Беларусы Замежжа
1.71K subscribers
9.46K photos
1.94K videos
6 files
4.17K links
Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа»

Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot

Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў:
@ReturnWhatStolen_bot

Далучыцца да супольнасці / чат-бот зваротнай сувязі:
@bz_support_bot
Download Telegram
🇧🇪 Каб нагадаць еўрапейскаму грамадству пра адсутнасць свабоды ў Беларусі і пра змаганне за яе

Прэзідэнт-элект Святлана Ціханоўская і міністр-прэзідэнт Фландрыі Ян Янбон, разам з мастачкай Ганнай Каран, адчынілі ў Місіі дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі выставу “Адзенне свабоды”. Гэта сукенкі беларусак, якія выступілі супраць несправядлівасці.

На адкрыцці выставы прысутнічалі еўрапейскія, бельгійскія і беларускія палітыкі.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Заява Народных амбасадаў Беларусі аб змене ў складзе Аб'яднанага Пераходнага Кабінета

Народныя амбасады Беларусі з павагай і ўвагай ставяцца да рашэння Валера Кавалеўскага скласці з сябе абавязкі намесніка кіраўніцы і прадстаўніка па замежных справах Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

Валер Кавалеўскі зрабіў значны ўнёсак у дыпламатычную дзейнасць і ўмацаванне міжнароднага становішча дэмакратычнай Беларусі, што высока ацэнена Народнымі амбасадамі. Мы спадзяемся, што супрацоўніцтва працягнецца ў новым фармаце і будзе спрыяць далейшаму дасягненню нашых агульных мэтаў.

Народныя амбасады Беларусі сведчаць пра сваю гатоўнасць да супрацы з новым прадстаўніком па замежных справах у Аб’яднаным Пераходным Кабінеце і выказваюць надзею на такое ж плённае ўзаемадзеянне, якое было дасягнута з Валерам Кавалеўскім.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
У рамках "Тыдня супраць катаванняў" Прававая ініцыятыва разам са Службай "Адно акно" выпусцілі важны чэк-ліст для тых, хто сутыкнуўся з катаваннямі ў Беларусі. Што рабіць, калі гэта здарылася з вамі? Як правільна задакументаваць здарэнне, зафіксаваць траўмы і што важна памятаць? Кіраўніцтва распрацаваў менеджар Міжнароднага камітэта па раследаванні катаванняў у Беларусі.

Мы будзем удзячны за дапамогу ў распаўсюджванні гэтай інфармацыі. Тут пацярпелыя могуць падзяліцца сваёй гісторыяй з праваабаронцамі: https://torturesbelarus2020.org/#document.

Таксама сёння, з 13:00 да 15:00, будзе працаваць гарачая лінія для беларусаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій і катаванняў. Кваліфікаваная адвакатка будзе адказваць на анлайн-званкі. Вы можаце патэлефанаваць ці напісаць тэкставы запыт у чаце на сайце, у месенджарах і па электроннай пошце. Ваша бяспека і канфідэнцыяльнасць гарантаваны.

Усе спосабы сувязі даступны тут.

Дзякуй за вашу падтрымку і салідарнасць.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Зварот Народных амбасадаў Беларусі да беларускіх дыпламатаў

У сувязі з раптоўнай смерцю былога амбасадара Беларусі ў Германіі Дзяніса Сідарэнка, Народныя амбасады Беларусі, выказваючы спачуванні яго сваякам і блізкім, звяртаюцца да дыпламатаў, якія працягваюць служыць дзеючаму злачыннаму рэжыму Лукашэнкі.

Мы заклікаем Вас крытычна пераасэнсаваць сваю пазіцыю і далучыцца да намаганняў дэмакратычных сіл, накіраваных на аднаўленне правоў і свабодаў у Беларусі. Рэжым, які Вы падтрымліваеце, не ўпершыню паказвае гатоўнасць да здрады і знішчэння не толькі сваіх супраціўнікаў, але і тых, хто дэманструе лаяльнасць, але стаў больш непатрэбным ці нязручным.

Выбар на карысць дэмакратыі — гэта абарона Вашай уласнай бяспекі і імкненне да лепшай будучыні для нашай краіны.

Народныя амбасады Беларусі гатовыя аказаць падтрымку і дапамогу тым, хто адважыцца зрабіць гэты прынцыповы крок, або пажадае наладзіць кантакт, застаючыся на сваіх пасадах.

Кантакт для сувязі: free@belarusabroad.org

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Forwarded from Белсат
◼️ У Вільні адбылася акцыя «Турэмны эксперымент» да Тыдня супраць катаванняў

Удзельнікі, у асноўным замежнікі, апынуліся ў невялікай камеры, каб наблізіцца да разумення сітуацыі з палітвязнямі ў Беларусі і паспрабаваць уявіць сябе на іх месцы.

Як гэта было, глядзіце ў фотарэпартажы «Белсату»👇

Праз VPN Без VPN
🤍❤️🤍 Беларусы Масквы сустрэліся на штотыднёвым ліставанні і адправілі паштоўкі беларускім вязням

Палітвязні - нашы героі!

Гэтым разам лісты і паштоўкі з віншаваннямі з Днём Народзінаў, а таксама словы падтрымкі, павінны атрымаць беларускія палітвязні:

Галушка Ігар, Ашурак Кірыл, Скударноў Віталь, Нічыпарка Алег, Гарэлаў Алег, Юхневіч Павел, Заводзіч Руслан, Воўкава Жана, Гантавы Ігар, Васілевіч Віталь!

Гісторыю кожнага палітвязня, а таксама адрасы для лістоў і паштовак, глядзіце на сайтах:

ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну