Беларусы Замежжа
1.71K subscribers
9.46K photos
1.94K videos
6 files
4.17K links
Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа»

Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot

Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў:
@ReturnWhatStolen_bot

Далучыцца да супольнасці / чат-бот зваротнай сувязі:
@bz_support_bot
Download Telegram
😡 Мы супраць удзелу макея ў саміце міністраў замежных спраў

Польшча, якая ўзначальвае АБСЕ ў гэтым  годзе, адмовіла дэлегацыі расіі.

Але запрашае макея.
Чаму?

Рэжым - саўдзельнік вайны. Якія могуць быць перамовы з прадстаўнікамі рэжыму?

🇵🇱 Беларусы Варшавы запрашаюць усіх неабыякавых беларусаў прыходзіць кожны дзень да будынку Міністэрства замежных спраў і выказваць сваю пазіцую супраць удзелу макея у саміце АБСЕ.


10:00
📍 Міністэрства замежных спраў

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
Беларусы Замежжа
😡 Мы супраць удзелу макея ў саміце міністраў замежных спраў Польшча, якая ўзначальвае АБСЕ ў гэтым  годзе, адмовіла дэлегацыі расіі. Але запрашае макея. Чаму? Рэжым - саўдзельнік вайны. Якія могуць быць перамовы з прадстаўнікамі рэжыму? 🇵🇱 Беларусы Варшавы…
Провластные СМИ сообщают, что Макей умер. Причина смерти пока не известна.

P.S: сейчас силовики могут начать мониторинг соцсетей с реакцией на смерть макея.

Будьте аккуратны в комментариях и реакциях в открытых источниках.
Ты можешь отдать жизнь, честь и совесть работе в системе Лукашенко на одной из главных ролей, и твой некролог будет глубоко под совещанием с региональными аграриями, и даже ниже призывов впрягаться и обеспечивать доходность предприятий, а на одном уровне с туманом, мокрым снегом и гололедицей.
🏅Старшыня Рады БНР узнагародзіла загінуўшых беларусаў

Учора Івонка Сурвіла выступіла са зваротам да Дня герояў, які традыцыйна адзначаецца ў гонар гадавіны Слуцкага збройнага чыну 1920 году, і абвясьціла пра заснаванне новай узнагароды Рады БНР — медаля «Пагоні». Ён уручаецца беларускім грамадзянам і замежнікам беззаганнага характару, якія маюць асаблівыя заслугі перад беларускім народам.

Ім узнагародзілі:

беларускіх актывістаў і пратэстоўцаў, якія загінулі ў сувязі з беларускімі пратэстамі 2020–2021 гг.;
беларускіх ваяроў, якія загінулі на вайне ва Ўкраіне ў 2022 г.;
беларускіх добраахвотнікаў і ваяроў, якія загінулі падчас Рэвалюцыі годнасьці і на вайне ва Ўкраіне з 2014 г.

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍

#StandWithBelarus

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🇱🇻 26.11.2022 у Дзень памяці ахвяр Галадамору, беларусы Латвіі далучыліся да мерапрыемстваў ў Рызе

Прысутнічалі на памінальных малітвах ад трох канфесій па ахвярах у царкве Св. Пятра, выконвалі ўкраінскія песні ў складзе хора на канцэрце. На плошчы Латышскіх Стралкоў, каля сцяны памяці "Дотык да гісторыі" агучылі Рэзалюцыю аб прызнанні Галадамору 1932-1933 гг. генацыдам украінскага народа і аб асуджэнні злачынстваў камуністычнай улады супраць нацыянальных рэспублік Савецкага Саюза у міжваенны перыяд ад Аб'яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі. Разам з афіцыйнымі асобамі Латвіі выказалі свае спачуванні і падтрымку народу Украіны. Запалілі знічы ў памяць, беларускіх і ўкраінскіх ахвяр.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🇩🇪 Сёння ў Берліне, на месцы былога будынку, ў якім знаходзілася Надзвычайная дыпламатычная Місія БНР, якая адыграла адну з ключавых роляў у зьнешнепалітычнай дзейнасьці БНР і існавала у Берліне на працягу амаль сямі гадоў (1919-1925), адбылася чарговая акцыя ушанавання гістарычнай памяці беларусаў, якія пасьвяцілі сваё жыццё Адраджэнню вольнай і демакратычнай Республікі Беларусь:

Герояў Слуцкага узбройнага чыну
або Слуцкага фронту БНР, якія з 27.11 па 31.12.1920 года удзельнічалі у абароне незалежнасьці БНР ад савецкай Расеі, выступалі за непадзельнасць Беларусі у яе этнічных межах, за прызнаньне БНР іншымі краінамі,  а таксама за незалежнасьць яе ад Польшчы і Расеі,

Яўгеніі Янішчыц (20.11.1948-1988), „адной з самых таленавітых і неадназначных беларускіх паэтак XX ст.“, якую яшчэ студэнткай прымаюць у Саюз пісьменнікаў БССР, у якой адна за другой выходзяць кнігі паэзіі, і чыя паэзія -“надлом, адчай, сум і разам з тым спадзяваньне вырвацца з палону смутнаглядзтва” (В. Дранько-Майсюк), у жыцці якой нараўне з дзяржаўнымі нагародамі  і службовымі камандзіроўкамі за мяжу, былі ператрусы, інструкцыі і пагрозы з боку савецкага рэжыму, а ў выніку дэпрэсія, страх выходзіць на вуліцу, адказваць на званкі і загадкавая сьмерць у 40 гадоў,

Міхася Зарэцкага (20.11.
1901-1937), геніяльнага пісьменніка, зачынальніка рамантычнага кірунку ў беларускай літаратуры 20-х гадоў, пісьменніка-наватара, які паслядоўна змагаўся за народна-самабытную аснову нацыянальнай культуры, пра якого адзін з камуністычных крытыкаў напісаў: „выказвае ў адкрытую сімпатыі нацыяналістам, якія ставяць найвышэй за ўсё сваю «бацькаўшчыну», здзекваецца над беларусізацыяй, як сродкам падману“, пісьменніка-грамадзяніна, якому ў складаных грамадска-палітычных умовах давялося бараніць свой гонар чалавека і мастака, якога ва ўзросце 36 гадоў расстралялі саветы 29-га лістапада 1937 года ў крывавую “Ноч расстраляных паэтаў”,

Уладзіміра Караткевіча (26.11.1930-1984), аднаго з найбольш значных пісьменнікаў у беларускай літаратуры другой паловы XX стагоддзя,  паэта, празаіка, драматурга, публіцыста, перакладчыка, сцэнарыста, якога гісторык А. Унучак назваў „пясняром беларускага духу”, які пісаў пра гісторыю свайго народа, пра яго мастацтва, культуру, духоўнае жыццё, выступаў у абарону беларускай мовы і культуры, помнікаў архітэктуры, які сваёй творчасцю „даў магутны штуршок розным іншым творцам, як кампазітарам, стваральнікам кіно, іншым відам мастацтва (М. Купава), які „верыў у Беларусь, які свае гістарычныя раманы, аповесці, сваю паэзія асэнсоўваў у беларускім кантэксце, на творчасці якога сёння вучацца маладыя пакаленні годнасці, дастойным адносінам да сваёй радзімы, да свайго народа” (А. Ліс), а беларускія улады „не заўжды годна ставяцца да памяці слыннага сына Беларусі” (А. Мальдзіс), пра якога паэт У. Някляеў напісаў „Ён ведае так мала, каб памерці,/ І гэтак многа ведае, каб жыць”
1937=2022

Жыве вольная Беларусь! Слава Украіне!
⚪️❤️⚪️💛💙

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
📆 27 лістапада 1920 года Першы Слуцкі полк Беларускай Народнай Рэспублікі ўступіў у бой з бальшавікамі за незалежнасць Беларусі.

Гэтае паўстанне, вядомае таксама як Слуцкі збройны чын было ўзнятае нашымі продкамі, каб чарговы раз заявіць, што беларускі народ не толькі існуе, але таксама хоча жыць у свабоднай Беларусі і быць гаспадаром на сваёй зямлі, у сваёй краіне ды дзяржаве.

Прайшло стагоддзе і змаганне працягваецца.

Крыніца: Historyja

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну
🎉Павіншуйце палітвязняў з Днём народзінаў!

🔺Сяргей Бушык
🔺Андрэй Кудзік
🔺Юрый Лагуцін
🔺Павел Наздра
🔺Сяргей Пляшкун
🔺Сяргей Трацюк
🔺Ірына Леўшына
🔺Дар'я Лосік
🔺Віктар Хлябец
🔺Ганна Баран
🔺Уладзімір Аляксееў
🔺Станіслаў Міхайлаў
🔺Дзмітрый Дубкоў
🔺Андрэй Жамейка
🔺Кацярына Сасім

💌Самы просты спосаб павіншаваць палітзняволеных — адправіць паштоўку. Гэта можна зрабіць праз Майстэрню паштовак салідарнасці і письмо.бел.

📲Таксама прапануем дасылаць палітвязням тэлеграмы. Гэта можна зрабіць на пошце або па нумару тэлефона 166 (толькі з гарадскога) і надыктаваць тэкст. Не забывайце падпісвацца, каб яны ведалі ад каго дайшла вестка.
Forwarded from Fundacja Tutaka
Даражэнькія беларусы!
Фонд “Тутака” абвяшчае пачатак набору на ІІ Міжнародны Дэкламатарскі Конкурс для дзяцей, моладзі і дарослых!
Усё што трэба зрабіць: узяць свой тэлефон і запісаць відэа-ролік вашай дэкламацыі верша па-беларуску. І даслаць на пошту
konkurs@tutaka.org да 31 студзеня 2023! Самыя лепшыя выканаўцы вершаў будуць запрошаныя на тэатральную сцэну Беластока 21 лютага 2023 на ўрачысты фінал! Пераможцы конкурсу атрымаюць узнагароды! А кожнага фіналіста чакае файны падарунак!

Спасылка на рэгламент і падрабязную інфармацыю - тут:
BY:
https://drive.google.com/file/d/1-o3SjhgWTzw_VLRwPLx_QINaEIqCEgfQ/view?usp=share_link

А анкета - тут:
PDF:
https://drive.google.com/file/d/1vsMU9ntiOnomDUVfG0nlYOlK49ZpLedW/view?usp=sharing
DOC:
https://drive.google.com/file/d/1wvPqRQVPDGCwPE5sAMBdJ4HKx_YQ1PLa/view?usp=share_link
Усіх сардэчна запрашаем да ўдзелу!

Усе пытанні можна даслаць на
konkurs@tutaka.org, праз профіль у Facebook, і таксама Telegram, Messenger, Instagram ці па тел. +48 501 370 967
🇧🇪🇩🇪 Увечары, 27 лістапада, у нямецкім горадзе Эсэн прайшоў заключны канцэрт тура па Еўропе «Океан Эльзы», сродкі ад якога пойдуць на падтрымцы ВСУ.

Канцэрт прайшоў пры поўным аншлагу. Беларусы Бельгіі далучыліся да акцый падтрымкі і салідарнасці з украінскім народам.

Слава Украіне💙💛
Жыве Беларусь🤍❤️🤍

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну