі ў двары каля свойго дому, памёр у шпіталю з ацёкам мозгу;
➖ Дзяніс Кузняцоў (41 год), збіты ў турме на Акрэсціна да смерці. Пералом костак чэрапу;
➖ Аляксандр Будніцкі (53 гады), знойдзены мёртвым у двары каля ўнівермагу Рыга;
➖ Мікіта Крыўцоў (28 гадоў), знойдзены павешаным каля вуліцы Парніковай у Партызанскім раёне Мінска. З'яўляўся лідэрам футбольных фанатаў г. Маладзечна і адным з асноўных арганізатараў мітынгаў супраць несумленных выбараў у сваім горадзе;
➖ Аляксандр Тарайкоўскі (34 гады), быў застрэляны каля ст. м. Пушкінская падчас пратэсту;
➖ Арцем Порукаў (19 гадоў), знойдзены мёртвым на вуліцы ў Мінску калі вяртаўся дадому ад сваёй дзяўчыны;
➖ Генадзь Шутаў (43 гады), застрэлены ў Брэсце. Кулявое параненне ў галаву незваротна пашкодзіла галаўны мозг;
➖ Аляксандр Віхор (25 гадоў), памёр у аўтазаку ад спынення сэрца, аўтазак быў перапоўнены людзямі, дапамогу не аказалі.
2021
➖ Вітольд Ашурак (50 гадоў), актывіст партыі БНФ, каардынатар "Рух за свабоду". Быў асуджаны 18 студзеня 2021 году на 5 гадоў. 21 траўня памёр у калоніі ПК-17 (г. Шклоў);
➖ Дзмітрый Стахоўскі (17 гадоў), фігурант крымінальнай справы за ўдзел ў "масавых беспарадках" 9-11 жніўня 2020 году. Скончыў жыццё самагубствам, скокнуў з 16-павярховага будынку. Пакінуў перадсмяротны допіс: "Віной таму, стаў следчы камітэт";
➖ Андрэй Зельцар (31 год), забіты супрацоўнікамі КДБ Беларусі падчас перастрэлкі ў кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Мінску. Паранены стрэлам Зельцара супрацоўнік КДБ пазней памёр;
➖ Елена Амеліна (53 гады), сур'ёзна захварэла на каронавірус падчас адбыцця адміністрацыйнага арышту ў ЦІП на Акрэсціна за рэпост "экстрэмісцкага" матэрыялу;
➖ Павал Сібілеў (49 гадоў), кіроўца аўтобусу, які атрымаў цяжкія раненні пасля выбуху гранаты падчас акцыі пратэсту 10 жніўня 2020 году;
➖ Віталь Шышоў (26 гадоў), выйшаў са свайго дому ў Кіеве на ранішнюю прабежку і знік. 3 жніўня яго цела знайшлі ў Святошынскім лесапарку павешаным, са слядамі збіцця на твары.
2022
➖ Дзмітрый Дудойць (43 гады), скончыў жыццё самагубствам (скокнуў з мосту) падчас адбыцця тэрміну ў ПУАТ-43, Магілёў;
➖ Уладзімір Крысёнак (41 год), супрацоўнік "Нафтану", які ўдзельнічаў у стачцы, быў знойдзены павешаным дома. 24 траўня Уладзіміра затрымалі ГУБАЗіК, але праз 72 гадзіны ён быў вызвалены пад падпіску аб невыездзе. Сілавікі паграджалі Уладзіміру 12 гадамі калоніі.
2023
➖ Мікалай Клімовіч (61 год), меў праблемы з сэрцам, быў асуджаны на 1 год калоніі, памёр у ПК-3 (Віцьба) праз некалькі тыдняў пасля этапавання.

⚠️ Увага! З беларусамі і беларускамі за мяжой спрабуюць выйсці на сувязь супрацоўнікі ГУБАЗіку і СК. Вядома, што выйсці на сувязь спрабуюць з людзьмі, якія аказваюць/аказвалі дапамогу рэпрэсаваным.
На дадзены момант былі зафіксаваны асабістыя дадзеныя прадстаўнікоў Мінскага, Берасцейскага і Гродненскага СК, а таксама ГУБАЗіку.
💬 Калі ласка, паведамляйце пра такія выпадкі праваабаронцам і кансультуйцеся. Не пачынайце камунікацыю, у ходзе якой вы можаце даць уразлівую інфармацыю беларускім спецслужбам.
На дадзены момант былі зафіксаваны асабістыя дадзеныя прадстаўнікоў Мінскага, Берасцейскага і Гродненскага СК, а таксама ГУБАЗіку.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from dissidentby
#dissidentby
🟡 21 траўня - дзень палітычных вязняў, а таксама гадавіна смерці палітзняволенага Вітольда Ашурка.
🖥 Сёння мы запускаем старонку са статыстыкай, якая адлюстроўвае крымінальны палітычны пераслед у Беларусі па сабраных намі дадзеных з 2020. Вы можаце там знайсці лічбы, а таксама вынікі апытання больш за 60 вязняў па ўмовах утрымання ў розных установах.
Статыстыка даступна на трох мовах: беларуская, руская і ангельская. Таму смела дзяліцеся са свамі замежнымі сябрамі і сяброўкамі, калі распавядаеце пра Беларусь!
Спасылки: https://stat.dissidentby.com (з VPN)
https://stat.stayrebel.fun (без VPN)
🔻А сёння а 19.00 чакаем вас на Вечары Салідарнасці ў Познані! Вы можаце далучыцца ў іншых гарадах да Марафону Лістоў афлайн або прыняць удзел анлайн!
🔔 Дзень палітвязня, расклад мерапрыестваў: https://prisonersday.info
🟡 21 траўня - дзень палітычных вязняў, а таксама гадавіна смерці палітзняволенага Вітольда Ашурка.
Статыстыка даступна на трох мовах: беларуская, руская і ангельская. Таму смела дзяліцеся са свамі замежнымі сябрамі і сяброўкамі, калі распавядаеце пра Беларусь!
Спасылки: https://stat.dissidentby.com (з VPN)
https://stat.stayrebel.fun (без VPN)
🔻А сёння а 19.00 чакаем вас на Вечары Салідарнасці ў Познані! Вы можаце далучыцца ў іншых гарадах да Марафону Лістоў афлайн або прыняць удзел анлайн!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from dissidentby
#dissidentby
⁉️ Колькі людзей рэжым адпусціў праз памілаванне, амністыю і іншыя абставіны з 2020? 0,9% ад затрыманых па палітычных крымінальных артыкулах.
На канец снежня 2020 у Беларусі налічвалася каля 190 палітычных вязн_іц, а хваля рэпрэсій толькій распачыналася.
За 2021 год рэжым затрымаў па крымінальных справах {як мінімум} 1596 асобаў. Па памілаванні выйшлі 14 чалавек - гэта пяць чалавек пра справе "Прэс-Клуба", 7 чалавек, якія адбывалі пакаранне ў ПУАТ (аднаму з іх замянілі пакаранне на "хатнюю хімію") і 2 чалавекі, якія былі ў калоніях (Юлія Кашаверава і Аляксандр Баброў).
За 2022 год было затрымана {як мінімум} 2370 чалавек. 12 вязн_іц выйшлі па памілаванню, сярод якіх была праваабаронца Таццяна Ласіца, журналіст Алег Груздзіловіч і пенсіянерка Галіна Міхальчук, а двум людзям замянілі пакаранне на больш мяккае (Уладзімір Шурубейка і Юры Вершук адправіліся з ПУАТ на "хатнюю хімію"). Пад амністыю ў 2022 годзе трапілі 3 чалавека. Вызваленне Наталлі Хершэ стала вынікам "санкцыяў і швейцарскай дыпламатыі", як адзначалі беларускія палітыкі ў публічнай прасторы. Агулам было вызвалена 16 асобаў.
У 2023 годзе затрымалі {як мінімум} 1582 чалавека. Па памілаванні на волі апынуліся Раман Пратасевіч і Сафія Сапега. Шэсць чалавек закранула амністыя і іх вызвалілі з ПУАТ. Для некаторых людзей пераслед не скончыўся. Тыя, хто патрапілі пад амністыю ў 2024, былі наноў затрыманыя і змешчаны ў СІЗА ужо ў 2024 годзе.
У 2024 годзе пяць грамадзян_ак Украіны ў межах абмену ваеннапалоннымі паміж Украіна і Расіяй вярнуліся дадому. Акрамя таго, 3 ліпеня выйшлі на волю {як мінімум} 18 чалавек (Рыгор Кастусеў - адзін з вызваленых, пра каго ёсць публічная інфармацыя).
🔗 Негледзячы на гэта, за кратамі ў Беларусі застаюцца {як мінімум} 10 грамадзянаў Украіны. На сёняшні дзень праваабаронцам вядома ўжо пра 963 затрымання ў гэтым годзе.
Па стане на 6 траўня 2024 году праваабаронцам вядома ня менш як пра 254 палітвязн_іц, якія знаходзяцца за кратамі ў асаблівай рызыцы. Сярод іх 16 чалавек з інваліднасьцю, 92 чалавекі ў цяжкім стане здароўя, 63 чалавекі, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто зь іх мае вялікія праблемы са здароўем), а таксама 10 чалавек з мэнтальнымі разладамі.
Вядома, што некаторыя палітвязні адмовіліся выходзіць на волю: яны не пагадзіліся на прапанаваныя ўмовы вызваленьня. Таксама ёсць інфармацыя, што працэс вызвалення (хутчэй за ўсё, ён быў па памілаванню) адбываўся нечакана нават для адміністрацый папраўчых установаў.
🔈 Наш каментар адносна вызваленняў: https://www.youtube.com/watch?v=EUiivoZN_Vw
Наша ініцыятыва рада за кожн_ую, хто апынуўся дома. Але мы застаемся рэалістамі і пакуль не бачым пазітыўных зменаў у сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, гледзячы на лічбы затрыманых і новыя прысуды для людзей, якія могуць папоўніць спіс тых, хто знаходзіцца ў асаблівай рызыцы. Спыненне рэпрэсій і вызваленне ўсіх палітычных вязн_іц - вось наша мэта 🖤