Беларусы Замежжа
1.71K subscribers
9.46K photos
1.94K videos
6 files
4.17K links
Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа»

Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot

Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў:
@ReturnWhatStolen_bot

Далучыцца да супольнасці / чат-бот зваротнай сувязі:
@bz_support_bot
Download Telegram
🇸🇪 Сённяшняя акцыя Беларусаў Швецыі праходзіла ў экстрымальных умовах:) побач з прадстаўнікамі рюzzкого мира, якія ладзілі пад расейскім трыкалорам акцыю супраць уступлення Швецыі ў Ната.

"Падзівіўшыся расейскай нахабнасці, мы ўключылі Ўкраінскі Гімн, а потым распавялі пра тое, як адзін дыктатар катуе беларусаў і прадае нашу зямлю іншаму дыктатару. Як заўсёды, шведская публіка нас падтрымала, аплядавала, нават прабягаўшыя маленькія футбалісты пракрычалі «Putin är dålig! Ned med Putin! (Пуцін дрэнны, далой Пуціна).

А вось дзяўчына з фашыстскім сцягам на плячах загаласіла, што ўсе гэта няпраўда і ў адказ нам уключыла расейскі гімн на сваім тэлефоне. Было дзіўна глядзець, як яна мітусіцца вакол нас з тэлефонам у руках, спадзяючыся, што гімн будзе чуваць лепш, чым нашых спікераў з мікрафонам у руках.

Зразумеўшы, што падтрымка людзей на Medborgarplatsen цалкам на нашам баку, расейскі сцяг ганебна сышоў са сцэны."

#BelarusWithUkraine

@belarusy_zarubezhja
Как вам новая работа беларуского художника Владимира Цеслера?

@belarusy_zarubezhja
🇧🇷 Беларускі і ўкраінкі бразыльскага гораду Саўвадор далучыліся да флэшмобу з БЧБ парасонамі #я_гуляю_не_вайне распачатага беларускамі Адэсы 5 траўня.
Парасонавы шпацыр у Бразыліі адбыўся 14 траўня.

"Увесь сьвет падтрымлівае Украіну ў барацьбе супраць расейскіх захопнікаў. Пра змаганьне беларусак супраць шматгадовай дыктатуры таксама ведаюць нават у далёкай Бразыліі. Мы, беларускі і ўкраінкі Бразыліі, верым у перамогу Украіны і вызваленьне Беларусі! Не вайне! Не дыктатуры! Слава Україні! Жыве Беларусь!"

Удзельніцы шпацыру заклікаюць беларусак па ўсім сьвеце далучацца і выходзіць на вуліцы з БЧБ, белымі ці чырвонымі парасонамі, ды з блакітна-жоўтымі стужкамі на акцыі, каб паказаць сваю пазіцыю і падтрымаць беларускае і ўкраінскае змаганьне.
Акцыю ўжо таксама падтрымалі беларускі Вільні і Беластоку.

Шпацыры дзяўчат з БЧБ-парасонамі распачаліся напрыканцы жніўня 2020 году ў Менску і сталі адной з формаў пратэсту супраць беззаконьня ды гвалту.

#StandWithBelarus
#BelarusWithUkraine

@belarusy_zarubezhja
🇵🇱 Сёння, як і кожную нядзелю дагэтуль, беларусы Гданьска, Сопата і Гдыні правялі Акцыю салідарнасці ў самым цэнтры старажытнага Гданьска.

На акцыі прагучалі словы падтрымкі беларускім вайскоўцам, якія змагаюцца на баку Ўзброеных сілаў Украіны.

Кожны з нас павінен рабіць свой унёсак у нашу Перамогу. Толькі разам пераможам!

Жыве Беларусь! 🤍❤️🤍
Слава Украіне! 💙💛

@belarusy_zarubezhja
Сегодня 15 мая делегация Беларуси почтила память узников на торжественной церемонии освобождения лагеря Маутхаузен

На церемонию по случаю 77-й годовщины освобождения концлагеря организаторы не пригласили представителей посольства Беларуси в Австрии по причине соучастия режима Лукашенко в агрессии против Украины.

По приглашению организаторов делегацию Беларуси представлял руководитель НАУ Павел Латушко, Народные посольства Беларуси в Австрии и Словении, диаспора.

Делегация Беларуси (так было официально озвучено ее участие) прошла под национальным бело-красно-белым 🔴 флагом и возложила венок к памятнику жертвам концлагеря.

@belarusy_zarubezhja

#НародныяАмбасады
🇨🇿 Срочный визит, чтобы решить проблемы беларусов: Светлана Тихановская – о визите в Чехию

В Чехии собирались принять закон, который запрещал бы беларусам получать визы и образование в Чехии. Бежавшие от репрессий беларусы вновь попали бы под дискриминацию. Поэтому Светлана Тихановская вместе со своей командой отправилась в Прагу – чтобы на встречах с президентом и министрами защитить права беларусов.

https://youtu.be/IF-848WTkYU

@belarusy_zarubezhja
🇵🇱 Беларусы Варшавы зладзілі перфоманс пра сітуацыю ў нашай краіне.

Лідары Вялікай сямёркі заявілі, што лічаць лукашэнку саўдзельнікам расейскай вайны супраць Украіны і прыкладуць усе намаганні, каб прыцягнуць яго да адказнасці за гэта ў адпаведнасці з міжнародным правам.

Якая неспадзяванка! Дыктатар ужо пачаў прамацваць глебу для аднаўлення стасункаў з Захадам, спрабаваў падаць сябе як "міратворца", а тут такое. Адказнасць за здзейсненыя злачынствы паказалася на гарызонце. У выніку мы пабачылі сапраўдную гістэрыку на прамове 9 траўня, поўную абразаў і пагрозаў у бок заходніх краін.

Прыкладна такую ж гістэрыку мы пабачым на судзе над ім і яго памагатымі. Але наколькі хутка такі суд адбудзецца, залежыць ад кожнага з нас. Актыўнасць беларусаў дае свой плён. Нас не лічаць за агрэсараў, раздзяляюць нелігітымную ўладу і людзей, якія жывуць ва ўмовах масавых рэпрэсій.

Не спыняемся! Кожны еўрапейскі палітык мусіць разумець сутнасць гэтага цынічнага, хлуслівага рэжыму.

Жыве Беларусь!🤍❤️🤍

@belarusy_zarubezhja